Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
глядзе слупа, на пастаменце якога змяшчалася скульптурная кампазіцыя, накрытая шатровай стрэшкай. Адмыслова выразаныя падзоры, карнізы, S-падобныя апоры стрэшкі з валютамі ў верхніх і ніжпіх частках уласцівы каплічкам у Мядзелі і Нарачы (былое мястэчка Кабылыіікі Мядзельскага р-па). Да іх можна таксама аднесці каплічкі на чатырох слупах, вырашаныя ў выглядзе альтанак. Яны часам мелі складаныя купальныя пакрыцці, аздабляліся разьбой (в. Чамяры Слонімскага р-на). Сярод малых форм архітэктуры можна адзначыць царкоўныя і касцельныя платы. Напрыклад, плот цвінтара царквы ў в. Дарапеевічы (Маларыцкі р-н) мае цікавы малюнак скразной разьбы, матывамі якой з’яўляюцца крыжападобныя элементы.
Традыцыйныя кампазіцыйпыя прыёмы архітэктуры слуповых каплі-
188. Званіца Пакроўскай царквы ў в. Ганчары Лідскага р-на Гродзенскай вобл. 2-я пал. XIX ст.
чак развіты ў слуповых і каркаспых звапіцах. Яны мелі ашалявапую ніжнюю частку і адкрытую верхшою пляцоўку — «звон» (в. Валеўка Навагрудскага р-па). Для стварэння больш зграбных прапорцый слупы каркаса ставіліся не вертыкальна, a з нахілам да цэнтра (в. Шэметава Мядзельскага р-на). Будавалі традыцыйныя чацверыковыя званіцы і больш складаныя па кампазіцыі: двух’ярусныя тыпу «васьмярык на чацверыку» (в. Дзівін Кобрынскага р-на) і трох’ярусныя (в. Кемялішкі Астравецкага р-на).
Прасцейшыя традыцыйныя тыпы храмаў прадстаўлены адназрубнымі капліцамі і цэрквамі. Сярод іх вылучаюцца тры асноўныя кампазіцыйныя варыянты. Да першага адносяцца збудаванні цэнтрычнай кампазіцыі, якія маюць квадратны або шматгранны план і пірамідалыіы дах (вв. Харомск Столінскага, Стайкі Магілёўскага р-наў). Кампазіцыйна процілеглым варыяптам з’яўляюцца будынкі з некалькі выцягнутым па падоўжнай восі прамавугольным планам і двухабо трохсхільным дахам, які на галоўным фасадзе ўтварае шчыт або франтон (вв. Трошчыцы Карэліцкага, Кпотаўшчына Стаўбцоўскага р-наў). Часам шчыт выступаў наперад па-за плоскасць галоўнага фасада, утвараючы перад уваходам кансолыіыя падчэні (в. Вечкава на Навагрудчыне). Невялікі купалок на гранёнай шыйцы размяшчаўся ў цэнтры вільчака даху або асіметрычна, над алтаром. Для ўраўнаважапня кампазіцыі ў некаторых збудаваннях другі купалок ставіўся на галоўным фасадзе (в. Андронава Кобрынскага р-на). Пераходным варыянтам паміж двума адзначанымі вышэй з’яўлялася збудаванне з прамавугольным планам і вальмавым пакрыццём. Размяшчэнне аднаго або двух купалкоў аналагічнае другому варыянту (Слуцк, в. Крывічы Мядзельскага р-на). Некаторыя збудаванні зусім не мелі купалкоў (в. Ка-
жан-Гарадок Лунінецкага р-на). У сваю чаргу другі і трэці варыянты мелі мноства кампазіцыйных разнавіднасцей. Сярод іх можна адзначыць збудаванні з гранёнай алтарнай часткай (на 2 або 3 грані), з тамбурам ці слуповымі падчэнямі на галоўным фасадзе (вв. Сінцічы, Тырвовічы Пінскага, Дубатоўка Астравецкага, Гута, Нач і Чудзін Ганцавіцкага р-наў). Імкненне вылучыць галоўны фасад у кампазіцыі ўсяго збудавашія прывяло да развіцця купалка над фраптонам або пярэдняй вальмай у ярусную вежку, завершаную шатром ці купалам (вв. Сеняжыцы Навагрудскага, Астрашыцкі Гарадок Мінскага, Цапра Клецкага, Ніўнікі Міёрскага, Азёры Гродзенскага р-наў). Такая тэндэнцыя была характэрна і для мінулых этапаў развіцця традыцыйнаіі культавай архітэктуры. У гэтым плане развіццё традыцыйнай культаваіі архітэктуры ў другой палове XIX— пачатку XX ст. не было адзначана стварэннем нейкіх арыгінальных ты-
189. Юр’еўская царква ў в. Альба Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Пач. XX ст.
паў, як гэта часам наглядалася раней. Тым не менш у гэты час сустракаліся варыянты, ужо пазбаўленыя рэнесансных і барочных рыс, у якіх асноўным момантам было новае асэнсаванне мясцовых, часам архаічных прыёмаў. Такі характар маюць цэрквы са званіцамі ў вв. Куцавічы Ашмянскага, Цюрлі Маладзечанскага, Медна Брэсцкага, Баркі Пінскага, Аброва Івацэвіцкага раёнаў і многія іншыя. У сваіх архітэктурных тыпах яны заключаюць разнастайныя мясцовыя варыянты. Налёт афіцыйнай архітэктуры выявіўся ў тым плане, што па загаду царкоўных улад храмы будавалі са званіцамі ў прытворы або «на фронце», г. зн. на галоўным фасадзе.
Арыгінальны тып храма зафіксаваны ў в. Відзібор Столінскага раёна. Яго асноўны аб’ём уяўляе сабой выцягнуты па падоўжнай восі васьмярык, накрыты вальмавым дахам, да якога прыбудаваны чацверыковы бабінец са званіцай у завяршэнні. Мяркуецца, што ён з’яўлясцца своеасаблівай рэмінісцэнцыяй рэнесанснай або нават класіцыстычнай архітэктуры (Смаргонь, Чачэрск).
На аснове тых жа прынцыпаў развівалася архітэктура двухі трохзрубных драўляных храмаў падоўжна-восевай кампазіцыі. У іх вырашэнні адзначаны два асноўныя прыёмы. У адных выпадках зрубы аб’ядноўваліся агульным дахам (вв. Мірацічы Навагрудскага, Цмень Столінскага р-наў), у другіх — зрубы мелі самастойныя пакрыцці двухсхільнай, вальмавай або шатровай формы (Вілейка, Капаткевічы Петрыкаўскага р-на). Калі першы прыём у сваёй аснове мае барочныя рысы, то другі звязаны з даўняй традыцыяй будаваць асобнымі зрубамі з самастойнымі над імі вярхамі. У гэтых збудаваннях, як і ў адназрубных, можна таксама вылучыць прыём акцэнтацыі галоўнага фасада званіцай (вв. Княгініпа Мядзельскага, Астрашыцкі Гарадок Мінскага,
190. Царква на могілках у в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага р-на. Пач. XX ст.
Камень Пінскага, Беразнякі Нясвіжскага, Альшаны Столінскага р-наў).
Асобную групу збудаванняў, таксама звязаную з мясцовымі традыцыямі, складаюць храмы з адкрытымі ўнутр вярхамі. Адзін з наіібольпі простых варыянтаў гэтай групы ўяўляе царква ў в. Пагост Жыткавіцкага раёна. Яна двухзрубная, складаецца з асноўнага аб’ёма і алтара. Над уваходам — франтон, вынесены кансольна па-за плоскасць галоўнага фасада, які ўтварае глыбокія падчэні. Некалькі грувасткі па форме васьмерыковы верх, накрыты нізкім шатром, завяршае дах царквы ў месцы злучэння асноўнага і алтарнага зрубаў. Цэнтральны аб’ём трохзрубнай царквы ў в. Ставок Пінскага раёна (1855, мясцовыя будаўнікі Станкевіч і Глінскі) завяршаецца светлавым васьмерыком даволі зграбных прапорцый на чатырох слупах, лакрытым купальпым дахам. Яго
кампазіцыйла дапаўняе яруспая зваліца ла галоўным фасадзе. У архітэктуры царквы лазіраецца пэўяы афіцыйны налёт.
Адметнае месца ў працягу традыцый усходлепалескай ліколы дойлідства займае царква Параскевы Пятніцы ў в. Беражлое Столінскага раёла. Яна была збудавала ў XVIII ст., у XIX ст. згарэла. У 1884 г. на старых падмурках была ўзведзела повая царква. Безумоўпа, яе будаўнік быў кваліфікавалым народным майстрам, знаёмым з векавымі традыцыямі мясцовай архітэктурнай школы. Магчыма, ён карыстаўся наказам тутэйшых жыхароў пабудаваць такую ж царкву, якая іславала рапей. Ен узвёў трохзрубны храм глыбілна-прасторавай кампазіцыі, які складаецца з прамавугольнага бабінца, квадратлага асноўнага аб’ёма, завершанага чацверыковым вярхом з заломам і ўвянчалага ліатровым дахам, і пяціграннага алтарлага зруба з прыбудаванай да адлаго з яго бакавых грапей рызпіцай. Прапорцыі былі класічпымі для палескай архітэктуры. Уся кампазіцыя збудавалля па падоўжлай восі (да крыжа купала верху) упісвалася ў квадрат, вышыня ўнутрапай прасторы цэлтральнага двухсветлавога аб’ёма вызпачалася агулыіай даўжыпёй гэтага аб’ёма і алтарнага зруба. Перабудовы пачатку XX ст. (дабудова да адпаго з бакоў цэлтральлага аб’ёма прамавугольнай у плапе капліцы з васьмерыковым вярхом і яруснай зваліцы да бабінца) некалькі паруліылі цэльнасць і яснасць кампазіцыі храма, адпак і ў такім выглядзе ёп уяўляе сабой адзін з пайцікавейшых помнікаў пароднага беларускага дойлідства. Трэба асабліва адзпачыць яго па-мастацку выкавапыя крыжы, у матывах якіх адбіліся яскравыя ўзоры палескай салярнай і расліннай арпаментыкі.
У выпіку перабудовы XX ст. кардынальпа змяніўся архітэктуряы вобраз царквы ў в. Вуйвічы (Піпскі
191. Царква Параскевы Пятніцы ў в. Беражное Столінскага р-на Брэсцкай вобл. 2-я пал. XIX ст.
р-н), збудаванай у 1788 г. Першапачаткова яна ўяўляла трохзрубны храм падоўжна-восевай кампазіцыі з нізкім шатровым завяршэннем цэнтральнага аб’ёма, двухсхільным дахам над бабінцам і вальмавым — над алтаром. Пры перабудове была створана развітая асіметрычная кампазіцыя, якая рытмічна ўзрастала ад алтара да прыбудаванай званіцы, завершанай складаным купалам. Ёсць падставы меркаваць што такая кампазіцыя была ўспрынята ад карпацкіх лемкаўскіх цэркваў. Гэта сведчыць пра пэўнае пашырэнне сувязей палескай архітэктуры з украінскай.
Яшчэ адзін традыцыйны архітэктурны тып складалі крыжова-цэнтрычныя культавыя збудаванні. Яны ўвогуле працягвалі развіццё мясцовых архітэктурных традыцый, аднак у некаторых дэталях адлюстравалі ўзмацненне ўплыву рускай культуры на беларускую. Прыкладам такога тыпу збудавання з’яўляецца Юр’еўская царква ў в. Будча (Ганцавіцкі р-н), узведзеная ў 1896 г. Яна чатырохзрубная, мае кампактны план у выглядзе роўнаканцовага крыжа. Цэнтральнае квадратнае ў плане па-
мяшканне завершана масіўным светлавым васьмерыком на ветразях, над якім узвышаецца даволі высокі шацёр. Пакрыццё бакавых аб’ёмаў пафрантоннае. I сам архітэктурны тып збудавання, і яго дэкаратыўныя дэталі сведчаць пра пэўнае ўздзеянне паўночнарускай архітэктуры, хаця такая структура мае і мясцовыя вытокі (дастаткова, напрыклад, усіюмніць сабор аршанскага Богаяўленскага манастыра XVII ст.).
Да збудаванняў крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі можна аднесці таксама і царкву ў в. Балонаў-Сялец Быхаўскага раёна (сярэдзіна XIX ст.). У ёй шмат рыс храмаў глыбінна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральны аб’ём завершаны шатром, над якім узвышаецца цыбулісты купал на васьмерыку. Унутры гэты аб’ём перакрыты васьмігранным скляпеннем на васьмі слупах і ветразях, якое ўверсе пераходзіць у барабан купала. Галоўны фасад фарміруе ярусная чацверыковая званіца, прыбудаваная да бабінца царквы. Бакавыя прыбудовы і апсіда завершаны звычайнымі схільнымі дахамі і адыгрываюць у кампазіцыі падпарадкаваную асноўнаму аб’ёму ролю. Падоўжная вось у гэтым будынку пераважаючая.
Да разгледжаных вышэй твораў традыцыйнай беларускай архітэктуры можна далучыць і мячэці ў г. п. Іўе і в. Асмолава на Навагрудчыне. Іўеўская мячэць, пабудаваная ў 1884 г., уяўляе сабой цэнтрычнае, амаль квадратнае ў плане збудаванне з невялікай пяціграннай алтарнай прыбудовай — міхрабам. Унутры мячэць падзелена на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі з боку галоўнага фасада. Будынак накрыт нізкім шатровым дахам, над якім узвышаецца васьмігранны мінарэт з кругавым балконам у ніжняй частцы, завершаны высокім шпілем. Раней галоўны фасад быў аформлены галерэяй на чатырох слупах з выгнутымі падкосамі (у 70-я гады на-