Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
стэрствам і высокай ідэйнасцю. У ранніх творах Ф. Рушчыца асабліва прыкметны ўплыў перадавых прадстаўнікоў рускага рэалістычнага жывапісу А. Куінджы і 1. Рэпіна.
Вялікай эмацыянальнай сілы і выразнасці дасягае Ф. Рушчыц у пейзажы «Зямля» (Нацыянальны музей у Варшаве), напісаным па матэрыялах, сабраных у ваколіцах Багданава. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам цяжкай сялянскай працы. Арыгінальная кампазіцыя твора. Больш паловы палатна займаюць цяжкія свінцовыя воблакі, што навіслі над зямлёй. Усім сваім цяжарам яны нібы наваліліся на адзінокую фігуру селяніна, які, выбіваючыся з апошніх сіл, арэ гэту палітую потам зямлю. Пара запрэжаных у плуг валоў і фігура селяні-
па выразна вырысоўваюцца на фоне воблачнага неба. Гарызонт паказаны не ў выглядзе прамой лініі, а некалькі выгнутым, напамінаючы пра тое, што дзеянне адбываецца на Беларусі з яе характэрным, перасечаным ярамі краявідам. Выгнутая лінія гарызонта паўтараецца і ў лініях спіны чалавека і жывёл, ствараючы своеасаблівы рытм і рух. У пейзажы выдатна спалучаецца элемент умоўнасці з рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці. Цяжкія свінцовыя хмары ўспрымаюцца сімвалічна, увасабляючы цёмныя сілы.
He менш эмацыяналыіы і выразны пейзаж «У свет» (месцазнаходжанне невядома). Па шырокім узараным полі, амаль згінаючыся да зямлі, плятуцца дзве фігуры. Іх адзінокія малюсенькія сілуэты сіратліва выдзяляюцца на фоне пахмурнага неба. Хто яны, гэтыя людзі? Куды ідуць? Што чакае іх наперадзе? На гэтыя пытанні мастак не дае прамога адказу, але і без таго зразумела, які цяжкі іх лёс. Гора і галеча прымусілі гэтых людзей у пошуках кавалка хлеба пайсці жабраваць.
Пейзаж «Эмігранты» (ДММ ЛітССР) з’яўляецца своеасаблівым завяршэннем гэтай серыі карцін пра
пакуты беларускага народа. У карціне расказваецца аб цяжкай долі сялян, якія ў пошуках лепшага жыцця вымушаны пакідаць свой родны кут, павялічваючы армію абяздоленых эмігрантаў.
Пейзажы «Зямля», «У свет», «Эмігранты» аб’яднаны адзіным філасофскім зместам. У іх гучыць думка пра неабходнасць змены існуючага ладу. З’яўленне такіх пейзажаў было выклікана рэвалюцыйным уздымам канца XIX — пачатку XX ст., які захапіў шырокія колы прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі. Тут, несумненна, знайшлі адлюстраванне і сацыяльныя сімпатыі самога Ф. Рушчыца, які паўсюдна наглядаў цяжкае, бяспраўнае жыццё беларускага народа.
У гэтыя ж гады Ф. Рушчыц стварае і пейзажы, у якіх сацыяльныя матывы адыходзяць на задні план: «Вадзяны млын», «Лясны ручай», «Берагі Вілейкі» і інш. У іх пераважаюць лірычныя матывы.
Асабліва выразны і арыгінальны пейзаж «Вадзяны млын». Мастак глядзіць на прыроду быццам з вы-
195. Ф. Рушчыц. Сгарыя яблыні.
Уласнасць сям’і мастака
шыні птушынага палёту. Такі прыём дазваляе яму паказаць толькі зямлю, не кранаючы неба. Млын і акаляючыя прадметы падаюцца ў нязвыклым ракурсе. Каларыт карціны нагадвае ўкраінскія пейзажы А. Куінджы з іх яркаіі маляўнічасцю і дэкаратыўнасцю. У даным выпадку Ф. Рушчыц, відаць, імкнуўся стварыць штосьці падобнае на беларускім матэрыяле. Ён паказвае певялікі ручай з драўлянаіі плаціпай і вялікім колам, што прыводзіць у рух жорны млына. Будынак млыпа тыповы для беларускага пейзажу. Нізкі, прыземісты, з заросшай мохам саламянай страхой. Усе прадметы ў пейзажы адліваюць ізумрудна-зялёным і чырвапаватым колерамі. Спалучэнне гэтых фарбаў надае непаўторную чароўнасць надзіва прыгожаму кутку беларускай прыроды. Агульны настрой пейзажа ў параўнанні з раней разгледжаньші работамі вельмі мажорны, у ім адчуваюцца своеасаблівы лірызм і рамантычная прыўзнятасць.
Пейзажы Ф. Рушчыца паветраныя і матэрыяльныя адначасова. Гэтага аўтар дасягае спалучэннем каларыстычнага і танальнага вырашэння. Экспанаваныя на выстаўках у Пецярбургу і Варшаве, яны прынеслі мастаку славу выдатнага каларыста і рысавальшчыка. У 1904 г. Ф. Рушчыца запрашаюць на пасаду прафесара жывапісу ў Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў. Тут яго засталі падзеі 1905 г.
У 1908 г. Ф. Рушчыц вяртаецца на радзіму, у маёнтак Багданаў, дзе жыве аж да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Творчасць Ф. Рушчыца ў гэты перыяд зведала значныя змены. Ад вялікіх філасофскіх абагульненняў, якімі былі адзначаны яго работы ранняга перыяду, ён пераходзіць да рашэнняў болып інтымнага плана. Піша інтэр’еры багданаўскай сядзібы, робіць замалёўкі і эцюды мілых яго сэрцу куточкаў прыроды. Да гэтага
перыяду належаць цудоўныя па колераваму вырашэнню эцюды «Бляклае сонца», «У пакоях», «Масток», «Зіма» (месцазнаходжанне невядома) і інш. Майстэрства Рушчыцакаларыста ў названых работах дасягае сваёй гранічнай вышыні. Ён умее адзіным шырокім мазком стварыць адчуванне цяжару бронзавага кандэлябра, перадаць бляск кафлянай керамікі і іскрыстасць снегу пад сонцам.
Жывучы ў Багданаве, Ф. Рушчыц часта наведваў Вілыію, дзе прымаў удзел у афармленні спектакляў у тэатры Н. Младзяёўскай-ІПчуркевіч. Яму належаць эскізы дэкарацый да спектакляў «Ліля Венеда», «Князь Нязломны», «Варшавянка» і інш.
У станковых творах Рушчыца гэтага перыяду адчуваецца імкненне адысці ад рашэння вялікіх сацыяльных пытанняў. У час Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў светапоглядзе Ф. Рушчыца — пэўная кансерватыўнасць і сацыяльная абмежаванасць.
Пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавору з панскай Польшчай (1921), па якому. Заходняя Беларусь, Заходняя Украіна і частка Літвы былі ўключаны ў склад Польшчы, Ф. Рушчыц жыве ў Вільні. Ён прымае ўдзел у аднаўленні Віленскага універсітэта, дзе ўзначальвае кафедру жывапісу.
Значных палотнаў у гэты час Ф. Рушчыц не стварыў. Прычынай, несумненна, з’явілася яго адарванасць ад асяроддзя перадавых рускіх мастакоў-рэалістаў, з якімі Ф. Рушчыц на пачатку свайго творчага шляху быў блізкі.
Заслугоўваюць увагі «гістарычныя» пейзажы Ф. Рушчыца. ГІа пачатку 30-х гадоў як старшыня Камісіі па ахове помнікаў старажытнасці ён наведвае руіны замкаў у Крэве, Міры, Лідзе, іншых месцах Беларусі, збірае звесткі аб гістарычных падзеях, што адбыліся тут, і робіць замалёўкі і эцюды. Па іх стварае
196. Г. Вейсенгоф. Снег. 1894
некалькі цікавых твораў. Прыцягвае ўвагу пейзаж «Крэва» (Бібліятэка АН ЛітССР). У гэтым невялікім па памерах палатне відаць не толькі каларыстычнае майстэрства жывапісца, але і ўменне абагульняць, ствараць сінтэтычны вобраз. Пейзаж нагадвае пра тыя далёкія гістарычныя часы, калі нашы продкі будавалі магутныя замкі-крэпасці, якія не толькі надзейна ахоўвалі ад нападу ворагаў, але і з’яўляліся сімвалам сілы і магутнасці краіны. У іх знайшлі ўвасабленне творчы талент і геній народа, здолеўшага пабудаваць такія цудоўныя помнікі архітэктуры, якія дагэтуль чаруюць сваёй веліччу і прастатой.
У пачатку 30-х гадоў Камісія па ахове гістарычных помнікаў была ліквідавана. Ф. Рушчыц балюча ўспрымае гэта рашэнне „ольскага ўрада. Ён пакідае універсітэт і канчаткова перасяляецца ў Багданаў. Піша эцюды сядзібы і робіць замалёўкі ваколіц. Некаторыя эцюды ён затым ператварае ў карціны. Так
узнік пейзаж «Старыя яблыні» (уласнасць сям’і мастака).
Жывапісная спадчына Ф. Рушчыца вялікая. Шмат яго карцін і эцюдаў ёсць у музеях Вілыіюса, Львова, Варшавы, Кракава і іншых гарадоў. У Дзяржаўным мастацкім музеі Беларускай ССР захоўваецца адна з ранніх яго карцін «Каля касцёла» (1899). Яна вызначаецца дэкаратыўнасцю і эмацыянальным настроем і ў многім напамінае жывапіс вядомага рускага пейзажыста А. Рылова.
Розпабаковасцю і ўсёабдымнасцю характарызуецца творчасць беларускага жывапісца, графіка і скульптара Генрыха Уладзіслававіча В е йсенгофа (1859—1922). Спадчына гэтага мастака, як і Ф. Рушчыца, вывучана яшчэ недастаткова.
Г. Вейсенгоф нарадзіўся ў маёнтку Пакрэўна Ковенскай губерні. Бацька Генрыха быў пісьменнікам. прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг., за што быў высланы ў Сібір. Неўзабаве маці Г. Вейсенгофа разам з дзецьмі выехала следам
за мужам у выгнанне. Першыя звесткі пра выяўленчае мастацтва Г. Вейсенгоф атрымаў ад ссыльнага жывапісца Люцыяна Крашэўскага — брата вядомага гісторыка Іосіфа Крашэўскага.
У 1874 г. бацьку Г. Вейсенгофа было дазволена пасяліцца ў Варшаве. Юнак паступае ў рысавальную школу В. Герсана (1874), славутую сваімі рэалістычнымі традыцыямі і падрыхтаваўшую нямала польскіх, беларускіх і літоўскіх жывапісцаў. Тут на творчасць маладога мастака звярнуў увагу вядомы жывапісец Г. Семірадскі, які дапамог яму паступіць у Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1878—1882), дзе Г. Вейсенгоф спачатку займаецца ў М. Клота, затым у батальнай майстэрні Б. Вілевальдэ. За кампазіцыю «Перавозка параненых» (1889, месцазнаходжанне невядома) Г. Вейсенгоф быў удастоены сярэбранага медаля і звання мастака.
Яшчэ да паступлення ў акадэмію сям’я Вейсенгофаў пераязджае ў маёнтак Русаковічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.), дзе мастак правёў амаль усё сваё жыццё, зрэдку выязджаючы за мяжу — у Мюнхен і Парыж.
Асабліва вялікую вядомасць у Расіі і за мяжой атрымалі яго пейзажы «Снег», «Беларускія могілкі. Русаковічьт» (1889), «Куток у Полыіым» (1891), «Стары двор. Русаковічы» (месцазнаходжанне невядома) і іпш. Карціна «Снег» у 1888 г. была адзначана прэміяй на выстаўцы ў Пецярбургу, а ў 1900 г. на выстаўцы ў Парьтжы ёй быў прысуджаны сярэбраны медаль. Вядомасць карціне прынеслі не толькі яе жывапісныя якасці. Тут знойдзены абагульнены вобраз беларускай прыроды, надзвычай характэрны для тагачаснага жывапісу. Матыў пейзажа падзвычай просты. Злёгку прысыпапае снегам балота, на якім відаць стагі сена і адзінокая фігура селяні-
на, што паганяе запрэжанага ў сані вала. Гэтыя тыповыя, характэрныя для Беларусі дэталі надаюць яму асаблівую чароўнасць. Сена з забалочаных месцаў вывозілі толькі зімой, калі балота замерзне і да стагоў можна пад’ехаць на санях. Пейзаж надзвычай рэалістычны. Усё пабочнае выключана. Асноўную ўвагу мастак засяроджвае на перадачы стану прыроды — халоднай зімовай раніцы і сонца, якое толькі што ўзышло і асвяціла стагі і балотныя купіны. Своеасаблівага светлавога эфекту мастак дасягае ўмелым супастаўленнем цёплых і халодных таноў. Вершаліны прысыпаных снегам стагоў і купін, асветленыя сонцам, напісаны цёплымі фарбамі, а іх цені — халоднымі. Спалучэнне фіялетавых, блакітных, белых і жоўтых таноў надае пейзажу дэкаратыўнасць.