Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
падзелены на некалькі функцыянальна звязаных блокаў, кожны з якіх нёс пэўную функцыянальную нагрузку: вучэбны блок складаўся з класных пакояў, блок грамадскага прызначэння меў гімнастычную залу, бібліятэку, актавую залу, сталовую і г. д., у жылым блоку размяшчаліся кватэры, медыцынскі ізалятар.
У планіровачнай структуры школьных будынкаў з’явіліся новыя прыёмы: выкарыстаіше цокальнага паверха пад гардэроб і іншыя дапаможныя памяшкапні, раздзяленне ўваходаў на парадны і рабочы, увядзенне ў склад школьных будынкаў гімнастычнай залы і залы для малявання, лабараторыі па біялогіі і фізіцы, бібліятэкі, памяшканняў для ўрокаў спеваў і танцаў; параднае рашэнне мелі асобныя групы памяшканняў: вестыбюль, актавая зала, гімназічная царква. Значны крок наперад быў зроблены і ў санітарнагігіенічных адносінах. Большасць вучэбных класаў мела спрыяльную арыентацыю з боку святла, вадзяное ацяпленне.
Неабходнасць у кваліфікаваных кадрах прывяла да з’яўленпя ў канцы XIX ст. цэлага шэрагу спецыяльных навучальных устаноў. Сетка рамесных, чыгуначных, камерцыйпых і сельскагаспадарчых вучылішчаў у Беларусі была дастаткова развітая. У аб’ёмна-планіровачных адносінах яны часта паўтаралі схему сярэдніх навучальных устаноў, але адрозніваліся меншымі памерамі. Значны ўклад у іх распрацочку ўнеслі архітэктары К. Леве, I. Лявіцкі, К. Быкоўскі, С. Валансевіч. Праектныя матэрыялы народных вучылішчаў, распрацаваныя ў 1909 г. архітэктарам С. Валансевічам, што захаваліся. дазваляюць меркаваць аб іх высокай якасці. Паўторна выкарыстоўваемыя праектьт вучэбных будынкаў, таксама як і тыпавыя, у значнай ступені спрыялі паскарэнню будаўніцтва школ у Беларусі.
Архітэктура лячэбных устаноў у другой палове XIX — пачатку XX ст. якасна змянілася, што было прадвызначаяа шэрагам фактараў. Па-першае, значна ўскладнілася сетка медыцынскага абслугоўвання. Па-другое, вызначылася пэўная спецыялізацыя лячэбных працэсаў. Будынкі бальніц атрымалі шырокае распаўсюджанне ў забудове гарадоў. У большасці выпадкаў іх аб’ёмнакампазіцыйныя рашэнні пе адрозніваліся высокай мастацкай і горадабудаўнічай значнасцю, хоць асобныя збудаванні ўяўляюць у гэтым плане пэўную цікавасць. Напрыклад, будынак радзільнага і гіпекалагічнага аддзяленняў (сучаспы будынак ваеннага шпіталя) у Гомелі (архіт. С. Шабунеўскі, 1914); будынак бальніцы духоўнай семінарыі (сучасны будынак хуткай медыцынскай дапамогі) у Віцебску (архіт. Ц. Кібардзін, 1903); будынак земскай бальпіцы (сучасны лячэбны корпус абласной бальпіцы) у Гомелі (архіт. С. Шабунеўскі, 1913); чыгуначная бальніца ў Мінску (1912 1914).
Чыгуначная бальніца ў Мінску была адным з буйных медыцынскіх збудаванняў горада ў пачатку XX ст. Узведзеная паблізу ад чыгуначнага вакзала, япа займала значную тэрыторыю, на якой размяшчаліся шэсць цагляяых карпусоў, што ўяўлялі адзіную сістэму медыцынскага комплексу. Прагрэсіўная ў той час павільённая сістэма бальнічных комплексаў мела шырокае распаўсюджанне ў горадабудаўнічай практыцы Беларусі. Такім чынам былі вырашаны ваенны шпіталь у Мінску, чыгуначпыя балыііцы ў Гомелі, Брэсце, Оршы, Баранавічах, Асіповічах. Стварэнне комплексу са свабодна размешчаных на ўчастку карпусоў знаходзілася ў нейкай супярэчнасці з асобнымі канонамі рэгулярнага горадабудаўніцтва, у прыватнасці парадным афармленнем вуліц суцэльным фасадам. Свабодная планіроўка чыгуначнай бальніцы ў
Мінску падпарадкавана асноўнаму функцыяпальнаму прынцыпу. Яе аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя адпавядае лінейнай сістэме каардынат — трасе чыгуначнай магістралі і паралельнай з ёю вуліцы.
Галоўны корпус бальніцы вырашаны двухпавярховым аб’ёмам з Т-падобнай формай плана, з аднабаковым размяшчэннем палат. Цэнтральнае месца ў аб’ёме 1-га і 2-га паверхаў займаюць аперацыйныя залы, якія маюць форму пяцігранніка. Астатнія карпусы бальніцы вырашаны аднатыпна і мала выразныя ў мастацкіх адносінах. Як большасць капітальных пабудоў Маскоўска-Брэсцкай чыгупкі, будынкі бальнічнага комплексу вырашаны ў так званым «рускім» стылі.
Будаўніцтва пародных дамоў у 1900-х гадах станавілася часткай агулыіага працэсу дэмакратызацыі мастацтва. Народныя дамы былі пабудаваны ў Брэсце, Гродна, Магілёве, Мсціславе, Слоніме, на станцыі Картуз-Бяроза (Бярозаўскі р-н), на станцыі Орша. Характэрным прыкладам такога тыпу будынка можа служыць народны дом у Гродна (грамадз. інж. М. Раманаў, Л. Лангада, 1904, цяпер гарадскі Дом культуры). Ён уяўляе сабой выцягнуты ў плапе аднапавярховы аб’ём, цэнтральнае месца ў якім займае глядзельная зала, разлічаная на 350 чалавек. Памяшканні для гуртковай работы, бібліятэка і чытальная зала аддзелены ад глядзельнай залы калідорам, што абкружаў яе з трох бакоў. Зпешняя архітэктура будынка мела сухі, «казённы» характар. сцены былі выкананы з жоўтай цэглы і не атынкаваны. У архітэктурнапланіровачных адносінах народны дом у Гродна цікавы тым, што меў асноўпыя кампаненты сучасных клубаў і дамоў культуры. Ён з’явіўся іх прататыпам.
Развіццю мастацкай культуры беларускага народа на рубяжы стагоддзяў спрыялі мастацка-археалагіч-
ныя выстаўкі, пшатлікія экспанаты якіх паслужылі асновай для арганізацыі царкоўна-археалагічных музеяў у Віцебску (1894), Магілёве (1897), Мінску (1913), Брэсце (1910). Афармлялі музеі мясцовыя мастакі. Найбольш цікавым прыкладам падобнага тыпу будынкаў з’яўляецца царкоўна-археалагічны музей у Мінску (цяпер Дом работнікаў мастацтваў, архіт. В. Струеў).
Размешчаны па высокім адхоне ўзгорка будынак і зараз добра прачытваецца на фоне шэрых глухіх плоскасцей тэатральнай часткі Дома афіцэраў. Сваёй вобразнай характарыстыкай ён нагадвае білібінска-васняцоўскія ілюстрацыі да рускіх народных казак і красамоўна раскрывае сваё прызначэнне — скарбніцы нацыянальнай спадчыны беларускага мастацтва. У музеі экспанаваліся этнаграфічныя матэрыялы, прадметы культавага прызначэння, 1900 тамоў старажытных кніг, сярод якіх рукапісы XVI і XVII стст.
Галоўны фасад, звернуты на паўночны захад (у бок сучаснага Ленінскага праспекта), мае асіметрычную трохчасткавую пабудову з мудрагелістым сілуэтным абрысам. 3 усходняга боку фланкіруецца круглай у плане вежай, якая імітуе старажытнарускі вартавы «слуп» тыпу Камянецкай вежы.
Для кампазіцыйнай раўнавагі архітэктурных мас галоўнага фасада заходні бок фланкіраваны невялікай, квадратнай у плане вежкай, якая з чатырох бакоў прарэзана неглыбокімі арачнымі нішамі. Вежка завяршаецца востраверхім шатром.
Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе перспектыўнага партала і падкрэслены рызалітам, што выступае ўперад. Яго завяршае кілепадобны франтон. Плоскасць упрыгожана геаметрычным арнаментам. У мастацка-стылістычным характары малюнка яўна адчуваюцца запазычанне матываў з дэкаратыўна-прыклад-
нога мастацтва, у прыватнасці разьбы па дрэву, а таксама ўплыў «мадэрна» з яго рафініраванай манерай графічнай пластыкі. ІІадобныя арнаментальныя матывы сустракаюцца і ў прыхільнікаў гэтага мастацка-стылявога кірунку ў першым дзесяцігоддзі XX ст.: у будынках Яраслаўскага вакзала, царквы Пакроваў багародзіцы на Вялікай Ардынцы, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у даходным доме Е. Кастравецкай у Мінску (архіт. А. Краснапольскі, 1911).
В. Струеў (1864—1934), выпускнік Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, а потым Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дасканала валодаў шырокай палітрай матываў і форм старажытнарускага дойлідства. Будучы мінскім архітэктарам (з 1893 г.) і дапытлівым мастаком, ён добра ведаў народнае дойлідства і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі. Аб гэтым сведчаць некаторыя яго работы: мураваная званіца для Барысаўскага сабора (1913), мураваная Ільінская царква ў г. п. Любча (1910), выкананыя на высокім мастацкім узроўні металічныя рашоткі агароджы вакол Екацярынінскай царквы ў г. Мінску (1912) і шмат іншых.
Пры ўсёй дэкаратыўнай насычанасці і багацці дробных дэталей агульная аб’ёмна-прасторавая структура будынка царкоўна-археалагічнага музея вылучаецца яснасцю і прастатой. Багацце дэкору і археалагізму набліжаецца да рэтраспектывізму, шматаб’ёмная дынамічная кампазіцыя — да мадэрнізму.
Гэты твор з’яўляецца яркім прыкладам беларускай архітэктуры канца XIX ст. і адлюстроўвае разнастайнасць нацыянальпага рамантызму.
У эпоху капіталізму атрымаў распаўсюджанне зусім новы тып грамадскіх будынкаў — крэдытна-фінансавыя і банкаўскія ўстановы. У канцы XIX — пачатку XX ст. іх будаўніцтва ў Беларусі набыло шы-
рокія маштабы. Пэўная роля адводзілася архітэктурнаму абліччу: жаданне ўразіць кліентаў багаццем архітэктурных форм было найбольш характэрна для гэтага тыпу збудаванняў. Кожны будынак быў разлічаны на яркую своеасаблівасць, каб па арыгіпальнасці і багаццю перасягнуць ужо існуючыя і канкурыруючыя ўстановы. Япы рэзка вылучаліся ў навакольнай забудове маштабнасцю і манументальнасцю, высакаякасным аддзелачным матэрыялам. Далейшае развіццё і ўскладненне адбывалася і ў планіровачным рашэнні. У параўнанні з раней існуючымі памяшканнямі з’яўляюцца новыя, дапаможныя і канторскія.
У архітэктурна-мастацкім плане найболыпую цікавасць уяўляюць дзве групы банкаўскіх збудаванняў: да першаіі належаць будынкі аддзяленняў сялянска-пазямельных банкаў, да другой — будынкі аддзяленняў дзяржаўнага банка. Найболып значныя ў архітэктурных адносінах збудавапні першай групы — аддзяленні сялянска-пазямельных банкаў у Віцебску, Гродна, Магілёве. Банк у Віцебску (цяпер галоўны вучэбны корпус ветэрынарнага інстытута) быў пабудаваны па праекту грамадз. інж. К. Тарасава (1913—1917), у Гродна (сучасны адміністрацыйны будынак) — па праекту грамадз. інж. Б. Астравумава (1909—1913), у Магілёве — па праекту архітэктара А. Друкера (1909 —1914). Інтэр’еры банка ў Магілёве былі выкананы па праекту магілёўскага архітэктара П. Кальніна.
На канфігурацыю плана будынка банка вялікі ўплыў аказвала планіровачная сітуацыя гарадскога ўчастка. У Гродна ён быў прадыктаваны ўчасткам, утвораным вуліцамі Сафійскай і Палявой, што зыходзіліся пад вострым вуглом. У Магілёве будынак банка замыкаў перспектыву Афіцэрскай вуліцы. У Віцебску будынак меў вуглавое рашэнне, выходзячы раўназначнымі фасадамі на
вуліцы Аляксееўскую і Нікольскую. У архітэктурна-планіровачных адносінах агульным для іх было двухпавярховае рашэнне будынкаў на высокім цокалі з падвалам. У цокальным паверсе размяшчаліся памяшканні для інжынерна-тэхнічных службаў, архіў, сховішча, на першым паверсе — вестыбюль, прыёмныя і службовыя памяшканні і інш., па другім — акрамя залы пасяджэнняў і кабінетаў размяшчаліся кватэры ўпраўляючага, кіраўніка і кур’ера. Аперацыйная зала як галоўнае памяшканне банка знаходзілася на другім паверсе і вылучалася на фасадзе праёмамі вокнаў.