Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
ла ўпісаўся ў каркас вертыкальных акцэнтаў набярэжнай Дзвіны, якасна ўзбагачаючы архітэктурна-прасторавую кампазіцыю прырэчнай панарамы горада.
Разам з устаноўкай помнікаў у гарадах у капцы XIX — пачатку XX ст. прасочваецца пэўная заканамернасць ва ўзвядзенні помнікаў непасрэдна на месцах буйных гістарычпых баталій.
Комплексным падыходам вызна-
нейшых элементаў псіхалагічнага ўздзеяння.
Мемарыяльны ансамбль «Лясны» ўключаў у сябе драўляны храм, узведзепы ў 1708 г. па асабістаму загаду Пятра I, помнік у выглядзе скалы, на вяршыні якой сядзеў арол, устаноўлены ў 1908 г. (аўтар — вядомы рускі скулыітар-анімаліст А. Обер), храм-помнік, пабудаваны па праекту вядомага рускага архітэктара А. Гагена. Сінтэз архітэктурна-мастацкіх
чалася стварэнне мемарыялыіага ансамбля ў в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.) на месцы біт-
171. Будынак банка ў г. Слоніме Гродзенскай вобл. 1905
вы 1708 г., дзе была атрымана періпая перамога рускай рэгулярнай арміі на чале з Пятром I над шведскім корпусам генерала А. Левенгаўпта. Гістарычна натуральнае прыродпае асяроддзе і мемарыяльныя збудаванні ўспрымаліся ў арганічным адзінстве. Характэрна, што само асяроддзе з’яўлялася адным з важ-
і ландшафтных форм у поўнай ступені адлюстроўвае як філасофскую ідэю мемарыяльнага збудавання, так і яго вобразнасць. Храм-помнік успрымаецца з любой адлегласці з аднолькавым эмацыянальным уздзеяннем.
Вялікай мастацкай выразнасцю вызначаецца белакаменная капліца-
помнік, устаноўлены на 12-м кіламетры шашы Магілёў — Бабруйск (в. Салтараўка Магілёўскага р-на) па праекту архітэктара К. Міхайлава ў 1912 г. Падкрэсленая манументальнасць невялікага па аб’ёму збудавання дасягнута дзякуючы чысціні і дакладнасці плапа, цэласнасці кампазіцыйнага ладу. Сродкі мастацкага выяўлення архітэктар выбраў з архітэктурнай спадчыны рускага класіцызму.
Устаноўленыя ў Беларусі помнікі ратнаіі славы неслі шматгранную сэнсавую нагрузку: служылі наглядным сімвалам магутпасці Расіі, славілі брацкую дружбу, замацаваную пралітай крывёй на палях бітваў, выхоўвалі будучыя пакаленні ў духу патрыятычнай гордасці, вучылі памнажаць слаўныя справы продкаў, служылі сродкам эстэтычнага выхавання.
* * *
На рубяжы стагоддзяў у беларускай архітэктуры поўнага развіцця дасягнулі гістарычныя формы — неарэнесанс, неаготыка, неабарока і інш. Многія перадавыя беларускія архітэктары інтуітыўна адчувалі крызіс эклектыкі, пераасэнсоўвалі свае адносіны да мінулага, сённяшняга і будучага. Найбольш паслядоўным прадстаўніком стылізатарства ў Беларусі быў гомельскі архітэктар G. Шабунеўскі (1871—1937 гг.). У большасці яго твораў праявіўся прынцып свядомага ідэйна-мастацкага выбару пэўнага стылю, адпавядаючага прызначэпню будынка: рэнесансу — для гімназіі (Гомель, 1898), готыкі — для каталіцкага касцёла (Рэчыца, 1904), маўрытанскага стылю — для сінагогі (Гомель, 1908), класіцызму — для раддома (Гомель, 1916). Яго творчы метад базіраваўся на рацыяналістычным уліку функцыянальнага, канструкцыйнага і эстэтычнага бакоў архітэктуры.
172. Бапліца ў в. Бяльмонты Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Пач. XX ст.
У 1900-я гады ў беларускай архітэктуры назіраецца новая хваля рэтраспектывізму, крыніцай натхнення якой становіцца творчасць вядучых майстроў рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX ст. У сучасных даследаваннях гэты папрамак называюць па-рознаму: класіцыстуючы «мадэрн», неакласіцызм ці рэтраспектывізм. Асаблівасць гэтага новага мастацкага напрамку заключалася не толькі ў свядомай арыентацыі на мінулае, але і ў імкненні да рэкапструкцыі фармальпай сістэмы стыляў мінулага. Па сваёй сутнасці неакласіцызм, нягледзячы на дэкларатыўную традыцыйнасць, з’яўляўся стрымальным пачаткам, які тармазіў тыя заваёвы ў архітэктуры, якія абвяшчаў «мадэрн» (у разуменні архітэктуры як мастацтва афармлення прасторы і арганізацыі навакольнага асяроддзя).
Найбольш яскрава гэты напрамак праявіўся ў Беларусі ў творчасці мінскіх архітэктараў С. Гайдукевіча і Г. Гая (даходныя дамы па вул. Захар’еўскай, сучасная Савецкая, 17, 19; будынак Таварыства сельскагаспадарчага страхавання; сучасная
вул. Урыцкага; даходны дом па вул. Падгорнай, сучасная К. Маркса, 46). Цікава вырашаны будынак рэальнага вучылішча ў Гродна (грамадз. інж. Државецкі і Езіёрскі, 1907, цяпер адміністрацыйны будынак). Найболып вядомым творам неакласіцызму з’яўляецца названая вышэй мемарыяльная капліца ў в. Салтанаўка Магілёўскага раёна. 3 уздымам грамадска-дэмакратычнага руху ў Расіі пасля першай рускай рэвалюцыі (1905—1907 гг.) творчая і грамадская актыўнасць перадавых беларускіх архітэктараў значна павысілася. У горадабудаўнічай практыцы Беларусі ўсё больш выразна праяўляюцца тэндэнцыі дэмакратычнага развіцця. Гэта знайшло сваё адлюстраванне ў нейкай нівеліроўцы паміж цэнгральнай забудовай і рабочымі ўскраінамі. У перыферыйных раёнах з’яўляюцца будынкі масавага прызначэння: бальніцы, багадзельні, школьныя будынкі, тэхнічныя і рамесныя вучылішчы, народныя дамы. Агульнадаступнымі становяцца культурнаасветныя ўстановы, размешчаныя ў цэнтральнай частцы горада: тэатры, кінатэатры, бібліятэкі, музеі, спартыўныя збудаванні і г. д.
Жаданне перадаць не само жыццё, а толькі яго настрой, яго «тайну» нараджала асаблівы спосаб адлюстравання, які ў архітэктуры праявіўся ў стылі «мадэрн». Архітэктары, якія належалі да гэтай плыні, адмаўляліся ад эклектызму і стылізатарства. Адной з асаблівасцей развіцця стылю «мадэрн» у Беларусі з’явілася яго дваістасць і супярэчлівасць пры параўнальна абмежаваным распаўсюджанні і недаўгавечнасці. Засваенне архітэктурнай спадчыны сярэдневякоўя адбываецца, з аднаго боку, праз готыку з усведамленнем яе канструкцыйных і формаўтваральных прынцыпаў, з другога — праз архітэктуру рускага ранняга сярэдневякоўя, у якой масіў сцяны выступае як канструкцыйная плоскасць.
Першы шлях меў адносна раўна-
мернае распаўсюджанне па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Характэрнымі прыкладамі могуць служыць сядзібны дом Козел-Паклеўскіх у маёнтку Чырвоны Бераг (Жлобінскі р-н Гомельскай вобл.), пабудаваны архітэктарам К. Шрэтэрам у 1890— 1893 гг. (цяпер галоўны вучэбны корпус Чырвонабярэжнага сельскагаспадарчага тэхнікума), будынак пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (архіт. К. Тарасаў, 1914, panep Віцебскі ветэрынарны інстытут), капліца ў в. Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (архіт. А. Гаген, 1912), асабняк у Бабруйску (1910—1912), вучэбны корпус Лужаснянскай земляробчай школы (сучаснага Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя Ф. А. Сурганава) у Віцебскім раёне (1909).
Адным з актыўных прапагандыстаў «мадэрна» ў Беларусі быў мінскі архітэктар А. Краснапольскі. Перапрацоўваючы знешнюю гістарычную форму (у бок спрашчэння), ён імкнуўся да творчага сінтэзу традыцый і прагрэсіўнага наватарства.
Нягледзячы на кароткі час існавання, у развіцці «мадэрна» ў Беларусі яўна вылучаюцца два этапы.
Першы — ранні «мадэрн» — адносіцца да 1890—1907 гг. Характэрная яго асаблівасць — дэманстратыўная адмова ад механічнага капіравання гістарычных архітэктурных форм, характэрнага для эклектыкі і стылізатарства. Ранняму «мадэрну» ўласціва дыялектычнае адзінства карыснага і прыгожага. Гэта праяўлялася не столькі ў прасторавай арганізацыі аб’ёмаў будынка, колькі ў фарміраванні новай сістэмы дэкаратыўнапластычнай пабудовы, якая вызначаецца лініяй, формай, плоскасцю (у Гродна — былая крэдытная кантора па вул. Сацыялістычнай, 46; жылы дом па вул. Кірава, 32; у Гомелі — жылы дом па вул. Вялецкага. 5 і інш.).
У дэкаратыўнасці ранняга «мадэрна» дастаткова выразна адчуваец-
ца ўплыў эклектыкі з яе цягай да дэталей. Прасочваюцца два тыпы дэкору, адзін з якіх арганічна быў звязаны з канструкцыяй (абрамленне аконных і дзвярных праёмаў, дзвярных пераплётаў, металічных рашотак балконаў, лесвічных клетак, уваходных казыркоў і г. д.), другі проціпастаўляўся канструкцыйнай форме і характарызаваўся графічным рэльефным арнаментам, а таксама маляўнічасцю мазаічнага жывапіснага пано. Прыкладамі, ілюструючымі ўсе гэтыя рысы і ўласцівасці «мадэрна» ў Беларусі, могуць служыць збудаванні: Купецкі сход у Мінску (цяпер адміністрацыйны будынак на пл. Свабоды), дом урача ў Гродна (цяпер медыцынскі пункт па пераліванню крыві па вул. Студэнцкай, 6), даходны дом у Магілёве (вул. Леніна, 35), Камерцыйны банк у Слоніме (сучасны будынак дзяржаўнага банка).
Другі этап развіцця «мадэрна» ахоплівае 1907—1917 гг. Гэта ўжо першая фаза пераходу да функцыянальнай архітэктуры. Творчая праграма архітэктараў-антыэклектыкаў прадугледжвала ўстанаўленне сувязі паміж формай і функцыяй. Яны ўсё часцей звяртаюцца да сучасных канструкцый і новых будаўнічых матэрыялаў, шырока выкарыстоўваюць колер. Цікава працаваў у гэтым плане архітэктар А. Краснапольскі. У сваёй тэарэтычнай канцэпцыі і непасрэдна ў творчай практыцы ён імкнуўся да стварэння выразных па пластыцы аб’ёмаў і форм. Гэта дастаткова поўна адлюстравана ў архітэктуры даходнага дома Е. Кастравецкай у Мінску (сучасная вул. Кірава, 11), пабудаванага ў 1911 г. па яго праекту.
Кампазіцыя дома складаецца з трох асноўных аб’ёмаў. Мастацкая трактоўка кожнага аб’ёма з’яўляецца своеасаблівай варыяцыяй адной агульнай тэмы. Пластыка фасадаў пабудавана на зрухах і кантрастах выемак і зрэзах форм, актыўнасці форм аконных і дзвярных праёмаў,
віртуознасці выкарыстання фактурна-колеравых кантрастаў, паўтаральнасці матываў дэкаратыўнай арнаментыкі. Усе архітэктурныя дэталі і формы прарысаваны геаметрычна дакладна і выкананы амаль скульптурна пры высокай якасці аддзелачных работ.
Фасад, звернуты на вуліцу Кірава, вызначаецца спакоем, ураўнаважанасцю архітэктурных мас пры агульнай сіметрычнай кампазіцыі. Яго цэнтральная частка вылучаецца вертыкальным размяшчэннем аконных праёмаў і завяршаецца атыкам паўцыркульнага абрысу. Фасад, звернуты на вуліцу Валадарскага, наадварот, мае асіметрычную кампазіцыю, яго фланкіруюць два трапецападобныя атыкі.
Эпіцэнтр напружання прыпадае на вуглавы, цэнтральны аб’ём будынка. Яго пластычная гратэскнасць падкрэслена навісаючым эркерам другога паверха, над якім кансольна выступаў геаметрычна строгі аб’ём вышэйшага паверха, завяршэннем якога была мудрагелістай формы навугольная вежка (не захавалася). Аб’яднаўчымі матывамі ўсіх частак будынка служыць высокі атынкаваны, з вертыкальным рэльефам цокальны паверх і шырокі карнізны пояс з рэльефнай паверхняй, які абкружае будынак.