Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
ных заводаў, дзе побач з прадметамі масавага ўжытку вырабляюцца мастацкія вырабы.
Найбольш распаўсюджаным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў асяроддзі сялян і рамеснікаў працягвае заставацца мастацкае ткацтва. Шырока выкарыстоўваецца разьба па дрэву ў аздабленні дамоў, агародж, варот, прадметаў хатняга ўжытку, мэблі. Паспяхова развіваецца вытворчасць мастацкага шкла, керамікі, кафлі, вырабаў з жалеза, лазы, саломы і бяросты і г. д. У мастацкай вытворчасці вялікая доля вырабаў прьшадае на прамысловасць.
У беларускім жывапісе, графіцы і тэатральна-дэкарацыйным мастацтве на працягу XIX — пачатку XX ст. усталёўваюцца рэалістычныя традыцыі. Мастацтва Беларусі развівалася ў цесным кантакце з рускім, а таксама літоўскім, польскім і ўкраінскім. Многія мастакі — выхадцы з Беларусі — вучыліся ў Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу, Вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў Маскве, у мастацкіх навучальных установах Кіева, Адэсы, Варшавы.
Рускія мастакі I. Рэпін, I. Шышкін, К. Савіцкі і іншыя аказалі значны ўплыў на творчасць беларускіх жывапісцаў, паслядоўнікаў дэмакратычнага рэалізму,— Ф. Рушчыца, Г. Вейсенгофа, Э. Сукоўскага, Я. Кругера, 10. Пэна, С. Жукоўскага, В. Бялыніцкага-Бірулі і інш. Многія з іх сталі носьбітамі тых прагрэсіўных традыцый і тэндэнцый у развіцці рэалістычнага мастацтва, пад уплывам якіх пазней выкрышталізоўвалася беларускае савецкае мастацтва.
ГОРАДАБУДАЎНIЦТВА I АРХІТЭКТУРА
У канцы XIX — пачатку XX ст. Беларусь з населыііцтвам 7,5 мільёна чалавек (да 1914 г.) становіцца важным эканамічным і культурным
рэгіёнам Расійскай імперыі. Разам з прамысловасцю важным фактарам паскарэння працэсу урбанізацыі беларускіх гарадоў становіцца чыгуначны транспарт.
Вядучае становішча занялі губернскія і буйныя павятовыя гарады-цэнтры, яны набылі новыя функцыі: транспартных вузлоў, прамысловых, гандлёвых, фінансавых, вучэбных і культурных цэнтраў. Найбольшай дынамікай росту вызначаўся Гомель, які за перыяд з 1890 па 1917 г. павялічыўся ў 2,7 раза, стаўшы трэцім па колькасці насельніцтва беларускім горадам.
Хуткія тэмпы росту характэрны не толькі для буйпых гарадоў (Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў), але і для асобных гарадскіх пасяленпяў (Баранавічы, Жлобіп, Калінкавічы, Ліда, Лунінец, Маладзечна, Орша, Асіповічы, Полацк), размешчаных на скрыжаванні транспартных патокаў.
Баранавічы — адзін з характэрных прыкладаў горадаўтваральнай значнасці чыгунак. Ён узнік як паселішча толькі ў другой палове XIX ст. Перасячэнне дзвюх чыгуначных ліній утварыла тут важны чыгуначны вузел, ад якога пуці ішлі ў пяці напрамках, забяспечваючы зручнасць зносін з многімі прамысЛовымі цэнтрамі Расіі і заграпіцай.
Актыўнае развіццё атрымалі гарады і населеныя пункты (Бяроза, Бабруйск, Барысаў, Ганцавічы, Івацэвічы, Кобрын, Пінск, Рагачоў, Стоўбцы), размешчаныя на транспартных магістралях.
Такім чынам, у сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. у Беларусі адбылося далейшае фарміраванне і якаснае развіццё радыяльна-кальцавой плапіровачнай структуры рассялення Яна спрыяла росту вузлавых гандлёва-прамысловых цэнтраў, уключэншо дадатковых гарадскіх пасяленняў у адзіную сістэму, узмацненню ўзаемасувязі паміж гарадамі.
На рубяжы стагоддзяў Мінск ста-
новіцца не толькі буйным прамысловым цэнтрам Беларусі, але і займае вядучае становішча ў рэвалюцыйным руху Ў рэгіёпе. Роля і аўтарытэт Мінска ў палітычным жыцці краіны яшчэ больш узраслі пасля правядзення ў горадзе 1—3 сакавіка 1898 г. I з’езда РСДРП.
Выхад па гістарычную арэну беларускага пралетарыяту, рост рэвалюцыйнага руху, актывізацыя палітычнага жыцця Беларусі адбіваліся на стане мастацтва, нараджалі ў ім новыя формы мастацкага абагульнення жыцця.
Пад уздзеяннем актыўных сацыялыіа-палітычных працэсаў, выкліканых першай рускай рэвалюцыяй, у горадабудаўнічай практыцы Беларусі ў пачатку XX ст. усё выразней праяўляюцца тэндэнцыі дэмакратычнага развіцця, што знайшло адлюстраванне ў некаторай нівеліроўцы адрозненняў паміж раёнамі цэнтральнай забудовы і рабочых ускраін. У перыферыйных раёнах з’яўляюцца будынкі масавага прызначэння: бальніцы, багадзельні, школы, тэхнічпыя і рамесныя вучылішчы. Разгрупаванне аб’ектаў грамадскага прызначэння вяло да з’яўлення лакальных цэнтраў больш шырокага функцыянальнага зместу (гандлёва-бытавых, вучэбных, лячэбна-аздараўленчых, культурна-спартыўных і г. д.) у параўнанні з лакальнымі цэнтрамі гарадоў феадальнага перыяду, дзе адзінымі збудаваннямі грамадскага прызначэння былі карчма і прыходская царква (ці касцёл). На фарміраванне лакальных грамадскіх цэнтраў у буйных гарадах (Мінску, Віцебску) істотна ўплываў унутрыгарадскі транспарт (конка, трамвай).
У 1890 г. Акцыянернае таварыства конна-чыгуначных дарог у губернскіх гарадах Варонежы і Мінску пабудавала ў Мінску конную чыгунку. Гэта дарога мела два асноўныя маршруты. Першая лінія была пракладзена ад Маскоўска-Брэсцкага вакзала цераз Саборную плошчу (сучасная
плошча Свабоды) і далей да завода братоў Лекерт «Багемія» (сучасны піўзавод «Беларусь»). Другая лінія праходзіла ад Віленскага вакзала (сучасная Прывакзальная плошча) да Саборнай плошчы.
Будаўніцтва ў 1898 г. у Віцебску дзвюх трамвайных ліній дазволіла звязаць унутрыгарадскім транспартам тры адносна разгрупаваныя часткі горада. Калі спачатку трасіроўка і выбар напрамкаў руху (конкі, трамвая) вызначаліся месцамі канцэнтрацыі людскіх патокаў (прывакзальная плошча — гістарычна грамадскі цэнтр — прамысловая зона з размяшчэннем там буйных будынкаў грамадскага прызначэння: вакзала, гандлёвых радоў, галоўнага гарадскога сабора, фабрыкі, завода і г. д.), дык у наступным размяшчэнне грамадскіх будынкаў у структуры горада ў многім залежала ад праходжання трас унутрыгарадскога транспарту. З’яўленне конкі, трамвая на якойнебудзь вуліцы цягнула за сабой канцэнтрацыю повых грамадскіх аб’ектаў уздоўж гэтай вуліцы ці паблізу ад яе.
Такім чынам, паступова фарміруюцца новыя прынцыпы горадабудаўніцтва, якія прадугледжваюць рашэнне цэлага шэрагу новых задач: развіцця ўнутрыгарадскога транспарту, інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання, азелянення.
Станоўчае значэнне ў развіцці горадабудаўніцтва, асабліва малых і сярэдніх гарадоў, у гэты перыяд адыграла выкарыстанне тыпавых і паўторна прымяняемых праектаў. Да пачатку XX ст. іх наменклатура ў Беларусі была дастаткова шырокая: навучальныя установы, бальніцы, будынкі камунальнага абслугоўвання, культавыя збудаванні. Так, па паўторна выкарыстоўваемых праектах да пачатку XX ст. узведзены касцёлы ў Вілейцы, Красным, Радашковічах, Ракаве. Умелая прывязка праектаў да месца, кампазіцыйная разнастайнасць, выкарыстанне ландшафт-
164. Фрагмент забудовы вуліцы Карбышава у Гродна. Пач. XX ст.
ных асаблівасцеіі пэўнай мясцовасці дазвалялі атрымліваць разнастайныя рашэнні.
На планіровачную структуру многіх беларускіх гарадоў канца XIX ст. сур’ёзны ўплыў аказалі чыгункі. Калі ў першыя гады эксплуатацыі чыгунка яшчэ мала ўплывала на структуру гарадскога плана, дык ужо ў канцы першага дзесяцігоддзя яе існавання такія планіровачныя элементы, як прывакзальная плошча, вуліца, вядучая ад вакзала да цэнтра горада, і сам вакзал, набылі важнае і адказнае горадабудаўнічае значэнне. Размяшчэнне вакзала вызначала раён інтэнсіўнага будаўніцтва, фарміравала новую ўнутрыгарадскую транспартную сетку. У губернскіх і буйных павятовых гарадах дамінуючае становішча пачынае набываць ужо не столькі галоўная гарадская плошча, як у час панавання класіцызму, а магістральная вуліца, якая злучае вакзал з гістарычным цэнтрам. Іменна магістральная вуліца ў
другой палове XIX — пачатку XX ст. становіцца месцам канцэнтрацыі ўсіх дзелавых, спажывецкіх і культурных зносін, г. зн. грамадскім цэнтрам горада.
Рост гарадскога насельніцтва, развіццё прамысловасці і чыгуначнага транспарту суправаджаліся ростам гарадскіх тэрыторый. Тэрыторыя разрасталася галоўным чынам за кошт будаўніцтва повых прамысловых аб’ектаў (комплексу вытворчых будынкаў і збудаванняў, чыгуначных станцый) і жылля вакол іх.
Важкі ўклад у развіццё архітэктуры і горадабудаўніцтва ў канцы XIX пачатку XX ст. унесла жыллёвае будаўніцтва. Значна ўзраслі яго тэмпы і маштабы. Да канца XIX ст. тэндэнцыі стыхійнага развіцця тэрыторыі вакол прамысловых аб’ектаў і ўздоўж ліній чыгунак, асабліва ў хуткарастучых гарадах, прывялі да таго, што яны ператварыліся ў вялізныя жылыя масівы.
Да пачатку XX ст. на планах большасці буйных беларускіх гарадоў выразна прасочваецца такое якасна новае змяненне планіровачнай структуры, як пераразмеркаванне значнасці існуючых вуліц, што прывяло да з’яўлення новых унутрыгарадскіх кампазіцыйна-планіровачных восей (гарадскіх дыяметраў). Напрыклад, у Віцебску новы напрамак захад — усход (вул. Вакзальная, сучасная Кірава) з працягам у левабярэжнай частцы вуліцы Замкавай стаў другім дыяметрам горада. Згодна з праектам урэгулявання і пашырэння горада, зацверджаным у 1898 г., неабходна было пашырыць вуліцу Замкавую. Існуючыя габарыты вуліцы ўжо да таго часу не задавальнялі ўсё ўзрастаючы транспартны і пасажырскі патокі, ідучыя ад вакзала. На плане Віцебска 1904 г. кампазіцыйным цэнтрам правабярэжнай часткі значыцца ўжо прывакзальная плошча з прылягаючай да яе сістэмай вуліц.
Кампазіцыйнай воссю Магілёва становіцца Дняпроўскі праспект (су-
часная вул. Першамайская). Калі ў пачатку XIX ст. гарадскім цэнтрам з’яўлялася толькі Губернатарская плошча (сучасная плошча Савецкая), дык у пачатку XX ст. ён становіцца болып працяглым, уключаючы Дняпроўскі праспект з сістэмай плошчаў — Губернатарскай, Тэатральнай, Саборнай, Прывакзальнай.
Новы грамадскі цэнтр Мінска пачаў фарміравацца ўздоўж вуліцы Захар’еўскай (сучасны Ленінскі праспект), якая стала асноўнай магісграллю горада.
На рубяжы стагоддзяў гарадскі цэнтр Мінска ўключае не толькі Саборную плошчу і вуліцу Губернатарскую, але і вуліцу Захар’еўскую на значным яе працягу. Ён становіцца грамадска-адміністрацыйным, дзелавым і гандлёва-камерцыйным ядром горада, набываючы, такім чынам, галоўную ролю ў яго прасторавай структуры.
165. Фрагмент забудовы вуліцы К. Маркса у Гродна. IIач. XX ст.
Забудова цэнтра ажыццяўлялася трох-, чатырохпавярховымі капітальнымі будынкамі і вялася інтэнсіўнымі тэмпамі, што дазволіла ўжо да першага дзесяцігоддзя XX ст. мець зусім сфарміраванае аблічча новага