Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Значную цікавасць у мастацкіх адносінах уяўляе народная мэбля заходняй часткі Беларусі, у аздабленні якоіі адлюстраваўся ўплыў заходнееўрапейскага рэнесансу. Для ўспрыняцця такіх матываў матэрыяльная культура Беларусі была добра падрыхтавана. Напрыклад, характэрная для рэнесансу канструкцыя сталоў на скрыжаваных ножках мела ў Беларусі свой аналаг — стол на козлах, традыцыйны для беларускага народнага жылля феадальнай эпохі. Вельмі просты і сціплы на выгляд, з цягам часу ён набывае даволі масіўнае падстолле, а Х-падобныя ножкі фігурна выпілоўваюцца па краях. Процілеглыя пары ножак у месцах скрыжавання злучаюцца папярочнай рэйкай, прапушчанаіі праз ножкі і зафіксаванай клінамі. Канструкцыя вызначаецца дабротнасцю, устойлівасцю, прадуманасцю форм, стрыманым спакойным дэкорам, які заключаўся звычайна ў фігурнай выпілоўцы ножак.
Яшчэ адна разпавіднасць рэнесанснага стала — па дзвюх Т-падобных ножках. Такі стол мае масіўнае, сабранае на шыпах падстолле, у Tappax якога мацуюцца дзве шырокія вертыкальныя дошкі з перакладзіна-
мі на ніжніх канцах (для большай устойлівасці стала). Дошкі і перакладзіны фігурна выпілоўваюцца па краях, утвараючы зграбную канструкцыю Т-падобных ножак, таксама змацаваных паміж сабой перакладзінамі з клінамі32.
У такім жа стылі рабіліся і крэслы. У трапецападобнае сядзенне, што звужваецца да спінкі, нахільна ўстаўляліся чатыры высокія прамыя
153. Крэсла. XIX ст.
Са Столінскага р-на Брэсцкай вобл.
ножкі. Да сядзення мацавалася спінка з шырокай дошкі, якая фігурна выпілоўвалася па краях, а нярэдка і наскрозь, ці дэкарыравалася контурнай, трохгранна-выемчатай і нават рэльефнай разьбой геаметрычнага або расліннага характару. Адзначаныя віды мэблі стылістычна блізкія да падобных вырабаў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і іншых краін.
Большасць відаў народнай мэблі аздаблялася звычайна прапілоўкай, характэрнай і для архітэктурнага дэкору. Рэльефная разьба, больш
32 Сахута Е. М. Народное нскусство п художественные промыслы Белорусснн. Мннск, 1982. С. 22.
складаная з тэхнічнага боку, менш характэрна як для народнай мэблі, так і для беларускага народнага разьбярства наогул. Часцей яе прымянялі гарадскія і местачковыя рамеснікі пры аздабленні мэблі на заказ, ды зрэдку некаторыя найбольш умелыя вясковыя сталяры і разьбяры спрабавалі паўтарыць узоры, убачаныя ў багатых сядзібах ці іптэр’ерах цэркваў і касцёлаў. На дробных
154. Прасніца. Канец XIX ст.
3 в. Радасць Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.
відах мэблі прапілоўка і накладны дэкор часта спалучаліся з трохгранна-выемчатай ці контурнай разьбой геаметрычнага характару. Шматпялёсткавыя разеткі-сонейкі, зубчыкі, зігзагі можна бачыць на паліцах, лыжачпіках, вешалках для ручнікоў.
Трохгранна-выемчатая і контурная разьба болып характэрная для аздаблення прылад працы, прадметаў хатняга ўжьітку, посуду. Гэтыя віды разьбы па дрэву здаўна распаўсюджаны ў народным мастацтве не толькі Беларусі, але і многіх іншых народаў, аднак узораў разьбы раней XIX ст. яе захавалася.
Самы старажытны і надзвычай распаўсюджаны від разьбы — трохгранна-выемчатая. На звычайнай гладкай дошцы нажом ці простым разцом выразаліся неглыбокія выемкі геаметрычнага характару, часцей за ўсё трохгранныя. I хаця колькасць такіх нескладаных элементаў невялікая, іх разнастайнае камбінаваняе давала бясконцую колькасць непаўторных варыянтаў. Найбольш улюбёны і даўні матыў трохгранна-выемчатай разьбы — шматпрамянёвы кругразетка, старажытны сімвал сонца, распаўсюджапы і ў мастацтве іншых народаў. Часцей за ўсё такая разетка бывае шасціпялёсткавай, што тлумачыцца лёгкасцю яе разметкі самым простым цыркулем. Трохгранна-выемчатай і контурнай геаметрычнай разьбой аздабляліся часцей за ўсё прасніцы, якія маюць шырокую роўную плоскасць, а таксама качалкі, цуркі для вязання снапоў (цэнтральнае Палессе), дэталі ткацкіх станкоў і іншыя рэчы, якія існавалі ў народным побыце здаўна.
Аднак трэба адзначыць, што дэкаратыўная разьба — з’ява на Беларусі не такая распаўсюджаная, як, напрыклад, у Расіі. Беларускія народныя майстры-дрэваапрацоўшчыкі ў першую чаргу распрацоўвалі і выяўлялі пластычныя магчымасці матэрыялу, што асабліва прыкметна ў драўляным посудзе.
Разнастайны даўбаны посуд — міскі, лыжкі, карцы, чарпакі, сальніцы, ступы, начоўкі, кадобчыкі — быў прыгожым сам па сабе, пры адсутнасці дэкору. Мастацкая выразнасць гэтых вырабаў дасягалася кампактпасцю і прадуманасцю формы, гарманічнасцю частак, зграбнасцю сілуэта. Іх формы вызначаюцца традыцыйнасцю, яны не мяняліся на працягу многіх стагоддзяў. Зроблены з дапамогай нескладаных інструментаў даўбаны посуд устойлівы, манументальны, яго формы звычайна крышачку асіметрычныя, а паверхня, апрацаваная разцом, нібы ўтрымлівае цяпло чалавечых рук. Такімі якасцямі даўбаны посуд Беларусі збліжаецца з аналагічнымі вырабамі Літвы 33, усходняй Украіны34, Рускай Поўначы 35.
У найболып старажытных і архаічных вырабах яўна прасочваюцца зоамарфічныя формы, што звязана з культам жывёл і птушак. Несумненна, што зоамарфічным матывам надаваліся калісьці магічныя функцыі, пазней япы сталі сродкам дасягнення канструкцыйна-мастацкай выразнасці. Асабліва характэрныя ў гэтых адносінах карцы для квасу ці вады. Выразаліся яны ў выглядзе глыбокай лыжкі з плоскім дном. Ручка, нібы прыстаўленая да тулава карца амаль вертыкалыіа, звычайна заканчвалася зарубкай для трымання за край вядра. Ручкі карцоў выразаліся ў выглядзе конскай ці птушынай галавы, пеўневага грэбеня, птушынага хваста. Як правіла, пазбаўленыя натуралізму, яны моцна стылізаваны, форма абагульнена і заўсёды падпарадкавана канструкцыі ўсяго вырабу.
33 Лнтовское народное ііскусство: Деревянные нзделня. Внльнюс, 1958. Кн. 2. С. 16—17.
34 Васнленко В. М. Народпоо пскусство. М„ 1974. С. 172.
35 Круглова 0. В. Русская народная резьба
іі роспнсь ію дереву. М., 1974. Іл. 153, 154.
У падобным стылі вырашаліся і сальніцы, якія былі абавязковай прыналежнасцю колішняга сялянскага стала. Характэрным узорам з’яўляецца сальніца з Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні (ДМЭ) 36. Яна выразана з аднаго кавалка дрэва ў выглядзе плывучай качкі. Вечка, нрымацаванае на шпяньку, ніколькі пе парушае цэласнасці скульптурнага аблічча. Сальніца, невялікая па
155. Фрагмент danopij прасніцы. Канец XIX ст. 3 Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.
памеры, выглядае ўстойліва, масіўна і манументальна.
Добрае апісанне салыііц іншага тыпу, што бытавалі па Віцебшчыпе ў 70-х гадах XIX ст., даў М. Я. Нікіфароўскі: «Чатыры дошчачкі зверху і знізу звязаны тонкімі абручамі, знізу ўстаўлена дно, зверху — нахільнае шарнірнае вечка... Узорыстая разьба на дошчачках і нават абручыках простая і аднастайная: то дробныя выразы косых крыжоў, ромбаў, то зубчастыя выразы, то неглыбокія выем-
36 Кацер М. С. Народно-пріікладное нскусство Белоруссіш. Мпнск, 1972. С. 118, 119.
156. Качалка. Пач. XX ст. 3 в. Засвяты Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.
кі»37. Такія сальніцы бытавалі пе толькі на Віцебшчыне, але і па ўсёй Беларусі, і часам іх сценкі былі ўкрыты суцэльнай трохгранна-выемчатай разьбой.
Цікавымі ўзорамі рэльефнай разьбы на дрэву прадстаўлены набоечныя і пернікавыя дошкі. I тыя і другія не з’яўляліся самастойнымі дэкаратыўнымі вырабамі, а служылі для нанясення ўзору на іншыя вырабы.
Набойка — адзін з найстаражытнейшых промыслаў на Беларусі, вядомы яшчэ ў XII ст.38 Прыйшоў ён сюды з Усходу праз Расію і ў XVIII—XIX стст. ужо быў распаўсюджаны амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі, аднак пераважаў ва ўсходняй яе частцы.
Да сярэдзіны XIX ст. набоечным промыслам займаліся пераважна гарадскія і местачковыя рамеснікі39, прычым майстэрні Віцебска і іншых усходнебеларускіх гарадоў і мястэ-
37 Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркп простонародного жятья-бытья в Внтебской Белоруссші іі овпсанйе предметов обнходностн. Внтебск, 1895. С. 73.
38 Шлюбскі A. А. Крашаніна (набіванка). Віцебск, 1926. С. 5.
39 Цэнтрамі набоечнага промыслу былі Віцебск, Веліж, Мінск, Орша, Бабруйск.
чак часта атрымлівалі гатовыя дошкі з Расіі40. К канцу XIX ст. набоечны промысел у гарадах не вытрымлівае канкурэнцыі з фабрыкамі і паступова затухае, але вясковыя саматужнікі прадаўжаюць працаваць яшчэ і ў пачатку XX ст. (в. Мішкавічы Полацкага павета) 4І. Набоечныя дошкі, як правіла, яны выраблялі самі, скарыстоўваючы традыцыйныя мясцовыя ўзоры.
Да канца XIX ст. набоечныя дошкі выразаліся з дрэва. Узоры на іх стрыманыя, стылізаваныя, абагульненыя, што дыктавалася асаблівасцямі матэрыялу. Найбольш частыя матывы беларускай набойкі — раслінныя, радзей зоамарфічныя, прычым апошнія больш старажытныя. У зоамарфічных і раслінных узорах найбольш ранніх набоек яшчэ яўна прасочваецца ўплыў Усходу. Узоры пазнейшых дошак (другая палова XIX ст.), асабліва сельскіх майстэрань, складаюцца з традыцыйных, распаўсюджаных у народным мастацтве элементаў: зорак, клетачак, лісточкаў, стылізаваных кветак. Аса-
40 Шлюбскі A. А. Крашаніна (набіванка).
С. 12.
41 Там жа. С. 18—19.
бліва частым і любімым быў матыў васілька, які звычайпа выразалі з трыма пялёсткамі.
Як і пабоечны, перпікавы промысел да XIX ст. задавальняў пераважна патрэбы гараджан, потым шырока распаўсюдзіўся і ў вёсцы. Выпякаліся фігурныя пернікі пераважна ў гарадах і мястэчках (Орша, Копысь, Дуброўна) і тысячамі збываліся на мясцовых кірмашах. У старажытнасці яны выконвалі вельмі важную абрадавую ролю. Фігурныя пернікі бьтлі абавязковай прыпалежпасцю вясельных абрадаў, памінак, розных урачыстых момантаў народнага жыцця. Япы былі, бадай, самым даступным і распаўсюджаным ласункам.
Формы для выпечкі пернікаў выразалі з добра вытрыманага дробнаслойнага дрэва майстры-разьбяры, якія добра валодалі даволі складанай тэхнікай заглыбленага рэльефу.
Беларускія пернікавыя дошкі маюць шмат агульных рыс з рускімі. I тыя, і другія, відаць, агульнага паходжання. Япо добра прасочваецца як у матывах — конь, певень, рыба, так і ў характары разьбы — контррэльеф з дробнаўзорыстай арнаментацыяй42. Адначасова беларускія дошкі маюць і пэўныя адрозненні ад рускіх. На жаль, недастатковая колькасць матэрыялу 43 не дазваляе зрабіць дэталёвую класіфікацыю беларускіх дошак, як гэта ёсць у рускім мастацтвазнаўстве 44.