Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
лесвічныя парэнчы і інш. Адзін з лепшых узораў такога тыпу — жырандоль у касцёле в. Крошын Баранавіцкага раёна, выкананая мясцовым майстрам П. Багрымам, выдатным паэтам-самародкам. Паэтычная натура майстра праявілася і ў яго каваных вырабах, у прыватнасці жырандолі, аздобленай выкаванымі з чорнага металу кветкамі і лістамі, a таксама адлітымі з волава фігуркамі жаўрукоў. Аснову канструкцыі складаюць два абады, прастора паміж якімі запоўнена G-падобнымі скобкамі і вертыкальнымі стрыжнямі з чашачкамі для свечак. Кампазіцыя надзвычай гарманічная, зграбная і лёгкая 23.
Пэўны час прадаўжалі сваю дзейнасць некаторыя металургічныя і металаапрацоўчыя заводы. У сярэдзіне XIX ст. узніклі новыя прадпрыемствы, паколькі вытворчасць чыгуну і сталі з мясцовай балотнай руды яшчэ заставалася рэнтабельнай. Невялікі чыгуналіцейны завод быў адкрыты ў 1854 г. у Высокім на Аршаншчыне. Акрамя дэталей і механізмаў для сельскагаспадарчых машын тут адлівалі і мастацкія вырабы: помнікі, надмагільныя пліты, балконныя рашоткі, На падобным прадпрыемстве ў Добрушы акрамя названага асартыменту выпускаліся лесвічныя парэнчы, маставыя каробкі, пячныя дзверцы 24. Металаапрацоўчыя прадпрыемствы ўзніклі ў Чэрнеўцы на Барысаўшчыне, каля Горак Чавускага павета і іншых месцах, але мастацкім ліццём яны амаль не займаліся, забяспечваючы галоўным чынам патрэбы ў нескладаных сельскагаспадарчых прыладах і жалезным пракаце 25.
Найбольш буйным металургічным і металаапрацоўчым прадпрыемствам
23 Сахута Я. Жырандоль Паўлюка Багрыма /I Мастацтва Беларусі. 1986. № 3.
24 Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленностн в Белорусснн. С. 343.
25 Там жа. С. 343-344.
быў завод, пабудавапы ў 1852 г. у Налібоках (Стаўбцоўскі р-н) ?6. Асноўную частку прадукцыі складала гатупковае жалеза, а таксама літыя чыгунныя вырабы.
150. П. Багрым. Фрагмент дэкору жырандолі. 1881. в. Крошын Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
Мастацкае ліццё Налібоцкага завода ілюструюць шматлікія ўзоры, якія можна бачыць на мясцовых могілках: крыжы, помнікі, агароджы, надмагільныя пліты. Сярод дзесяткаў вырабаў лёгка вылучыць некалькі груп, аднолькавых па сілуэту і дэкору. Відаць, адліваліся вырабы серыйна, толькі авальныя дошкі з надпісамі-эпітафіямі вырабляліся па канкрэтных заказах. Асаблівай дэкаратыўнасцю вырабы не вызначаюцца. Крыжы ў большасці выпадкаў складаюцца з гладкіх ці прафіляваных перакладзін з завіткамі, кольцамі ці іншымі простымі элементамі на канцах, у цэнтры звычайна змяшчаецца
28 Романовскнй Н. Т. Развнтне мануфактурной промышленпостн в Белоруссіш. С. 338. У першыя гады пасля яго пуску тут працавалі звыш 600 чалавек, завод даваў за год да 500 тыс. пудоў чыгуну.
літое чыгуннае ўкрыжаванне. Радзей сустракаюцца болып адмысловыя помнікі ў выглядзе ствала дрэва з каранямі, адлітыя, відаць, па спецыяльных заказах. Некалькі рашотак адліта ў характэрным для таго часу стылі, які імітаваў гатычныя разеткі, стральчатыя аркі і да т. п.
У 70-х гадах XIX ст., не вытрымаўшы канкурэнцыі з буйнымі прадпрыемствамі поўдня Расіі, усе названыя вышэй заводы закрыліся ці ператварыліся ў дробпыя металаапрацоўчыя майстэрні.
Традыцыйнае народнае мастацтва, якое развівалася пераважна як хатняе рамяство, амаль не зазнала змяненняў. Развіццё капіталізму адбілася ў першую чаргу на тых яго відах, якія мелі характар промыслу,— ганчарстве, пляценні, набойцы і інш. Дробныя промыслы, не вытрымліваючы канкурэнцыі з заводамі і фабрыкамі, занепадалі ці знікалі зусім, больш буйныя імкнуліся да ўдаскамалення тэхналогіі і зніжэння сабекошту прадукцыі, што нярэдка выклікала зніжэнне мастацкіх якасцей вырабу. Майстры, вымушаныя падладжвацца пад густы і запатрабаванні пакупнікоў і заказчыкаў, нярэдка адыходзілі ад традыцыйных форм і матываў, аздабляючы свае творы натуралістычным дэкорам. Аднак гэта мела і пэўнае станоўчае значэнне. Новыя матывы, якія стасаваліся з традыцыямі, паступова прыжываліся ў народным мастацтве, узбагачаючы яго. З’явіліся нават новыя віды народнага мастацтва. Так, у сувязі з дыферэнцыяцыяй вёскі і паляпшэннем канструкцыі народнага жылля набывае распаўсюджанне народная архітэктурная разьба.
Мастацкае аздабленне беларускага народнага жылля феадальнай эпохі было вельмі сціплае. 3 дэкаратыўных элементаў можна назваць хіба толькі вільчак — канструкцыйна-мастацкі элемент, які атрымліваецца ад прадаўжэння над шчытом скрыжава-
ных дошак (закрылін), якія закрываюць канцы абрашоткі страхі. Найболып распаўсюджаныя матывы апрацоўкі закрылін — выкананыя прапілоўкай контуры каровіных рагоў, конскіх галоў, фігуры птушак і змей, павернутыя ў процілеглыя бакі. У многіх выпадках канцы закрылін апрацоўваліся проста ў выглядзе адвольных геаметрычных фігур. Разьбяныя вільчакі звяртаюць увагу часта надзвычай удалай стылізацыяй зоамарфічпых матываў, асабліва капя. Зграбным контурам перадаецца горда выгнутая шыя, яевялікія зубчыкі выразна падкрэсліваюць грыву.
У старажытнасці вільчакі ў выглядзе контураў жывёл ці птушак выконвалі ролю абярэгаў. Агульнавядома, што вобраз каня і птушкі як у славянскім, так і агульнаеўрапейскім народным мастацтве распаўсюджаны яшчэ з часоў язычпіцтва27. 3 імі звязвалася складаная сістэма ўяўленняў і вераванняў, у аснове якіх ляжала пакланенне сілам прыроды. «Відаць, такія адносіны чалавека да жывёл,— адзначаў Е. Раманаў, маючы на ўвазе Палессе,— устанавіліся даўным-даўно, і ва ўсякім выпадку шмат вякоў назад. Пра гэта можна меркаваць па таму арнаменту, якім насельніцтва аздабляе тут вільчакі сваіх двухсхільных стрэх: гэта нязменна ці дзве змяі, павернутыя галовамі ў процілеглыя бакі, ці дзве галавы бусла ў гэткім жа становішчы» 28.
Са знадворных упрыгожванняў курной хаты можна назваць яшчэ фігурнае счэсванне канцоў бярвенняў аднаго або двух верхніх вянкоў зруба. Гэты від дэкору сустракаўся галоўным чынам у паўднёва-заходняй
27 Бломквнст Е. Э. Крестьянскпе постройкн русскнх, украпнцев п белорусов // Тр. Нн-та этнографнн нм. Н. Н. МнклухоМаклая. Новая серня. М., 1956. Т. 31. С. 354.
28 Романов Е. Р. Но Гродненскому Полесью // Зап. Северо-Западного отд. нмп. Рус. географ. о-ва. Внльно, 1911. Кн. 2. С. 67.
частцы Беларусі, дзе хаты часта будавалі з брусоў. Выпускі выконвалі ролю кансолей, якія падтрымлівалі вынесеную над зрубам частку страхі, а пры будаўніцтве хаты са шчытом — і падстрэшак. Пачуццё дыктавала цеслярам пеабходнасць такой апрацоўкі кансолей, каб канструкцыя
151. Вароты. Канец XIX ст. в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.
выглядала зграбнай і адначасова была б моцнай. Выпускі счэсваліся па плаўнай ці ламанай лініі ад сцяны к канцу верхняга бервяна, па меры змяншэння нагрузкі на кансолі. На цэнтральным Палессі канцы бярвенняў апрацоўвалі, як правіла, у выглядзе шасціграннікаў, чым ствараўся рытмічны выразны малюнак вуглоў.
У другой палове XIX ст. дэкор народнага жылля становіцца больш разнастайным, што было звязана са зменамі ў яго характары і канструкцыі29. На вокнах з’яўляюцца ліштвы, на якія і звярнулі ўвагу народныя майстры-разьбяры. Найчасцей верхнюю частку ліштвы (надваконнік) выпілоўвалі ў выглядзе двух завіткоў, што нагадваюць раслінныя парасткі. Шырока выкарыстоўваліся розныя накладныя элементы геаметрычнага характару: рэечкі, ромбікі, кружочкі. На Гомельшчыне, дзе мацней адчуваўся ўплыў рускай архітэктурнай разьбы, ліштвы аздабляліся накладкамі ў выглядзе шматпялёсткавых разетак, выкананых тэхнікай трохгранна-выемчатай разьбы.
Замена будаўніцтва «закотам» будаўніцтвам са шчытом адкрыла магчымасць для дэкаратыўнага аздаблення апошняга. Паколькі шчыт разам з вокпамі ствараў галоўны мастацкі акцэпт фасада, яго ўпрыгожванню падавалася значная ўвага. Галоўны від дэкору шчытоў — мастацкая ўкладка шалёўкі. Пры спалучэнні вертыкальнай і гарызантальнай укладкі атрымліваліся простыя і прыгожыя ўзоры ў выглядзе розных геаметрычных фігур — квадратаў, прамавугольнікаў, ромбаў. Укладка шалёўкі наўкос давала прыгожы ўзор «у елачку».
У гарадскім і местачковым будаўніцтве дэкаратыўная абшыўка шчытоў была вядома і раней. Ва ўсякім выпадку ў Брэсце і Кобрыне па-мастацку аздоблеяыя шчыты бытавалі ўжо ў пачатку XIX ст.30
Адначасова з архітэктурным з’яўляецца дэкор і на мэблі. У феадальную эпоху амаль усё абсталяванне народнага жылля будавалася і стваралася разам з ім і складала адно цэлае з інтэр’ерам: лавы, нерухома
прымацаваныя да сцяны, палаці, паліцы, пасуднікі і болып дробнае абсталяванне, якое асобна ад памяшкання існаваць не магло. Узоры нерухомай мэбліроўкі выпрацоўваліся стагоддзямі, былі дапасаваны да жылля і адпавядалі мінімальным патрэбам прыгоннага селяніна. Кожная частка нерухомага абсталявання хаты несла сваю пэўную функцыю (а часта і некалькі), замацаваную шматвяковымі традыцыямі.
152. Кансоль дома ij в. Клейнікі Брэсцкага р-на. Пач. XX ст.
Перасоўная мэбля ў інтэр’еры народнага жылля пачала з’яўляцца ў другой палове XIX ст. 3 паяўленнем двухі трохкамернага жылля больш заможныя сяляне вылучаюць чыстае памяшкапне — святліцу. Тут ужо можна было ўбачыць драўляны ложак для гаспадара, стол, шафу, некалькі крэслаў, часта зробленых «па гарадскому ўзору» 31.
Хаця на распаўсюджанне мэблі ў народным жыллі значны ўплыў аказалі гарадскі ўклад жыцця, абсталяванне сядзібных і культавых інтэр’ераў, у аснове яе канструкцыі ляжалі прадметы традыцыйнага абсталявання. Так, правобразам канапы была лава, ложка — палок ці палаці,
29 Беларускае народнае жыллё. Мінск, 1973. С. 32.
30 Чантурня В. А. Нсторня архнтектуры Белоруссвя. Мннск, 1969. С. 199.
31 Зеленнн II. Матерпалы для географші п статнстнкн Россші: Мннская губ. СПб., 1864. Ч. 2. С. 669.
шафы — розныя ёмкасці для захавання адзення і хатняга набытку.
Дэкор канапы звычайна канцэнтраваўся на спінцы. Вышэй узроўню сядзення і асабліва па верхняму краю спінка аздаблялася прапілоўкай барочнага характару. Падлакотнікі ў выглядзе завіткоў і зграбна выгнутыя пярэднія ножкі завяршалі кампазіцыю.
Мастацкае аздабленне шафаў канцэіітравалася таксама на верхняй частцы. Часцой за ўсё шафы завяршаліся трохвугольнай накладкай барочнага тыпу пакшталт франтона ці двума накіраванымі ў процілеглыя бакі завіткамі, зробленымі прапілоўкай. У болыпасці выпадкаў верхняя частка шафы дэкарыравалася аналагічна аконным ліштвам.