Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Надмагілле сям’і Міцкевічаў у Кобрыне, створанае пасля 1873 г., мае ўжо іншую кампазіцыйную структуру. На высокім пастаменце з чэсаных камянёў фігура анёла. галава якога ў журбоце схілена ўніз. Гэты настрой падкрэсліваецца плаўным цячэннем складак тунікі. У ад-
ной руцэ анёла, якой ён абхапіў крыж, абвіты гірляндамі з дубовых і кляновых лісцяў, вянок, у другой, апушчанай уніз— галінка. Помнік уражвае кампазіцыйнай зладжанасцю, прадуманасцю ўсіх элементаў. На камянях пастамента змешчаны надпісы. Іх велічны строй з’яўляецца нібы ўводзінамі да галоўнай тэмы, якую раскрывае пластычная кампазіцыя.
Значнае распаўсюджанне ў гэты перыяд атрымлівае манументальная скульптура. У гарадах устанаўліваюцца шматлікія помпікі царам і вяльможам, якія з’яўляліся ў асноўпым тыражыраванымі копіямі аналагічпых манументаў Пецярбурга і Масквы. Паркі і скверы ўпрыгожваюцца манументальна-дэкаратыўнай скульптурай. Адзін з такіх помнікаў—«Хлопчык з лебедзем» (1874, рэстаўрыраваны ў 1974 г.) — быў устаноўлены ў Аляксандраўскім садзе Мінска (цяпер Цэнтральны сквер).
Найболып поўна да нашых дзёп захавалася драўляная культавая пластыка, прызначаная для інтэр’ераў культавых збудаванняў і прыдарожных капліц і крыжоў, што ў вялікай колькасці ўзводзіліся на могілках, пры дарогах, пры ўездах і выездах з вёсак. Імі адзначалі важнейшыя грамадзянскія падзеі, услаўлялі гістарычныя месцы. П. Шпілеўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. пісаў: «Погляд падарожніка пры ўездзе ў Нясвіж сустракае амаль на кожным кроку драўляныя крыжы і крыжыкі, а таксама каплічкі з разьбянымі фігурамі маці боскай, спасіцеля, Іаана Прадцечы» 20. Такія каплічкі часта аздабляліся ажурнай разьбой, якая ў спалучэнні са скульптурай падавала ім асаблівую прывабнасць і прыгажосць.
Скульптурныя вобразы, створа-
20 Шпялевсквй П. Путешествпе по Полесыо іі Белорусскому краю. С. 40.
ныя народнымі майстрамі, сэнсава і пластычна выразныя, шчырыя і непасрэдныя. Народныя скульптары адлюстроўвалі, як правіла, сялянскі тыпаж з усімі асаблівасцямі яго сацыяльнай і этнічнай характарыстыкі, што выяўлялася ў трактоўцы твару, адзення, трапна перададзенай паставе, жэстах, рухах.
Сцвярджэнне жыццёвай рэальнасці ў процівагу рэлігійнай умоўнасці, дэміфалагізацыя вобразаў святых — вызначальныя рысы твораў народнай скульптуры.
144. Хрыстос аасмучаны. I860—1890-я гг.
3 в. Мядзель Мінскай вобл. Музей беларускага народнага мастацтва у Раўбічах
Асаблівай любоўю народных майстроў карысталіся вобра.зы, у якіх была заключана экспрэсія. Да іх адносіліся шматлікія выявы Хрыста — Хрыстос смуткуючы, ці распяты і паміраючы на крыжы, ці прывязаны
145. Распяцце. 1860—1890-я гг. Троіцкі касцёл у в. Струбніца Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.
тоўкай кананічнага сюжэта. У гэтых адносінах вельмі характэрны вобраз смуткуючага Хрыста з Мядзельскага раёна (ДММ БССР). Па-сялянску заклапочаны, Хрыстос сядзіць на ка-
146. Святая. 2-я пал. XIX ст.
3 в. Забалаць Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
да слупа і змучаны катамі. Варыянты і кампазіцыйныя нюансы выяў Хрыста вельмі разнастайныя, як разнастаііная жыццёвая аснова, якая ў іх адлюстравана.
Цікавае «Распяцце» з в. Сцепанкі Жабінкаўскага раёна Брэсцкаіі вобласці (МСБК). Агрубелы твар Хрыста нагадвае твар простага селяніна. Буйныя, па-мужыцку цяжкія кісці рук і ногі з выступаючымі мышцамі. Выразнасць фігуры надае журботны нахіл галавы ў цярновым вянцы.
Многія з твораў народнай скульптуры вызначаюцца свабоднай трак-
мені ў глыбокім роздуме, падпершы рукой шчаку, Вузкія плечы, плоскія рабрыстыя грудзі, вялікія круглыя калені, худыя ногі з развітымі ікрамі і вялікія шырокія ступні. На лбе сляды крыві. Каляровыя плямы разам з пластычнай мадэліроўкай узмацняюць сэнсавую і эмацыянальную выразнасць скульптурнага вобраза.
Досыць распаўсюджанымі ў творчасці беларускіх разьбяроў былі выявы і іншых святых, у інтэрпрэтацыі якіх яны прытрымліваліся тых жа прынцыпаў дэмакратызацыі, адыходу ад кананічнай іканаграфіі. Знач-
ную цікавасць уяўляе шэраг скульптур з в. Забалаць Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (ДММ БССР). Сярод іх архістратыг Міхаіл, Вераніка, апостал Пётр, Іосіф з дзіцем, Юрый Пераможац і інш. Скульптуры гэтыя прызпачаліся для прыдарожных крыжоў, таму былі змешчапы ў неглыбокіх кіётах, аздобленых металам.
Кіёт з фігурай архістратыга Міхаіла ўпрыгожаны стылізаванымі металічнымі галінкамі. На чырвоным фоне выразна вылучаецца яго фігура з зялёнымі крыламі, у белым плашчы, блакітнай кашулі, жоўтым шлеме. У левай паднятай руцэ ён трымае вагі, на якіх узважвае дабро і зло. Тут нельга памыліцца, таму ён у глыбокай задуменнасці і нават не заўважае, што мячом дакранаецца да вуснаў, быццам гэта дапаможа знайсці яму правільнае рашэнне. У гэтым вобразе бачна імкненне майстра ўвасобіць сваё разуменпе справядлівасці.
Зямнымі, чалавечымі пачуццямі напоўнены вобраз Іосіфа з дзіцем, і вырашаны ёп вельмі рэалістычна. Правай рукой Іосіф трымае дзіця за руку, галава яго звернута ў бок дзіцяці ў даверлівым, любоўным нахіле. Іосіф апрануты ў доўгую да пят блакітную кашулю з жоўтай падкладкай, цераз правае плячо перакінуты белы плашч. Лінейныя абрысы фігур спакоііныя і строгія. Дэталі, выраіпаныя рэльефна, узбагачаюць рытмічны лад скульптуры.
Народным разуменнем вобраза вызначаецца і скульптура Юр’я Пераможца. Юрый — увасабленне волата, пароднага заступніка, змагара за справядлівасць. Ён паказаны прыгожым юнаком вярхом на кані. У паднятай руцэ кап’ё, якім ён вось-вось нанясе завяршальны ўдар па пачвары. Юрый у блакітнай кашулі і белым плашчы, на галаве — шлем. Шырока выкарыстаны прыём градацыі аб’ёмаў, які ўзбагачае агульную пластычную выразнасць кампазіцыі. Вялікая ўвага надаецца
прыгожаму развароту фігуры Юр’я, пявучай лінейнасці яе абрысаў.
Народнай скульптуры ўласціва ўстойлівая сістэма мастацкіх вырашэнняў, для якой характэрна максімальная прастата выразных сродкаў. Імкнучыся дасягнуць эмацыянальнай пасычапасці вобраза, пародныя майстры часта прыбягалі да парушэння прапорцый фігуры — узбуйнялі твар, кісці рук, ступні і г. д. Калі твар быў сканцэнтраваннем экспрэсіі, то фігура заставалася статычнай. Гэты прыём удала спалучаў падкрэслены псіхалагізм з манументальнай абагульненасцю кампазіцыі ў цэлым. Дэталі ў невысокім рельефе нластычпа ўзбагачалі форму. Эмацыянальную выразнасць народпай скульптуры ўзмацняла і колеравая расфарбоўка.
147. Апостал Пётр. 2-я пал. XIX ст.
3 в. Забалаць Воранаўскага р-на Гродзенскай еобл. Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
148. Юрый Пераможац. 2-я пал. XIX ст.
3 в. Забалаць Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. Музей беларускага народнага мастацтза ў Раўбічах
Падводзячы вынікі развіцця беларускай скульптуры 60—90-х гадоў XIX ст., можна адзначыць, што no634 з сакральнай скульптурай, якая сваімі каранямі ўходзіць у народнае мастацтва, развівалася і манументальная і манументальна-дэкаратыўная пластыка, а таксама станковая скульптура, якія хоць і выконваліся ў духу акадэмізму і класіцызму, але паступова набывалі і рысы рэалізму.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Рост фабрычна-заводскай прамысловасці ў другой палове XIX ст. выклікаў скарачэнне рамесніцкай вытворчасці, якая пакінула высокамастацкія ўзоры ў папярэдні перыяд. Існуючыя мануфактуры перайшлі на выпуск таннай масавай прадукцыі. 3 другога боку, у гэты перыяд на ease дробных мануфактур і традыцыйных саматужных промыслаў узнікаюць заводы і фабрыкі, якія выпускаюць хаця і масавую, але часта высокамастацкую прадукцыю.
Значны крок наперад зрабіла шкларобства, Прымяпенне навейшых дасягненняў у гэтай галіне, увядзенне дасканалага абсталявання садзейнічалі паляпшэнню якасці прадукцыі, расшырэнню асартыменту вырабаў і зніжэнню іх сабекошту. Адначасова з масавым бытавым посудам і аконным шклом выпускаліся гравіраваныя вырабы з крышталю.
У 60-я гады XIX ст. Урэцкая і Налібоцкая мануфактуры спынілі сваю дзейнасць. Але на працягу 60— 90-х гадоў на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 49 шкляных і хрустальных заводаў і гут, якія выраблялі выдзіманы сталовы посуд з каляровага шкла і крышталя, аздобленых шліфаваным і гравіраваным дэкорам, a таксама танкасценны прасаваны посуд з нізкарэльефнымі выявамі пераважна расліннага характару (графіны, бутлікі, кварты, шклянкі, сподкі
з кубкамі для гарбаты, кілішкі, бакалы, кухлі, разеткі для варэння, салатнікі, сальніцы, талеркі, чайніцы, сялёдачніцы, цукарніцы, вазы для кветак і вазы на пожках для садавіны і дэсерту, попельніцы, чарніліцы і інш.). На гэтых жа прадпрыемствах выдзімалі і прасавалі аптэчны (флаконы, скляначкі для мазяў, слоікі, банкі з прыцёртымі коркамі) і гаспадарчы посуд (бутлі, кварты і бутэлькі для піва, моцных напіткаў, мінеральнай вады, слоікі для саленняў і варэння), лямпавае шкло, газавыя лямпы са шклянымі рэзервуарамі і абажурамі.
У 60-я гады буйнейшымі лічыліся заводы і гуты ў вв. Міхалін і Нароўшчына (Брэсцкая вобл.), Саленікі (Гродзенская вобл.), дзе выраблялі посуд з роспісам эмалямі, Ілья (Мінская вобл.), Батаева (Магілёўская вобл.); у 70-я гады — Нароўшчына, Ноўка (Віцебская вобл.), Залессе (Мінская вобл.); у 80-я — Чарняны (Брэсцкая вобл.) і Устронь (Гродзенская вобл.); у 90-я— Астраўно, Бярозаўка і Новая Гута (Гродзенская вобл.), Залессе, Старэва і ў пасадзе Нова-Барысаў (Мінская вобл.).
На працягу 70—90-х гадоў на буйнейшых шклозаводах адбываецца частковая механізацыя ручных працэсаў шліфоўкі. 3 гэтай мэтай былі ўстаноўлены паравыя рухавікі ў шліфавальных цэхах завода «Ноўка» (з 1879), на шклозаводах у вв. Парэчча (з 1892), Чарняны, Старая Елча (1895), Новая Гута, Целяханы (з 1896), Ельня (з 1897), Астраўно (з 1898), Бярозаўка (з 1899), у пасадзе Нова-Барысаў (з 1898) і інш. Механічныя драбілкі, шаравыя млыны, газавыя генератары дзейнічалі па шклозаводах у вв. Устронь (з 1893 г.), Старэва (з 1899 г.) і г. д. Першыя ў Беларусі 30 пнеўматычных прэсаў, 5 гільяшырных станкоў і пантограф для механічнага нанясення гравіраваных рысункаў на шкляныя вырабы былі ўстаноўлены
149. Вырабы беларускіх шклозаводаў. 1860—1890 гг. Мінск. ДМ БССР
ў Новай Гуце ў 1896 г. I. Столе і В. Краеўскім.