Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У кампазіцыі «Бітва» адлюстраваны кульмінацыйны момант сутычкі паўстанцаў з царскімі войскамі.
Жменька храбрацоў гатова памерці, але не аддаць ворагу паўстапцкі сцяг, які лунае над іх галовамі. Гротгер не паказвае праціўніка, але яго блізкая прысутнасць, небяспека, што пагражае паўстанцам, абарапяючым сцяг, выразна адчуваюцца.
Арыгінальныя і выразныя фігуры паўстанцаў. Выдатны рысавальшчык, Гротгер умела перадае псіхалогію
пры адлюстраванпі зусім рэальных падзей. Паказальны ў гэтых адносінах ліст «Пушча».
Закончыліся баі паміж арміяй паўстанцаў і царскімі войскамі, у бе-
137.	М. Андрыёлі. Ілюстрацыя да паэмы «Конрад Валенрод» А. Міцкевіча.
1891. Варшава. Нацыянальны музей
сваіх герояў, іх характэрныя рысы. Яго вобразы канкрэтна індывідуалізаваны і, як героі Андрыёлі, пераконваюць сваёй праўдай.
3 глыбіні беларускай пушчы ў імклівым парыве вырываецца атрад паўстанцаў. Наперадзе камандзір (магчыма, гэта сам Кастусь Каліноўскі) з баявым сцягам атрада. Пабудаваная па вертыкалі кампазіцыя ліста крыху фрагментарная, але такі прыём абраны не выпадкова — ён дае мастаку магчымасць наблізіць да гледача герояў твора.
У асобных працах А. Гротгера маюць месца рысы сімвалізму. Мастак умела карыстаецца сімволікай
ларускай пушчы ўсталявалася прывычная цішыня. У кантрасце з гэтым настроем дадзена алегарычнае адлюстраванне смерці ў белай вопратцы з касой у руцэ.
Па-свойму выразныя лісты «Арышт», «Удава», «Рэкруцкі набор», «Пасля адыходу ворага», «Голад» і інш. У гэтых добра скампанаваных і намаляваных творах выказана думка, што не рускі народ, а рускае самадзяржаўе несла народам гора і пакуты. 3 прафесійнага боку згаданыя творы вылучаюцца выдатнай кампазіцыяй, добрым малюнкам, жыццёва пераканаўчымі тыпажамі, высокай тэхнікай.
У некаторых творах Гротгер уздымаецца да сацыяльнага пратэсту. Такі ліст «Прымірэнне» з цыкла «Вайна». Забітыя рускі салдат і польскі паўстанец ляжаць побач і трымаюцца за рукі. Ліст напоўнены глыбокім падтэкстам: вайна аднолькава непатрэбна ні польскаму, ні рускаму селяніну, апранутым у салдацкія шынялі. Яны вымушаны змагацца і гінуць за інтарэсы пануючых класаў.
Найбольш поўна творы Гротгера былі прадстаўлены на мастацкіх выстаўках у Львове і Кракаве ў 1894 г. — звыш 127 работ з цыклаў «Варшава» і «Літуанія». Руская прагрэсіўная крытыка называла Гротгера «сапраўдным мастаком», карціны і малюнкі якога «поўныя драматычнай выразнасці», ставіла яго як рысавальшчыка намнога вышэй, чым жывапісца. Творчасць А. Гротгера — майстра графічнай кампазіцыі — безумоўны ўклад у гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва XIX ст.
Цікавым графікам быў прызнаны жывапісец, майстар станковага парт-
рэта і гістарычнай кампазіцыі Фадзей Дмахоўскі. Пад уплывам творчасці Я. Матэйкі ён захапіўся геральдыкай. Яму належыць серыя малюнкаў гербаў беларускіх гарадоў — Полацка, Віцебска, Веліжа і іншых для «Гербоўніка літоўскага», якія публікаваліся ў пачатку XX ст. у віленскіх часопісах «Kwartalnik Litewski» («Квартальнік літоўскі») і «Litwa і Rus» («Літва і Русь»).
Графічных твораў Ф. Дмахоўскага захавалася няшмат. Акрамя ўпамянутых малюнкаў гербаў у бібліятэцы АН Літоўскай ССР знаходзяцца літаграфскія партрэты беларускалітоўскіх князёў. Іх кампазіцыйная будова і малюнак дазваляюць меркаваць, што яны з’яўляюцца падрыхтоўчым матэрыялам для вялікіх гістарычных палотнаў. Па завершанасці і мастацкай выразнасці гэта, аднак, цалкам закончаныя мастацкія творы.
138.	М. Андрыёлі. Смерць Людвіга Нарбута каля Дубічаў.
Канец 1860-х гг. Вільнюс.
ДММ ЛітССР
У графічным лісце «Прысяга князя» паказаны адзін з полацкіх князёў, што змагаліся за незалежнасць беларускіх зямель. Князь стаіць на фоне старажытнай крэпасці са шлемам у руках, на якім адлюстраваны герб Полацкай зямлі. Ён схіліўся ва ўрачыстым маўчанні. Магутныя рукі, якія трымаюць шлем, сведчаць аб сіле і непахіснай волі гэтага чалавека. У глыбіні кампазіцыі відаць фігуры воінаў, што вітаюць новага князя.
Рамантычная ўсхваляванасць адчуваецца ў агульным строі малюнка. Мастак здолеў перадаць не толькі смеласць і мужнасць, але і натхнёнае імкненне нашых продкаў да сва-
139. Ф. Дмахоўскі. Прысяга князя. 1880-я гг. Фрагмент
140. А. Ромер. Аўтапартрэт. 1870-я гг. Кракаў. Нацыянальны музей
боды. У другім малюнк> князь з мячом у руках заклікае народ стаць на абарону радзімы. Паказваючы віцебскіх і полацкіх князёў, адлюстроўваючы падзеі далёкай гісторыі, гераічныя вобразы мінулага, Ф. Дмахоўскі імкнуўся выказаць настроі прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі другой паловы XIX ст.
Цеснай сувяззю з народнымі нацыянальнымі традыцыямі, з жыццём і побытам простага чалавека, селяніна адзначана творчасць аднаго з буйнейшых жывапісцаў і графікаў другой паловы XIX ст. Альфрэда Р о м е р a . Ён актыўна супрацоўнічаў у віленскім часопісе «Ілюстраваны штотыднёвік», дзе публікаваў свае ілюстрацыі, малюнкі і гравюры.
У Дзяржаўным этнаграфічным музеі Літоўскай ССР у Вілыпосе захаваліся акварэлі «Сялянскі двор», «Сялянская хата» і інш., якія акрамя дакументальнай вартасці (мастак дакладна ўзнаўляе жыццё і быт сялян Беларусі ў канцы XIX ст.) уяў-
ляюць і значную мастацкую каіптоўнасць, бо выкананы на высокім прафесійным узроўні. Выдатны малюнак, высокае тэхнічнае майстэрства вылучаюць іх сярод іншых работ гэтага жапру.
Значны ўклад у развіццё графікі другой паловы XIX ст. унёс славуты рускі скульптар, жывапісец і графік Міхаіл Восіпавіч М і к е ш ы н (1835—1896). Яму належыць шэраг замалёвак бедных сялянскіх сядзіб і іх жыхароў, беларускіх мястэчак, вёсак і ваколіц. Графічны цыкл, які атрымаў назву «Беларускія малюнкі», у тагачаснай графіцы амаль не мае сабе роўных. «Беларускія малюнкі» высока ацаніў I. Я. Рэпін, назваўшы іх «цудоўнымі». Будучы здольным літаратарам, М. Мікешын досыць часта суправаджаў свае малюнкі, якія друкаваліся ў ілюстрацыйным часопісе «Пчела» (яго выдаваў Мікешын у 1876—1877 гг.), літаратурнымі каментарыямі.
М. В. Мікешын нарадзіўся ў
в. Платонаўка Рослаўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Смаленская вобл.) у беднай сям’і. У раннім дзяцінстве мастак бачыў бяспраўе народа і сытае здаволенне багатых. Вучыцца пачаў у Рослаўлі, дзе скончыў павятовае вучылішча. Першыя звесткі па выяўлёнчаму мастацтву атрымаў ад брадзячага іканапісца Ціта Андрэевіча, удзячнасць да якога захаваў на ўсё жыццё. У 1858 г. Мікешын бліскуча скончыў Акадэмію мастацтваў. Разам са скульптарам Іванам Шрэдарам (1836—1906), таксама ўраджэнцам Беларусі, шмат працаваў над стварэннем шэрагу помнікаў (ён аўтар выдатнага помніка Багдану Хмяльніцкаму ў Кіеве і шэрагу іншых манументальных твораў).
Як грамадскі дзеяч М. Мікешын прымаў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці Расіі, рэдагаваў часопіс «Пчела», шмат падарожнічаў па Украіне
141. Д. Баркоўскі. Беларуская карчма. 1864
142. М. Мікешын. Каля калодзежа.
3 серыі «Беларускія малюнкі» 1880-я гг.
і Беларусі, часта наведваў тыя мясціны, дзе прайшло яго дзяцінства, падоўгу жыў у мястэчку Клімавічы. Рабіў замалёўкі з народнага побыту, пісаў літаратурныя творы на аснове ўласных назіранняў і ўражанняў. У вялікай літаратурнай спадчыне вельмі часта падкрэсліваў сваю прыналежнасць да беларускага народа, яго самабытнай, багатай культуры. Мікешын шчыра любіў сваю радзіму — Беларусь — і адлюстроўваў яе ў сваіх творах. Сюжэты яго замалёвак нібы падгледжаны ў глухіх кутках роднай Магілёўшчыны.
Вось тыповая сцэнка з правінцыяльнага жыцця: падвыпіўшыя музыкі каля карчмы наладзілі «канцэрт», але яны ледзь трымаюцца на нагах. Пад малюнкам трапны надпіс: «Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды» (1886). Мастак фіксуе звычай-
ны жыццёвы факт, іранічна, нібы з боку падсміхваецца над чалавечымі заганамі. Але ў творы гучыць і моцная сацыялыіая нота: людзі, якія паказаны, канчаткова страцілі надзею на лепшую будучыню.
Ёсць у М. Мікешына работы і іншага плана. У іх мастак шукае аб’ектыўныя прычыпы, якія параджаюць правінцыяльную тугу і безвыходнасць. Да такіх твораў належыць «Сцэна колішняга рэкруцкага набору. Клімавічы» (1865).
У мастацкай спадчыне М. Мікешына шмат цёплых, лірычных малюнкаў, у якіх ярка раскрываецца характар беларусаў («Каханне», «Ля карчмы» і інш.). Усе дэталі — студня, карыта для вады, саламяная страха — намаляваны з глыбокім веданнем быту.
Фігура М. В. Мікешына — маста-
ка і грамадзяніна — яркая і каларытная. Прадстаўнік прагрэсіўнай мастацкай інтэлігенцыі, выхадзец з беднай беларускай сям’і, ён знаходзіць творчае натхненне ў асяроддзі прыгнечаных і абяздоленых, яму былі чужыя мішурны бляск багатых палацаў, норавы іх няшчырых жыхароў. У часопісе «Пчела» ён у папулярнай форме апавядаў аб жыцці Расіі і Беларусі, знаёміў чытачоў з лепшымі творамі беларускай літаратуры (на старонках часопіса выступалі лепшыя літаратары і крытыкі другой паловы XIX ст.).
М. Мікешын шырока вядо.мы і як ілюстратар твораў Гогаля, Шаўчэнкі і іншых пісьменнікаў.
У графіцы другой паловы XIX ст. прыкметна ўзмацніліся дэмакратычныя і рэалістычныя тэндэнцыі, яна стала дзейсным фактарам нацыянальнай культуры. Лепшыя прадстаўнікі гэтага віду мастацтва разам з майстрамі жывапісу глыбока адлюстравалі жыццё беларускага народа, яго мары, надзеі і спадзяванні.
СКУЛЫІТУРА
Пасля закрыцця Віленскай мастацкай школы ў 1832 г. навучальнай мастацкай установы ў Паўночна-Заходнім краі доўгі час не існавала, бо царскі ўрад не быў зацікаўлены ў развіцці мастацтва, якое абуджала ў народзе вольналюбівыя думкі і пачуцці. Таму многія таленавітыя юнакі імкнуліся атрымаць адукацыю ў Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Адэсе. Адсутнасць элементарных умоў для творчай дзейнасці на радзіме вымушала іх заставацца там і пасля заканчэння вучобы. Яны актыўна ўключаюцца ў мастацкае жыццё іншых народаў і ў той жа час імкнуцца зберагчы сувязь з родным краем. Пецярбургскую акадэмію мастацтваў закончылі скульптары М. Антакольскі (1843—1902), якога прывялі туды вялікія здольнасці да разьбы і
глыбокая цікавасць да мастацтва, яго вучань, ураджэнец Гродзеншчыііы I. Гінзбург (1859—1939). Медальерны клас Пецярбургскай акадэміі скончыў ураджэнец Магілёва А. Васюцінскі (1858—1935), які атрымаў узнагароды за шэраг медалёў. 3 гэтай жа навучальнай установай звязаны і лёс I. Шрэдара (1836—1906), які нарадзіўся ў Віцебскай губерні. У 1869 г. ён быў удастоены звання акадэміка скульптуры. У 1852 —1858 гг. у Пецярбургскай акадэміі вучыўся скульптар М. Мікешын (1835—1896), які на працягу ўсяго сваііго жыцця не парываў сувязі з роднай Беларуссю, прысвяціўшы шмат сваіх твораў яе прыродзе, жыццю і быту. У кожным з іх — пяшчота і любоў да родных мясцін і разам з тым сыноўскі боль мастака за жабрацкае цёмнае жыццё н а яго радзіме.