Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Бясспрэчную цікавасць для гісторыі беларускага жывапісу мае творчасць Іпаліта Гілярыевіча Г a р а ў с к a г а (брата Апалінара). У Рускім музеі ў Ленінградзе знаходзіцца пейзаж I. Гараўскага «На бсрагах paid Бярэзіны» (1857).
Кампазіцыйны матыў пойзажа вельмі цікавы. На беразе ракі стаіць магутны дуб. Крона яго займае амаль палову палатна. Пад дубам, прысеўшы на пянёк, адпачывае жанчына. Яе кволую фігурку вырывае з царства зеляніны прамень святла. На пярэднім плане — паваленао маланкай дрэва. Лісты даўно абсыпаліся з яго, галіпкі пазасыхалі. 3 зямлі вывернуты карэнні. I нават у гэтым стане дрэва не страціла сваёй магутнасці і прыгажосці.
Па манеры адлюстравання прыроды гэты пейзаж блізкі да твораў А. Гараўскага. Тая ж дакладнасць у выпісванні дэталей і старанпая праца над планамі. У гэтым пейзажы яшчэ шмат прыкмет акадэмізму: строгая ўраўнаважаная кампазіцыя, некалькі аднастайны каларыт, імкненне да «прыгажосці». Разам з тым пейзаж вельмі рэалістычны. Ён цудоўна перадае багацце і прыгажосць беларускай прыроды, выклікае ў памяці асацыяцыі са знаёмымі з дзяцінства карцінамі роднай Беларусі. Аўтар аб’ектыўны ў паказе дэталей. 3 аднолькавай адданасцю ён піша і ствалы дрэў, і лісце, і зямлю, і неба. У рамантычным гучанні пейзажа адчуваецца вялікая любоў мастака да сваёй зямлі, яго вернасць дэмакратычным ідэалам часу.
Біяграфічных звестак пра I. Гараўскага захавалася мала. Нарадзіўся ён у 1828 г, у сяле Уборкі Ігуменскага павета Мінскай губерні. Першапачатковыя звесткі аб выяўленчым мастацтве атрымаў ад выкладчыка Мінскай гімназіі Машчынскага, дзе вучыўся з 1840 па 1847 г. Затым працяглы час удасканальваў свае веды самастойна, пісаў з натуры. Навучанне ў акадэміі Іпаліт пачаў значна пазней, у 1855 г., пасля таго як скончыў яе Апалінар. Пра поспехі ў вучобе Іпаліта Гараўскага сведчаць два сярэбраныя медалі I і II ступені, атрыманыя ім за пейзажы з натуры, напісаныя ў Мінскай губерні. 1. Гараўскаму было прысуджана званне класнага мастака.
У сярэдзіне 1860-х гадоў I. Гараўскі быў хатнім настаўнікам у Мінску, затым некаторы час жыў у Пецярбургу. Разам з Апалінарам ён дапамагаў у збіральніцкай дзейнасці
11. М. Траццякову. Месца і дата смерці жывапісца невядомы, не знойдзены і пакуль што не вывучаны ўсе яго творы. Але і па карціне «На берагах ракі Бярэзіны» і па водгуках сучаснікаў можна меркаваць аб рэдкім таленце гэтага жывапісца.
Сучаснікам братоў Гараўскіх быў Мікалай Аляксеевіч Атрыганьеў (1823—1892). Нарадзіўся ён у Чарнігаўскай губерні ў дваранскай сям’і. У дзяцінстве пазнаёміўся з выдатнымі ўзорамі рускага жывапісу, якія выклікалі ў ім страсць да малявання. Пасля заканчэння Кіеўскай гімназіі вучыўся ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін, затым служыў у войску на Каўказе (1845—1848). Па выхадзе ў адстаўку пасяліўся ў вёсцы і цалкам аддаўся жывапісу. Спецыяльнай Mac-
72.9. М. Лтрыганьеў. Дубовы гай. 1890
130. М. Атрыганьеў. Краявід у Магілёўскай губерні
тацкай адукацыі Атрыганьеў не атрымаў, але займаўся самастойна пад кіраўніцтвам вядомых жывапісцаў Свярчкова і А. Мяшчэрскага н. 3 Беларуссю М. Атрыганьева звязваюць 80-я і пачатак 90-х гадоў. У гэты час мастак жыў у Магілёўскаіі губорні. Тут найбольш поўна праявіўся яго жывапісны талент. У 1882 г. мастак напісаў «Зімовы пейзаж» — адзін з найболып цікавых сваіх твораў. У ім выразна адчуваецца любоў да багатых прыгажосцю куткоў беларускай прыроды. На пярэднім нлане карціны высахшае дрэва, занесенае снегам. А ў паветры ўжо адчуваецца набліжэнне вясны. Яно ў хмарным, як перад дажджом, небе, чарадзе варон на снезе...
Падобныя матывы і кампазіцыйная пабудова вельмі характэрны для
рускага пейзажа 80-х гадоў. Іх любіў паказваць у сваіх творах заснавальнік рускага рэалістычнага пейзажа А. Саўрасаў. Атрыганьеў, адчуваецца, глыбока паважаў задушэўнасць і лірызм саўрасаўскіх пейзажаў і імкнуўся ўвасобіць гэтыя якасці і ў сваіх работах. У далейшым М. Атрыганьеў некалькі адыходзіць ад эмацыянальнага паказу прыроды ў бок раскрыцця яго лірызму. Улюбёнымі яго матывамі становяцца цяністыя дубовыя гаі, заліўныя лугі са статкамі кароў.
У 1883 г. мастак прадстаўляе на акадэмічную выстаўку пейзаж «Краявід у Магілёўскай губерні» (месца знаходжання невядома), які адразу быў заўважаны крытыкай і экспанаваўся на акадэмічнай перасоўнай выстаўцы 12. 3 той пары ён
11 Собко Н. П. Словарь русскпх художннков. СПб., 1893.
12 Акадэмія мастацтваў у гэты час услед за Таварыствам перасоўных выставаіг пачала наладжваць уласныя перасоўныя выстаўкі.
131. Б. Русецкі. Жаночы партрэт. Канец 1840-х гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
становіцца пастаянным удзелыіікам перасоўных акадэмічных выставак. Кампазіцыя пейзажа не складаная. Па пярэднім планс мастак паказаў папараць і лапухі, што раскошна разрасліся. На другім — пахілсныя над нешырокай ракой магутныя ствалы дрэў, у цені якіх знайшоў ратунак ад гарачых прамянёў conpa статак кароў. Матыў пейзажа элегічны, ён настройвае гледача на сентыментальны лад. Дакладная выпісанасць дэталей, скрупулёзная прапрацоўка малюнка набліжаюць гэту работу да акадэмічнага напрамку. Разам з тым тут ёсць і любаванне прыгажосцю і багаццем прыроды.
У 1886 г. за паўторна выкананы «Краявід у Магілёўскай губерні» М. Атрыганьеву было прысуджана званне Ганаровага вольнага суполь-
ніка. У той жа год ім былі створаны пейзажы «Вечар», «Восень», пазней «Пасля дажджу», «Перад захадам сонца», «Расшчэплепы дуб» (1889), «Дубовы гай» (1890) (месца знаходжання ўсіх карцін невядома) і іншыя, вядомыя нам па чорна-белых рэпрадукцыях, змешчаных у перыядычным друку, і з апісанняў сучасных Атрыгаяьеву мастацтвазнаўцаў 13.
У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР захоўваоцца «Пейзаж з капліцай», па якім можна меркаваць аб майстэрстве М. Атрыганьева. Старашіая выпісанасць дэталей тут удала спалучаецца з агульным ідылічным настроем, што характарызуе Атрыганьева як майстра рэалістычнага пейзажа.
Апошняй вялікай работай мастака быў «Дубовы гай» (1890, Ульянаўскі мастацкі музей), напісаны ў Магілёўскай губерні.
Заслуга М. Атрыганьева перад беларускай мастацкай культурай XIX ст. несумненная. Следам за А. Гараўскім ён прынёс у беларускі пейзажны жывапіс свежую дэмакратычную струю, што, безумоўна, садзейпічала развіццю рэалістычнага напрамку.
Важным раздзелам беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы XIX ст. быў п а р т р э т. Гэты жанр прадстаўлены імёнамі такіх мастакоў, як Б. Русецкі, А. Ромер, Э. Паўловіч, Л. Пігулеўскі і інш. У жанры партрэта працавалі прадстаўнікі і іншых відаў і жанраў жывапісу. Так, шмат цікавых партрэтаў было створана майстрам мазаікі Н. Сілівановічам, пейзажыстам А. Гараўскім, майстрам бытавой і гістарычнай кампазіцыі К. Альхімовічам. Ёсць усе падставы гаварыць аб партрэце як аб самастойным жанры ў жывапісе Беларусі другой па-
13 Булгаков Ф. II. Нашн художннкн. СПб., 1889. Т. 1.
ловы XIX ст. Партрэтысты імкнуліся перадаць не толькі знешнія рысы і псіхалогію сваіх герояў, але і іх сацыяльную прыналежнасць. Такія адносіны да паказу сучаснікаў з’явіліся вынікам паглыблення сацыяльных матываў ва ўсім беларускім жывапісе названага перыяду.
Паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца творчасць Баляслава Русецкага (1824—1913). Ён нарадзіўся ў Рыме ў сям’і вядомага віленскага жывапісца Канута Русецкага. Першым яго настаўнікам малявання быў бацька, які і падрыхтаваў юнака для паступлення ў Псцярбургскую акадэмію мастацтваў.
На працягу шасці год (з 1843) Б. Русецкі вучыўся ў К. Брулова і Ф. Бруні. У 1850 г. ён пакідае акадэмію і вяртаецца на радзіму. На працягу некалькіх год жыве ў Вільні. Але, як сведчаць архіўныя дакументы, большую частку свайго часу мастак праводзіў у Гродна, Беластоку і ў маёнтку Янавічы Беластоцкага павета. Іменна тут ён стварыў многія лепшыя свае творьт, пераважна партрэты. У 1850 г. Б. Русецкі прадставіў у савет Акадэміі мастацтваў два партрэты, за якія быў удастоены звання някласнага мастака.
Пачыпаючы з 1850 г. Б. Русецкі рэгулярна прымае ўдзол у акадэмічных выстаўках. Экспануе партрэт князя Гедройца і некалькі акварэлей, у 1851 г.— партрэт папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі сенатара Навасільцава, у 1852 г.— партрэт Паўлоўскагаі аўтапартрэт, у наступным годзе — партрэт віленскага генерал-губернатара Бібікава і інш. Адначасова на працягу рада гадоў Б. Русецкі працуе над алегарычнай кампазіцыяй «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман», разлічваючы атрымаць за яе званне акадэміка. Карціна была прадстаўлена на акадэмічную выстаўку 1853 г., але поспеху не мела, звання акадэміка мастак не атрымаў. Карціна была набыта ў прыватную калекцыю, а з 1876 г. уключана ў
132. А. Ромер. Партрэт паўстанца 1863 г. 1870-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
пастаянную экспазіцыю Віленскай мастацкай выстаўкі. Расчараваны няўдачай мастак едзе за мяжу. Некаторы час жыве ў Парыжы і Італіі. А ў 60-я гады назаўсёды вяртаецца ў Беларусь.
Апрача партрэтаў і акварэлей Б. Русецкаму належаць фрэскі ў цэрквах Гродна і Турчан Беластоцкага павета.
3 творчай спадчыпы Б. Русецкага найбольш вядомы «Аўтапартрэт» 14 і некалькі акварэльных партрэтаў (ДММ ЛітССР). Асаблівую цікавасць мае «Жаночы партрэт» (1850). У гэтай невялікай, тонка выпісанай міпіяцюры мастак паказаў сябе выдатным рысавальшчыкам і псіхолагам.
14 Яго чорна-белы здымак быў змешчаны ў літаратурна-мастацкім зборніку «Z okolic Dzwiny», які выдаваўся ў Віцебску ў 1910—1912 гг.
Вялікія чорныя вочы маладой жанчыны глядзяць уважліва і нават трошкі сарамліва. Тонкія сцягнутыя вусны, прамы нос, шырокі лоб і бледныя хударлявыя пічокі выдаюць мяккасць характару і інтэлект. Чорная шаўковая сукенка, валасы і вочы напісаны з выключным майстэрствам.
У «Аўтапартрэце» (1852, месца знаходжання невядома) яшчэ адчуваецца ўплыў акадэмічнай школы К. Брулова. Форма трактуецца абагульнена, вялікімі плоскасцямі. Прысутнічае некаторая доля ідэалізацыі. Мастак адлюстраваў сябс ў нескладаным ракурсе. Глядач выразна адчувае, што ў левай руцэ мастак трымае палітру і час ад часу кароткім уважлівым позіркам глядзіцца ў лк>стэрка. Такі позірк можа быць толькі ў жывапісца, які цалкам аддаўся рабоце. Побач з рысамі знешняга падабенства і псіхалогіі Б. Русецкі перадаў і рысы свайго сучасніка-грамадзяніна.