Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Разам з пецярбургскім мазаічнікам Іванам Лаверэцкім беларускі жывапісец удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора. За гэту работу ў 1876 г. Н. Сілівановічу было прысвоена званне акадэміка. Неўзабаве ён быў прызначаны старшым мастаком-мазаічнікам акадэміі. Волыіы ад заняткаў у акадэміі час Сілівановіч выкарыстоўваў для падарожжаў па Беларусі, адкуль заўсёды прывозіў багаты матэрыял для сваіх бытавых камназіцый. Па матэрыялах паездак ім напісаны карціны «Дзеці ў двары» і «У школу» (абедзвс ў ДММ ЛітССР у Вільнюсе). У гэтых творах мастак выявіў глыбокае ведашіе сялянскага жыцця, сваііго народа, аддапым сынам якога ён быў.
Сюжэт карціны «Дзеці ў двары» просты і зразумелы: пасярэдзіне сялянскага двара сядзяць хлопчык і дзяўчынка. Яны заняты напраўкаіі рыбалоўнай снасці. Тут жа, прымасціўшыся ля ганка, дрэмле кошка, грэецца на сонцы цяля. Карціна прываблівае сваёй жыццёвасцю. 3 вялікай любоўю напісаны прадметы хатняга ўжытку — кошык, цэбар і інш., падкрэслены характэрныя для Беларусі асаблівасці іх вырабу.
Карціна добра выканана і па частцы жывапісу. Пры ўсёй складанасці танальнай пабудовы прадметы ў цені не здаюцца чорнымі. Малюсенькія фігуркі дзяцей вылучаны святлом з ахутанага ценем асяроддзя. Палатно ўспрымаецца адзінай цэльнай пля май. I хоць усе прадметы і фігуры напісаны з аднолькавай любоўю і ўвагай, мастак не забывае падкрэсліць галоўнае. Ён вельмі ўважліва і праўдзіва ставіцца да перадачы дзіцячай псіхалогіі. Твары дзяцей прывабліваюць непасрэднасцю і прастатой.
Но менш цікавая і карціна «У школу», у якой Сіліваповіч увасобіў спрадвечпае імкненне беларусаў да асветы.
Названыя работы не адзіныя жанравыя творы Н. Сілівановіча. Маюцца звесткі, што жанравыя палотгіы ён экспанаваў і на выстаўках Пецярбургскага таварыства заахвочвання мастацтваў. Аднак знайсці іх пакуль што не ўдалося, што не дае магчымасці больш падрабязна асвятліць шматгранную творчасць гэтага майстра жывапісу Беларусі другой паловы XIX ст.
У рэчышчы дэмакратычнага рэалізму, блізкім да крытычнага рэалізму рускіх перадзвіжнікаў, працавалі В. Сляндзінскі, I. Дабравольскі, Д. Баркоўскі і іпш.
У мастацтвазнаўчых працах звосткі пра гэтых мастакоў, на жаль, вельмі скупыя. Так, М. Арлова, засноўваючыся на архіўных даных, паведамляе, што на акадэмічнай вы-
стаўцы 1867 г. экспанаваўся эцюд I. Дабравольскага «Тып беднага селяніна Магілёўскай губерні», прысланы са Шклова 4.
Асоба і творчае аблічча жывапісца ў многім застаюцца пакуль што
121. Н. Сілівановіч. Мужчынскі партрэт. 1870-я гг. Вільнюс.
ДММ ЛітССР
няяснымі. Песумненна адно: Дабравольскі быў прыхільнікам крытычнага рэалізму ў мастацтве. Пра гэта сведчыць выбар тэмы для кампазіцыйнага малюнка.
Прыклад I. Дабравольскага не адзінкавы. Сам факт з’яўлення такіх твораў гаворыць пра шырокае распаўсюджанне рэвалюцыйных ідэй у асяроддзі беларускіх мастакоў-дэмакратаў.
На пачатак 60-х гадоў прыпадаюць і першыя крокі дзейнасці Д. Баркоўскага (1850—1905). Гэта адзін з тых беларусаў, якія, атрымаўшы адукацыю ў Віленскай рысавальнай школе I. П. Трутнева і не
4 Орлова М. А. ІІскусство Советской Белорусснн. С. 26.
122. Н. Сілівановіч. Дзеці ў двары.
1870-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
маючы сродкаў для далейшага мастацкага ўдасканалення, заставаліся працаваць настаўнікамі малявання ў павятовых і губернскіх гарадах. Аб прыналежнасці Д. Баркоўскага да мастацтва Беларусі гавораць тыя непіматлікія творы, што захаваліся. Паказальны ў гэтых адносінах акварэльны эскіз яго бытавой карціны «Беларуская карчма» (месца знаходжання невядома), датаваны 1864 г. У эскізе паказана тыповая для таго часу сцэнка, якая трапна характарызуе жыццё і побыт сялян паслярэформеннай Беларусі. Нават няўпэўнены малюнак і некалькі ўмоўны каларыт работы гавораць пра імкненне мастака да адлюстравання сацыяльных з’яў.
Пра жанрыста Вікенція С л я н дзінскага (1837—1909) біяграфічных звестак захавалася больш. Нарадзіўся ён у Скрабянах на Ковен-
шчыне. Мастацкую адукацыю атрымаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Пра выдатныя поспехі гэтага жывапісца сведчаць тры сярэбраныя і адзін залаты медаль, атрыманыя за выкананне праграмы «Самсон і Даліла».
В. Сляндзінскі быў вучнем С. Заранкі. Як відаць з архіўных дакументаў, па яго хадайніцтву Сляндзінскаму была выдзелена матэрыяльная дапамога, бо бацькі не маглі ўтрымліваць сына-навучэнца. Пасля паўстання 1863—1864 гг., у якім Сляндзінскі прыняў удзел, Заранка клапаціўся аб дазволе яму вярнуцца на радзіму з сібірскай ссылкі. Такія клопаты вядомага мастака, акадэміка жывапісу аб маладым мастаку з Беларусі тлумачыліся не толькі яркімі здольнасцямі апошняга. Сам Заранка быў выхадцам з беднага саслоўя белару-
123. Н. Сілівановіч. Салдат з хлопчыкам.
1866. Мінск. ДММ БССР
саў. Памяць аб радзіме, народзе, з якога ён выйшаў, ніколі не пакідала яго. Дэмакратычныя перакананні, што прывялі Сляндзінскага ў лагер паўстанцаў у 1863 г., вызначылі ўсю далейшую творчасць жывапісца. Ён піша піматлікія жанравыя сцэны з жыцця простага люду, у якіх дае Рраўдзівую сацыяльную характарыстыку дзеючых персанажаў. Такія работы, як «Дзяўчынка ля дзвярэй», «Бабулька запраўляе нітку ў вушка іголкі» (ДММ ЛітССР) і інш., якія экспанаваліся ў 70-я гады ў Варшаве і Вільні, былі з цікавасцю сустрэты грамадскасцю. Як і Н. Сілівановіча, В. Сляндзінскага таксама хвалявала дзіцячая тэма. 3 вялікай любоўю пісаў ён сялянскіх дзяцей, паказваў іх цяжкае, пазбаўленае шчасця дзяцінства («Літоўскія дзеці», ДММ ЛітССР і інш.).
Вострай крытычнай накіраванасцю вылучаюцца работы і такога выдатнага жывапісца XIX ст., выхаванца Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, як Фадзей Антонавіч Г а р э ц к і (1825—1868), аўтара жанравай карціны «Сляпы жабрак з павадыром» (1843, ДММ ЛітССР).
Тэмы для сваіх жанравых палотнаў ён чэрпаў непасрэдна з рэчаіснасці. Вялікі ўплыў на Ф. Гарэцкага аказаў В. Ваньковіч, у якога вучыўся мастак падчас знаходжання ў Вільні.
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў ім былі створаны палотны «Маці ля пасцелі паміраючай дачкі» (1852, Нацыянальны музей у Познані), «Споведзь маладой дзяўчыны ў каталіцкага свяшчэнніка» (1845).
Складаным і супярэчлівым быў лёс таленавітага беларускага жанрыста Уладзіслава Дмахоўскага (1841 — 1913), сына вядомага пейзажыста першай паловы XIX ст. Вікенція Дмахоўскага. Нарадзіўся ён у Вільні. Але большую частку свайго жыцця пражыў у Нагародавічах на Гродзеншчыне, дзе маляваў сцэны з жыцця дробнапамеснай беларускай шляхты.
Пачатковыя навыкі ў маляванні і жывапісе атрымаў, відаць, у свайго бацькі. У канцы 60-х гадоў вучыўся ў Віленскай рысавальнай школе I. П. Трутнева. Завяршыў мастацкую адукацыю ў Парыжы, дзе быў блізка знаёмы з выдатным польскім жывапісцам Юльянам Косакам.
Першы перыяд творчай дзейнасці Ул. Дмахоўскага звязаяы з Польшчай. У 1872 г. у Варшаве ён працаваў настаўнікам малявання, затым некаторы час жыў у Кракаве, дзе ўдзельнічаў у жывапісна-дэкаратыўпым афармленні Марыяцкага касцёла. Увесь гэты час ён прымаў актыўны ўдзел у мастацкім жыцці краіны, выстаўляў свае жанравыя палотны і пейзажы на выстаўках Таварыства заахвочвання мастацтваў у Варшаве і Кракаве і быў выбраны членам гэтага таварыства. 3 канца 70-х гадоў творчасць Ул. Дмахоўскага цалкам звязана з Беларуссю.
Спадчына Ул. Дмахоўскага вельмі разнастайная. 3 яго жанравых твораў вядомы «Рамізнік», «Сані», «Паштовая станцыя», «У Вільню на карнавал», «На начлезе» і інш. Большасць з іх была прыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай.
Заслугоўвае ўвагі карціна «На начлезе» (ДММ ЛітССР), у якой добра адлюстраваны побыт беларускіх сялян.
...На шырокім лузе, залітым святлом месяца, пасецца табун коней. На заднім плане невялікія фігуркі пастухоў — вясковых хлапчукоў, якія прыселі ля ўтульнага вогнішча. Гэта тыповы куточак беларускай прыроды, напісаны з вялікім пачуццём і пранікнёнасцю. Ул. Дмахоўскі добра ведаў жыццё беларускай вёскі. Яго любоў да радзімы, да свайго народа відаць ва ўсім.
Кампазіцыйная пабудова гэтага пейзажа-карціны карэнным чынам адрозніваецца ад акадэмічнай схемы. Тут няма традыцыйнай ураўнаважанасці аб’ёмаў, падкрэсленай урачыстасці і наўмыснай прьтгажосці. Жыва-
пісныя плямы размешчаны свабодна, буйным планам. У паказе коней і групы ля вогнішча адчуваецца добрае валоданне сродкамі рэалістычнага малюнка.
Калі ў карціне «На пачлезе» яўна праглядаюцца сацыяльныя сімпатыі мастака, дык у палатне «У Вільню на карнавал» Ул. Дмахоўскі ўжо некалькі адыходзіць ад той ідэйнай пазіцыі, якую адстойваў у сваіх папярэдніх творах. Дмахоўскага, відаць, не вельмі хваляваў унутраны свет паказаных у карціне персанажаў. Іх вобразы толькі акрэслены, пазбаўлены псіхалагічнай выразнасці. Значна большая ўвага нададзена пейзажу, які напісаны па-майстэрску. Здаецца, у паветры чуцен бомаў звон, асабліва пранізлівы ў ясны марозны дзень. Беларускі пейзаж напісаны з такім пачуццём, што гледачу міжвольна перадаецца настрой радасці жыцця, міратворнасці і спакою.
Як ужо адзначалася, у працах многіх прадстаўнікоў бытавога і гі-
старычнага жанраў вялікае месца займае п е й з а ж. Паступова пейзаж вылучаецца ў асобны жанр жывапісу. Мастакі ўсё часцей пачынаюць звяртацца да паказу роднай прыроды, блізкай і дарагой простаму народу. Саладжава-сентыментальны матыў дваранскай сядзібы саступае месца шырокім палям, лугам, некранутым лясам, непраходным балотам.
У процілегласць пейзажу першай паловы XIX ст. пейзажны жывапіс 60—90-х гадоў становіцца выразнікам грамадскіх ідэалаў перадавой часткі беларускай інтэлігенцыі. Бяспраўе і прыгнёт працоўнага народа нараджалі ў колах прагрэсіўпых мастакоў думку пра неабходнасць пераўтварэння акаляючай рэчаіснасці. Мары пра лепшае жыццё, росквіт радзімы, пра зямлю, багатую дарамі прыроды, яны ўвасаблялі ў сваіх творах. Акадэмічны пейзаж к гэтаму часу стаў
124. А. Гараўскі. На радзіме. 1860. Масква. Траццякоўская галерэя
справай салонных пейзажыстаў, прадметам задавальнення густаў багатых заказчыкаў.
Найболып вострую сацыяльную афарбоўку набыў пейзаж у 70—90-я гады. Сюжэтам пейзажных твораў становяцца малапрыкметныя, закінутыя куточкі беларускай прыроды, што яскрава сведчыць аб сацыяльных сімпатыях і настроях жывапісцаў.