Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Разьба беларускіх пернікавых дошак уяўляе сабой своеасаблівы
42 Воронов В. С. 0 крестьянском нскусстве. М., 1972. Рыс. 132, 133; Сахута Я. М. Народная разьба па дрэву. Мінск, 1978.
С. 78.
43 Невялікая калекцыя дошак з фопдаў Беларускага дзяржаўпага музея зпікла ў час Вялікай Айчыннай вайны. Адзіны дакументальны матэрыял — ілюстрацыі ў кнізе М. М. Нікольскага «Жывёлы ў звычаях, вераваннях і абрадах беларускага сялянства» (Мінск, 1933).
44 Воронов В. С. 0 крестьянском лскусстве. С. 250—279.
157. Лыжкі. Пач. XX ст.
3 Віцебскай вобл.
«двайны рэльеф». Аспоўны рэльеф выразаны плаўнымі выемкамі. Глыбіня іх вызначае асноўны контур на перніках. Схілы выемак маюць дадатковую арнаментацыю ў выглядзе зубчыкаў, якія ўроссып ці ланцужкамі аздабляюць асноўны рэльеф. Гэты дэкор часта не звязаны з характарам малюнка і аднолькава можа аздабляць і фон дошкі, і бок Kana, і хвост пеўня. Такая арнаментацыя на паверхні перніка надае яму дэкаратыўны выгляд.
Трэба адзначыць, што на беларускіх дошках арнаментацыя была болып сціплай і часцей за ўсё ўвязвалася з асноўным малюнкам, напрыклад абазначала поўсць жывёлы
ці пер’е птушкі. На рускіх дошках дробнаўзорыстыя выемкі часта ўкрываюць усю разьбу45. Асабліва гэта датычыць дошак XIX — пачатку XX ст., г. зн. таго часу, калі ў рускім народным мастацтве значна
158. Коўшыкі. Канец XIX ст. Мінск. ДМ БССР
ўзрасла роля дэкаратыўнасці. На беларускіх жа магічная, абрадавая роля аздаблення яўна пераважае пад дэкаратыўнай.
Заўважаюцца адрозненні і ў матывах разьбы. Калі конь і певень сустракаюцца і на рускіх, і на беларускіх дошках, то казёл — толькі па беларускіх. Агульны для абодвух народаў матыў рыбы таксама атрымаў мясцовыя варыянты: у рускіх — сцерлядзь, у беларусаў — шчупак.
Нават просты пералік матываў разьбы дазваляе пераканацца, шго паходзяць яны з глыбокай старажытнасці, калі выкопваліся з яўна магічнымі мэтамі. К капцу XIX ст. іх сімвалічнае значэнне паступова забываецца, што, аднак, не аказала ўплыву на фармальны бок гэтых матываў. Трактуюцца яны гэтак жа, як і стагоддзі назад, і нават гарадскія майстэрні не імкнуцца адступаць ад старажытпых традыцый. Гэта тлумачыцца, безумоўна, найболыпым попытам у народзе іменна тых перні-
45 Воронов В. С. 0 кростьянском ііскусстве. Фото 133, 135, 136, 140.
каў, дзе адлюстраваны добра вядомыя, традыцыйныя ўзоры.
У другой палове XIX ст. амаль на ўсіх мануфактурах спыніўся выраб дываноў. Толькі некаторыя майстэрні і мануфактуры працягвалі вырабляць шаўковыя тканіны, сукно, парусіну, абрусы і г. д.
3 1850-х гадоў да пачатку першай сусветнай вайпы ў в. Агароднікі (Мінская вобл.) дзейнічала пабудаваная Радзівілам вялікая майстэрня па вырабу абрусаў (кіраваў ёю ткач Міхалевіч), якія ткалі на шырокіх кроспах у традыцыйпых узорах з перавагай чырвонага і чорнага колераў.
Аспоўная маса мастацкіх ткапін у гэты перыяд выраблялася ў сялянскім асяроддзі і ў асобных памешчыцкіх і манастырскіх майстэрнях, галоўным чынам брапай, закладной, і выбарнай тэхнікамі. Практыкавалася таксама старажытнае ўзорыстае шматрамізнае, або шматнітовае, ткацтва. Малюнак дэкаратыўпых посцілак і дываноў, выкапаных тэтымі тэхнікамі, геаметрычны ці рас-
159. Чарпак. 2-я пал. XIX ст.
3 в. Галеўшчызна Віцебскай вобл.
Мінск. МСБІС
лінны. Пераважныя дэкаратыўныя матывы дываноў, вытканых беларускімі прыгоннымі сялянамі ў XIX ст.,— стылізаваныя кветкі, галіпкі, лісце, якія ўтвараюць гарманічную кампазіцыю з цэнтрам. Кам-
пазіцыя завяршаецца бардзюрам з расліннага арнаменту.
Прыгонная сялянка Ганна Грынкевіч з Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні выткала ў 1852 г. ціка-
160. Пернікавая дошка.
Канец XIX—пач. XX ст.
3 Усходняй Беларусі
вы дыван (1,60X1,90 м) 46. Кампазіцыя яго складаецца з раскіданых па чорнаму фону дробных, выкананых у тры колеры букецікаў кветак, звязаных стужкамі, і завяршаецца бардзюрам з такіх жа кветак. Далікатпая ліпія рысунка, стрыманая колеравая гама сведчаць аб вялікім майстэрстве і тонкім мастацкім гусце ткачыхі. Дыван работы прыгонных сялян з Рэчыцкага павета Мінскай губерні, створаны ў 50-я гады XIX ст. (1,76X1,90 м) 47, дэманструе ўлюбёны ў народным ткацтве матыў вазопа. Цэнтр дывана складаецца з раскіданых кветачак, а вазоны з пышнымі кветкамі ўтвараюць бард.зюр, які завяршае кампазіцыю.
Прырода Беларускага Палесся прадстаўлена на тканым дыване работы прыгонных сяляпак Мазырскага павета Мінскай губерні (другая палова XIX ст., памер 1,73X2,08 м). Рознакаляровы вянок мясцовай флоры ўтварае цэнтр дывана, шырокі бардзюр вытканы з такіх жа кветак 48,
46 Беларускае народнао мастацтва. Мінск. 1951. С. 31.
47 Там жа. С. 32.
48 Там жа. С. 33.
3 50—60-х гадоў XIX ст. у Гродзенскай, Мінскай, Віцебскай губернях поруч з ужо існуючымі ў сялянскім асяроддзі ткацкімі тэхнікамі пашыраецца тэхніка габеленавага тыпу, якой шырока карысталіся ў Заходяяй Еўропе. Падобную да яе «тапісярную» тэхніку мясцовыя беларускія ткачы прымянялі ўжо ў XVII ст. у прыгонпай майстэрні Ганпы Радзівіл. У XVIII — першай палове XIX ст. габсленавая тэхніка была вядома і на мпогіх іншых ткацкіх прыгонных мапуфактурах на тэрыторыі Беларусі. V другой палове XIX ст., калі ткацкія мапуфактуры спынілі сваё існаванпе, сяляне, якія працавалі на іх, перанеслі гэту тэхпіку па хатняе мастацтва і ткалі ёй арнаментальныя дывапы 49.
Асобнае месца ў гісторыі беларускага ткацтва займаюць падвойныя
161. Набоечная дошка. Канец XIX ст.
3 Біцебскай вобл. Ленінград. Дзяржаўны музей этнаграфіі
тканіны, так званыя гродзенскія дываны. Нямецкі прафесар Копрад Гагм, які адным з першых дэталёва вывучаў гэтыя тканіны, указваў па вузкі раён іх распаўсюджання: Гродна — Беласток — Аўгустаў. Такія
49 Там жа. С. 9.
дываны ім адзначаны яшчл ў Швецыі, а з другой паловы XIX ст. іх выраб быў скапцэнтраваны толькі ў названым рэгіёне. Гродзенскія дываны маюць старажытную гісторыю і здаўна ўжываліся ў вясельных абрадах.
162. Вільчак. Пач. XX ст. в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.
К. Гагм у залежнасці ад прызначлння падзяляе іх на два тыпы. Да першага ёп адносіць дываны, якімі пакрывалі ложак, да другога,— якімі пакрывалі стол (К. Гагм лічыць другі тып дываноў больш старажытным 50). Ткалі іх з чыстай воўны ручным спосабам, ніткі фарбавалі хатнімі сродкамі, выкарыстоўвалі на сямейных і рэлігійных святах і абавязкова пры вясельных абрадах як важную частку пасагу маладой. Таму на большасці такіх дываноў вытканы матывы вясельнага карагода: фігуркі людзей мяжуюцца з фігуркамі птушак і жывёл, сілуэты дзяўчы-
ны i хлопца сімвалізуюць маладую пару. Часта сустракаецца матыў дрэва жыцця з фігуркамі людзей і жывёл. Птушкі і жывёлы (каза, конь) даюцца заўсёды ў профіль, людзі — у фас. I тыя і другія трактуюцца статычпа, але з унутраным стрыманым напружаннем. Асабліва прыгожа глядзіцца манументальны дывап з вясельным карагодам і маладой парай.
Па полю многіх гродзенскіх дываноў раскіданы выявы рачкоў ці зорак. К. Гагм сцвярджае, іпто колькасць і месца іх размяшчэння заўсёды мелі значэнне. Колькасць зорак ла фопе дывана, паводле яго думкі, адпавядае колькасці дзёп у годзе51.
Каларыстыка падвойных тканін звычайпа двухкаляровая. Часцей спалучаюцца чырвона-цагляныя і залаціста-жоўтыя колеры, зялёны розных адценняў з чорпым. Сустракаюцца спалучэнні цёмна-сіняга колеру з карычневым і інш.
Тэхніка ткання гродзенскіх дываноў даволі складаная. Аснова навіваецца на два навоі, кожны з якіх удзельнічае ў стварэппі тканіны пэўнага колеру, і толькі ў месцы арнаментацыі дзве столкі тканіны злучаюцца; колер ніжняга палотпішча стварае ўзор на фоне верхняга і наадварот. Узор набіраецца пры дапамозе пруткоў.
Некалькі старажытных узораў двухасноўных дываноў да 1939 г. захоўвалася ў Гродзенскім гісторыкаархеалагічным музеі 52. Іх колеравая гама пераважна зялёна-фіялетавая ці блакітна-чырвоная. Адзін дывап сіне-чырвоны. Цэнтр апошняга складаецца з раслінных матываў, бардзюр адной пары супрацьлеглых бакоў — таксама з раслінных элементаў, з астатніх двух бакоў геаметрызаваныя фігуркі дзяўчат і хлопцаў чаргуюцца з дрэўцамі ў вазонах і фігуркамі казлоў і пеўняў.
50 Гл.: Szrammowna Н. Sztuka ludowa і jej
znaczenie dla kultury artystycznej. Wilno,
1939. C. 37-40.
51 Там жа. С. 37—40.
52 Там жа.
Дывап 1888 г. вытканы ў два колеры — сіне-фіялетавы і светла-зялёны. Цэнтральнае поле ўсыпана рытмічна размешчанымі дробнымі «рачкамі», стылізаванымі гронкамі вінаграду і ромбамі. Унізе фігуркі дзяўчыны і хлопца. Дыван акаймаваны шырокімі лініямі («фіглон»). У канцы XIX — пачатку XX ст. яа
мужчыны. Аб гэтым гаворыцца ў справаздачных матэрыялах Віцебскага таварыства сельскіх гаспадароў за 1883 г. Мужчынская праца ў асноўным прымянялася тады, калі ткацтва насіла характар промыслу.
163. Дыван. 2-я пал. XIX ст. Мазырскі р-н Гомельскай вобл.
подвойных дыванах ткалі ружы з лісточкамі, купідонаў, ірысы, у чым адбіўся ўплыў стылю «мадэрн». Кампазіцыі іпіпых вырабаў складаліся з кветачак, ягад, лісточкаў, размешчаных адпаведна фантазіі майстрых.
Цікавы падвойны чырвона-зялёны дыван 1902 г., які захоўваецца ў касцёле г. п. Поразава Гродзепскай вобласці. Раслінны арнамент на ім глядзіцца як квяцісты луг.
Саматужным ткацтвам у гэты час займаліся не толькі жанчыны, але і
Так, у вядомых прамысловых ткацкіх цэнтрах таго часу — Шклове, Бялынічах, Дуброўне Магілёўскай, Ка_ пылі Мінскай губерняў — пераважна працавалі мужчыпы 53.
Для больш шырокага развіцця рамёстваў і саматужных промыслаў адкрываліся спецыяльныя школы і рамесныя класы, вучэбныя майстэр-
53 Руткоўскі Е. С. ІПляхі развіцця саматужнага ткацтва ў БССР // Зап. аддзела прыроды і народнай гаспадаркі. Мінск, 1929. Т. 2. С. 114.
ні, арганізоўваліся музеі саматужных промыслаў54. У гэты перыяд у Беларусі было створана некалькі рамесніцкіх школ па розных відах народнага мастацтва55. Вучэбна-паказальныя майстэрні арганізоўваліся пры памешчыцкіх дварах. Першую школу ткацтва на Беларусі заснавала графіня Ганна Мооль у г. Рэжыцы Віцебскай губерні ў другой палове XIX ст. Адначасова ёй было адкрыта некалькі магазінаў у Вільні, Варшаве і Пецярбургу для продажу тканых вырабаў гэтай школы-майстэрні. «Адсюль пайшлі ўсе іншыя школы нашага краю,— пісала газета «Наша ніва» ў 1909 г.— ...У Рэжыцкім варштаце (школе) ёсць 10 самалётаў (станкоў), робяцца лепшыя гатупкі сукна»56. Мастацкія вырабы майстэрні Ганны Мооль вызначаліся высокай якасцю, не саступаючы англійскім тканінам. Тэхніка, прывезеная з Заходняй Еўропы, была дасканалай па тых часах. Ткачыхі пасля заканчэння курсу вучобы ў майстэрні працягвалі працаваць тут або ў іншых ткацкіх майстэрнях.