Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
167.06 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Самае вялікае ўражанне рабіў банк у Віцебску. Асноўныя аб’ёмы і масы будынка буйныя і выразныя. Асэнсоўваючы функцыянальна арганізаваную прастору будынка банка, К. Тарасаў віртуозна лепіць буйныя пластычпыя аб’ёмы, развіваючы і дапаўняючы іх эфектна прыдуманымі дэталямі. Нягледзячы на складанасць аб’ёмна-планіровачнага рашэння і асіметрычную групоўку буйных пластычных мас, будынак мае гарманічную ўраўнаважанасць. У кампазіцыі банка тэма веж падпарадкоўвае сабе ўсё астатняе. Вуглавая вежа, увянчаная высокім шатром, утварае статычны цэнтр, у адносінах да якога бачна мяняецца становішча астатніх аб’ёмаў.
Завяршэннем выступаючага наперад рызаліта галоўнага фасада, выходзячага на вуліцу Нікольскую (сучасная Баўмана), служыць кілепадобнай формы франтон з мазаічным маёлікавым пано — гербам Віцебска 1781 г. Маляўнічасць сілуэта і пластычнасць аб’ёмаў разам з багаццем шырокай гамы фактурна-колеравых супастаўленняў аддзелачных матэрыялаў нясуць бачныя рысы новага.
У гэтым творы з асаблівай вастрынёй праявіліся рысы творчай індывідуальнасці К. Тарасава. Яго ідэйна-мастацкія пошукі супалі з по-
шукамі вядучых прадстаўнікоў «неарускага» стылю, своеасаблівага варыянта «нацыянальна-рамантычнага» напрамку «мадэрна» ў Расіі рубяжа XX ст. Пры гэтым ён не капіруе гістарычныя формы, а стварае шматлікія варыяцыі на гэту тэму. У выніку К. Тарасаву ўдалося стварыць ёмкі і прывабны вобраз буйнога грамадскага будынка Віцебска.
Да найбольш значных збудаванпяў другой групы палежаць аддзяленні дзяржаўнага банка ў Магілёве (архіт. П. Камбураў, 1904—1906) і ў Мінску (аўтар певядомы, 1907). Па аб’ёмна-планіровачнаму рашэнню гэтыя будынкі вельмі падобныя і ўяўляюць сабой сіметрычную кампазіцыю з цэнтральнымі выступаючымі рызалітамі з прымяненнем ордэра. Прататыпам для такога рашэння паслужыў будынак дзяржаўнага банка ў Маскве на Нягліннай вуліцы (архіт. К. Быкоўскі, 1890—1892). Пераняўшы прынцыповую схему сталічнага банка, беларускія архітэктары перанеслі яе па сціплую глебу губернскіх гарадоў. У архітэктурнамастацкім плане будынкі аддзяленняў дзяржаўнага банка ў Мінску, Магілёве, Віцебску вырашаны прасцей, але і тут на фоне навакольнай забудовы яны выглядалі манументальна-парадна і сваім выглядам служылі сведчаннем трываласці становішча гэтых устаноў.
Архітэктура культавых збудаванняў у канцы XIX — пачатку XX ст. заставалася састаўной часткай будаўнічай дзейнасці ў Беларусі, але ў агульным маштабе будаўніцтва ў гэты перыяд культавае будаўніцтва значна ўступае свае ранейшыя пазіцыі. Разам з тым у горадабудаўнічых адносінах культавыя збудаванні па-ранейшаму заставаліся тымі кампазіцыйнымі элементамі, якія захоўвалі градаўтваральнае значэнне ў фарміраванні мастацкага аблічча гарадоў і іпшых населеных пунктаў Беларусі.
У мастацка-стылістычных адносінах у культавай архітэктуры ўзнаўляліся гістарычныя сярэдневяковыя стылі: готыка, раманскі, «рускі» стыль. Так, пры праектаванні каталіцкіх касцёлаў у асноўным выкарыстоўвалася неаготыка. У праваслаўпай культавай архітэктуры
177. Царква ў в. Дубна Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. Пач. XX ст.
асаблівае месца займаў так званы візантыйскі стыль. Найбольш характэрным прыкладам перайманпя вй зантыйскага дойлідства можа служыць сабор Узвіжання крыжа, пабудаваны на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку (архіт. В. Коршыкаў, 1897).
Разам з запазычанпем форм і матываў архітэктуры мінулых эпох пры ўзвядзенні культавых пабудоў шырока выкарыстоўваліся мясцовыя традыцыйныя прыёмы. Гэта можна прасачыць на прыкладзе ваеннага сабора ў Гродна. У плане ён мае выцягнутую форму, характэрную для каталіцкіх храмаў, трохнефавую базіліку з адной трохграннай апсідай. Дванаццаць магутных слупоў падпіраюць сцены другога цэнтральнага святла. Масіўныя вопкавыя аб’ёмы базілікі раздзелены плоскімі лапат-
камі з геаметрычнымі малюнкамі выемак. Галоўны фасад, выходзячы на вуліцу Э. Ажэшка, завяршаецца высокай шмат’яруснай шатровай званіцай, якая вянчаецца цыбульнай галоўкай на стройным тонкім барабане. Дзве бакавыя меншыя вежкі з шатровым завяршэннем ствараюць сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада. 3 мастацкага пункту погляду прыцягваюць увагу афармленне ўваходных парталаў і вокнаў, асобпыя элементы знешняй аздобы. Іменна сродкамі дэкарацыі дасягалася пэўнае стылявое гучанне.
Для будаўніцтва касцёлаў, асабліва ў невялікіх гарадах (Браслаў, Вілейка, Іўе, Лынтупы, Паставы, Ракаў, Свір, Суботнікі, Юрацішкі і г. д.), адводзіліся цэнтральныя вуліцы, плошчы ці месцы перасячэння асноўных вуліц, што пераходзілі ў в загарадныя дарогі. Яны ў многім спрыялі стварэнню грамадскага цэнтра населенага пункта. Гэта група архітэктурных збудаванняў дзякуючы кансерватыўнай устойлівасці ка-
панічных кампазіцыйных прыёмаў істотна не змянілася. Самымі простымі пабудовамі з’яўляліся аднанефавыя аднавежавыя касцёлы, напрыклад Казіміраўскі ў в. Ліпнішкі (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) ці Троіцкі ў в. Гервятьт (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). 3 пачатку XX ст. з’яўляюцца трохнефавыя базілікальныя касцёлы ва ўсіх сваіх разнавіднасцях. Іх характэрнай асаблівасцю былі складаныя архітэктурна-прасторавыя кампазіцыі, узбуйнены MamTae, багацце знешняй аздобы і інтэр’ераў.
Найбольшае распаўсюджанне атрымалі базілікальныя двухвежавыя храмы. Некаторыя з іх узведзены па паўторна прымяняемых праектах. Мастацкая выразнасць многіх з іх дасягалася за кошт шырокага выкарыстання якаснаіі абліцовачнай цэглы з улікам яе вялікіх каларыстычных магчымасцей.
178. Пакроўская царква ў Гродна. IIач. XX ст.
179.	Антоніеўскі касцёл у в. Каменка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
1908. Бакавы фасад
180.	Касцёл у в. Дварэц Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. 1901
181. Касцёл у в. Канвелішкі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл. 1916
182. Касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску. Пач. XIX ст.
Касцёл Сімяона і Гелены (Чырвопы касцёл) у Мінску вырашаны ў неараманскім стылі. Будынак вызначаецца прастатой архітэктурных аб’ёмаў і форм, іх рытмам, строгім спляценнем выразных ліній.
Пры ўсёй традыцыйнасці плана касцёл мае шэраг асаблівасцей: папершае, кампазіцыйнае размяшчэнне цэнтральнай вежы, па-другое, з’яўленне дзвюх дадатковых веж за міжкрыжжам. Такія змяненні часткова былі выкліканы пэўным пошукам аўтарам новых выразных форм і сродкаў, а таксама горадабудаўнічымі мэтамі. Дробныя архітэктурныя дэталі і строгі геаметрычны арнамент спрыяюць уражаішю велічнасці гэтага архітэктурнага твора.
Разам з такімі тыпамі культавых збудаванняў, як цэрквы і касцёлы, узводзіліся сінагогі і мячэці.
Істотныя змяненні ў сацыяльнаэканамічнай структуры Расіі і інжынерна-тэхнічны прагрэс у будаўніцтве абумовілі карэнныя змяненні ў ж ы л о й забудове гарадоў Беларусі ў другой палове XIX — пачатку XX ст. Аднак тэмпы жыллёвага будаўніцтва рэзка адставалі ад тэмпаў прыросту насельніцтва, абвастраючы жыллёвую праблему.
Асноўны прырост жылога фонду ў гарадах ажыццяўляўся за кошт масавага забудоўшчыка. Для ўзвядзення жылля выкарыстоўваўся традыцыйны для Беларусі матэрыял — дрэва, якое было даволі танным і даступным.
Сярод забудовы Бабруйска сваім даволі незвычайным знешнім выглядам вылучаецца двухпавярховы драўляны будынак былога купецкага асабняка па вуліцы Гарнізоннай (сучасны будынак райвыканкома па вул. Інтэрнацыянальнай, 25), пабудаваны ў пачатку XX ст.
Па знешняму выгляду асабняк мала чым падобны на жыллё, ён хутчэй нагадвае будынак грамадскага прызначэпня: пачатковую школу, па-
183. Брама на Кальварыйскіх могілках у Мінску. 1830
ліклініку ці пасажырскі чыгуначны вакзал 3-га класа. Яго архітэктурная выразнасць вызначаецца логікай спалучэння геаметрычна простых аб’ёмаў, складаючых цэльную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю, у пабудове якой можна выразна прасачыць мастацкае асэнсаванне асаблівасцей канструкцыйна-прасторавых структур рускага «мадэрна».
Асабняк мае сіметрычна-восевую кампазіцыю пабудовы галоўнага фасада з дзвюма фланкіруючымі вежамі, завершанымі шатрамі. У агульнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі вежы займаюць галоўнае становішча і добра праглядаюцца з далёкіх перспектыў. Цэнтр кампазіцыі падкрэслены цыліндрычным аб’ёмам з круглым вітражом, выходзячым на галоўны фасад. Актыўная роля ў кампазіцыі фасадаў належыць вокнам і іх дэкаратыўнаму афармленню.
Вялікія памеры аконных праёмаў зніжаюць цяжкаважкасць будынка.
Т-падобнай формы план будынка з цэнтральным унутраным калідорам лагічны і старанна прадумапы. Парадныя, жылыя, дзелавыя і абслуговыя памяшканні былі аб’яднаны ў ізаляваныя адну ад адной групы.
Асабняк у Магілёве на сучаснай вуліцы Мігая, 7 (будынак дзіцячай мастацкай школы) пабудаваны ў 1913 г. Двухпавярховы цагляны будынак з рашучым прамавуголыіым абрысам, з падкрэслена простым рытмам чляненняў сваім знешнім абліччам у многім набліжаўся да тых кампазіцыйных прыёмаў, якія будуць уласцівы мастацкай сістэме 30-х гадоў XX ст.— сістэме канструктывізму, г. зн. на 20 год апярэдзіў час.
План і аб’ёмная кампазіцыя будуюцца па законах супадпарадкавання і ўзаемадзеяння прасцейшых
аб’ёмаў і форм, маючых дакладнае функцыянальнае заніраванне, зручную сувязь з усімі групамі памяшканняў. Рызаліт з шырокімі ваконнымі праёмамі, што выступае ўперад, падкрэслівае планіровачную структуру з вылучэннем парадных пакояў, размешчаных анфіладай на другім паверсе.
У імкненні кампенсаваць аскетычную аголенасць будынка архітэктар уводзіць некаторыя элементы, запазычаныя са спадчыны мінулага: развіты бетонны карнізны пояс, дробныя дэталі якога (сухарыкі, іонікі і г. д.) тонка прарысаваны і якасна прафесійна выкананы. Бетонны карніз удала кантрастуе з ярка-чырвонымі вонкавымі сценамі. Інтэр’еры маюць горшую захаванасць, але нават і па сучаснаму стану можна меркаваць, што яны не вылучаліся індывідуальнасцю і былі насычаны ляпнымі ўпрыгожаннямі (карнізы, плафоны і г. д.). Гэты будынак можа служыць яркім прыкладам рацыяналістычнай накіраванасці беларускай архітэктуры.
У жылых дамах багатых слаёў інтэлігенцыі ў канцы XIX — пачатку XX ст. прасочваецца новы тып жылля, у якім разам з жыллём гаспадара размяшчалася цэлая група памяшканняў, прызначаных для прыватнай практыкі. Найбольш характэрным прыкладам такога тыпу з’яўляліся дамы ўрачоў. Спецыфічныя планіровачныя змяненні былі прыўнесены новай функцыянальнай нагрузкай. Гэта знайшло адлюстраванне ў размяшчэнні на першым паверсе прыёмнага пакоя, кабінетаў, пакояў для стацыянарнага лячэння і іншых памяшканняў. На другім знаходзілася жыллё гаспадара. За кошт багацця дэкаратыўна-пластычных сродкаў сваім знешнім абліччам гэтыя дамы вылучаліся з навакольнага асяроддзя. Як правіла, такія дамы размяшчаліся не на цэптральных вуліцах, а ў акружэнні зеляніны і ў цішыні. Прыкладам можа служыць прыватная бальніца ў Гомелі на