Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Магілёва, Коўпа. Але да пайбольш цікавых збудаванпяў падобпага тыпу трэба аднесці будынак акруговага суда ў Віцебску (архіт. Л. Камінскі, 1883 2, цяпер будынак абкома камсамола).
Будыпак Віцебскага акруговага суда быў узведзепы на Саборнай плошчы пасупраць Мікалаеўскага сабора. Ёп завяршыў плапіровачную кампазіцыю ансамбля плошчы.
Будынак двухпавярховы з П-падобнай формай плана. Унутрапая плапіровачная структура мае калідорную сістэму, характэрную для многіх адміністрацыйных пабудоў Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду. У цэнтральным крыле (што выходзіць на Саборную плошчу) знаходзіцца парадны вестыбюль з лесвіцай. У бакавым крыле, арыентаваным да р. Віцьбы, размяшчалася зала пасяджэнняў. Аб’ёмна-прасторавае рашэнне і знешняе афармленне будынка нясуць на сабе рысы позняга класіцызму. Будынак вызначаецца манументальнасцю, маштаб-
2 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 1293, воп. 166, адз. зах. 51, л. 1.
95. Касцёл Варвары ў Віцебску. 1885
Культавае будаўніцтва ў другой палове XIX ст. заставалася састаўной часткай будаўнічай дзейнасці на Беларусі, але ў агульным маштабе будаўніцтва ў гэты перыяд яно прыкметна здае свае ранейшыя пазіцыі. Разам з тым культавыя збудаванні па-ранейшаму захоўвалі сваё значэнне ў фарміраванні мастацкага аблічча гарадоў і населеных месц Беларусі.
Аднаўляліся сярэдневяковыя стылі — готыка, раманскі, «рускі». Так, пры праектаванні касцёлаў у аспоўным пануе неаготыка. У 1850— 1860-я гады былі створапы адзінкавыя іптэрпрэтацыі готыкі і рамапскага стылю.
Асаблівай прыхільнасцю карыстаўся візантыйскі стыль. Пэўную ролю ў папулярызацыі гэтага напрамку ў архітэктуры адыграў адзін з пунктаў будаўнічага статута, дзе было ўказана, што «пры складанпі праектаў на пабудову праваслаўных цэркваў пераважна і па магчымасці павінен быць захаваны густ старажытнага візаптыйскага дойлідства».
Найболып характэрным прыкладам у перайманні візантыйскага дойлідства могуць служыць Ільінская царква ў Бешанковічах (1770); брэсцкая крапасная царква св. Мікалая-цудатворца (архіт. Д. Трым, 1874— 1875); сабор Узвіжання Крыжа Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку (архіт. В. Коршыкаў, 1897); Мікалаеўская царква ў Петрыкаве (другая пал. XIX ст.).
Брэсцкая царква з’яўлялася кампазіцыйным цэнтрам крэпасці. У аб’ёмна-планіровачпых адносінах
96. Петрапаўлаўская царква ў г. п. Узда Мінскай вобл. 1848
яна ўяўляе сабой храм з трох частак з адной паўцыркульнай апсідай, з дастаткова выразнай і простай канструкцыйнай схемай. Паўцыркульны сплясканы купал і формы выгнутых паверхняў даху надавалі збудаваншо ўцяжараны выгляд. Сплясканасць аб’ёма адпавядала і канкрэтным умовам — знаходжаншо царквы па тэрыторыі крэпасці. Разам з адзіночнымі вокпамі мелі месца і трайныя, і пяцірадныя, якія падзяляліся калопамі. Што датычыцца дэталей, дык яны ўяўлялі сабой набор запазычаных з арсенала візантыйскага дойлідства. Калоны мелі капітэлі, дэкарыраваныя арнаментам. Храм, па задуме аўтара, павінен быў уражваць пе столькі знешняй формай і манументальнасцю, колькі багаццем і раскошай архітэктурна-мастацкай аздобы, асабліва іптэр’ера.
У 70-я гады XIX ст. Сінодам у Беларусь было накіравана некалькі груп архітэктараў з мэтай праектавання і будаўніцтва праваслаўных храмаў, але галоўным чынам для перабудовы рада каталіцкіх касцёлаў пад праваслаўныя цэрквы. Адну з такіх груп узначаліў пісьменны і вопытны архітэктар П. Мяркулаў3. Трэба адзначыць, што пры «рэканструкцыі» касцёлаў пад праваслаўныя храмы пе ўсе спецыялісты адпесліся з належным разуменнем да існуючых архітэктурна-мастацкіх твораў. У выніку мпогім помнікам беларускага культавага дойлідства XVII—XVIII стст. быў нанесены значны мастацкі ўрон.
Распаўсюджаным у Беларусі быў тып культавага храма, выкананы ў прыёмах і формах, імітуючых царкоўпае дойлідства Масквы XVII ст. Цікавым прыкладам можа быць сабор Аляксандра Неўскага ў Барысаве (архіт. II. Мяркулаў, 1871 —1874). Дзевяцігаловы сабор уяўляе сабой
3 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 1293, воп. 167, адз. зах. 51. л. 1—3.
97. Троіцкі касцёл у в. Гервяты Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.
1903. Фрагмент бакавога фасада
крыжова-купальны храм, унутраная прастора якога падзелена па тры часткі. Дзякуючы таму што адлегласць паміж слупамі і вопкавымі сценамі сабора значна меншая, чым паміж шырока пастаўленымі падкупалыіымі слупамі, цэятралыіая частка значпа вылучаецца. Перад саборам асобна была пабудавана званіца, па архітэктуры сугучпая з саборам (архіт. В. Струеў, 1907).
* * *
У сядзібпай архітэктур ы Беларусі, як і Расіі, у другой палове XIX—пачатку XX ст. пануе эклектызм. У гэтым відзе збудавапняў ён праявіўся найболып адчувалыіа, таму што мастацка-стылявая трактоўка той ці іпшай сядзібнай рэзідэпцыі выконвалася па сацыяльнаму заказу прадстаўнікоў новых колаў грамадства — буржуазіі, прамыслоўцаў, купецтва, чыяоўніцтва, якія імкнуліся знайсці апору сваёй ідэалогіі і светапогляду ў галіне духоўпай і мастацкай культуры гістарычнага мінулага. Дойліды адлюстроўвалі ідэалы і густы буржуазіі і купецтва, якія цягнуліся да раскошы, бута-
форскай і пампезнай сімволікі багацця і дабрабыту. Сядзібная архі тэктура становіцца сродкам замацавання і сцвярджэння сацыялыіага прэстыжу. Прыватнаўласніцкая кап курэпцыя ў эканамічпай сферы пераходзіць і на амбіцыйнасць архітэктуры сядзібных рэзідэнцый, закліканай багаццем дэкору дэмапстраваць фінансавую заможнасць уладальніка. У асяроддзі архітэктараў пануе творчы індывідуалізм, мастацка-стылявы экстрэмізм, што адмаўляла наяўнасць амаль дзвюх аднолькавых па кампазіцыі сядзіб. Эклектызм у сядзібпай архітэктуры Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. расчляняецца на пеаготыку, неарэпесапс, неабарока, неакласіцызм, руска-візантыйскі стыль і мадэрн. Валодаючы ўсім гэтым шматстыллем, дойліды ў сядзібным будаўніцтве пераважна трымаліся прынцыпу «чысціні стылю» ў межах адной пабудовы.
Найбольшае распаўсюджаіше ў сядзібным будаўніцтве пабыў стыль неаготыкі ў яго сярэдневяковым замкава-крапасным варыянце. Распаўсюджваецца мода на «партатыўныя’> замкі ў духу англійскага гатычнага дойлідства. Архітэктары імкнуцца да стварэння арыгінальных шматпланавых аб’ёмна-прасторавых кампазіцый. Набор гатычных форм уключаў стральчатую арку, крэнелажы, фіялы, высокія і востраканцовыя дахі, шпілі, ступеньчатыя шчыты, контрфорсы і іншыя элементы. Важным прыёмам узбагачэння аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі сядзібпага будынка становіцца выкарыстанне шматгранных эркераў (сядзібы ў вв. Залессе Глыбоцкага, Прылукі Мінскага р-наў, г. Расоны). Тарцы дамоў завяршаюцца ступеньчатымі ці востраканцовымі шчыпцамі (сядзіба ў в. Бальценікі Воранаўскага р-на). Імкненне да разнастайпасці і ўзбагачэння прасторавай кампазіцыі будынка абумовіла выкарысташіе дэкаратыўных вуглавых шматгранных
вежачак, завершаных зубчастымі парапетамі-крэнелажамі. Такімі вежачкамі дэкарыравапы фасады палацаў у Крычаве, Любчы (Навагрудскі р-н) і сядзіб у вв. Прылукі, Высокая Ліпа (Нясвіжскі р-н).
Рапейшыя неагатычпыя сядзібы яшчэ падпарадкоўваюцца прынцыпу рэгулярпасці адыходзячага класіцызму, узводзяцца па сіметрычпа-восевай кампазіцыйпай схеме. Гэту групу сядзіб прадстаўляюць памешчыцкія рэзідэнцыі ў г. Косава (Івацэвіцкі р-н), вв. Прылукі, Масаляяы (Бераставіцкі р-н), г. п. Любча; Пішчалаўскі замак у Міпску. Найболын раппі з буйнамаштабпых палацава-сядзібпых будынкаў у духу гатычпай старыпы быў узведзепы ў 1838 г. на заходпяй ускраіне г. Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчыпа. Праект гэтага архітэктурнага апсамбля распрацаваны Ф. Яшчолдам і ажыццёўлепы ім разам з вядомым на Беларусі архітэктарам У. Марконі і дэкаратарам Ф. Жмуркам. Палац-сядзіба мае сіметрычна-восевую, характэрную яшчэ не пакінуўшаму свае пазіцыі кла-
сіцызму аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца з цэнтральнага двухпавярховага прамавугольпага ў плапе корпуса і бакавых павільёнаў, аб’яднапых вузкімі галерэямі-пераходамі. У архітэктуры палаца ўвасобіліся творчыя пошукі «замкавага стылю»: падкрэсленая манументалізацыя, павышаная экспрэсіўнасць архітэктурных форм, складапая расчлянёнасць фасадпых плоскасцей. Вуглавыя грапёныя вежы размешчаных уступам аб’ёмаў, зубчастыя парапеты, вузкія шчыліпы-байніды, лаціпскія крыжы-нішы падаюць будыпку суровы крапасны выгляд і падзвычай маляўнічы сілуэт. Рытміку фасадаў утвараюць гатычныя востраканцовыя праёмы, якія чаргуюцца з аднолькавымі па форме стральчатымі пішамі. Разам з ажурна аформленымі праёмамі дэкаратыўпасць фасадаў дасягаецца невялікімі контрфорсамі ў прасцепках
S8. Троіцкая царква ў в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл.
2 я пал. XIX ст.
і падкарнізным аркатурным фрызам — архітэктурнымі элементамі, запазычанымі з сярэдневяковага дойлідства.
Па сіметрычна-восевай аб’ёмнапрасторавай схеме ў 1851 г. збудаваны сядзібны дом у в. Прылукі пад Мінскам. Двухпавярховы будынак узбагачаны вуглавымі гранёнымі вежамі. У абмалёўцы арак цэнтралыіага рызаліта выкарыстаны дзве гатычныя формы — стральчатая і пакатая («цюдор»). Дэкаратыўная аздоба фасадаў складаецца з аркатурных фрызаў, рустоўкі, філёнгаў, пластычных ліштваў, вузкіх стральчатых ніш.
99. Сабор Аляксандра Неўскага ў г. Пружаны Брэсцкай вобл. 1861—1866
Але больш за ўсё духу часу і імкненням дойлідаў адпавядала свабодная планіровачная і аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя, якая давала прастору для выяўлення вострай індывідуалыіасці як у выбары архітэктургіага стылю, так і ў стварэпні непаўторнай прасторавай пабудовы. Яркі прыклад — неагатычная сядзіба ў Расонах (мяжа XIX — XX стст.). У яе архітэктуры рэалізавана імкненне да павышанай экспрэсіі, вострай выразнасці, аб’ёмнай пластычнасці,
кампазіцыйнай ускладнеяасці. Будыпак атрымаў складаны асіметрычпы ступеньчаты сілуэт. 3-за мноства ўступамі размешчаных аб’ёмаў і плоскасцей будынак быццам распадаецца на асобныя кампаненты. 3 паўяочнага боку ўзвышаецца характэрная для неаготыкі вертыкальная дамінанта — чатырохгранная масіўная вежа з шатровым верхам, гатычнай аркатурай, стральчатымі вокпамі. Як і ў шматлікіх іншых неагатычных сядзібах, тут былі выкарыстаны дэкаратыўныя якасці фактуры і колеру пеатынкаванай, але высакаякаснай цаглянай муроўкі. Архітэктура сядзібы ў Расонах характарызуецца каларыстычнай маляўпічасцю, якая дасягаецца спалучэннем цаглянай муроўкі з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору, паліхроміяй адкрытай бутавай муроўкі цокаля. Гэта якасць архітэктуры будынка некалькі кампенсуе некаторую аморфпасць і несабранасць агульпай прасторавай кампазіцыі, адсутнасць акцэпту галоўпага фасада. Архітэктурпа-дэкаратыўная раўнацэннасць фасадаў сядзібы абумоўлівалася новым, карцінным прынцыпам аргапізацыі архітэктурнай прасторы, імкненнем паказаць будынак з усіх кропак бачаішя. Асіметрычпая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя сядзібпага дома ў в. Краскі (Ваўкавыскі р-н) канчаткова сфарміравана ў 1905 г. у рэтраспектыўна-рамантычных формах замкава-крапаспога дойлідства з элементамі готыкі, узбагачана круглай, квадратнай у сячэнні вежай з зубчастымі парапетамі ў завершшы. Мастак I. Рэпін, жадаючы ўнесці ў архітэктуру сваёй дачы ў в. Здраўнева Віцебскай губерні модны элемопт замкавага дойлідства, у 1892 г. над драўляным будыпкам падбудоўвае гранёную вежу з крэнелажамі ў завершшы.