• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Найбольшае распаўсюджаняе ў Беларусі атрымала анфіладна-сіметрычная планіровачная схема будынка пасажырскага вакзала. Яна практычна выкарыстоўвалася пры рашэнні вакзалаў усіх класаў. Прыкладам могуць служыць вакзальньтя збудаванні ў Мінску, Гомелі, Ваўкавыску.
    Традыцыйнае ўяўленне аб вакзале як аб галоўных варотах горада знайшло адбітак у абліччы многіх будынкаў вакзалаў. Характэпным прыкладам у гэтых адпосіпах з’яўлярцца Віленскі вакзал у Мінску, пабудаваны ў 1872 г. ірэканструявапы ў 1896 г. па праекту інжынера
    Шчарбакова ў «рускім» стылі (не захаваўся, быў разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Дзве высокія вежы займалі галоўнае становішча ў аб’ёмна-кампазіцыйнай пабудове, утвараючы асноўны акцэнт, якому былі падпарадкаваны ўсе астатнія аб’ёмы. Паміж вежамі размяшчаўся невялікі аб’ём з галоўным уваходам. Уваходны партал — неабходны элемент многіх вакзалаў, якія будаваліся ці рэканструяваліся ў канцы XIX — пачатку XX ст. (Баранавічы, Віцебск, Гомель, Полацк, Орша, Мінск). Маючы складаную аб’ёмна-прасторавую пабудову, будынак Віленскага вакзала ў Мінску быў умела скампанаваны, адрозніваўся цэльнасцю і яркай індывідуальнай выразнасцю.
    Адным з самых буйных будынкаў падобнага тыпу ў канцы XIX ст. лічыўся вакзал у Брэсце 1 (архіт. В. Лорберг, інж. Л. Нікалаі і Я. Гарбуноў, 1884—1886). Галоўным фасадам ён выходзіў на невялікую прывакзальную плошчу. Сувязь з горадам ажыццяўлялася праз пуцеправод (архіт: В. Касякоў, 1886).
    Цэнтральнае становішча ў аб’ёме вакзала займаў вестыбюль, які ўяўляў сабой вялікі крыты двор, асветлены радамі вокнаў другога паверха. Па перыметру да вестыбюля прымыкалі залы чакання для пасажыраў 1-га і 2-га класаў і дапаможныя і службовыя памяшканні.
    Архітэктурна-мастацкая выразнасць збудавання дасягалася з дапамогай сярэдневяковых архітэктурных форм, але гэта не дало арганічнага адзінства знешняга аб’ёма з унутранай прасторай. Цяжкае аздабленне з архітэктурных дэталей аказалася такім надуманым, што не выяўляла выкарыстаныя архітэктарам прагрэсіўныя канструкцыі. «Неэстэтычнасць» канструкцыі як быц-
    1 ЦДГА СССР у Ленінградзе, ф. 446, воп. 28, адз. зах. 11.
    цам хавалася за раскошным убраннем архітэктурных форм. Будынак вызначаўся ўзбуйненым маштабам, манументальнасцю, ён добра праглядаўся на вялікай адлегласці, дамінуючы ў навакольнай забудове Брэста.
    93. Будынак чыгуначнага вакзала ў Віцебску. 1866
    У прасторава-планіровачнай структуры города павучальныя ўстановы займаюць самыя розныя становішчы. Так, сярэднія навучалыіыя ўстановы — гімназіі, рэальныя, камерцыйныя і духоўныя вучылішчы — цягнуліся да цэнтральнай часткі горада. Сваёй архітэктурай яны стваралі новыя кампазіцыйныя акцэнты ў гарадской забудове.
    Як да асабліва важнага мерапрыемства адносіліся да праектавапня і будаўніцтва сярэдніх навучальных устаноў у невялікіх павятовых гарадах, бо гімназіі і рэальныя вучылішчы станавіліся цэнтрамі культурнага і асветнага жыцця ў павеце. Адсюль і натуральнае імкненне вылучыць гэты цэнтр і ў архітэктурнамастацкіх адносінах. Гэта прыводзіла да з’яўлення ў павятовых гарадах такіх архітэктурных твораў, якія маглі б заняць дастойнае месца
    і ў гарадах больш высокага рангу. Напрыклад, будынкі мужчынскіх гімназій у Брэсце, Гомелі, рэальнае вучылішча ў Рагачове.
    У планіровачнай структуры школьных будыпкаў з’явіўся новы прыём — выкарыстанне цокальнага паверха пад гардэроб.
    У другой палове XIX ст. адкрыліся новыя тэатры ў многіх беларускіх гарадах: Віцебску, Магілёве, Мінску. Да канца XIX ст. тэатры існавалі і ў іншых гарадах: Пінску, Брэсце, Бабруйску, але яны былі менш значныя ў параўнанні з губернскімі. Асаблівая ўвага надавалася падбору ўчастка для пабудовы тэатра. Да яго прад’яўляліся патрабаванні блізкасці да цэнтра і зручнасці для наведвання. Знешні выгляд тэатра павінен быў павышаць мастацкі ўзровеыь забудовы цэнтральнай часткі горада. Так, будынак гарадскога тэатра ў Магілёве (архіт. П. Камбураў, інж. В. Міляноўскі, 1886—1888) з’яўляўся адным з найбольш значных у мастацкіх адносінах збудаванняў горада ў канцы XIX ст. Для будаўніцтва была выдзелена пляцоўка Мураўёўскага бульвара на перасячэнні Дняпроўскага праспекта (сучасная вул. Першамайская, 7) і вуліцы Дваранскай (сучасная Камсамольская). Размяшчэнне тэатра ў цэнтральнай частцы горада спрыяла ўключэнню яго ў агульны ансамбль забудовы цэнтра, утварэнню тэатральнай плошчы. Тэатральная плошча і Мураўёўскі бульвар спрыялі ўтварэнню культурна-відовішчнай зоны ў цэнтры горада, дзе вялікі будынак тэатра спалучаўся з вялікай адкрытай прасторай і бульварам. Тэатр пабудаваны з мясцовай чырвонай цэглы са шматлікімі дэталямі, афарбаванымі ў белы колер. Багатая пластычная прапрацоўка фасадаў выканана на спалучэнні тэракотавага і белага колераў, што надае будынку прыгожы выгляд. Тэатр успрымаецца ў кантрасце з акружаючай забудовай. Аўтарам праек-
    та ўдалося стварыць маштабную прастору, гарманічна звязаную з невысокай двух-, трохпавярховай забудовай. У пасляваенны перыяд забудова тэатральнай плошчы крыху павялічылася ў паверхавасці (да пяці паверхаў), тым не менш дзякуючы іменна будынку тэатра захавала сваю ранейшую ўраўнаважаную кампазіцыю.
    Пры ўсёй эклектычнасці знешняга аблічча Магілёўскага тэатра ў ім знайшлі яскравае праяўленне рысы «рускага» стылю — характэрнай з’явы айчыннай архітэктуры 70—80-х гадоў XIX ст.
    Тэатр у Мінску (архіт. К. Казлоўскі, 1890, сучасны будынак тэатра ім. Я. Купалы) таксама быў пабудаваны ў цэнтральнай частцы горада на перасячэнні вуліц Петрапаўлаўскай (сучасная Энгельса) і Падгорнай (сучасная К. Маркса), непасрэдна прымыкаючы да Аляксандраўскага сквера (сучасны Цэнтральны сквер).
    У Віцебску месца для тэатра, з мастацкага пункту погляду, было выбрана не зусім удала. Ён быў размешчаны на Смаленскай гандлёвай плошчы па суседству з рынкам.
    3 пункту погляду канструкцыйнага рашэння названыя тэатры ўяўлялі сабой да канца XIX ст. тып рангавага тэатра з плоскім партэрам і ярусамі лож і глыбокай сцэнай. Пабудаваны япы на тых жа асноўных прынцыпах, якія былі ўласцівы сталічным тэатрам і тэатрам Заходняй Еўропы. Тэатральны будынак складаўся з некалькіх аб’ёмаў, згрупавапых вакол тэатральнай залы. Кожны з аб’ёмаў быў багата ўпрыгожаны архітэктурнымі дэталямі, дзе ў болыпай ступені праяўляліся тэндэнцыі стылізатарства. Па прыкладу агульнай моды тэатральныя будынкі праектаваліся па ўзору Парыжскай оперы, у мастацкіх адносіпах выконваліся пад барока. Глядзельная зала з’яўлялася асноўнай часткай тэатральнага будынка, архі-
    тэктурнаму рашэнню якой надавалася галоўная ўвага. Існавалі тры тыпы формы глядзельнай залы: падковападобная, авальная, паўкруглая.
    Да першага тыпу адносіцца зала Мінскага гарадскога тэатра, да другога — залы тэатраў Магілёва і Пінска. Паўкруглую форму мае глядзельная зала ў гарадскім тэатры ў Віцебску (архіт. М. Чарвінскі). Яна ўтваралася сцяной лож, выкананых у дрэве. Такі прыём просты ў тэхнічным выкананні, быў найбольш распаўсюджаны. Падобнае рашэнне выкарыстаў архітэктар В. Пакроўскі ў 1873 г. пры перабудове двухпавярховага мураванага дома на Смаленскай вуліцы ў Віцебску пад гарадскі тэатр, які пасля пажару 1889 г. быў рэканструяваны архітэктарам А. Кляменцьевым.
    Форма залы Мінскага тэатра падковападобная, у разрэзе трох’ярусная з амфітэатрам. Балкон быў пабудаваны з уступчатай прыпаднятасцю, для лепшай бачнасці. Усе ярусы размешчаны падковападобна, кансольна выступаючы за плоскасць сцяны амаль на 30 см. Гэта было некаторым тэхнічным дасягненнем, бо ў ранейшых шмат’ярусных тэатрах перакрыцці лож заўсёды абапіраліся на калоны, звычайна чугунныя, як, напрыклад, у Гродзенскім тэатры. Такім чынам, дасягалася добрая бачнасць з мінімалыіай колькасцю так званых «мёртвых кропак». Рады месц партэра ўстанаўліваліся канцэнтрычна да знешняга краю бар’ера аркестравай ямы. Асноўны цэнтральны праход размяшчаўся ўздоўж падоўжнай восі глядзельнай залы з дадатковым праходам паралельна бакавым сценам глядзельнай залы, з двума дадатковымі выхадамі па баках. Тэхнічным удасканаленнем было тое, што падлога ў глядзелыіай зале пры дапамозе дамкратаў магла ўзнімацца да ўзроўню падлогі сцэны, ліквідуючы перапад. Такім чынам, пры некато-
    рай трансфармацыі ўтваралася зала даўжынёй 24,14 м, прыдатная для балоў і маскарадаў.
    Да другога тыпу відовішчных збудаванняў адносяцца будынкі, якія маюць вялікія залы са сцэнай, што маглі часова прыстасоўвацца для паказу тэатральных спектакляў. Такія будынкі па свайму асноўнаму функцыянальнаму прызначэнню былі вельмі разнастайнымі. У Гомелі гэта будынак пажарнай аховы, дзе на першым паверсе размяшчалася пажарнае дэпо, на другім — двухкаляровая тэатральная зала. У Магілёве — будынак Дваранскага сходу, у Брэсце — будынак Ваеннага сходу. Па форме глядзельныя залы ў такіх будыпках прамавугольныя. У залежнасці ад прамога прызначэння і прыналежнасці будынка глядзельная зала мела адпаведную ўнутраную планіроўку і мастацкае афармленне. Фае, калідоры, буфет часта адсутнічалі. Вельмі абмежаваным быў набор памяшканняў, прызначаных для артыстаў, рабочых сцэны. 3-за адсутнасці тэатраў, асабліва ў павятовых гарадах, гэтыя часова прыстасаваныя памяшканні дазвалялі далучаць шырокія слаі насельніцтва да культурнага жыцця.
    Да трэцяга тыпу відовішчных збудаванняў належаць драўляныя тэатры, якія існавалі ў Беларусі і раней. 3-за нетрываласці будаўнічага матэрыялу яны аказаліся менш даўгавечнымі. Для размяшчэння такіх тэатраў выбіраліся маляўнічыя мясціны ў гарадскіх садах і парках, якія, як правіла, былі прыватнымі. Па сваёй планіроўцы яны часта паўтаралі, па меры магчымасці і рашэнню, капітальныя гарадскія тэатры. Прыкладам такога тэатра можа служыць летні тэатр у садзе «Еўропа» ў Віцебску.
    У складанні праектаў акруговых судоў у Паўночна-Заходнім краі вялікую ролю адыграў інжынер Н. Высоцкі, які ў розны час распрацаваў праекты судоў для Вільні, Гродна,
    94. Будынак былога акруговага суда ў Віцебску. 1883
    най суразмернасцю асноўных аб’ёмаў і дэталей, высокай якасцю будаўнічых работ.
    Шырокае распаўсюджанне ў эпоху капіталізму атрымалі крэдытнафінансавыя ўстановы і банкі, якія з’явіліся зусім новым тыпам грамадскіх будынкаў. У канцы XIX — пачатку XX ст. іх будаўніцтва ў Беларусі пабыло шырокія маштабы. Пэўпая роля адводзілася архітэктурпаму абліччу банкаўскай установы. Багацце архітэктурных форм, умела сабраных разам, было найбольш характэрнай адметнай рысай архітэктуры банкаўскіх устаноў. Гэта быў першы этап, які адносіцца да 70— 90-х гадоў XIX ст., развіцця крэдытна-фінансавых і банкаўскіх устаноў.