Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
На свядомае парушэнне сіметрыі аб’ёмпа-прасторавай кампазіцыі пайшоў архітэктар пры праектаваппі сядзібнага дома ў в. Станькава (ця-
пер Дзяржынскі р-н, 1880). Прыбудавапая да тарца сіметрычна-восевага корпуса грапёная вежа акрамя кампазіцыйпага значэнпя як архітэктурнай дамінапты прызначалася для стварэння верхняй тэрасы, якая дазваляла азіраць маляўнічае паваколле. Падобную асіметрычпа размешчаную гранёную вежу мелі неагатычныя сядзібы ў вв. Вусце Лепельскага (не захавалася), Горкі Расонскага, Наднёман Уздзенскага раёнаў (захавалася часткова).
У другой палове XIX ст. было распаўсюджана ўзвядзепне партатыўных «казачных» замкаў для размяшчэння ў іх бібліятэк, музеяў, фамілыіых архіваў. Рамантычнай маляўнічасцю пранізана архітэктура пабудаванага ў 1880 г. побач з палацам у в. Станькава павільёна «Скарбніца». У паркавым акружэнпі, быццам з казак Андэрсена, узнікае цацачны замак з вуглавымі шатровымі вежачкамі, ажурнай аркатурай, крэпелажамі. Падобны павільён-скарб-
ніца з вежай і курантамі існаваў у сядзібе в. Варонча (Карэліцкі р-н).
Неагатычны стыль знайшоў адлюстраванне і ў архітэктуры невялікіх дробНапамесных сядзіб (вв. Болтуп Ашмянскага, Вольна Баранавіцкага, Лескавічы Шумілінскага, Абрына Карэліцкага, Цярэспаль Слуцкага р-паў, в. Вусце, г. п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на і інш.). Яны мелі менш складаную, але такую ж арыгінальную асіметрычпую прасторавую кампазіцыю з выкарыстаннем тых самых веж з крэнелажамі, стральчатых піш, аркатур і праёмаў, востраканцовых шчытоў і дахаў. Алс часцей мастацка-стылявую характарыстыку дробнапамесных сядзіб вызначалі толькі адзінкавыя элементы гатычнай архітэктуры.
Неагатычная галіна эклектызму асабліва шырока праявілася ў прысядзібных паркавых збудавашіях —
100. Царква ў в. Князькоўцы Іўеўскага р-на
Гродзенскай вобл. 1860
101. Сядзіба ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. 2-я пал. XIX ст.
капліцах, маўзалеях-пахавальнях, брамах. Іменна з імі звязапа першапачатковае пранікненне пеаготыкі пе толькі ў сядзібную архітэктуру, але і ў іншыя сферы будаўніцтва. У гэты час амаль пе было сядзібнапаркавай рэзідэнцыі, у якой бы не мелася якога-небудзь экзатычнага збудавапня — імітацыі гатычнага сабора ці казачнага замка часоў сярэдневяковага рыцарства (сядзібы ў вв. Грушаўка Ляхавіцкага, Панямонь Навагрудскага, Закозель Драгічынскага, Лужкі Шаркоўшчынскага р-наў).
У шэрагу гэтых неагатычных архітэктурных варыяцый дасягаліся лёгкасць і вертыкалізм сярэдневяковых прататыпаў. У 1852—1857 гг. у сядзібе в. Сар’я (Верхнядзвінскі р-н) з чырвонай цэглы ўзводзіцца неагатычны прысядзібны касцёл. Архітэктар Густаў Схахт, выкарыстоўваючы багацце вытанчаных, вертыкалыіа імклівых цагляных цяг, ніш, гранёных контрфорсаў, востраканцо-
вых аркатур, фіял і шпіляў, высокіх стральчатых праёмаў, надаў архітэктуры будынка паветраную лёгкасць, вытанчаную графічнасць. Як і архітэктурныя формы, будаўнічы матэрыял стаыовіцца ў яго руках стылеўтваралыіым фактарам. Прагрэсіўныя адносіны да будаўпічага матэрыялу былі характэрны для болыпасці архітэктараў перыяду эклектызму.
Для прысядзібных неагатычных капліц характэрны вертыкалыіая вось сіметрыі, яе акцэнтаванне шпілепадобнымі вежамі, фіяламі, ступеньчатымі шчытамі. Фамілыіая капліца-пахавалыія ў неагатычным стылі была ўзведзена ў сядзібе Грушаўка (Ляхавіцкі р-н) у другой палове XIX ст. Галоўны фасад з трохгранпай алтарпай часткай прамавуголыіай у плане пабудовы вырашапы плоскаспай сцяной з двухгранным дэкарыраваным вуглавымі фіяламі шчытом, бакавымі контрфорсамі і перспектыўным стральчатым парталам у цэнтры. Інтэр’ер, як і ў іншых падобпых збудаваннях (сядзібы у вв. Сар’я, Закозель), упрыгожвалі спляценні рэбраў нервюр скляпеністых перакрыццяў, вітражы стральчатых аконных праёмаў.
Найбольш удала пеагатычныя навацыі ўвасоблены ў капліцы-пахавальні ў в. Закозель, збудаванай у сярэдзіне XIX ст. (да 1853 г.). Цэнтрычная пабудова ўзведзена на плане квадрата і завершана шатровым дахам са шпілем на вяршыні. Сродкамі майстэрскай цаглянай муроўкі дасягнута насычаная пластычная і святлоценевая мадэліроўка фасадаў. У іх дэкоры выкарыстаны філёнгі, згрупаваныя вуглавыя контрфорсы, востраверхія фіялы. Белізна скулыітурнага і ляпнога арнаментальнага дэкору кантраставала з залацістасцю меднага даху, чарнатой чыгунных фамільных гербаў і вуглавых парталаў. Важную ролю ў дынамічпай трактоўцы архітэктуры будынка выконваюць скульптуры евангелістаў, удалыя па маштабу і таму арганіч-
ныя ў складанай архітэктуры будынка. Скульптурная фігура завяршае і вежу неагатычнай капліцы ў сядзібе Райца (Карэліцкі р-н). Скульптурны ляшіы дэкор у выглядзе рыцарскіх даспехаў размешчаны ў стральчатай нішы брамы сядзібы Высокая Ліпа (Нясвіжскі р-н).
102. Капліца сядзібы ў в. Грушаўка Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. Канец XIX—пач. XX ст.
Шырокую экспазіцыю неагатычных прысядзібных капліц, у архітэктуры якіх у тым ці іншым выглядзе вар’іраваліся разгледжаныя вышэй кампазіцыі, працягваюць капліцы ў сядзібах Бяльмонты (Браслаўскі р-н, 1858), Баравое (Дзяржынскі р-н), Вязыпь і Асцюковічы (Вілейскі р-п), і Масаляны (Бераставіцкі р-н, 30-я гады XIX ст., архіт. А. Градзецкі), Панямонь (Гродзенскі р-н), Рось
(Ваўкавыскі р-н), Свяцк (1868) і Сапоцкін (1873, Гродзенскі р-н). Ва ўсіх гэтых партатыўных «саборах» гатычныя формы выкарыстоўваліся толькі для стварэння мастацка-стылявога антуражу. Сутнасць гатычнага стылю — яго каркаспая канструкцыйная сістэма з выкарыстаннем нервюрнага скляпення, аркбутанаў, контрфорсаў — не была ўспрыпята. Асновай для стварэшія шэрагу неагатычных уязных брам паслужыла форма вялікай стральчатай аркі (сядзібы Высокая Ліпа, Станькава, Чырвоны Бераг, Старыя Пескі Бярозаўскага р-на, г. Косава Івацэвіцкага р-па).
У 30—40-я гады XIX ст. разам з выкарыстаннем матываў готыкі з’яўляецца зацікаўлепасць архітэктурай Адраджэппя. Неарэнесанс як універсальны стыль буржуазпага будаўніцтва з’яўляецца і ў архітэктуры загарадных сядзіб і гарадскіх асабпякоў. Уяўлепне аб гэтым стылі зводзілася да набору пілястр і калоп розных ордэраў, скульптурных філёнгаў, рустаў. На змену прастаце і яснасці кампазіцый і форм класіцызму прыходзіць расчлянёнасць агульнага і дэталей — камбінацыя ордэрнай і арачнай сістэм. Аб’ёмна-прасторавае вырашэнпе якасна адрозніваецца ад рэнесапсных прататыпаў асіметрыяй, кампазіцыйнай складанасцю, перанасычанасцю дэкорам.
Неарэнесансны кірунак найболып жжоава праявіўся ў архітэктуры сядзібнага дома ў в. Лынтупы (Пастаўскі р-н), пабудаванага ў 1907 г. у выглядзе абагульненага вобраза вепецыянскага, размешчанага на канале «палаццо». Двухпавярховы сядзібны дом мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, у якой дамінуе трох’ярусная квадратная ў сячэнні вежа. У цэнтры франтальных фасадаў ідэнтычпыя тэрасы на спарапых каяеліраваных калопах і бакаг.ых антах. У экстэр’еры сядзібы прадстаўлена ўся разнастайнасць рэпесансных форм і прыёмаў. У дэкоры вы-
карыстаны фактурны і гладкі руст, атыкі, балюстрады, трохвугольныя і лучковыя сандрыкі, гірлянды, пальметы, ракавіны ў конхах і іпш. Імкненне ўнесці ў дэкор усе прыкметы стылю прывяло да ўзбагачэішя дробпага дэкору, да імітацыі характэрнага для рэнесанснай архітэктуры натуральнага каменя.
чэнні аб’ёмаў, фактур, святлоценявых эфектаў, напружаных рытмаў.
Адзіную архітэктурную вобразпасць з сядзібамі ў Лынтупах і
103. Капліца ў в. Сар'я Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл.
1852—1857. Літаграфія
з акварэлі Н. Орды
Стылізаваны вобраз рэнесанснага палаца быў створаны ў сядзібе Ястрамбель (Барагіавіцкі р-н). Знешняе ўбранне яго маляўнічай і дынамічнай па прастораваму вырашэнню кампазіцыі пазбаўлена пачуцця меры ў выкарыстанні разнастайнага русту, філёпгаў, калон і інш. Маляўнічая хаатычнасць у размеркаванні архітэктурных аб’ёмаў тут толькі ілюзорная. Пад дэкаратыўнай вуаллю хаваецца абдуманая функцыянальпасць унутранай планіроўкі. Стваральнік увасобіў у гэтым архітэктурным творы сваю прыхільнасць да экспрэсіі, рэзкіх кантрастаў у спалу-
Ястрамбелі мае загарадная віла ў Мінску (вул. Казінца, 76), узведзеная ў другой палове XIX ст. у стылі неарэнесансу. Аднапавярховы кампактны будынак асіметрычна арганізаваны вакол пануючай дамінанты — двух’яруснай васьміграннай вежы з верхняй тэрасай. Фасады насычаны дэкаратыўным рустам, фактурнымі філёнгамі, імпастамі арачных аконных і дзвярных праёмаў. Аналагічны архітэктурны вобраз характэрны і для сядзібнага дома ў в. Аляксандраўшчьша (Зэльвенскі р-н) канца XIX ст. Але яго адрознівае агульная сіметрыя прасторавай кампазіцыі, у
архітэктуры выкарыстаны характэрныя аркатуры, гранёныя эркеры, прафілявапыя лііптвы-табернаклі.
Болын лапідарную і суровую трактоўку, у «новаітальяпскім стылі», надаў архітэктар Ланці сядзібнаму дому ў Пружанах, узведзепаму паміж 1854—1870 гг. Утрыраваная форма італьянскай вілы, трактаваная ў дыпамічнай асіметрычнай кампазіцыі з вежай-дамінантай, з’явілася асновай для будаўніцтва сельскіх сядзібных дамоў у вв. Зводы (Брэсцкі р-н) і Лішкі (Бераставіцкі р-п, 1848, архіт. У. Маркопі). У падобным архітэктурным вобразе вырашана і сядзіба Тарнова (Лідскі р-н). Неарэнесансныя наслаенні набываюць і раней узведзеныя класіцыстычныя пабудовы. Так, да палаца Паскевіча ў Гомелі па праекту архітэктара А. Ідзкоўскага і пры ўдзеле В. Віпцэнці ў 1837— 1851 гг. была прыбудавана чатырох’ярусная неарэнесансная вежа.
У 70—80-х гадах прататыпам для архітэктурпай трактоўкі сядзібных дамоў з’яўляліся не толькі італьяпскія «палаццо», але і пабудовы французскага рэнесапсу. Архітэктура гэтага адгалінавання эклектызму характарызавалася кантрастным спалучэннем цёмпага фону цаглянай муроўкі з атыпкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору (руст, ліштвы вокнаў, цягі, карнізы і інш.), выкарыстаннем дахаў складанай канфігурацыі. У Беларусі прыкладам такога запазычання з’яўляюцца сядзібны дом у Свіры (Мядзельскі р-н) і флігель у Чырвоным Беразе.
У канцы XIX — пачатку XX ст. з мэтай адраджэння страчанай пластычпасці архітэктуры дойліды звяртаюцца да больш пышных, пластычных форм барока. Найбольш яскрава неабарочны кірунак эклектызму праявіўся ў архітэктуры сядзібнага дома ў г. п. Жалудок (Шчучынскі р-н). Яго праект, імітуючы адноспа нядаўнюю барочную «старажытнасць», стварае ў 1907—1908 гг. яскравы прадстаўнік эклектызму ў Беларусі