Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Далейшае ўскладненне планіровачнай структуры жылля адбывалася за кошт падзелу плошчы дома ўнутранымі перагародкамі. Трэба адзначыць, што драбленне жылога дома на асобпыя ячэйкі найбольш тыповае для планіроўкі іменпа гарадскога жылога дома (дом па вул. Маладзечанскай, 27 у Міпску).
Чацвёрты — складаны — тып жылога дома ўключаў рад новых дадатковых памяшканняў. Гэта лёгка прасачыць па прыкладзе жылога дома па былой вуліцы Лодачнай, 12 у Мінску. Пры агульных памерах (15,2X8,0 м) яго планіровачную структуру можпа падзяліць на дзве часткі. Меншая, дваровая, прызначалася пад жыллё гаспадара дома, болыпая была прыстасавана дл.я здачы ў наём.
3 разгледжаных прыкладаў відаць асноўныя планіровачпыя змяненні, якія адбыліся ў гарадскім жыллі. Па-першае, жылыя дамы пачалі вызваляцца ад гаспадарчых прыбудоў. Па-другое, змяняецца ўзаемасувязь памяшканняў. Адбываецца значнае пераразмеркаванне балансу плошчаў у бок павелічэння жылой плошчы і скарачэння падсобных і гаспадарчых памяшканняў.
На шматлікіх прыкладах жылых дамоў другой паловы XIX ст., якія захаваліся, лёгка прасачыць найболып характэрныя элементы народнага дойлідства, многія з якіх былі ўдасканалены ў адпаведнасці з эканамічнымі магчымасцямі забудоўшчыкаў. Напрыклад, шырокае распаўсюджанне атрымаў такі элемент, як ганак. Ён меў не толькі функцыянальнае значэнне, але спрыяў узбагачэнню мастацкай пластыкі дома, надаючы яму прыгажосць і кампа-
зіцыйную завершанасць. Найбольшае распаўсюджанне гэты элемент атрымаў у жылых пабудовах гарадоў паўночна-ўсходняга раёна — Віцебскай і Магілёўскай губернях.
Значнае месца ў забудове беларускіх гарадоў перыяду капіталізму займалі дамы крамнікаў і купцоў. Першы паверх у такіх дамах прызначаўся для гандлёвых залаў магазінаў, крам і іншых камерцыйных устаноў, вышэйшыя паверхі адводзіліся пад жыллё.
У невялікіх павятовых гарадах дамы купцоў канцэнтраваліся традыцыйна вакол гандлёвай плошчы, як, напрыклад, на плошчы Свабоды ў Кобрыне, ці рынку, як у Бабруйску і Барысаве. Шчыльная лінейная забудова з гэтых дамоў у сістэме вуліцы часта ўтварала суцэльную сетку дробпых прыватных гандлёвых устаноў.
Ад раней разгледжаных купецкія жылыя дамы адрозніваліся выразнасцю знешняга аблічча, капітальпасцю, маштабам. Па архітэктурнапланіровачнай структуры іх можна падзяліць на два тыпы. Першы ўяўляе сабой невялікі адна-, двухпавярховы дом з гандлёвай залай, якая займае толькі пярэднюю частку аб’ёма першага паверха. Астатпяя частка адводзілася пад жыллё гаспадара.
Пры ўсёй разнастайнасці планіроўкі і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ў дамах гэтага тыпу прасочваецца адзіны прынцып пабудовы і рашэння фасада. Выразнасць яго дасягалася за кошт прарысоўкі асобных архітэктурных дэталей, балконаў, карнізных цяг, розных створак, дзвярэй, вітрын. У планіроўцы жылой часткі такіх дамоў пэўную ролю адыгрывалі традыцыйныя прыёмы народнага жылля. Да падобных рашэпняў можна аднесці дамы па вуліцы 17 верасня, 7—10 у г. п. Мір, па вуліцы Леніна, 69 у Баранавічах.
Да другога тыпу адносяцца буйныя шматпавярховыя даходныя да-
мы, дзе магазін з гандлёвай залай займаў увесь першы паверх, а складскія памяшканні размяшчаліся ў падвале. Найбольш шырокае распаўсюджанне такі тып магазіна атрымаў у пачатку XX ст. Прыкладамі могуць служыць дамы ў Мінску па вуліцах Валадарскага, 12 і К. Маркса, 5, 17; у Магілёве па вуліцы Першамайскай, 51, 45/1; у Гродна па вуліцы Кірава, 32; у Брэсце па вуліцы Леніна, 16; у Полацку па вуліцы К. Маркса, 9. Галоўныя фасады дамоў з яркай рэкламай магазінаў сталі актыўна ўдзельнічаць у афармленні асноўных магістралей і цэнтральных вуліц гарадоў.
У параўнанні з індывідуальным жылым домам шматпавярховы шматкватэрны дом валодаў шэрагам пераваг: эканамічнасцю, кампактнасцю планіроўкі, якая дазваляла забяспечыць жыллём вялікую колькасць людзей пры адначасовым скарачэнні расходаў на будаўнічыя матэрыялы, пракладку падземных камунікацый, тратуараў, маставых. Натуральна, што арганізацыя вялікага магазіна з адпаведнымі памяшканнямі пры жылым доме патрабавала перагляду ўнутранай планіроўкі дома, у асноўным першага і цокальнага паверхаў. Найбольш характэрны прыклад — жылы дом у Мінску на рагу вуліц Захар’еўскай (сучасная Савецкая, 27) і Серпухоўскай (сучасная Валадарскага, 12).
Разам з даходнымі дамамі і будынкамі грамадскага прызначэння ў цэнтвальных кварталах гарадоу узводзіліся і буйныя асабнякй Характэрныя рысы падобных будынкаў можна прасачыць на прыкладзе шэпагу гаралскіх асабнякоў: купца МураЎёва ў Гроцна (сучасная плошча Савецкая. 2). прадпрымальніка Назымава ў Віцебску (вул. Суворава, 26), мешчаніна ў Полацку (вул. Г. Скарыны. 5), мешчаніна ў Віцебску (вул. Фрунзе, 5), купца-лесапрамыслоўпа Суціна ў Мінску (вул. Энгельса, 18).
У суцэльнай перыметральнай забудове, якая складалася з такіх асабнякоў, часткова ці цалкам адсутнічалі адкрытыя прасторы ўнутранага двара, у якіх зеляніна была
90. Будынак мужчынскага духоўнага вучылішча ў Віцебску. 1890
рэдкай з’явай. У сістэме вуліцы гэтыя дамы складалі плоскасць адзінага фронту з рытмічным строем балконаў, эркераў, з актыўна выступаючымі карнізамі і казыркамі. Некаторыя вуліцы, як Паліцэйская (сучасная Кірава), Купецкая (сучасная К. Маркса), Саборная (сучасная Савецкая) у Гродна, Суворава ў Віцебску, Вялікі Садовы завулак (вул. Леніна) у Магілёве, вызначаліся пэўным адзінствам і маштабнасцю. Забудова таго перыяду, якая часткова захавалася ў Віцебску па вуліцы Суворава, дазваляе адзначыць, што яе архітэктура цягнецца да традыцый класіцызму.
У невялікіх павятовых гарадах ці на ўскраінах губернскіх гарадоў з нязначнай шчыльнасцю забудовы мясцовая буржуазія будавала свае дамы больш свабодна, у акружэнні зеляніны. Прыкладам такога рашэння могуць служыць жылыя дамы ў Слоніме на Рыначнай плошчы (сучасная вул. Першамайская, 5, 2 і су-
часная плошча Леніна, 6), у Віцебску на скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Суворава, 13/20 і па вуліцы Л. Талстога, 2.
Асноўная рыса аб’ёмна-прасторавага рашэння такіх дамоў — вылучэнне асноўнага аб’ёма, да якога з боку двара прымыкаў вузкавыцягнуты блок. Такая кампазіцыйная пабудова дазваляла дакладпа заніраваць увесь дом: з аднаго боку, падкрэсліць непасрэдна жыллё гаспадара, з другога — вылучыць дапаможны аб’ём з шэрагам абслуговых памяшканняў. На першым паверсе звычайна размяшчаліся вялікая прыхожая, зручна звязаная з гасцінай, більярдная, сталовая, дзіцячыя пакоі для гульні. На другім — бібліятэка, рабочы кабінет, спальныя пакоі для дарослых і дзяцей. У прымыкаючым аб’ёме — кухонныя і службова-гаспадарчыя памяшканні, a таксама пакоі для прыслугі. Жылыя
91. Фрагмент забудовы вуліцы Я. Купалы ў Віцебску. Канец XIX— пач. XX ст.
і парадныя пакоі ізаляваліся ад падсобнай групы памяшканяяў з дапамогай калідораў і ўнутраных пераходаў. Як правіла, парадная група памяшканпяў выходзіла на галоўны фасад.
Цікава вырашаны інтэр’еры параднай і жылых пакояў у былым купецкім доме ў Гродна (вул. Савецкая, 2). Маляўніча распісаны столь і сцены, высокая якасць pa601 захавала свежасць фарбаў і дагэтуль.
Шматкватэрныя жылыя даходныя дамы, якія атрымалі распаўсюджанне ў гарадах Беларусі з 70-х гадоў XIX ст., уяўляюць найбольш характэрны тып збудаванняў капіталістычпай эпохі і з’яўляюцца яе параджэннем.
Размяшчэнне іх па фронту забудовы вуліцы вызначала розныя планіровачныя асаблівасці даходнага дома. Да 80-х гадоў XIX ст. цэнтральныя гарадскія кварталы ў губернскіх гарадах былі ўжо цалкам шчыльна забудаваны. Буйныя домаўладальнікі скуплялі старыя адна-, двухпавярховыя дамы і на іх месцы ўзводзілі трох-, чатырохпавярховыя капітальныя збудаванні. Такі ўчастак меў складаную канфігурацыю і абмежаваныя памеры. Адсюль зразумела, чаму дойліды не мелі магчымасці паўнацэнна ўдзелыіічаць у арганізацыі адзінай унутрыквартальнай прасторы, не гаворачы ўжо аб стварэнні цэласпых ансамбляў. Дамы ставіліся ўздоўж вуліцьт і абмяжоўваліся з трох бакоў суседнімі пабудовамі. Наглядным прыкладам могуць служыць шматкватэрныя даходныя дамы па вуліцы Купецкай (сучасная К. Маркса) у Гродна. Пры іпдывідуальнасці знешняга рашэння ўсе гэтыя дамы падобныя ў плане — П-падобнай формы. З’яўленне такой формы плана будынкаў было вынікам абмежаваных памераў участка. Невялікі ўнутраны двор-калодзеж, што ўтвараўся пры гэтым, ледзь выконваў адзіную нагрузку — функцыю светлавой крыніцы. Як правіла, такія дамы развіваліся ў глыбіню квартала.
У болып выгадным стаповішчы аказваліся дамы, якія займалі вуглавыя ўчасткі ў забудове вуліц. Ад-
на з асноўных вартасцей такіх дамоў — магчымасць павялічыць колькасць памяшканняў, добра асветлепых натуральным святлом.
Па архітэктурна-планіровачнай пабудове шматкватэрныя шматпавярховыя жылыя дамы адрозніваліся талоўным чынам сістэмай сувязі кватэр з навакольнай тэрыторыяй і падзяляліся на чатыры тыпы: секцыйныя, калідорныя, галерэйныя і дамы змешанага тыпу. Найбольшае распаўсюджанне ў гарадах Беларусі, як і ў Расіі, атрымалі даходныя дамы секцыйнага тыпу. Даны тып лепш адпавядаў мясцовым кліматычным умовам, забяспечваючы кампактнасць збудавання, дастатковую ізаляцыю кватэр пры максімальным атрыманні жылой плошчы і забяспечваў адпаведны эканамічны эфект. Асаблівасцю аб’ёмна-планіровачнай структуры секцыйнага дома з’яўлялася наяўнасць аднаго камунікацыйнага вузла (уваход, вестыбюль, лесвічная клетка, калідоры) на групу кватэр. Секцыйныя дамы паміж сабой адрозніваліся радам тыпалагічных прыкмет — паверхавасцю, працягласцю, колькасцю кватэр, арыентацыяй і некаторымі іншымі.
Параўноўваючы жыллёвае будаўніцтва, у прыватнасці шматпавярховых даходных дамоў, у канцы XIX — пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі і цэнтральнай Расіі, мы пазіраем агульнасць напрамкаў.
У залежнасці ад таго, для каго прызначаліся даходныя дамы, іх можна падзяліць на дзве групы. Да першай, найбольш шматлікай, адносяцца дамы для сярэдніх і дробных буржуа, служачых і інтэлігенцыі. Да другой — для багатых дваран і высокапастаўленых чыноўнікаў.
У аснове планіроўкі шматкватэрных даходных дамоў першай групы выкарыстоўваўся прынцып праектавання гандлёвых радоў і мапастырскіх келляў. Аб’ядналыіым элементам у іх служылі лесвічная клетка, калідор, галерэя. Дамы гэтай групы