• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    канцэнтраваліся буржуазія, чыноўнікі і абяднелае дваранства, і перыферыйны, дзе размяшчаліся жыллё працоўных і вытворчыя і складскія зоны. Жыллё рабочых было сканцэнтравана на ўскраінах, дзе кошт зямлі быў нязначны. Часта ўскраіны так шчыльпа забудоўваліся, што ўтваралі суцэльныя рабочыя раёны, так звапыя слабодкі. Нярэдка гэтым раёнам даваліся хадзячыя назвы: «Амерыка», «Каўказ» у Гомелі, «Камароўка», «Грушаўка» ў Мінску, «Пескавацік» у Віцебску і г. д.
    У гэты перыяд пачынаецца актыўная перабудова цэнтральных кварталаў: выраўноўваюцца і расшыраюцца асобныя вуліцы, павялічваецца паверхавасць будыпкаў, павышаецца іх капітальнасць. У гарадах з’яўляюцца новыя плошчы (прывакзальныя, тэатральныя, адміністрацыйныя), скверы, паркі. Так, да капца 80-х гадоў XIX ст. вызначыліся габарыты прывакзалыіых плошчаў у Віцебску, Гомелі, Гродна, Полацку, Мінску.
    Характар змяненпяў плапіровачнай структуры гарадоў у эпоху капіталізму зпаходзіўся ў прамой залежнасці ад фарміравання асноўных функцыянальных зоп — прамысловай, сялібнай і цэнтра. Вытворчыя тэрыторыі часцей за ўсё размяшчаліся ўздоўж транспартных восей ці па іх перасячэнпі. За кароткі прамежак часу гэтыя тэрыторыі перараслі ў адносна буйныя прамысловыя зоны. Напрыклад, на Ляхаўцы ў Мінску, у Занёманскім фарштаце ў Гродтіа капцэнтруюцца асноўныя прамысловыя прадпрыемствы гэтых гарадоў. Буйныя па тых часах прамысловыя аб’екты Бабруйска, Барысава, Віцебска, Гомеля, Піпска канцэнтруюцца на перасячэпні чыгупкі з буйпой водпай артэрыяй.
    Прыватнапрадпрымалыііцкае самавольства пры выбары месц для будаўніцтва фабрык і заводаў нярэдка прыводзіла да захопу пад прамысловыя прадпрыемствы лепшых тэ-
    рыторый гарадоў. Гэта мела месца ў Бабруйску, Віцебску, Гродна, Мазыры, Мінску.
    Працэс фарміравапня новых гарадскіх сялібна-прамысловых зон уздоўж транспартных магістралей адбываецца ў многім стыхійна. Лініі чыгупак у большасці сваёй прайшлі прыкладна на адлегласці 2—3 км ад існуючых граніц гарадской мяжы. За параўналыіа кароткі прамежак часу гэтыя свабодныя тэрыторыі былі забудаваны. Стыхійнасць забудовы абумоўлівалася яшчэ і тым, што рэзервовыя тэрыторыі, пакінутыя для наступных этапаў будаўніцтва па плапах, складзеных у пачатку XIX ст., пе супадалі з характарам структурнай перабудовы ў гарадах, з іх якасным працэсам развіцця.
    Пераважпая горадабудаўпічая роля заставалася за прамысловай вытворчасцю. Важнымі фактарамі, вызначыўшымі характар забудовы гэтых тэрыторый, з’явіліся параўнальна нізкі кошт зямельных участкаў у параўнанні з коштам падобных участкаў у мяжы горада, а таксама блізкасць месца прыкладання працы. Ужо да 80-х гадоў XIX ст. стыхійнае развіццё гэтых тэрыторый, асабліва ў хуткарастучых гарадах, прывяло да таго, што яны ператварыліся ў буйныя сялібпыя масівы, Патрабавалася тэрміновае ўмяшанне спецыялістаў-планіроўшчыкаў, каб спыніць стыхійнасць і ажыццяўляць паступнае будаўпіцтва ў адпаведнасці з памечаным планам забудовы. Хваля жыллёвага будаўпіцтва рухалася цяпер ад ускраін да цэнтра, разрастаючыся ўвышыню.
    Адначасова ад цэнтра да ўскраін ішоў сустрэчны паток будаўніцтва, піто нярэдка прыводзіла да зліцця асобпых пасяленняў, якія ўвайшлі потым у гарадскую мяжу. У мпогіх буйпых гарадах (Мінску, Віцебску, Гродна, Брэсце, Магілёве, Гомелі, Бабруйску) сялібныя тэрыторыі ўжо ў пачатку XX ст. падзяліліся на асобныя жылыя ўтварэнні (цэн-
    тральныя і перыферыйныя). Паверхавасць, шчыльнасць і капітальнасць забудовы павялічвалася ў напрамку да цэнтра.
    Фарміраванне агульнагарадскога цэнтра — месца канцэнтрацыі адміністрацыйных, дзелавых, гандлёвых, культурна-асветніцкіх устаноў і абслугоўвання — было цесна звязана з развіццём планіровачнай структуры горада. Ужо ў 1850-я гады ў беларускай горадабудаўнічай практыцы адзначаюцца рысы практыцызму, уласцівыя новай эканамічнай фармацыі. Так, усё больш выразна намячаецца трансфармацыя функцыянальна-планіровачнай арганізацыі цэнтральнай плошчы: з некалі параднай яна ператвараецца ў дзелавую. Вялізную прастору цэнтральнай плошчы пачынаюць расчляняць на часткі — дзелавую і гандлёвую. Так, на плошчы Высокі рынак у Мінску (сучасная плошча Свабоды) да 1850 г. была перабудавана царква св. Духа. Вежа з гадзіннікам каля былога езуіцкага калегіума ў 1853 г. была прыстасавана пад пажарную каланчу. У 1840-я гады па праекту архітэктара К. Хршчановіча ажыццёўлена перабудова былога будынка гімназіі для размяшчэння адміністрацыйных устаноў. У 1850-х гадах зносіцца ратуша, якая з’яўлялася кампазіцыйным цэнтрам плошчы. 3 1860-х гадоў плошча Высокі рынак атрымлівае новую назву «Саборная». Перабудоўваюцца і сумежныя з плошчай вуліцы.
    Як і раней, грамадскі цэнтр гарадоў уяўляе сабой кампактную зону, што складаецца з галоўнай плошчы і непасрэдна мяжуючай з ёй вуліцы. Напрыклад, у Мінску ролю грамадскага цэнтра выконвалі ў гэты перыяд Саборная плошча і вуліца Губернатарская. 3 кампактнай гарадской прасторы грамадскі цэнтр набывае лінейны характар.
    3 будаўніцтвам Маскоўскага вакзала ў Мінску (1871) стварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця
    заходняга раёна горада, Віленскага вакзала (канец 70-х гадоў XIX ст.) — паўднёвай яго часткі.
    Віленскаму вакзалу абавязаны сваёй інтэнсіўнай забудовай Бабруйская, Пецярбургская (сучасная вул. Ленінградская), Міхайлаўская (вул. Кірава), Мікалаеўская (вул. Ульянаўская), Сяргееўская (не існуе) вуліцы. Прывакзальная плошча канчаткова сфарміравалася к 90-м гадам XIX ст. Яна мела форму выцягнутага прамавугольніка ўздоўж скразной Бабруйскай вуліцы. ІІад рознымі вугламі ў плошчу ўлівалася пяць вуліц, якія ўтваралі большменш раўнамерны веер прамянёў. Тры з іх — Пецярбургская, Міхайлаўская і Мікалаеўская — арганічна ўліліся ў існуючую рэгулярную сетку вуліц.
    Цэнтральнае становішча на плошчы займаў будынак пасажырскага чыгуначнага вакзала, які сваімі вежкамі са спічастымі шатрамі ў «рускім» стылі замыкаў перспектыву вуліцы Міхайлаўскай. Забудова гэтай вуліцы практычна не захавалася, аб яе характары дазваляе меркаваць толькі цудам уцалелы чатырохпавярховы будынак жаночай гімназіі на рагу вуліцы Кірава і Міхайлаўскага завулка.
    Прывакзальная плошча становіцца важным грамадскім і транспартным цэптрам горада. Да вакзалаў з цэнтра пайшлі першыя конкі (конначыгуначныя дарогі) і трамваі. Параўнальна стракатая забудова плошчы з заходняга боку фланкіравалася адна-, двухпавярховымі пабудовамі царкоўнапрыходскай школы, з усходняга — адна-, двухпавярховымі службовымі пабудовамі чыгункі. Гэтыя невысокія распластаныя збудаванні, якія тоўпіліся па баках вакзала, мелі здробненую архітэктурную тканіну, якая не стасавалася з буйнамаштабнымі формамі будынка чыгуначнага вакзала.
    Чыгуначны вакзал стаў не толькі апорным элементам гарадскога
    плана, але ў многіх выпадках сваёй архітэктурна-прасторавай кампазіцыяй спрыяў фарміраванню новага гарадскога ансамбля прывакзальнай плошчы. У шэрагу выпадкаў ён аказаў істотны ўплыў на змяненне гістарычна сфарміраванай вулічнадарожнаіі сеткі горада. Такім чынам, чыгуначны вакзал пачаў вызначаць архітэктурна-прасторавую кампазіцыю не толькі асобнай часткі горада, але і важнейшых яго элементаў: вуліц, плошчаў, гарадскога цэнтра.
    У канцы 1880-х гадоў вуліца, якая звязвала цэнтральную частку горада з чыгуначным вакзалам, паступова пачынае набываць новыя функцыі, пераўтвараючыся ў гарадскі грамадскі цэнтр. Гэта лёгка прасачыць, аналізуючы планіровачную структуру Мінска, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Гродна.
    Большасць беларускіх гарадоў (Бабруйск, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мазыр, Полацк, Пінск і г. д.) размяшчалася па берагах буйных суднаходных артэрый. Галоўным элементам фарміравання вобраза прырэчнага горада, па найлепшых умовах успрымання і арыентацыі, з’яўляецца прырэчная панарама, якая фарміруецца ўзбярэжнай паласой у межах гістарычнага цэнтра. Дынамічнасць панарамы, напрыклад Віцебска, Гродна, Пінска, Полацка, дасягалася за кошт нарастання рытму вертыкальных акцэнтаў па меры набліжэння да цэнтра.
    Скарачэнне аб’ёму культавага будаўніцтва і інтэнсіўная рэканструкцыя жылой забудовы прывялі да павышэння ролі агульнага кампазіцыйнага фону. Капітальная двух-, чатырохпавярховая шчыльная жылая забудова стала выцяспяць ранейшыя аднапавярховыя сядзібныя пабудовы. Такім чынам павышаўся ўзровень гарызантальнай забудовы. У сувязі з развіццём прамысловасці інжынерна-тэхнічныя збудаванні (воданапорныя вежы, трубы і г. д.) актыўна ўключаліся ў
    каркас вертыкальных кампазіцый і адыгрывалі ролю дамінант. Адбываецца паступовае адцясненне горада ад ракі. Парушаецца асноўны прынцып горадабудаўніцтва папярэдняга перыяду — узаемасувязь архітэктуры і прыроды. Страчваюць свой кампазіцыйна-прасторавы сэнс папярочныя вуліцы, і перш за ўсё тыя з іх, якія стваралі прамыя і зваротныя сувязі паміж ракой і зарэчнай часткай. Знікае магчымасць стварэння добраўпарадкаваных набярэжных.
    У другой палове XIX ст. адбылося прыкметнае змяншэнне асноўных напрамкаў тэрытарыяльнага росту некаторых гарадоў у цэнтральным раёне Беларусі (Мінск, Барысаў). Так, у Мінску асноўная кампазіцыйная вось горада змясцілася з паўночнага напрамку, з вуліцы Аляксандраўскай (сучасная М. Горкага), на ўсход у бок Масквы. Гэта было выклікана той акалічнасцю, што Вільня — гісторыка-культурны і эканамічны цэнтр ПаўночнаЗаходняга краю — стаў страчваць сваю гандлёва-эканамічную ролю, хоць значэнне культурнага цэнтра ён захаваў да 1917 г. У выніку гэтага пачалі рэзка скарачацца функцыянальна-транепартныя і гандлёвыя сувязі, што адбілася на планіровачнай структуры названых беларускіх гарадоў. Гэтыя змяненні адбываліся не адразу, а фарміраваліся на працягу дзесяцігоддзяў. У Мінску кампазіцыйная вось паступова стала зрушвацца з паўночнага напрамку на ўсходні. Транспартная сувязь цяпер ажыццяўлялася па вуліцы Георгіеўскай (пачатак сучаснай вул. Куйбышава), затым на поўдзень ад Троіцкай гары спускалася да р. Свіслач, перасякала тэрыторыю сучаснай плошчы Перамогі і далей выходзіла на вуліцу Даўгабродскую (сучасная вул. Казлова) у раён Ваенных могілак. Праходзячы па вуліцы Даўгабродскай, збочвала да Сляпянкі і далей улівалася ў Стара-Барысаўскі тракт. I толькі на рубяжы стагод-