Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
прапанаваць пакупніку шкляныя сервізы, якія ўключалі ўвесь асартымент посуду, што вырабляўся на мануфактурах. Усе прадметы сервіза стылістычна аб’ядноўваліся формай і дэкорам.
У 1781 г. на Урэцкай мануфактуры з’явілася новая форма посуду — стаканы. Вядома, што ў 1810 г. стаканы аздабляліся шліфаванымі аваламі, кружочкамі, стужкамі. К. Бучкоўскі апублікаваў від посуду «келіх з тоўстым дном». «Тоўстым дном» К. Бучкоўскі называе шкляны прамавугольны пастамент, у які ўмацавана ножка бакала 97. У 40-х гадах паявіліся флаконы, табакеркі, шкатулкі, вазы дэкаратыўныя і для кветак.
На беларускіх мануфактурах значна павялічыўся выраб рэчаў, аздобленых шліфаваным дэкорам. Найболып распаўсюджанымі яго элементамі з’яўляюцца фрызы з трохвугольпікаў, авалаў, ромбікаў, кругоў, «жамчужынак», ламбрэкенаў па вусцях, рамбічная сетка на донцах і ножках. Часта шліфаваны і наліраваны дэкор размяшчаўся на фоне матавых вузкіх пасачак, каб падкрэсліць розную якасць шкла, і асабліва яго бляск, святланоснасць, прамяністасць.
Першынство ў вытворчасці мастацкага шліфаванага шкла ў першаіі чвэрці XIX ст. па-ранейшаму належала англійскім майстрам шкла, уплыў якіх быў даволі прыкметным на ўпэцка-налібоцкіх вырабах.
Цэннік Урэцкай манчфактуры на шліфаваны посуд за 1817 г. сведчыць, што ў гэты час тут прымянялі чатыры віды шліфавання: «у брыльянт». «карпавая луска», «у паскі» і «шлісб гладкі» 98. Тэхніка шліфавання «ў брыльянт» была засвоена бе-
97 Buczkowski К. Dawne szkla... С. 99, 100.
98 Kamenska Z. Manufaktura szklana w Urzeczu (1737—1846). Warszawa, 1964. C. 108.
ларусамі яшчэ ў XVIII ст." Яна заключаецца ў рытмічным паўтарэнні чатырох трохвугольнікаў, злучаных катэтамі і вяршынямі, што нрыводзіла да ўтварэння мноства пірамідак, якія ўкрывалі сценкі посуду ці падсвечнікаў. Такую шліфоўку рабілі на таўстасценных вырабах. Гэты від шліфоўкі ў нямецкім мастацтвазнаўстве атрымаў назву «Schpicschteinschlif » 10°, у рускім — шліфоўка «островерхая» 101.
У 1810 г. англійскія майстры ўдасканалілі гэты від шліфоўкі крышталю. Навізна апрацоўкі заключалася ў змяншэнні маштабу пірамідак. Пазней пірамідкі былі заменены глыбокімі прызмамі. Адзін з відаў такога шліфавання ў канцы XIX ст. атрымаў назву «рускі камень». Святло, якое праламлялася ў шматлікіх гранях, выпраменьвала вясёлкавае зіхапенне.
Шліфоўка «карпавая луска» ўяўляла сабой мноства шліфаваных кругоў, якія цалкам пакрывалі посуд, ствараючы ўражаіше карпавай лускі. Гэты від шліфоўкі быў распаўсюджаны на Урэцкай мануфактуры яшчэ ў XVIII ст„ ужываўся і ў першай чвэппі XIX ст.
Шліфоўка «ў паскі» — вузкія шлячкі, утвораныя з вастраверхага гранення, якія апаясвалі бутэлькі, шклянкі, кілішкі, чашы бакалаў і келіхаў, графіны сервізныя і іншыя вырабы.
«Шліф гладкі» засвоены беларускімі майстрамі таксама з XVIII ст., але тады шліфаванне плоскімі шырокімі вертыкальнымі гранямі ў форме прамавугольніка ў інвентарах называлася «ў сценкі». Такой шліфоўкай пачалі аздабляць не толькі нож-
99 Там жа.
11,0 Pozaurek G. Glaser der Empire und Bielder meirzeit. Leipzig, 1923. C. 23.
101 Лазаревскнй H. Заметкн o русском цветном хрустале іі стекле // Сведн коллекцнонеров. 2-е тізд. Пг., 1917. С. 192.
86. Бакал. Пач. XIX ст. Урэчча—Налібокі. Кракаў. Нацыянальны музей
кі бакалаў, але і донцы чаш, зрэдку стопы і вельмі часта донцы шклянак, бутэлек-графінаў.
Шліфаваннем аздабляўся амаль кожны выраб 102. Павялічылася колькасць шліфоўшчыкаў. Калі ў 1750— 1775 гг. на Урэцкай мануфактуры працавалі толькі 2—3 шліфоўшчыкі, то ў 1811 г.— 33 шліфоўшчыкі І03. Колькасць шліфаваных вырабаў пачала скарачацца ва Урэччы толькі з 1825 г.104
Г алоўным шліфоўшчыкам першай чвэрці XIX ст. лічыўся Каспар
Рымашэўскі105, які карыстаўся традыцыйнымі для Урэчча і Налібок рысункамі «шліфу», распрацаванымі яшчэ рысавальшчыкамі-шліфоўшчыкамі XVIII ст.— Хрысціянам Шэрберам, Данілам Арастовічам, Мікалаем Банцэрам, Ежы Лобачам, Казімірам Хадаровічам, а ў XIX ст.— Мікалаем Рымашэўскім і Міхалам Малішэўскім, якія былі абучаны не толькі майстэрству шліфоўкі, але і рысаванню |06. Наяўнасць «шліфэрні» як асобнага цэха шкляной мануфактуры — з’ява рэдкая нават для заходнееўрапейскіх шкляных мануфактур, дзе звычайна шліфоўкай шкляных вырабаў займаліся ў спецыяльных майстэрнях, якія знаходзіліся ў гарадах. Шкляныя вырабы скуплялі ў гутах і аздаблялі іх гравіроўкай і шліфоўкай згодна з індывідуальнымі густамі і заказамі пакупнікоў 107.
Роля гравіраванага дэкору на шкле ў XIX ст. значна паменшылася ў параўнанні з XVIII ст., але ён яшчэ ўплываў на мастацкае аблічча рэчаў. Наяўпасць 111 афортаў з узорамі аздаблення шклянога носуду на Урэцкай мануфактуры і 336 — на Налібоцкай 108 сведчыцй аб устойлівай традыцыі шліфаваць і гравіраваць пэўныя ўзоры і тым самым павышаць якасць выканання. Падобнымі зборамі афортаў з узорамі рысункаў для шліфовак і гравіровак карысталіся і на мануфактурах Заходняй Еўропы 109.
Уяўленні пра характар гравіраванага дэкору даюць таксама інвентары. Згодна з цэннікам урэцкага гравіраванага посуду ад 1817 г., там выраблялі бутэлькі, шклянкі, кілішкі, фужэры, «карафіны», флеты,
102 Kamenska Z. Manufaktura szklana... С. 108.
103 Там жа. С. 106.
104 Романовскпй Н. Т, Развнтне мануфактурной промышленностн в Белоруссші. С. 290, 312.
105 Kamenska Z. Manufaktura szklana... С. 107.
106 Там жа. С. 106, 129.
107 Там жа. С. 109.
108 Там жа.
109 Polak A. Szklo і jego historia. Warszawa, 1981. C. 163, 164.
шкляніцы і келіхі з накрыўкамі («дэкінглясы») 110. Вельмі каштоўна, што цэннік дае пералік гравіровак. Выгляд некаторых з іх удалося высветліць. Так, рысунак «у сухарыкі» 111 мае выгляд шашачнага арнаменту з гравіраваных матавых і паліраваных квадрацікаў. У цэнтры матавых квадрацікаў размешчана шліфаваная бліскучая зорачка, а ў цэнтры бліскучых зорачак — матавая. Пад назвай «шашачны» гэты дэкор упамінаецца і ў інвентарах Налібок. «Авёс шэры» — стылізаваная выява квітнеючага аўса ў выглядзе гравіраванага матавага кружочка на сцяблінцы, размешчанага паміж двума лісточкамі. Ён аздабляў пераважна бутэлькі і шклянкі. Прымяняўся таксама дэкор пад назвай «авёс паліраваны ў кратах», «вінаградавы», «пацеркі з гірляндамі», «зорачкі», «шлячкі з хвойкамі» і інш. Часта ў якасці дэкору выкарыстоўвалі манаграмы, «вянкі», «фестоны з оўсікаў», стужкі, «стужкі з вензелямі», «стужкі з кратачкамі». У раслінным і кветкавым дэкоры часта называюцца «вінаграднае лісце», «павілёнік» і «флеўрэткі» — свабодна размешчапыя кветкі ці букецікі (ад нямецкага flor). Своеасабліва выглядаў арнамент «балясікі». Блізкімі да яго былі «вузялкі з кутасамі» — завязаныя бантамі вузкія шнурочкі, і «кутасы са шлячкамі» — банцікі, якія звісакшь са шлячкоў.
Пералічаныя вышэй віды дэкору, якія ўпамінаюцца ў інвентарах Урэцкай і Налібоцкай мануфактур, лічыліся мясцовымі майстрамі ўласнымі, хоць некаторыя яго віды прымяняліся і на мануфактурах Заходняй Еўропы і Расіі, магчыма, былі адтуль запазычаны, але моцна перапрацава-
110 Kamenska Z. Manufaktura szklana... G. 98.
111 Сам тэрмін «сухарыкі» мас архітэктурнае паходжанне, што яшчэ раз напаміпае аб удзеле радзівілаўскіх архітэктараў у распрацоўцы дэкору для шклянога посуду.
ны. Мясцовы арнамент і сюжэтныя кампазіцыі — вынік развіцця вечна жывой народнай творчасці. «Налібоцкі» дэкор, які гравіравалі і на Урэцкай мануфактуры, сведчыць, што рысавальшчыкі самі стваралі рысункі гравіровак і выкарыстоўвалі мясцовыя матывы (стылізаваныя выявы хваёвых галінак, аўса), папулярныя ў народным беларускім мастацтве сімвалы «зорачкі», арнамент «шашачны», распаўсюджаны таксама ў ткацтве, і «карункавы» — у вязанні.
Адначасова ў інвентарах называецца дэкор, які ўрэцка-налібоцкія гравёры лічылі запазычаным: чэшскі, расійскі, з вензелем баварскім, каралеўскі, чэшскі з папярочнымі лініямі, варшаўскі. Пакуль што не
87. Кілішак. Канец XVIII — пач. XIX ст. Урэчча — Налібокі. Кракаў. IIацыянальны музей
ўдалося вызначыць, як выглядаюць усе гэтыя рысункі. Шэраг матываў не трэба тлумачыць: «з вензелем», «з кутасамі», «з аўсом шэрым ламаным», «з аўсом паліраваным без вяпкоў», «з паліраваным вензелем саксонскім».
Сярод гравіраваных рысункаў Налібоцкай мануфактуры ў «Рэестры праданых за 1823 г. шкляных вырабаў у мястэчку Ляхавічы» ўпамінаюцца «налібоцкі», «ламбрэкенавы», «вінаградны», «шашачны», «варшаўскі» (магчыма, тут так называлі рысунак «каралеўскі») 112. 3 «Рэестра...» вынікае, што ў першай чвэрці XIX ст. рэзка размяжоўваліся віды гравіраваных кампазіцый на шклянках, кілішках, бутэльках і графінах, якія прызначаліся для продажу ў беларускіх мястэчках і для заможных пакупнікоў. Вырабам, прызначаным для масавага пакупніка, уласцівы гладкія паверхні, сціпла гравіраваныя пераважна геаметрычным арнаментам вакол вусцяў бакалаў і кілішкаў.
Сюжэтныя гравіраваныя кампазіцыі, якія наносіліся на шкляныя вырабы, прызначаныя для заможных пакупнікоў, таксама падвергліся зменам. У канцы XVIII і пачатку XIX ст. яны стужкай апаясвалі чашу келіха, бакала ці кілішка, нібы развіваючы дзеянне ў прасторы. У 30—50-я гады гравіраваныя кампазіцыі звычайна размяшчалі ў авальнай ці прамавугольнай рамцы, чым падкрэсліваўся іх адасоблены сімвалічны сэнс. Гравіраваныя кампазіцыі ў асноўным мелі «фасадны» характар, г. зн. размяшчаліся на адным баку чашы.
У сярэдзіне XIX ст. вяртаюцца дэкаратыўныя элементы класіцызму 80—90-х гадоў XVIII ст. — лаўровыя і дубовыя галінкі, амуры — і адначасова наглядаецца зварот да імклівых
112 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 4282, л. 2.
завіткоў ракако, ракавінак і кветак. Яны размяшчаюцца на класіцыстычных чашах выразных геаметрычных форм (цыліндрычных, канічных, паўсферычных), устаноўленых на кароткіх ножках з масіўнымі квадратнымі
88. Флакон. Канец XVIII — пач. XIX ст.
Урэчча — Налібокі. Кракаў. Пацыянальны музей
ці круглымі стопамі, якія асацыіруюцца з архітэктурнымі подыумамі ці пастаментамі. Таму звычайныя утылітарныя сасуды выглядалі прэтэнцыёзнымі манументальнымі пабудовамі.
Увогуле ў першай палове XIX ст. мастацкае аблічча шкляных вырабаў па-ранейшаму знаходзілася пад моцным уплывам стыляў і напрамкаў прафесійнай архітэктуры. Шкляны посуд, як і ў XVIII ст., распрацоўваўся архітэктарамі.