• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 448с.
    Мінск 1989
    167.06 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Высокімі мастацкімі і дэкаратыўнымі якасцямі вызначаюцца каваныя крыжы на завяршэннях культавых пабудоў, дзе яны часта мелі досыць
    складаную канфігурацыю. Кампазіцыя іх уключае мноства дробных крыжыкаў, сонечныя дыскі з прамянямі, кветкі і г. д. Такі крыж завяршае купал царквы ў Кажан-Гарадку Брэсцкай вобласці (пачатак XIX ст.). Канцы ажурнай канструкцыі з паласавога жалеза, пастаўленага ў фас, аздоблепы выпуклымі накладпымі дыскамі, ад якіх разыходзяцца арыгінальныя крыжападобпыя кветкі. У цэнтры размешчаны накладны выпуклы дыск, які адлюстроўвае сонца з прамянямі ў выглядзе аржаных каласоў. Майстар пібы супрацыіастаўляе рэлігіі сапраўдны сэнс жыцця, сцвярджаючы, што жыццё і хлеб дае чалавеку сонца, а пе што іншае.
    Акрамя мастацкай апрацоўкі чорнага металу (ліццё з чыгуну, каванне) па-ранейшаму развівалася ліццё з бронзы, свінцу і іншых каляровых металаў і сплаваў. У прыватнасці, прадаўжалі сваю дзейнасць майстрызвоналіцейшчыкі. У 1799 г. у Слуцку быў адліты бронзавы звон вагой 207 пудоў і 10 фунтаў81. 3 бронзы адлівалі падстаўкі для ля.мп, чарнільныя прыборы, крыжы, падсвечнікі. Шырокае распаўсюджанне ў побыце атрымалі бронзавыя жырандолі і бра, якія акрамя асноўнай функцыі выконвалі і эстэтычную, служылі аздобай інтэр’ера.
    Адным з састаўных кампанентаў пры ліцці бронзавых вырабаў было волава, якое часта скарыстоўвалася і ў чыстым выглядзе — ішло для пакрыцця металаў, у асноўным чорных, што надавала вырабам серабрысты бляск і ахоўвала ад карозіі. Адносная лёгкаплаўкасць волава дазваляла вырабляць з яго ў масавым парадку шматлікія арнаментаваныя палосы, разеткі, якія прымацоўваліся да сценак драўляных куфэркаў. 3 такіх палос складалі рамы для
    31 ЦДГА БССР, ф. 95, воп. 6, спр. 1, л. 39.
    люстэркаў, ківотаў і інш.82 Для паўночнага ўсходу Беларусі (Полацк, Віцебск) характэрны царкоўныя падсвечнікі з волава, разлічаныя на вялікую колькасць свечак83. Звычайна верх такога падсвечніка складаўся з плоскага круга з вострым стрыжнем у цэнтры для вялікаіі свечкі. Вакол стрыжня размяшчаліся чашачкі для малых свечак. Шырока былі распаўсюджаны і вялікія аднасвечнікі. Некалькі экземпляраў такіх вырабаў знаходзілася ў капцы XIX ст. у віцебскай Ільінскай царкве84. Адзін з іх, пазначаны 1762 г., быў зроблены са сплаву волава і свінцу і меў вагу больш 9 фунтаў. Падножжа складалася з трох разводаў у форме арліных лап з шарам. Паміж рэльефпымі ўзорамі падіюжжа змяшчаліся галовы анёлаў. На падножжы мацавалася калона круглай формы, якая заканчвалася жалезным стрыжнем для свечкі.
    Танныя алавяныя літыя падсвеч нікі шырока бытавалі па ўсёй Беларусі. У некаторых цэрквах і касцёлах іх налічвалася па некалькі дзесяткаў агульнай вагой у сотні фуптаў.
    У вялікай колькасці выкарыстоўвалася волава і для вырабу разнастайнага посуду. Алавяны посуд быў шырока распаўсюджаны ва ўсіх краінах Еўропы. Асаблівай папулярнасцю карысталася волава ў нямецкіх майстроў, шматлікія вырабы якіх разам з сыравінай траплялі і на тэрыторыю Беларусі85.
    Нескладаная тэхналогія ліцця да-
    82 Русское декоратнвно-прпкладное нскусство. М„ 1962. Т. 2. С. 33.
    83 Памятнякн церковной старнны ПолоцкоВнтебского края н нх охраненне. Внтебск, 1911. С. 25.
    84 Олнсанне предметов древностп, поступнвшнх в Внтебское церковпо-археологнческое древлехраннлшце до іюября 1887 г. Внтебск, 1899. Вып. 1. С. 33—34.
    85 Археографнческнй сборнпк документов.
    относяіцнхся к нсторіш Северо-Западной
    Россші. Внльна, 1867. Т. 3. С. 288—321.
    78. Абклад з в. Парахонск Пінскага р-на Брэсцкай вобл. 1803. Мінск. МСБК
    зваляла параўпальна проста і хутка вырабляць рэчы з волава ў масавым парадку. Адносна дастушіы кошт іх, прыемны мяккі колер металу, які імітаваў серабро, рабілі алавяны посуд папулярным сярод усіх слаёў населыііцтва. Патрэба ў тапным посудзе была вялікая, што выклікала з’яўленне значнай колькасці майстроў-алавяннікаў. У буйных гарадах іх налічвалася па некалькі дзесяткаў. Так, у Мінску ў канцы XVIII ст. з 356 майстроў па апрацоўцы металу ліццём з волава займаліся 42 чалавекі86.
    Пачынаючы з другой паловы XVIII ст. паступова ўзнаўляецца і набірае сілу ювелірнае мастацтва. У 1800 г. у Пінску ўжо налічвалася 33, у Міпску — 56 майстроў залатых і сярэбраных спраў87. Шмат майст-
    83 ЦДГА БССР, ф. 1350, воп. 312, cup. 90, л. 22-26.
    87 ІІгнатенко A. II. Ремесленное пропзводство в городах Белоруссші в XVII— XVI11 вв. С. 15—17.
    роў па апрацоўцы каляровых і каштоўных металаў было ў Магілёве. Гарэльефныя чаканеныя абклады абразоў, выкананыя ў капцы XVIII ст. для аршанскіх і магілёўскіх цэркваў Афанасіем Воўчакам і Пятром Сліжыкам, дазваляюць гаварыць пра Магілёў як пра своеасаблівую школу, якая аб’ядноўвала высокакваліфікаваных майстроў ювелірнай справы 88.
    У асяроддзі заможных заказчыкаў вялікім попытам карыстаўся сталовы посуд з каштоўных металаў. Сталовыя прыборы вырабляліся з серабра і раней, аднак па розных абставінах (дэфіцыт сыравіны, высокі кошт) часта выкарыстоўваліся замяняльнікі каштоўных металаў: пазалочаная і пасярэбраная медзь і яе сплавы — бронза, латунь. Аднак старыя спосабы залачэння і серабрэння перасталі задавальняць заказчыкаў. Пасля ўз’яднання з Расіяй беларускія ювеліры запазычылі вынайдзеныя і распаўсюджаныя там тэхнічныя навінкі ў гэтай галіне: гальванічнае пакрыццё каштоўнымі металамі і асабліва разнастайныя замяняльнікі ссрабра. Адным з іх быў «апліке», які ўяўляў сабой сярэбраную пласціну, нанесеную механічным спосабам на медную аснову з аднаго ці двух бакоў. Вырабы, выкананыя такім чынам, па знешняму выгляду не адрозніваліся ад сярэбраных, але каштавалі значна менш. Шырока прымяняўся гэты спосаб для вырабу царкоўнага начыння: крыжоў, абкладаў для кніг, абразоў і г. д. Так, у царкве св. Духа ў Беразіно Барысаўскага павета знаходзілася «евангелне в лнст, обложено бархатом п по оному аплнковымн золоченымп чеканнымн доскамн»; у Троіцкай
    88 Работы гэтых майстроў з іх надпісамі захоўваліся да 1941 г. у Магілёўскім дзяржаўным музеі (гл.: Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII— XVIII стагоддзяў /Аўт. тэксту і склад. Н. Ф. Высоцкая. Мінск, 1984. Іл. 72—74).
    царкве (в. Бродаўка таго ж павета) «потнр устроен ііз ннзкопробного серебра, остальные прпборы к нему нз аплнке». Такія ж вырабы знаходзіліся і ў Бягомлі, Вітунічах, Вілейцы і многіх іншых цэрквах і касцёлах Беларусі89.
    Славутая ў папярэдні перыяд аб’ёмна-ажурная разьба ў канцы XVIII ст. ужо не мела значных дасягненняў. Дзейнасць разьбяроў у XIX ст. абмяжоўвалася ў асноўным дробнымі афармленчымі работамі ў інтэр’ерах палацаў і культавых збудаванняў.
    Класіцызм, які атрымаў развіццё ў беларускім мастацтве ў канцы XVIII ст., унёс свае карэктывы ў агульны характар іканастасаў і іх дэкор. Іканастас зноў ператвараецца ў суцэльную сцяну, аднак адрозніваецца ад старога манументальнасцю і ўрачыстасцю. Выразпы дэкор спалучаецца з вялікімі плоскасцямі. Сінтэз разьбы, скульптуры, жывапісу будуецца не на арганічным зліцці, як у барочным іканастасе, а на гарманічным супастаўленні. Разьба выконваецца часцей за ўсё ў невысокім рэльефе і ясна вырысоўваецца на гладкім фоне. Дэкор будуецца па прынцыпу сіметрыі, са шматразовым паўторам асобных аптычных матываў: лістоў аканту, іонікаў, разетак, а таксама гірлянд, вянкоў, факелаў, ваз, ваеннай атрыбутыкі. Больш актыўную ролю пачынае выконваць скулыітура. Для іканастаса становяцца характэрнымі распяцці, лунаючыя анёлы. На царскай браме з’яўляецца кампазіцыя ў выглядзе голуба ў прамянях.
    Беларускі іканастас канца XVIII — першай паловы XIX ст. ужо не вызначаецца адзінствам стылю, што было характэрна для папярэд-
    89 Опнсанне церквей н прпходов Мннской епархпп. Мннск, 1878. Кн. 2. С. 188, 192, 218, 222.
    няга перыяду. Класіцызм звычайна спалучаецца з праяўленнямі сталага барока, ракако, ампіру. Моцна адрозніваецца мастацкі ўзровень багатых гарадскіх храмаў і правінцыяльных цэркваў. Масавае будаўніцтва цэркваў, якое разгарнулася пасля далучэння Беларусі да Расіі, апярэджвала магчымасці майстроў, вымушаючы іх у многіх выпадках імітаваць рэльеф на асобных частках ікапастасаў, ківотаў, мэблі пазалочанымі накладкамі. Сухой і малавыразнай часта выглядае пават разьба царскіх брам, хаця яны па-ранейшаму аздабляюцца пазалочаным ажурам.
    Больш выразны разьбяпы дэкор у выглядзе свабодна і сакавіта выкананага расліннага матыву накшталт аканту блізкі па характару ажурнай разьбе папярэдняга перыяду. Адпак гэты матыў практычна без піякіх варыянтаў сустракаецца ў дэкоры многіх іканастасаў у розных месцах Беларусі, што наводзіць на думку пра існаванне спецыяльных кіраўпіцтваў для разьбяроў.
    У «Ошісашш церквей н пряходов Мннской епархня» прыведзепы дапыя пра некалькі дзесяткаў ікана-
    79.	Куфэрак. XIX ст. Мінск. ДМ БССР
    стасаў XVIII — першай паловы XIX ст.90 Кампазіцыйны і мастацкі дыяпазон іх вельмі шырокі — ад архаічных алтарных перагародак на чатыры абразы да іканастасаў у два — шэсць ярусаў. Асноўныя канструкцыйныя і мастацкія элементы — карнізы, калоны, пілястры, рамы, прычым разьбой аздоблены толькі некаторыя іканастасы.
    Калі прафесійная дэкаратыўная разьба канца XVIII — першай паловы XIX ст. у большасці выпадкаў малацікавая, то народная адрозпіваецца цеплынёй, пепаўторнасцю, своеасаблівым мясцовым каларытам. Сакавіты і пластычны дэкор царскіх брам, у большасці выпадкаў расфарбавапы, а пе пазалочаны, добра спалучаўся са сціпльш інтэр’ерам сельскіх цэркавак.
    Адзіп з такіх узораў — царская брама ў царкве в. Збірагі (Брэсцкі р-п) 91. Тут выкарыстана традыцыйная кампазіцыя. Аснову разьбянога дэкору складаюць два парасткі з гропкамі і лістамі, якія хвалепадобна ўздымаюцца з ніжніх куткоў брамы, агінаючы авальныя клеймы.
    Асаблівую цікавасць уяўляюць іканастасы работы народных майстроў, у аздабленні якіх выкарыстаны нетрадыцыйныя матэрыялы. Унікальная з’ява ў сусветным мастацтве — царскія брамы пачатку XIX ст. з вв. Вавулічы (Драгічынскі р-н) і Лемяшэвічы (Пінскі р-н), цалкам выплецепыя з саломы па драўляпым каркасе (ДММ БССР).
    Кампазіцыя брамы з Вавуліцкай царквы традыцыйная: дзве створкі з паўкруглымі вярхамі, раздзеленыя кожная на тры часткі. У цэнтрах
    90 Оппсаіше церквей п прпходов Мннской епархпп. Мпнск, 1878—1879. Кп. 5. С. 137; Кп. 8. С. 25, 85; Кп. 9. С. 14, 58, 189.