Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
Авальны партрэт Б. Біспінка, акаймаваны лаўровым вянком і стужкамі, зверху трымаюць скулыітурныя выявы трубячых анёлаў. Пад партрэтам саркафаг з мемарыялыіым падпісам і гербам. Справа па саркафагу сядзячая фігура плакалыпчыцы, якая ў роспачы абаперла галаву па правую руку. Стрымапасць у перадачы глыбокіх чалавечых пакут, велічпасць яе аблічча ўвасабляюць антычпыя ідэалы мужнасці і дасканалай прыгажосці. Але развароты фігур плакальшчыцы і анёлаў у прасторы, паўнаважкасць і вытанчанасць форм, разнастайпасць і свабода рухаў фігур, асіметрыя іх контураў сведчаць яшчэ пра барочныя традыцыі.
76. Надмагілле Біспінка. 1789.
Троіцкі касцёл у г. п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.
Помнік Канстанцыі Радзівіл (пясвіжскі касцёл Божага цела, 1825) — далейшая ступепь у развіцці традыцый класіцызму ў надмагільнай скулыітуры. Жывапісны партрэт тут адсутнічае. Сэнсавую і дэкаратыўную пагрузку нясуць толькі пластычпыя і архітэктурныя формы.
Даволі глыбокую нішу акаймоўваюць пілястры і арка, якая ўвянчана чэрапам з крыжам. У пішы прамавуголыіая пліта з мемарыяльным надпісам, на ёй саркафаг з сядзячай фігурай жанчыны. Яна абапіраецца на сагпутую руку, у другоіі руцэ, апушчанай упіз, лаўровы вянок. Поза велічная і спакойная. У нахіле галавы, задуменпым позірку журбота. Жанчына ў доўгім лёгкім адзенні, якое пакідае адкрытымі ступні, рукі і грудзі. 3 майстэрствам перададзена фактура лёгкай тканіны, задрапіраванай у дробныя складкі, якія быццам струменяцца, мерна і плаўна. Япы прызначапы выявіць аб’ём фігуры, які атрымаў ясяы і замкнёпы выразпы сілуэт. Строгая архітэктанічная кампазіцыя, дакладнае вылучэнне яе асноўных чляненпяў, плаўныя абрысы сілуэта фігуры падкрэсліваюць лірычны змест, які ўвасоблены ў надмагіллі.
Значпую цікавасць уяўляе і скульптура «Багіня міру» (1834), якая захавалася да нашага часу. Выкананая рускім скульптарам В. I. Дэмут-Маліпоўскім (1779 — 1846) скульптура была адліта ў двух экземплярах. Адпа была ўстаноўлена ў радавой сядзібе фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага, другая — па магіле яго сына М. П. Румяпцава — рускага дзяржаўнага дзеяча і дыпламата, пахаванага ў Петрапаўлаўскім саборы ў Гомелі. Багіня міру паказана ў выглядзе маладой прывабнай жанчыны з аліўкавай галіпкай і жэзлам у руцэ. Правай нагой яна топча змяю — увасабленне ворагаў Расіі. У фігуры акцэнтаваны асноўны франтальны аспект. Прапорцыі яе крыху падоўжаныя, вы-
танчаныя, зграбныя. Паэтычна-эмацыянальная, узвышана-гераічная трактоўка вобраза характэрна для эстэтыкі класіцызму.
Ствараюцца ў гэты перыяд і надмагільныя помнікі-абеліскі. Характэрпы прыклад такіх помнікаў — абеліск на магіле польскага паэта і драматурга Францішка Карпіпскага (1741 — 1825) у в. Лыскава Пружанскага раёпа, пастаўлены ў 1827 г. У якасці эпітафіі ўзяты радок з верша Ф. Карпінскага «Вяртанне з Варшавы ў вёску»: «Вось мой дом убогі». На чорным фоне прамавугольнай пліты надпіс на польскай мове:
77. Надмагілле Снядэцкага. 1835. в. Гарадкі Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.
«Францішак Карпінскі 1741 —1825». Знізу выява разгорнутай кнігі. Магіла абнесена васьміграннымі слупкамі, злучанымі чыгуннымі ланцугамі.
У першай трэці XIX ст. узводзіцца шэраг помнікаў у гонар герояў Айчыннай вайпы 1812 г. На сённяшні дзень захаваўся толькі абеліск генералу-лейтэнанту Я. П. Кульневу, пастаўлены ў 1830 г. на месцы яго гібелі недалёка ад былой вёскі Сівошына (Полацкі р-н).
Абеліск змешчаны на прамавугольным пастаменце. У верхняй частцы медальён з рэльефна-пагруднай выявай Кульнева, пад ім пліта з тэкстам.
Помнікі, пастаўленыя ў гонар перамогі, сімвалізавалі велічнасць і cifly рускай арміі.
У канцы XVIII — першай налове XIX ст. развіццё беларускай скульптуры рэгламентавалася двума мастацка-стылістычнымі кірункамі — барока і класіцызмам. Трэба адзначыць устойлівасць прыёмаў і форм барока, якія праявіліся амаль ва ўсіх разнавіднасцях скулыітуры. Класіцызм, які нёс прыпцыпова іпшыя якасці, уключаецца ў мастацкую культуру паступова. У беларускай скульптуры ён вызначаецца своеасаблівымі і стрыманымі формамі і застаецца верпым праўдзе жыцця. Скульптура паступова адрываецца ад архітэктурпага асяроддзя, становіцца камернай, аўтаномнай і характарызуецца разнастайнасцю стылявых вырашэнняў.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Уз’яднанне Беларусі з Расіяй садзейнічала хуткаму развіццю мануфактурнай вытворчасці. Асаблівае пашырэнне яна атрымала ў Магілёўскай губерні, дзе землі былі падараваны Кацярынай II рускім памешчыкам і мясцовай шляхце, якая прыняла падданства Расіі. Улічваю-
чы агульны стан экапомікі і гандлю Расіі, повыя гаспадары пачалі актыўна ствараць прыгонныя мануфактуры, фабрыкі і заводы. У канцы XVIII ст. узніклі шкляныя мануфактуры і заводы ў Рагачове, Усвятах, Батаеве, Чачэрску, Беліцы, Мікалаеве, парусінавыя і суконныя — у Шклове і іншых месцах.
Хаця прадаўжалі працаваць Слуцкая, Урэцкая, Налібоцкая і іншыя мануфактуры мастацкіх вырабаў, але каштоўнай прадукцыі ў першай палове XIX ст. яны ўжо не выпускалі. Ад стварэння унікальных вырабаў на заказ япы паступова перайшлі на масавую прадукцыю, неабходную ў побыце сярэдняй шляхты і мяшчан. Задавальненнем масавага попыту займаліся і амаль усе новыя мануфактуры. Напрыклад, большасць ткацкіх мануфактур складалі суконныя, якія ў асноўным працавалі на армію.
Па колькасці занятых у вытворчасці майстроў у канцы XVIII ст. першае месца займала металаапрацоўка. Так, у Мінску ў 1800 г. працавала больш 300 майстроў па апрацоўцы металу, з іх 56 — майстроў залатых і сярэбрапых спраў. Значны працэнт сярод рамеснікаў металаапрацоўшчыкі складалі ў Пінску, Слуцку, Магілёве, Полацку і іншых гарадах Беларусі72.
У канцы XVIII ст. узніклі чыгунаплавільныя і жалезаапрацоўчыя заводы. Старэйшым з іх быў заснаваны графам Іаахімам Храптовічам у 1794 г. жалезаапрацоўчы завод у маёнтку Вішііева Ашмянскага павета. Ён працаваў на мясцовай балотнай рудзе і меў больш сотні рабочых, з іх восем вольнанаёмных, астатнія — прыгонныя 73.
72 ІІгнатснко А. П. Ремесленное пронзводство в городах Белорусснн в XVII— XVIII вв. Мннск, 1963. С. 18..
73 Матэрыялы на гісторыі мануфактуры Веларусі ў час расчаду феадалізму (1796—1840). Мінск, 1934. Ч. 1. С. 197.
Адным з самых буйных заводаў у XIX ст. быў Уладзіміраўскі пры сяле Старынка Чэрыкаўскага павета (належаў ротмістру фон Бенкендорфу). Завод, на якім працавала больш 500 рабочых, выдаваў 140 пудоў металу ў суткі74.
Як толькі была асвоена вытворчасць чыгуну, ён адразу стаў папулярным матэрыялам у ліцейшчыкаў. Вырабы з яго адрозніваліся выключнай тонкасцю і выразнасцю. У руках таленавітых майстроў яны атрымліваліся то ўрачыстымі і манументальнымі, то ажурнымі і зграбнымі. Чыгун дазваляў адліваць як масіўныя, так і мініяцюрныя вырабы. Як і каванае жалеза, ён часта прымяняўся для вырабу розных архітэктурных дэталей: балконаў, кранштэйнаў, лесвічных парэнчаў, рашотак варот і агародж. 3 чыгуну адлівалі прадметы царкоўнага і грамадзянскага ўжытку (надмагільныя пліты, крыжы, агароджы), а таксама разнастайнае хатняе начыпне і прадметы ўнутранага ўбрання дамоў: прасы, пячныя дзверцы, свяцільні, розныя падстаўкі і інш.
Чыгунныя архітэктурныя дэталі, якія прымяняліся для аддзелкі фасадаў, акрамя эстэтычнай функцыі мелі прамое утылітарнае прызначэнне. Да такіх літых чыгунных вырабаў у першую чаргу адносяцца балконныя рашоткі. У Расіі чыгунныя рашоткі для балконаў пачалі вырабляць з сярэдзіны XVIII ст., у канцы XIX ст. цікавасць да іх прапала75. Тое ж назіралася і ў Беларусі. У XVIII ст., калі пашыраецца мураванае будаўніцтва, I дэталі з літога чыгуну знаходзяць шырокае прымяненне. Балконы на будынках у беларускіх гарадах адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю форм і малюн-
74 Матэрыялы па гісторыі мануфактуры Белаоусі ў час распаду феадалізму (1796—1840). С. 139.
75 Соболев Н. Н. Чугунное лнтье в русской архптектуре. М., 1951. С. 77.
каў рашотак, адлюстроўваюць высокі мастацкі густ і творчую індывідуальнасць беларускіх мастакоў і выдатнае майстэрства ліцейшчыкаў.
Літыя чыгунныя рашоткі захаваліся ў вялікай колькасці. Асабліва іх шмат у Віцебску. Галоўны фасад былой гарадской ратушы аздабляюць два балконы, рашоткі якіх адліты ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. Рашотка складаецца з дзевяці паўторных звенняў, змацаваных чатырма фігурнымі стойкамі, ніжняя частка якіх мае форму мініяцюрнай прафіляванай калоны. Верхняя частка стойкі вінтападобна скручана і заканчваецца патаўшчэннем і невялікім шарыкам. Рысунак кожнага звяна складаецца з плаўна выгнутых ліній, якія сутыкаюцца з цэнтральным элементам — кветкай. Нягледзячы на грубаватасць і важкасць металу, рашоткі здаюцца лёгкімі і зграбнымі і добра ўпісваюцца ў архітэктуру будынка.
Да эпохі станаўлення класіцызму ў Беларусі адносіцца будынак па вуліцы Суворава ў Віцебску, які мае вуглавы балкон. Гэта досыць масіўная канструкцыя падкрэсліваецца знізу двума літымі кранштэйнамі. Верхняя частка балкона мае ажурны каваны падзор. Рашотка складаецца з пяці звенняў, прымацаваных да масіўных стоек накшталт калон рымскага іанічнага ордэра. Арнаментацыя рашоткі вытрымана ў познекласіцыстычным стылі. Уверсе і ўнізе рашотка аздоблена вузкай паласой дэкору ў выглядзе меандру, характэрнага для класіцызму. Асноўную частку арнаментацыі поля рашоткі складаюць ажурна пераплеценыя кольцы, на фоне якіх размешчаны маскарон. Скарыстанне такіх элементаў было характэрна і для многіх рашотак. выкананых рускімі майстрамі ў XIX ст. Дзякуючы ажурнаму перапляценню кругоў і іншых дэталей у агульным вырашэнні кампазіцыі рашоткі знікае грувасткасць. Як і ў каваных рашотках, вуглавыя
стойкі маюць своеасаблівыя завяршэнні. Часам гэта вельмі простыя формы ў выглядзе чашы ці шара, нярэдка больш складаныя, утвораныя з разнастайных форм лістоў ці кветак.
Багаццем форм, памераў, малюпкаў рашотак адрозніваюцца гродзенскія балконы. I хаця літых вырабаў у Гродна засталося няшмат, тым не менш можна гаварыць пра шырыню развіцця чыгуналіцейпай справы ў гэтым горадзе. Многія рашоткі выкананы на самым высокім прафесійным узроўні і могуць быць аднесены да лепшых узораў чыгуналіцейнай вытворчасці. На жаль, імёны іх стваральнікаў не захаваліся, аднак можна сцвярджаць, што зроблены япы высокаадукаванымі майстрамі і мастакамі, якія добра адчувалі стыль часу, ведалі пластычныя магчымасці металу і скарыстоўвалі яго лепшыя ўласцівасці. У малюнках гродзенскіх рашотак адзпачаюцца дзве асаблівасці: з аднаго боку, выкарыстанне чыста раслінных матываў, з другога — іх стылізацыя ў спалучэнні з геаметрычнымі фігурамі. Акрамя рашотак плоскай формы часта сустракаюцца выпуклыя ці ўвагнутыя, што надае вялікую разнастайнасць экстэр’ерам будынкаў. Работы гродзенскіх майстроў адрозніваюцца кампазіцыйнай завершанасцю, высокай культурай ліцця, дакладнасцю апрацоўкі ўсіх элементаў, што вылучае іх сярод падобных работ у іншых гарадах Беларусі.