Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 448с.
Мінск 1989
але паступова станавілася прыкметнай з’явай творчай асобы. «Рамантызм у літоўскім мастацтве вырас, абапіраючыся на праўду жыцця, на выяўленне сваёй любві і повязей да роднай зямлі, да прыгажосці яе пры-
57. К. Кукевіч. Букініст. 1830-я гг. Вільнюс. ДММ ЛітССР
роды, да трагічнага лёсу свайго народа і нацыі, на мары і рашучасць дасягнуць больш шчаслівай будучыні» 49,— піша літоўскі даследчык У. Дрэма. I яго словы можна цалкам аднесці да мастакоў — ураджэнцаў Беларусі.
48 Szemesz A. Wspomnienia о szkole malarskiej Wilenskiej // Athenaeum. 1844. T. 4. C. 210.
49 Дрема B. ІІскусство Лнтвы // ІІсторпя
нскусства народов СССР. М., 1979. Т. 5.
С. 228.
У мастацтве барока металагравюра абслугоўвала ў асноўным польска-лацінскую кнігу (у беларускім кірыліцкім друкарстве яна сустракалася як выключэнне), прымянялася ў ілюстрацыях, гравюрах-тэзісах, або так званых «канклюзіях». У пачатку XIX ст. упершыню пашыраецца рэпрадукцыйная гравюра, якая служыла папулярызацыі жывапісных твораў, скулыітур, фрэсак і г. д. Відную ролю яна адыграла і ў развіцці рэалістычнага партрэта (у меншай ступені — пейзажа).
Праца гравёра, якога вялікі ўкраінскі пясняр Т. Шаўчэнка называў «пашыральнікам прыгожага і павучалыіага ў грамадстве, распаўсюджвальнікам святла ісціны»50, патрабуе працяглага навучання, карпатлівай і вельмі ўпартай работы над сабой, што маглі дазволіць сабе толькі матэрыяльна забяспечаныя студэнты, якіх у Віленскім універсітэце было няшмат. «Гравюры ў нас не маюць попыту, а таму жыццё гравёра вельмі цяжкае, мазольнае, якое патрабуе вытрымкі, для моладзі не прывабнае, бо не забяспечвае сродкаў для жыцця... Якія перспектывы мае ў нас гравёр, пачынаючы працу над значным творам? Хто яму аплоціць шматгадовую работу, за якую ён павінен утрымліваць сябе і сям’ю?» 51 — гаворыцца ў рапарце савета Варшаўскага універсітэта Камісіі адукацыі (1827).
Аналагічная сітуацыя пазіралася і ў Віленскім універсітэце, дзе мастацтва графікі карысталася меншай папулярнасцю, чым жывапіс. Таму гравіраванню звычайна вучыліся дзяржаўныя стыпендыяты, асобныя з якіх часам на казённыя грошы пасылаліся для ўдаскапальвання ў ranine гравюры за мяжу. Тым не менш
50 Цыт. па кн.: Касіян В. Укра'інська дожовтнева реалістнчна графіка. Кйів, 1961. С. 19.
61 Цыт. па кн.: Свнрнда II. й. Польская художественная жнзнь. М., 1978. С. 136.
арганізацыя кафедры графікі з’явілася несумненна паваротнай вяхой у развіцці графічнага мастацтва Беларусі. Спачатку кафедрай кіраваў італьянец Ісідор Вейс (год нараджэння невядомы, памёр у 1820 г.), які жыў і працаваў у Вільні, дзе меў уласную друкарню для адбіткаў гравюр. Ён добра валодаў тэхнікай металагравюры (пераважна медзярыта), быў чулым настаўнікам, даваў вучням трывалыя асновы прафесійпай граматы. Выхаваны на цэхавых традыцыях мінулага стагоддзя, Вейс добра ведаў старую беларускую і літоўскую гравюру і ў педагагічнай сістэме (як і ва ўласнай творчасці) працягваў яе традыцыі, не вылучаючы повай стылявой праграмы 52.
Пасля Вейса кафедрай графікі кіраваў англічанін Джозеф Сандэрс (1773—1845) •— адукаваны чалавек (у Віленскім універсітэце ён пэўны час выкладаў і гісторыю мастацтва), выдатпы рысавальшчык і майстар разцовай гравюры. Мастацкую адукацыю атрымаў у Англіі. У 90-я гады XVIII ст. быў запрошаны ў Пецярбург для гравіроўкі рэпрадукцый з карцін Эрмітажа, а ў першае дзесяцігоддзе XIX ст. пераехаў у Вільшо 53.
Дж. Сандэрс сур’ёзна ставіўся да сваёй педагагічнай дзейнасці і з рэдкай руплівасцю клапаціўся пра адукацыю маладых мастакоў у Віленскім універсітэце, садзейнічаў далейшай прафесіяналізацыі мастацкай школы. Навучанне было падпарадкавана адзінай праграме, якая прадугледжвала не толькі спецыяльныя прадметы (малюнак, анатомію, перспектыву, гравюру), але таксама тэ-
52 Червонная С.. Богданас К. ІІскусство Лнтвы. Л„ 1972. С. 331.
53 3 1794 г. Дж. Сандэрс «лічыўся гравёрам яго вялікасці пры Эрмітажы з акладам 1200 руб.» У 1800 г. абраны акадэмікам (гл.: Ровннскнй Д. А. Подробный словарь русскнх граверов XVI—XIX веков. СПб., 1895. Стоўб. 578).
орыю і гісторыю мастацтва, французскую і нямецкую мовы, рыторыку і паэзію. У школе з’явілася калекцыя гравюр, неабходных для вучэбнага працэсу. Сандэрс стаў таксама адным з ініцыятараў арганізацыі ў Вільні мастацкіх выставак, першая з якіх адкрылася ў 1820 г. ужо пасля ад’езду мастака ў Італію 54.
Большасць гравюр мастака зроблена яшчэ ў пецярбургскі перыяд55. У Вільні ён у асноўным працягваў займацца рэпрадукцыйнай гравюрай, узнаўляючы жывапісныя партрэты Я. Рустэма, якія дакладна перадаюць усе асаблівасці арыгіналаў — святлоценявыя эфекты, аб’ём, фактуру, матэрыяльнасць выявы (аўтапартрэт Я. Рустэма, партрэты прафесараў Нішкоўскага, Славінскага і інш.). Гэтыя асаблівасці графічнага почырку майстра праявіліся і ў цыкле яго ілюстрацый да казак «Тысяча і адна ноч». У штрыхоўцы Сандэрс часцей за ўсё карыстаўся косай клеткай, педантычна строгімі і тонкімі паралельнымі лініямі, нязменна пакладзенымі па форме. Як зазначаюць даследчыкі, ён скіроўваў творчыя пошукі ў бок прастаты, яснасці пластычнай формы, бездакорнасці малюнка і чоткасці, выразнасці кампазіцыі56.
Адным з лепшых вучняў Сандэрса быў Міхаіл Дамінікавіч П а д ал і н с к і (1783—1856) — таленавіты і найболып прыкметны гравёр першай паловы XIX ст. На кафедры графікі ён пэўны час замяняў Сандэрса. Такім чынам, Падалінскі стаў перпіым прадстаўніком мясцовай школы,
54 Па стану здароўя Сандэрс ад’ехаў з Вільні ў Фларэнцыю, адкуль працягваў аказваць увагу вучням Віленскага універсітэта і ажыццяўляў для яго закуп твораў (гл.: Свнрнда II. II. Польская художественная жнзнь. С. 147, 231, 245).
55 Пералік і апісанне твораў Дж. Сандэрса пецярбургскага перыяду гл. у кп.: Собко Н. П. Словарь русскнх художннков. СПб., 1893. Т. 1.
56 ІІсторня нскусства народов СССР. Т. 5. С. 246.
які пачаў рыхтаваць прафесійных графікаў пасля замежных мастакоў. Нарадзіўся ён у Мінску. У 1802— 1808 гг. вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1806 г. за малюнак з натуры атрымаў другі, а ў 1808 г.— першы сярэбраны медаль 57.
У Дзяржаўным Рускім музеі захоўваецца малюнак М. Падалінскага «Два натуршчыкі»58. Ён сведчыць, што мастак дасканала авалодаў анатоміяй чалавека, упэўненай святлоценявой мадэліроўкай формы. У выдатна пабудаваных фігурах натуршчыкаў цудоўна спалучаюцца лінейна-графічны і аб’ёмна-танальны пачаткі.
У 1808 г. М. Падалінскі «па прашэнню» быў зволены з акадэміі, атрымаўшы атэстат I ступені і шпагу 59.
Гравюрай М. Падалінскі пачаў займацца з 1802 г. яшчэ ў Пецярбургу, дзе ўдзельнічаў у гравіраванні рэпрадукцый з карцін Эрмітажа. Пасля пераезду ў Вільню стаў асістэнтам свайго прафесара, а скончыўшы універсітэт (відаць, у 1825 г.), выкладаў малюнак у гімназіях Вільні, Маладзечна; пазней, да канца сваіх дзён працаваў настаўнікам малявання ў Мінску.
3 творчай спадчыны М. Падалінскага захавалася няшмат,' але і тыя гравюры, якія маюцца, сведчаць пра незвычайны талент гравёра. Гэта перш за ўсё серыя партрэтаў прафесараў Віленскага універсітэта, асобныя з якіх зроблены з жывапісных арыгіналаў Я. Рустэма і яго вучняў.
Будучы вучнем Сандэрса, Падалінскі ідзе за ім у манеры гравіроўкі, характары мадэліроўкі формы (партрэты В. Герберскага, I. Франка і іпш.).
57 Собко Н. П. Словарь русскпх художпнков. Т. 1. С. 311-312.
68 Рэпрадуцыравапы ў кп.: Свпрпда II. II. Польская художественная жнзнь. С. 135.
59 Собко Н. П. Словарь русскнх художннков. Т. 1. С. 311-312.
Цікавы партрэт Л. Сапегі, які, відавочна, таксама ўзнаўляе жывапісны арыгінал. Гэта тыповы парадны партрэт. Параднасць позы не перашкаджае ўспрыманню характару партрэтаванага, на твары якога можна прачытаць яснасць розуму і цвёрдасць духу. Тэхнічна гравюра зроблена амаль бездакорпа, у ёй ва ўсю моц выяўляюцца лепшыя якасці школы Сандэрса: дакладнасць прапорцый, аб’ём і матэрыяльнасць, «фактурнасць» выявы, яе скрупулёзная дэталізацыя.
Значную цікавасць уяўляюць таксама ілюстрацыі М. Падалінскага да кнігі «Гісторыя царствавання Жыгімонта 111».
Творчасць М. Падалінскага яшчэ мала вывучана. Гэтаму ў многім перашкаджаюць невялікая колькасць твораў гравёра, што дайшлі да нашых дзён, і абмежаванасць звестак пра яго. Несумненна адно — гэта быў таленавіты мастак, які валодаў усімі сакрэтамі гравёрнага мастацтва і шмат зрабіў для развіцця рэалістычпых традыцый у графіцы. Па ўзроўню майстэрства ён мала меў сабе роўных. I толькі нялёгкія ўмовы жыцця не дазволілі яму ва ўсю моц разгарнуць вялікія прыродныя здольнасці.
Здольным вучнем I. Вейса і Дж. Сандэрса быў Тэафіл К і с л і н г (каля 1790—1846), які з 1827 г. выкладаў графіку ў Віленскім універсітэце. Месца яго нараджэння дакладна невядома. Прыкладна з 1814 г. вучыўся ў Сандэрса, пазней як універсітэцкі стыпендыят працягваў адукацыю ў Германіі і Італіі, аб чым сведчыць дакумент «Аб выездзе ў чужыя краі для ўдасканальвання сябе ў гравіравальным мастацтве з 1824 па 1829 г.» 60
Лёс Т. Кіслінга ў многім сходны з лёсам М. Падалінскага. Апошнія
гады жыцця ён правёў у Віцебску, выкладаючы маляванне ў гімназіі.
Як Дж. Сандэрс і М. Падалінскі, Т. Кіслінг працаваў у жанры партрэта, аб чым сведчыць выява заснавальніка Батанічнага саду ў Вільні прафесара Віленскага універсітэта Юндзіла, адлюстраванага на фоне вясковага пейзажу. У прафесійна выкананай гравюры мастак здолеў паказаць унутраны свет чалавека, перадаць характар і дапытлівы розум вучонага.
Па малюнках Я. Рустэма Кіслінг у тэхніцы афорта стварае сатырычныя карты, у якіх у вострай, амаль гратэскнай форме паказвае жыццё мясцовай шляхты і ксяндзоў. Сатырычная накіраванасць гэтых работ, а таксама ўменне мастака некалькімі штрыхамі трапна намаляваць той ці іншы тып, характар выклікае ў памяці ілюстрацыі рускага мастака А. Агіна.
Сярод бытавых замалёвак Кіслінга ліст «Мяснік Кулік» (каля 1814 г.), які пралівае святло на побыт і поравы Вілыіі першай чвэрці XIX ст. Выява суправаджаецца дасціпным вершаваным подпісам, у якім рэкламуюцца «бравы пан Кулік» і яго тавары. Падобнае адлюстраванне жыцця простых гараджан ва ўмовах панавання класіцыстычпых сюжэтаў — смелы крок у бок рэалізму.
Шматгадовая практыка ў працы над гравюрай зрабіла Кіслінга выдатным майстрам, яго гравюрпыя лісты вылучаюцца віртуознай тэхнікай, але, як зазначаюць даследчыкі, у іх часам прысутнічае халадок празмернай развагі і адцягненасці. Апошняе асабліва характэрна для' кампазіцый на гістарычныя тэмы: «Сустрэча Аляксандра I з Напалеонам у 1807 г.», «Граф Ян Панятоўскі на кані», «Каралева Францыі Марыя Луіза» 6І.