• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 255с.
    Мінск 1992
    95.75 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    гутных грудзей. Правільныя мужныя рысы твару, сурова ссунутыя бровы, ледзь прыжмураныя вочы перадаюць стан спакою і ўпэўненасці. Поўыае зразуменне вобраза М. Ф. Сільніцкага, як і іпшых вобразаў беларускіх партызан, немагчыма, відаць, без ведашія баявой біяграфіі героя. У партрэтах 3. Азгура канцэнтруюцца ў адно маральныя і духоўныя якасці воінаў, якія нібы ствараюць патэпцыяльныя магчымасці для подзвігу. Для мастака важпа зафіксаваць не сам подзвіг праз сюжэтную сітуацыю, а выявіць яго перадумовы. Якраз таму ў вялікай галерэі вобразаў герояў, створаных Азгурам у ваенныя гады, амаль адсутнічаюць кампазіцыйныя партрэты, якія непазбежна патрабуюць элементаў апавядальнасці.
    У абліччы славутага снайпера Ф. А. Смалячкова (1943) няма нічога гераічнага, што настройвала б гледача на ўспрыняцце грознага народнага мсціўца. Наадварот, мы бачым сціплага, добразычлівага юнака, па-хлапецку ганарліва выставіўшага наперад грудзі, на якіх выразна відаць вышэйшая ўзнагарода Радзімы — Залатая Зорка Героя. У дадзеным выпадку скульптар смела ўвасабляе новую, крыху нечаканую канцэпцыю характарыстыкі вобраза — жанравае вырашэппе партрэта. Гарэзлівая ўсмешка, якая ажыўляе юнацкі мяккі і пухлы твар, па-дзіцячаму адтапыраныя пад цяжарам шапкі вушы, звісаючы на лоб кончык чубка — усе гэтыя характэрныя прыкметы жанравай трактоўкі вобраза закліканы змякчыць, прыглуіпыць адчуванне суровасці і ўнутранай сабранасці чалавека ваенных гадоў. Мастак нібы наўмысна супрацьпастаўляе такое вырашэнне вобраза Смалячкова таму ўяўленшо аб ім, якое магло ўзнікнуць у людзей, якія чыталі сухія газетныя паведамленні аб подзвігах юнага снайпера.
    Жывому, непасрэднаму ўспрыняццю вобраза Смалячкова садзейнічае і
    характар лепкі партрэта — то гладка мадэліраваныя, то рэзка абрысаваныя скулыітурныя формы, Дакладна вылеплены твар, ажыўлены рэзкім узлётам броваў і глыбокім рэльефам зрэнкаў. Вострыя ражкі расшпіленага каўняра гімнасцёркі, умоўна намечаная дэталь накідкі, кішэняў, няроўная стужка партупеі — усё разлічана на бронзу, на кантрастную гульню святлаценю.
    Разнастайнасць характараў, адрозненне ўзростаў і непадабенства чалавечых лёсаў часта з’яўляюцца тым адпраўным пунктам у вырашэнні вобраза, калі ў аснову характарыстыкі скульптар кладзе пэўны псіхалагічны стан, выкліканы жыццёвай сітуацыяй. Выяўленню гэтага стану скульптар падначальвае ўсе наяўныя
    8. 3. Азгур.
    Герой Савецкага Саюза Ф. А. Смалячкоў. 1943. ДММ БССР
    ў яго выразныя сродкі — ад абгрунтаванасці кампазіцыі да падрабязнага пералічэння асобных дэталей аблічча.
    Вобраз славутага беларускага партызана М. П. Шмырова (бацькі Міная) (1943), створаны ў дні, калі ён востра перажываў гібель сям’і, глыбока трагічны. Шмыроў паказаны ў мінуту цяжкага роздуму, калі дужы і мужны чалавек, адчуваючы цяжкія душэўныя пакуты, застаецца знешне спакойным і сабраным. Стан унутранага напружання перададзены скульптарам праз удала знойдзеную паўфігурную кампазіцыю, якая дала магчымасць выкарыстаць выразную сілу рук партрэтаванага, падначаліць іх выяўленню агульнага эмацыянальнага стану героя.
    Вызначальнай асаблівасцю партрэтаў ваеннага цыкла, створанага Азгурам, з’яўляецца іх заверпіанасць. Скульптар не прызнае прыблізнасці вырашэння — няхай гэта будзе партрэт або кампазіцыя. «...Выразнасць мыслення ва ўсім — у кампазіцыі, форме, малюнку, у характарыстыцы вобраза — адным словам, ва ўсіх кампанентах, з якіх складаецца твор» 14,— сцвярджае скульптар.
    У большасці выпадкаў 3. Азгур прытрымліваецца класічнай традыцыі вырашэння бюста і яго падножжа. Дзякуючы гэтаму многія партрэты Азгура ваенных гадоў набылі пазней другое жыццё, калі ўзнікла ідэя ўстанаўлення помнікаў-бюстаў на радзіме герояў. Адлітыя з бронзы, яны «загучалі» па-новаму свежа і выразна.
    Ці заканамерна наяўнасць станковага пачатку ў бюстах, прызначаных для іншай ролі — быць помнікамі,— пытанне даволі складанае, хоць некаторыя скульптары-партрэ-
    14 3 гутаркі з маладымі скульптарамі
    17 ліпеня 1958 г. Стэнаграма. Архіў
    3. Азгура.
    тысты (да іх, у прыватнасці, адносіцца і 3. Азгур) не схільны дзяліць партрэты на станковыя і манументальныя, лічачы, што задача стварэння вобразаў герояў вайпы зусім не мела патрэбы ў вынаходніцтве нейкай асаблівай формы манументальнага партрэта. Манументальнае значэнне твора не заўсёды з’яўляецца вынікам вялікага памеру і пэўных дэкаратыўных і кампазіцыйных прыёмаў. У лепшых партрэтах ваеннага часу «манумептальнае» не прыўносілася ў партрэтны вобраз звонку, а ўзнікала ўнутры яго, як уласцівасць характару. Таму болыпасць з партрэтаў ваеннага цыкла Азгура аказаліся «здольнымі» амаль без змен несці гэту повую для іх ролю — быць помнікамі. Але сам характар скульптурнай лепкі, уласцівы Азгуру, нежаданне адарвацца ад дэталізацыі асобных частак бюстаў прыніжалі іх агулыіае манументальнае гучанне. Аднак пазней адлітыя ў бронзе, якая змякчыла жорсткую жывапіснасць гіпсавай паверхні, бюсты набылі некаторую абагульненасць, адзінства ўнутранага зместу і знешняй формы, якіх ім не хапала.
    Разглядаючы асаблівасці скульптурнага партрэта 3. Азгура ваеннага часу, звязаныя з натурным падыходам да вырашэння вобраза, мы бачым, што творы гэтага тыпу пераважалі. 3. Азгур здолеў паказаць у іх патрыятычны пафас часу, у непаўторпа індывідуалыіым убачыць прыгажосць і веліч агулыіага ў характары савецкіх людзей.
    Аднак тэпдэнцыя да гранічнай іпдывідуалізацыі вобразаў, якую мы назіраем у творчасці 3. Азгура і якая відавочпа з’яўляецца вызначалыіай і пераважпай паогул у савецкай партрэтнай пластыцы ваенных гадоў 15,
    ne была адзінай. Прыкметнымі дасягненнямі вызначаецца і другая лінія ў развіцці партрэтнага жанру ў савецкай скульптуры ваенных гадоў. На змесце яна арыентавана на стварэнне мапументальнага вобраза, увасаблеіше грамадска-тыповых якасцей чалавека ваеннага часу. Прадстаўпікі гэтага накірупку імкнуліся больш да спалучэння індывідуальнага і агульпага, у якім па першы план усё-такі выступала агулыіае, тыповае ў змесце партрэта16. Акцэнтаванне самага галоўнага ў чалавеку, адмаўленне ад выпадковага, імкненпе да абагулыіенай пластычнай характарыстыкі вобразаў мы зыаходзім у партрэтах іпшых беларускіх скульптараў.
    Цікавае вырашэнне гэтых задач было знойдзена А. Грубэ ў бюсце генерала Л. М. Даватара (1942). Вобраз слаўнага сына беларускага народа, смелага воіна і рашучага палкаводца паўстае перад гледачом у шырока разгорпутай, лёгка і тэмпераментна вылепленай кампазіцыі. Энергічны валявы твар генерала крыху павернуты ўбок, у прыжмурапых вачах, якія ўглядаюцца ўдалячыпь, у пецярплівым руху падбародка — ва ўсім абліччы маладога палкаводца адчуваюцца эпергія і адвага салдата, якія спалучаюцца са стрыманасцю і цвярозым разлікам стратэга. Шырокі разварот плячэй, падкрэслены размахам востравугольнай кавалерыйскай буркі, пібы прыўзпімае постаць генерала, робіць яе выразнай і лёгкай. У той жа час удала знойдзены высокі зрэз бюста надае ўсёй кампазіцыі ўраўнаважанасць і ўстойлівасць. Маляўніча трактаваная паверхня буркі, якая пластычна пераклікаецца з пругкімі завіхрэнпямі
    15 Для прыкладу даволі пазваць «Партрэт Героя Савецкага Саюза Б. А. Юсупава» В. Мухіпай, «Партрэт палкоўніка Б. Ма-
    мыш-Улы» С. Лебедзевай, «Партрэт Героя Савецкага Саюза А. Куліева» Д. Ka­
    рагды, «Партрэт Героя Савоцкага Саюза Н. А. Бокія» Л. Кербеля, «Партрэт маёра A. В. Сакалоўскага» I. Пяршудчава і іпіп.
    16 Гл.: Суздалев П. Советское нскусство пернода Велнкой Отечественной войны: Скульптура. М., 1965.
    генеральскай папахі, робіць больш разнастайнай паверхню ўсёй скулыітуры, надае ёй некаторую дэкаратыўпасць.
    У вобразе Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Л. М. Даватара абагульнены і максімальна падкрэслены лепшыя, найболып тыповыя рысы савецкага военачалыііка, якія для савецкіх людзей у гады вайны з’яўляліся залогам паспяховай барацьбы і перамогі над ворагам.
    Форма станковага партрэта, пры самым яркім сінтэтычным адзінстве індывідуальнага і агульнага, не магла задаволіць скульптараў, схільных да велічпа-патэтычцага, урачыстага ў жыцці і мастацтве. I сам час меў патрэбу ў вобразах буйных, манументальных па свайму вобразнаму ладу. Усё гэта накіроўвала скульптараў па шляху пошукаў манументальных форм у партрэтным жанры.
    3 гэтага пункту гледжання партрэт Героя Савецкага Саюза М. Ф. Гастэлы А. Бембеля (1943) можна разглядаць як прынцыпова новае вырашэнне гераічнага вобраза, якое не мела аналогій ні ў беларускай, ні ў савецкай партрэтнай пластыцы ваенных гадоў. Скульптар быў захоплены не столькі ўвасабленнем партрэтных рыс героя, колькі адлюстраваннем самога подзвігу. Подзвіг самаахвяраванпя — адзін з самых яркіх подзвігаў савецкага чалавека ў Вялікай Айчыннай вайне — асноўны змест гэтага арыгінальнага твора, які толькі ўмоўна можна аднесці да жанру партрэта.
    У дынамічна-экспрэсіўнай кампазіцыі скульптару ўдалося перадаць кульмінацыйны момант самаадданай рашучасці лётчыка, які абрушвае на ворага палаючы самалёт. Захапляючая веліч подзвігу савецкага пілота, унікалыіасць гэтага чалавечага ўчынку немагчыма ўспрыняць як звычайнае праяўлепне доблесці і адвагі. Гэта стан гранічнага фізічнага папружання, калі ў дзеянне прыводзіцца ўвесь жыццёвы запас мараль-
    ных сіл, калі выразна ўсведамляецца непазбежнасць самаахвяравання — гэта ўжо мяжа чалавечых магчымасцей. Іменна тут, ля гэтай мяжы, і спыняе свайго героя скульптар. Застылы ў бронзе, ён ужо легенда, сімвал.
    9. А. Бембель. Герой Савецкага Саюза М. Ф. Гастэла.
    1943. ДММ БССР
    Аб тым вялікім уражанні, якое зрабіла скульптура А. Бембеля на адной з мастацкіх выставак ваенных гадоў, пісала М. Арлова, даследчык творчасці многіх беларускіх мастакоў, аўтар манаграфіі пра А. Бембеля: «На гранітным падножжы ўмацаваны злітак металу такой мудрагелістай формы, як быццам стварыла яго не рука скульптара, а само полымя. Але паступова кавалак металу пачыпае ажываць: нібы ў прасвеце паміж клубамі дыму паказваецца га-
    лава пілота, яго ўзнятая і рэзка сагнутая ў локці рука ў вялікай скураной пальчатцы, яго поўны рашучасці твар. Вецер ірве з галавы яго шлем, тармосіць адзепне, а ён насуперак сустрэчпаму віхру імкліва пясецца да зямлі, да нябачнай нам цэлі. Ён увесь парыў і разам з тым — цуд самавалоданпя. Жэст гнеўна ўскінутай рукі гаворыць аб яго гатоўнасці пакараць ворага... цэль яго — варожыя полчышчы, якія ўварваліся ў межы яго радзімы» 17.