Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
Адной з асаблівасцей першага пасляваепнага дзесяцігоддзя па адраджэнню рэспублікі з’яўляецца тое, што прамысловае развіццё атрымалі пераважна буйныя індустрыяльныя цэнтры, размешчаныя ў цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі, якія склаліся раней. Гэта можна растлумачыць тым, што такія гарады, як Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Барысаў, Бабруйск, Орша, у гады вайны пацярпелі больш за іншыя і для хутчэйшага аднаўлення эканомікі рэспублікі асноўныя сродкі і намаганні ў першую чаргу былі накіраваны іменна на іх аднаўленне. Такое рашэнне ва ўмовах пасляваеннай разрухі было пайбольш мэтазгодн ым.
У кароткія тэрміны былі распрацаваны і к 1950 г. зацверджаны генеральныя планы Мінска (1946, архіт. М. Андросаў, Н. Трахтэнберг), Брэста (1948, архіт. А. Хегай, Л. Федчапка), Віцебска (1947, архіт. А. Кас’янаў і інш.), Гомеля (1947, архіт. I. Сяргееў і інш.), Гродна (1949, архіт. А. Кліменка), Магілёва (1947, архіт. М. Андросаў, Г. Парсаданаў), Оршы (1948, архіт. Л. Мацкевіч). У 1948—1950гг. былі прыняты да ажыццяўлепня гепплапы Барысава, Баранавіч, Бабруйска, Ма-
ладзечна, Мазыра, Пінска, Рэчыцы і г, д. У працэсе распрацоўкі праектаў аднаўлення гарадоў ліквідоўваліся многія недахопы планіроўкі і забудовы, якія склаліся стыхійна ў мінулым. Гэта была генеральная лінія праектавання, паколькі маштабы разбурэнняў у болыпасці выпадкаў давалі магчымасць уносіць істотныя карэктывы ў папярэднюю структуру гарадоў.
Агульным для ўсіх пасляваенных геперальных планаў і іх рэалізацыі было далейшае развіццё эканамічнай базы і ўдасканалеппе прынцыпаў функцыяналыіага заніравання тэрыторыі. Былі захавапы асноўныя прамысловыя раёны, што склаліся ў даваенны час, удакладнялася іх вытворчая спецыялізацыя і ўдасканальвалася планіровачная арганізацыя. Адначасова, зыходзячы з сапітарнагігіенічных запатрабаванняў, шэраг прадпрыемстваў прапаноўвалася вынесці за межы іх уплыву на жылое асяроддзе. Будаўніцтва новых прадпрыемстваў канцэнтравалася галоўным чынам у спецыялізаваных прамысловых раёнах, якія ствараліся на свабодных тэрыторыях за межамі старой гарадской мяжы. Характэрным прыкладам можа служыць прамысловая зона паўднёва-ўсходняй часткі Мінска. Тут у раёне Чырвонага ўрочышча, размешчанага ўздоўж Магілёўскай шашы, былі створаны такія буйныя заводы, як аўтамабільны, трактарны, мотавеласіпедны, іпарыкападшыпнікавы, запасных частак, аўтаматычных ліній і інш. У пепасрэднай блізкасці ад гэтых прадпрыемстваў склаліся буйныя жылыя масівы.
У планіровачнай арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў атрымала развіццё квартальная планіроўка ўнутрызаводскіх тэрыторый з канцэнтрацыяй блізкіх па вытворчай прыкмеце цэхаў, зручна звязаных транспартнымі і тэхпалагічнымі камупікацыямі. Так, на Міпскім трактарным заводзе была дакладпа вы-
дзелена галоўная магістраль, уздоўж якой па функцыянальнай прыкмеце групаваліся асноўныя вытворчыя зоны. Гэта магістраль бярэ свой пачатак на вытворчай плошчы ад сіметрычна пастаўленых будынка заводакіравання і лабараторнага корпуса. Вуглавыя вежы акцэнтуюць парадны ўезд на тэрыторыю завода. Па ўсёй даўжыні галоўная магістраль перасякаецца ўнутранымі праездамі, што звязваюць асобныя вытворчыя ўчасткі. Аналагічны прынцып планіроўкі быў выкарыстаны на аўтамабільным і мотавелазаводзе ў Мінску, заводзе «Страммашына» ў Магілёве, пры аднаўленні і рэканструкцыі Гомсельмаша ў Гомелі і на іншых буйных прадпрыемствах машынаі станкабудаўнічай прамысловасці.
Прадпрыемствы з экалагічна чыстай вытворчасцю размяшчаліся сярод гарадской забудовы. Гэта дазволіла болып раўнамерна разгрупаваць месцы прыкладання працы ў сістэме горада і наблізіць іх да жылля. У асобных выпадках прамысловыя аб’екты будаваліся на гарадскіх магістралях і плошчах, удзельнічаючы ў фарміраванні іх архітэктурна-мастацкага аблічча. Прыкладамі могуць служыць паліграфічны камбінат імя Я. Коласа (1953—1956, архіт. Н. Шпігельман, С. Баткоўскі, В. Астроўская) і завод электронных вылічальных машын імя С. Арджанікідзе (1955—1961, архіт. Н. Шпігельман, I. Боўт, С. Баткоўскі) на плошчы Я. Коласа ў Мінску. Два працяглыя Г-падобныя ў плане корпусы ўтвараюць фронт забудовы з паўночнага боку плошчы. Разрыў паміж збудаваннямі, дзе бярэ пачатак вул. В. Харужай, акцэнтаваны вежамі. Ніжнія паверхі, трактаваныя як цокаль, вылучаюцца колерам і фактурай разбітай на русты паверхні сцяны. Паверхі, што ляжаць вышэй, вырашаны рытмам шырокіх спараных акошіых праёмаў. Пластыка фасадаў узбагачана пілястрамі, дэкара-
тыўнымі ўстаўкамі ў арачных праёмах, гарызантальнымі цягамі. Будынак вянчае складаны, значнага вынасу карніз. Удала знойдзены маштабны лад збудаванняў, іх аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя садзейнічалі арганічнаму ўключэнню вытворчага комплексу ў сістэму ансамбляў Ленінскага праспекта.
У шэрагу выпадкаў у кампазіцыйную пабудову прамысловых аб’ектаў уводзіліся не ўласцівыя іх тэхналагічнай сутнасці стылізатарскія архітэктурныя формьг. Так, на плошчы Паўстання ў Гомелі пры будаўніцтве панчошна-трыкатажнай фабрыкі імя 8 Сакавіка была ўзведзена высокая вежа з багата дэкарыравапым завяршэннем, а цэнтральная частка галоўнага корпуса вылучана магутнай аркадай на вышыні чацвёртага паверха. Падобны кампазіцыйны прыём быў прадыктаваны толькі горадабудаўнічымі меркаваннямі і адносін да прызначэня фабрыкі не меў.
Адначасова фасады вытворчых цэхаў і дапаможных збудаванняў, размешчаных у глыбіні тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, выконваліся без дэкаратыўнага аздаблення. У большасці выпадкаў гэта прамавугольныя ў плане аб’ёмы з плоскімі неатынкаванымі паверхнямі цагляных сцен. Яны праразаліся на ўсю вышьшю вялікімі светлавымі праёмамі з драўлянымі ці металічнымі пераплётамі. У асобных выпадках на плоскасці сцяны па канструктыўных меркаваннях вылучаліся пілястры простага профілю. Будынак вянчалі карнізы, утвораныя за кошт выпуску цаглянай кладкі.
Праектаванне і будаўніцтва прамысловых будыпкаў і комплексаў у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе выйшла на больш высокі якасныўзровепь, чым рапей, не толькі ў тэхналагічных адносінах, але і ў рацыянальным размяшчэнні на тэрыторыі рэспублікі. У гэты перыяд выпрацоўваюцца архітэктурна-будаўнічыя прыёмы, якія даюць магчымасць вы-
карыстоўваць у будаўніцтве зборны жалезабетон і ствараюць перадумовы для пераходу да індустрыяльных метадаў будаўніцтва на аснове уніфікацыі планіровачных рашэнняў, стандартызацыі і тыпізацыі канструктыўных вузлоў, дэталей і элементаў. У сярэдзіне 50-х гадоў прамысловыя тэрыторыі добраўпарадкоўваюцца і азеляняюцца, павышаецца камфартабельнасць бытавых памяшкапняў.
Характэрнай рысай горадабудаўнічай практыкі рэспублікі пасляваеннага аднаўлення гарадоў з’яўляецца тое, што іх індустрыяльнае развіццё суправаджалася вялікім аб’ёмам жыллёвага будаўніцтва, якое ажыццяўлялася на аснове генеральных планаў аднаўлення і развіцця гарадоў, праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў, пасёлкаў, кварталаў і вуліц. У гэтых праектах былі вырашаны пытанні рацыянальнага размяшчэння сялібных тэрыторый у сістэме горада, арганізацыі зручных сувязей жылля і месц прыкладаыня працы, культурна-бытавога абслугоўвання, добраўпарадкавання жылых тэрыторый, іх азелянення. Важнае месца адводзілася вызначэнню паверхавасці забудовы.
Ва ўмовах вострага недахопу жылля і адсутнасці сродкаў механізацыі і будаўнічых матэрыялаў вялікае пашырэнне атрымала ўзвядзенне малапавярховых жылых дамоў, у тым ліку і індывідуальпых з прысядзібнымі ўчасткамі. Адзіным патрабаваннем было захаванне чырвопых ліній вуліц і супрацьпажарных норм. Практычна асноўнай гэта форма будаўніцтва была для малых гарадоў і раённых пэнтраў, дзе часам складала звыш 80 %. Нават у вялікіх і сярэдніх гарадах генеральнымі планамі прадугледжваліся спецыяльныя тэрыторыі для індывідуальнага будаўніцтва. У канчатковым выніку гэта прывяло да таго, што перыферыйпыя раёны гарадоў забудоўваліся болып інтэнсіўна, чым цэнтры, хут-
ка разрасталіся гарадскія тэрыторыі, расцягваліся інжынерныя камунікацыі, ускладняліся арганізацыя культурна-бытавога абслугоўвання і правядзенне работ па добраўпарадкаванню. Такое становішча, зразумела,
10. Мінск. Будынак Рэспубліканскай студыі тэлебачання па вул. Камуністычнай, 6. 1956
аказала негатыўяы ўплыў на фарміраванне архітэктурна-мастацкага аблічча гарадоў.
Да гэтага ж тыпу жылой забудовы варта аднесці ўзведзеныя ў 1945— 1950 гг. ведамасныя пасёлкі, якія забудоўваліся аднатыпнымі аднаі двухпавярховымі дамамі з прысядзібнымі ўчасткамі. Прыкладамі могуць служыць пасёлкі Мінскбуда па вул. Танкавай у Мінску, для рабочых цаглянага завода ў Гомелі, пры цукровым заводзе ў Скідзелі і інш.
Аспоўным відам дзяржаўпага жыллёвага будаўніцтва было ўзвядзенне двухі трохпавярховых дамоў на аснове тыпавых праектаў агульнасаюзных серый. Узводзіліся як асобпыя будынкі, так і цэлыя кварталы і буйныя рабочыя пасёлкі.
\ У Міпску адпой з першых была ажыццёўлена забудова кварталаў па-
11 . Мінск. Жылы дом на рагу вуліц Чырвонай і Камуністычнай. Архіт. М. Ліўшыц, Э. Гольдштэйн. 1956.
між вуліцамі Камуністычнай, Кісялёва, Куйбышава, Горкага (1945— 1947, архіт. М. Ручко, М. Асмалоўскі пры кансультацыі праф. I. Собалева). Тут было ўзведзена 40 жылых дамоў, якія размясціліся па перыметры ўздоўж чырвоных ліній вуліц. Пры гэтым па ўмовах ізаляцыі многія дамы шырокімі тарцамі выходзілі ў бок праезнай часткі.
Найболып зручны жылы раёп, забудавапы малапавярховымі дамамі, быў узведзены ў паўднёва-ўсходняй частцы Міпска. Ён складаўся з рада рабочых пасёлкаў, якія будаваліся адначасова з трактарным, аўтамабілыіым і падшыпнікавым заводамі. Генеральным планам прадугледжвалася, што ў гэтым раёне будзе пражываць каля 200 тыс. жыхароў.
Характар пасялковага будаўніцтва можна прасачыць на прыкладзе буйнога рабочага пасёлка трактарпага завода (1945—1950, архіт. Б. Разенфельд). Трынаццаць розных па плошчы і форме жылых кварталаў групуюцца ўздоўж галоўнай магістралі раёна — вуліцы Алега Кашавога, якая звязвае Партызанскі праспект і вуліцу Даўгабродскую.
Пры забудове кварталаў у асноўным былі выкарыстаны тыпавыя праркты двухпавярховых жылых дамоў. Трохпавярховымі дамамі з магазіпамі на першых паверхах забудавана вуліца А. Кашавога. Будынкі пазметпчаны па фропце магістралі. Толькі ў цэнтры кварталаў дамы пастаўлены з невялікім водступам ад чырвонай лініі і ствараюць утульныя азелянёныя курдапёры. У цэлым для раёна характэрна высокая ступень добраўпарадкавання і інжыпернага абсталяваппя. Сярод жылой забудовы размешчаны будынкі культурпабытавога абслугоўвання.