Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 255с.
Мінск 1992
рактарыстыцы часу. Поспеху гэтых твораў у немалой ступені садзейнічала добрае веданне аўтарам айчыннай гісторыі, адзення, прадметаў узбраення і быту.
Вялікага эмацыянальнага напалу дасягае беларускі жывапіс ужо пасля вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У самым канцы вайны, у 1945 г., мастак-партызан С. Раманаў напісаў невялікае палатно «У пошуках сына», якое ўсхвалявала беларускіх гледачоў трагізмам паказанага ў ім моманту.
У карціне адлюстраваны трагічны лёс савецкіх ваеннапалонных, якія аказаліся ў фашысцкіх лагерах. Галодныя, змучаныя, даведзеныя да адчаю людзі кідаюцца да калючага дроту за працягнутым кавалачкам хлеба і тут жа гінуць ад куль ахоўнікаў. Адчування трагізму мастак дасягае за кошт выразнага і дакладнага малюнка, здольнага перадаць самыя тонкія нюансы чалавечых па-
2. 3. Паўлоўскі. Партрэт мастака А. Мазалёва. 1945. ДММ БССР
чуццяў, хоць у каларыце карціны значных мастацкіх знаходак не назіраецца.
Значнае месца ў жывапісе перыяду Вялікай Айчыпнай вайны займаў п а р т р э т. Вайна нарадзіла шмат герояў. I кожны жывапісец лічыў сваім абавязкам адлюстраваць гераізм савецкіх людзей.
Асаблівасць жывапіснага партрэта разглядаемага перыяду — ясна выяўленая тэматычная накіраванасць. Часам цяжка правесці мяжу паміж партрэтам і тэматычнай карцінай. Характэрным у гэтых адносінах з’яўляюцца жывапісныя палотны У. Хрусталёва, Ф. Мадорава, Я. Зайцава і інш.
«Партрэт беларускага партызана М. I. ІІІашко» (1943) Ф. Мадорава выходзіць далёка за рамкі простага фіксавання твару чалавека. У карціне створаны вобраз мужнага, валявога барацьбіта, аднаго з прадстаўнікоў гераічнага беларускага народа, які не скарыўся перад захоппікамі.
М. I. Шашко паказаны ў час гутаркі за кубкам чаю. Яго свабодна пасаджаная фігура сведчыць аб стойкасці характару гэтага чалавека. 3-пад ссунутых густых броваў пільна глядзяць вялікія чорныя вочы. Упартая зморшчыпа паміж бровамі і арліны, крыху завостраны нос гавораць аб перажытым. I як бы ў пацвярджэнне гэтага з-пад расшпіленага паўкажушка партызана відаць крайчык баявога медаля, атрыманага ім за баявыя подзвігі. Ва ўсёй яго постаці, павароце галавы адчуваецца ўласная годнасць.
Жывапісна-пластычнае вырашэнне партрэта пераконвае прадуманасцю вобразных сродкаў. Партрэт добра скампанаваны. Ад твару, размешчанага ў правым верхнім кутку, позірк міжволі пераводзіцца на руку, якой ён абаяіраецца на тоўстую сукаватую палку з надзетай на яе шапкай-вушанкай. Гэта на першы пог-
3. Ф. Мадораў. Партрэт В. I. Казлова. 1944. ДММ БССР
ляд неістотная дэталь гаворыць аб звычцы да паходнага, поўнага трывог жыцця, калі асабліва неабходны сабранасць і падцягнутасць. Твар добра мадэліраваны. Сівую бараду адцяняе чорны паўкажушак, напісапы свабодным шырокім мазком.
Трэба адзначыць, што ў работах, створаных у час вайны, Ф. Мадораў некалькі адышоў ад сваёй звыклай, крыху сухаватай манеры пісьма, якую можна назіраць у творах болып ранпяга перыяду. Пэндзаль жывапісца стаў больш дакладным і ўпэўненым.
He менш цікавы і «Партрэт дзеда Талаша», напісаны ў тым жа 1943 г. 3 імем дзеда Талаша звязана не адна баявая старонка партызапскага летапісу Беларусі. Гэты стогадовы чалавек пакрыў сваё імя нязгаснай славай яшчэ ў барацьбе з белапаля-
камі. I ў гады Вялікай Айчыннай вайны ён зноў узяўся за зброю, каб абараняць родпую Беларусь.
Быццам падкрэсліваючы гэту думку, жыванісец паказаў старога партызана ўвешаным баявой партызанскай зброяй. Дзед Талаш аперазаны патроішымі стужкамі, на грудзях у яго аўтамат, ля пояса гранаты. Мноства баявой амуніцыі некалькі адцягвае ўвагу ад твару партрэтаванага, які мог бы выглядаць пераканаўча і ў болып сціплай экіпіроўцы.
Ф. Мадораву палежыць пекалькі цікавых партрэтаў партызанскіх важакоў, баявых камандзіраў. М. П Шмыроў (бацька Мінай) прадстаўлены чалавекам непахіснай волі, якога не зламалі ніякія ўдары лёсу (вядома, што ўсю сям’ю Шмырова па-зверску знішчылі фашысты), спакойным і ўраўпаважаным. Яго валявы, сабраны твар запамінаецца з першага погляду. Гледзячы на гэты партрэт, верыш у веліч і сілу народа, прадстаўніком якога з’яўляецца бацька Мінай.
Упэўненасцю і аптымізмам вее ад партрэтаў Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Л. Я. Кляшчова, В. I. Казлова і інш. Кожпы вобраз падзелепы індывідуалыіымі рысамі. Іпдывідуалізацыя прасочваецца пе толькі ў вобразпай характарыстыцы, але і ў сродках жывапіснага ўвасаблення. Сярод групавых партрэтаў Ф. Мадорава вылучаецца работа «У пітабе партызапскага руху» (1945).
Подзвігі юпых герояў — Марата Казея, Зіпы Партповай, Зоі Касмадзям’янскай і мпогіх іпшых кшакоў і дзяўчат, якія аддалі свае маладыя жыцці за Савецкую Радзіму, натхнілі беларускіх жывапісцаў па стварэп^ не партрэтаў юпых партызап. Я. Зайцаў піша «Партрэт юяага партызана», П. Гаўрыленка — «Партрэт хлопчыка-партызана», Я. Красоўскі — таксама «Партрэт юпага партызана» (усе 1943 г.). Названыя творы не раўназначныя па сва-
іх жывапісна-пластычных якасцях. У Я. Зайцава — гэта рамантычна прыўзпяты, усхваляваны юнак, для якога жыццё — барацьба, поўная трывог і нечаканасцей; у Я. Красоўскага ён больш спакойны, ураўнаважаны: з-пад насупленых броваў глядзяць не па-дзіцячаму сур’ёзныя блакітныя вочы. Добрае ўвогуле ўражанне ад партрэта некалькі псуе слабы малюнак.
У партрэце партызанкі Ніпы Хахалінай (1943) 3. Паўлоўскі імкнуўся падкрэсліць тыповыя рысы нашай моладзі: непахіснасць, розум, баявы запал. I гэта ў пекаторай ступені ўдалося жывапісцу. Аднак уражапне ад партрэта зніжае схематычнасць кампазіцыі, якая ператварылася ў свайго роду штамп: энергічпы паварот галавы, накінуты на плечы расшпілены паўкажушак, з-пад якога відаць баявыя ўзпагароды, сталі традыцыйнымі атрыбутамі, што пераходзяць з карціпы ў карціну.
Несумпенную каштоўнасць для гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва ўяўляюць партрэты партызан, выкананыя мастаком-партызанам У. Сухаверхавьтм у тэхпіцы акварэлі. У далейшым япы паслужылі зыходным матэрыялам для стварэпня вобразаў пародпых мсціўцаў у яго вядомым жывапіспым палатпе «За родную Беларусь» (1948).
Сярод акварэляў У. Сухаверхава найбольш «спелыя» партрэты камандзіра партызанскага атрада «Слава» В. Галіцкага і партызапа Б. Пятроўскага.
Як вядома, тэхніка акварэлі патрабуе ўпэўненага, трывалага малюнка і віртуознай манеры выканання, іменна ад гэтага залежыць сакавітасць жывапісу. He зпіжаючы жывапісных якасцей акварэлі, У. Сухаверхаў захаваў характар і іпдывідуальпую характарыстыку партрэтаваных. Яго героі вельмі розныя. Калі Б. Пятроўскі парывісты, мэтапакіраваны, поўны юпацкай энергіі, то В. Галіцкі больпі спакойны, разваж-
4. Я. Зайцаў. Партрэт народнай артысткі БССР A. В. Нікалаевай.
1943. ДММ БССР
лівы, крыху засяроджаны. У той жа час гэтых людзей аб’ядноўвае штосьці агулыіае: гэта прачытваецца ў паглядзе, манеры трымацца, ва ўсім духоўным абліччы.
Акрамя твораў на ваенную тэму на выстаўцы, прысвечанай 25-годдзю БССР, былі прадстаўлены і партрэты іншага плана, якія сваёй тэматычнай накіраванасцю некалькі адрозніваюцца ад большасці экспанатаў. Размова ідзе аб партрэтах прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — народных артыстаў БССР A. В. Нікалаевай, 3. А. Васільевай, Г. П. Глебава, пісьменнікаў П. Ф. Глебкі, Кузьмы Чорнага і інш. Сам факт з’яўлення гэтых партрэтаў ва ўмовах жорсткай вайны сведчыў аб незнішчальнасці духоўнай культуры беларускага народа, аб яго палымяным імкненні захаваць усё тое, што было набыта ў гады мірнай працы.
Суровасць абстаноўкі, у якой ствараліся гэтыя партрэты, наклала адбітак ыа характар і трактоўку вобразаў, але псіхалагічная выразнасць ад гэтага не зніжалася. Зеленаватачорныя тоны надаюць напружанасць агульнаму каларыту і перадаюць вастрой часу. Партрэт балерывы A. В. Нікалаевай (1943) напісаны Я. Зайцавым шырока і ярка. Багацце каларыстычных адценняў, тонкія пераходы халодных і цёплых товаў ствараюць выключна жывапісную тканіну ўсяго твора. Свабодна мадэліраваныя ажурныя драпіроўкі вадаюць партрэту незвычайную лёгкасць. Выразныя чорныя вочы і валасы кантрастуюць з белізной фаты і сукенкі, удала спалучаючыся з васычаным вішнёвым фовам. Партрэт добра скампанаваны. Балерына адпачывае пасля напружанай, цяжкай працы. Яна ў знямозе авусціла стомленыя, упрыгожаныя каштоўвасцямі рукі. Ад яе аблічча вее спакоем і цеплынёй.
Тонкі адухоўлены вобраз вароднай артысткі БССР 3. А. Васільевай (1943) стварыў I. Ахрэмчык. У паяс-
ным партрэце мастак перадаў напружанасць гістарычнага моманту праз эмацыянальны стан і всіхалогію канкрэтнага персаііажа. Ахрэмчык бачыць у сваёй гераіні мужнасць, што дапамагае ёй напружана
5. I. Ахрэмчык. Партрэт народнай артысткі БССР 3. А. Васільевай.
1943. ДММ БССР
творча працаваць у суровыя ваенныя гады. Апранутая ў строгую цёмвакарычневую сукенку з прыпшіленай да грудзей блякла-ружовай кветкай, Васільева сядзіць, некалькі схіліўшы галаву ў капелюшы, прыгожа склаўшы адна на адну рукі з тонкімі доўгімі пальцамі. Яшчэ малады, але ўжо стомлены цяжкасцямі жыццёвых выпрабаванняў твар, востры пагляд вачэй гарманічна суадвосяцца з колеравымі кантрастамі ў адлюстраванні аксесуараў вартрэта.
«Партрэт народнай артысткі CCGP Л. П. Александроўскай» (1943), вытрыманы ў рэалістычнай
манеры, ярка адлюстроўвае канкрэтны, псіхалагічна акрэслены характар выбранай натуры. Як і ў іншых партрэтах I. Ахрэмчыка, тут моцна адчуваецца шчырая сімпатыя мастака да сваёй мадэлі, глыбокае разуменне яе псіхалогіі.
He менш цікавы і жывапісны партрэт народнага артыста БССР Г. П. Глебава. Акцёр камедыйнага плана адлюстраваны строга, стрымана. 3-пад апушчаііых густых броваў уважліва глядзяць сур’ёзныя шэрыя вочы. Умелае мадэліраваіше формы ў спалучэнні з псіхалагічнай выразнасцю вобраза ставіць гэты партрэт у лік лепшых жывапісных работ, створаных у гады вайны.
Знаходзячыся ў эвакуацыі, удалечыні ад Радзімы, беларускія жывапісцы-п ейзажысты былі пазбаўлены той плённай глебы, якая жывіла іх творчае ўяўленпе. Тым не менш ужо на выстаўцы 1944 г. з’явілася некалькі пейзажаў, якія звярнулі на сябе ўвагу маскоўскага гледача. Гэта карціны старэйшага майстра пейзажа, ураджэнца Беларусі В. Бялыніцкага-Бірулі («Вясной павеяла», «Прыцемкі юнага мая», «Сляды зімы» і інш.), а таксама мастакоў-беларусаў, напісаныя ў эвакуацыі: «Перад бурай» Я. Красоўскага, «Ыа рацэ Об» П. Гаўрыленкі, «Коксахім. Кемерава» У. Кудрэвіча, «Узбекскі дворык», «Раніца» і «Кішлак» В. Цвіркі і інш.