• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 255с.
    Мінск 1992
    95.75 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Гераічпая тэма застаецца дамінуючай у пасляваенныя гады і ў беларускай станковай скульптуры. Толькі цяпер дакументальнасць усё часцей атрымлівае абагульнены характар, што надае вобразам маштабпасць і ўрачыстасць. Асаблівай пластычнай выразнасцю вызначаюцца работы працстаўнікоў старэйшага пакалення: 3. Азгура, А. Глебава, А. Бембеля, П. Белавусава, А. Курачкіна і інш. У гэтыя гады атрад беларускіх скульптараў папаўняецца новымі імёнамі. Распачынаюць творчую дзейнасць С. Селіханаў, А. Заспіцкі, В. Палійчук і інш.
    У пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваецца станковая скульптура. Нават першыя помнікі — партрэтыбюсты, створаныя ў гады вайны,— ужо маюць рысы станковых работ. Напружаная праца беларускіх скульптараў над стварэннем манументальнага летапісу нашай рэспублікі, які павінен быў адлюстраваць гістарычную перамогу савецкага народа над фашызмам, садзейнічала павышэнню майстэрства, завершанасці пластычнай формы, вобразнай выразнасці. Вялікая колькасць помнікаў у гонар канкрэтных герояў была ўстаноўлена ў гарадах і вёсках рэспублікі, Творчым дасягненнем
    беларускіх архітэктараў і скулыітараў з’явілася стварэнне ў 1954 г. мемарыяльнага помніка-абеліска воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з фашыстамі, які арганізуе прастору плошчы Перамогі і бліжэйшых вуліц.
    Пасляваеппыя гады сталі прыкметнай вяхой і ў развіцці беларускай графікі. Паступова фарміруецца творчы калектыў, у які ўвайшлі прадстаўнікі старэйшага і сярэдняга пакаленняў: А. Тычына, У. Сакалоў, А. Марыкс, Д. Красільнікаў, Л. Ран, В. Ціхановіч, С. Раманаў, М. Гурло, П. Дурчын, А. Волкаў, М. Гуціеў і інш. Шырокую папулярнасць у гэты перыяд атрымліваюць малюнкі алоўкам, вугалем, акварэльныя эскізы і эцюды. Асноўныя тэндэнцыі развіцця графікі праяўляліся, з аднаго боку, у назапашванні вялікага натурнага матэрыялу, які давала тагачасная рэчаіспасць, з другога — у абагульненні ўбачанага, перажытага, што з’явілася глебай для сюжэтнатэматычных кампазіцый, вялікіх графічных серый, сярод якіх пайбольш значныя «Партызаны Беларусі» С. Раманава, «Брэсцкая крэпасць» П. Дурчына і Л. Рана, аркушы А. Тычыны «У разбураным Мінску» і «Узнаўленне Мінска», А. Мазалёва «Партызан», «У штабе бацькі Міная», «Па месцах былых баёў», М. Бельскага «Каля вытокаў партызанскага руху» і г. д.
    Гераізацыя вобразаў — асноўная рыса плаката 50-х гадоў, што ішла ад традыцый палітычнага плаката перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Калі ў 40-я гады для беларускага плаката было характэрна пластычнае вырашэнне тэмы сродкамі графікі, то ў 50-я пачынаюцца пошукі жывапіснага вырашэнпя, значна пашыраюцца тэматычныя рамкі плаката, узбагачаецца кампазіцыйная і колеравая выразпасць, назіраецца цяга да дэкаратыўнасці.
    Нельга замоўчваць і той факт, што ў цэлым шэрагу гістарычных
    палотнаў і партрэтаў, графічных лістоў і плакатаў, скулыітурных творах беларускія мастакі адлюстроўвалі вобраз Сталіна. Аднак гэтыя работы не ўнеслі нічога повага ў мастацтва рэспублікі ні з боку выкарыстання выяўленча-мастацкіх сродкаў, ні з боку кампазіцыйных рашэнняў.
    Развіццё дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў пасляваенныя гады было звязана ў першую чаргу з аднаўленнем былых і будаўніцтвам новых прадпрыемстваў мастацкай прамысловасці. Павышэнне магутнасцей, сучаснае абсталяванне прадпрыомстваў, з’яўленне сінтэтычных матэрыялаў стваралі новыя магчымасці для павышэння ўзроўню мастацкіх вырабаў. Захаванне нацыянальпых традыцый, выкарыстанне народных матываў становяцца аднымі з вядучых рыс у творчасці майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    * * *
    Беларускае выяўленчае мастацтва гадоў вайны і першага пасляваеннага дзесяцігоддзя ў сукупнасці ўсіх сваіх відаў і жанраў не было прадметам спецыяльнага даследавання. Працы М. А. Арловай, Л. М. Дробава, П. В. Масленікава, I. М. Ялатамцавай, Э. А. Петэрсона, П. А. Карнача, В. Ф. Шматава, A. А. Воінава, У. I. Пракапцова, Я. М. Сахуты, М. М. Яніцкай, Д. С. Трызны, В. I. Жука, В. В. Шамшура і іншых у галіне жывапісу, скульптуры, архітэктуры, тэатральна-дэкарацыйпага мастацтва, графікі, дэкаратыўпа-прыкладнога мастацтва дазволілі больш поўна і глыбока разгледзець агульныя працэсы ў развіцці беларускага мастацтва.
    Пры ўдакладнепні многіх фактаў жыцця і творчай дзейнасці беларускіх мастакоў аўтарам тома важнай дапамогай служылі даследаванні супрацоўнікаў Дзяржаўпага мастацкага музея БССР, сямітомнае выданне «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», пяцітомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі».
    Каштоўным крокам у абагульнепні пытапняў беларускага мастацтва з’явіліся раздзелы ў шматтомных выданнях «Нсторнн нскусства народов СССР» і «Всеобіцей нсторнн нскусств». Аднак найбольш поўнае ўяўленне аб характары і асаблівасцях беларускага мастацтва перыяду Вялікай Айчыннай вайны і першага пасляваеннага дзесяцігоддзя чытач атрымае пасля зпаёмства з 5-м томам «Гісторыі беларускага мастацтва».
    Над томам працавалі доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў, кандыдаты мастацтвазнаўства М. А. Гугпін, В. I. Жук, П. А. Карнач, Л. Г. Лапцэвіч, П. В. Масленікаў, Э. А. Петэрсон, Я. М. Сахута, В. Ф. Шматаў, кандыдат архітэктуры A. А. Воінаў, мастацтвазнаўцы Т. Ф. Ляўкова, М. А. Міронаў, Л. Д. Палівайка, Д. С. Трызна, М. В. Цыбульскі. Бібліяграфію падрыхтаваў кандыдат мастацтвазнаўства П. А. Карнач; ілюстрацыі падабраў кандыдат мастацтвазнаўства В. I. Жук; паказальнік імён склала Д. С. Трызна. Фотаздымкі выканалі У. Б. Жэрко, У. Ф. Варварын, Я. М. Сахута, А. Б. Спрынчан. Выкарыстаны таксама і ілюстрацыі з альбома «Мастацтва беларускіх дэкаратараў».
    Том падрыхтаваны аддзелам выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР пад кіраўпіцтвам доктара мастацтвазнаўства Л. М. Дробава.
    Глава 1
    МАСТАЦТВА ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
    Беларускае мастацтва з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны стала магутнай зброяй у суровай барацьбе супраць фашызму. У ім знайшлі адлюстраванне жорсткая праўда жыцця, гістарычная дакладнасць, высокія маралыіыя якасці савецкіх людзей.
    У неймаверна цяжкіх умовах ваеннага часу беларускае мастацтва жыло і развівалася, набірала сілу і ўпэўненасць, узбагачалася повымі тэмамі і вобразамі, якія параджала само жыццё і барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
    У партызанскім руху савецкага народа, у яго гераічных подзвігах на фронце і тыле ворага перад мастакамі раскрываліся духоўнае багацце, сіла і прыгажосць савецкага чалавека. Усё гэта вызначыла жыццёвасць, эмацыянальную пераканаўчасць тэматычных палотнаў ваеппага часу.
    На першыя пазіцыі выступілі агітацыйныя віды мастацтва: плакат, карыкатура, малюнак, баявыя лісткі, пасценныя газеты, рукапісныя часопісы і г. д. Значнае месца заняла палітычная сатырычная графіка. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. у Гомелі выйшаў першы нумар славутай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». На часова акупіраванай тэрыторыі атрымаў шырокае распаўсюджанпе сатырычпы лісток «Партызанская дубінка», у якім змяшчаліся сатырычныя вершы, байкі, памфлеты, карыкатуры, якія выкрывалі вераломства нямецка-фашысцкіх захопнікаў і клікалі савецкі народ па барацьбу з ворагам.
    У кожпым партызапскім атрадзе, брыгадзе выпускаліся рукапіспыя часопісы, баявыя лісткі, пасценныя газеты. У партызапскіх зямляпках, а часам проста сярод дрэў наладжвалі выстаўкі мастакоў-партызан, на якіх экспанаваліся плакаты, накіды, малюпкі, сюжэтныя кампазіцыі, партрэты, карыкатуры. Галоўнай тэмай усіх гэтых работ была барацьба савецкага народа супраць варожага на-
    шэсця, мужнасць і гераізм савецкіх людзей, выкрыццё злачыннай вайны, зверствы фашыстаў на акупіравапай тэрыторыі.
    Пры ўсёй разнастайнасці творчых почыркаў і мастацкіх рашэпняў у адлюстраваппі падзей вайны беларускіх мастакоў аб’ядноўваў адзіны парыў, адзінае жадашіе вызваліць родную зямлю ад фашысцкага нашэсця, паказаць веліч подзвігаў, мужнасць і стойкасць савецкага народа, выкрыць ідэалогію фашызму.
    ЖЫВАПІС
    Назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю нашай Радзімы грозны 1941-ы год. Беларусь адна з першых прыняла на сябе ўдар ворага. У самым пачатку вайны фашыстам удалося захапіць амаль усю тэрыторыю рэспублікі. 3 тупой жорсткасцю вандалаў яны разбуралі і палілі беларускія гарады і вёскі. У полымі пажараў гінулі культурныя каштоўнасці, у Мінску была разрабавана і знішчана карцінная галерэя, а мастацкія творы вывезены ў Германію. Уся тэрыторыя была пакрыта сеткай канцлагераў і турмаў.
    Але свабодалюбівы беларускі народ не стаў на калені. На акупіраванай тэрыторыі пачалі хутка ўзнікаць партызанскія атрады. У кароткі TapMin партызанскі рух ахапіў амаль усю тэрыторыю Беларусі. У цесным узаемадзеянні з партызанамі змагаліся падполыпчыкі.
    У актыўную барацьбу супраць акупантаў уключыліся і беларускія мастакі. У радах Чырвонай Арміі і партызан змагаліся А. Мазалёў, I. Давідовіч, С. Андруховіч, А. Бембель, А. Жораў, П. Масленікаў, К. Касмачоў, М. Тарасікаў, X. Ліўгаыіт, С. Селіханаў, I. Ціханаў, Н. Bopanav, У. Сухаверхаў, В. Грамыка, С. Лі, Г. Бржазоўскі і інш.
    Вайна патрабавала перабудовы працы мастакоў і дзейнасці творчых
    арганізацый для дасягпепня адзіпай мэты — перамогі над непавіспым ворагам. Найболып аператыўным і дзейсным жанрам мастацтва ў гэтыя гады становіцца плакат. У стварэнне агітплакатаў і сатырычных выданняў, якія натхпялі воіпаў на разгром ворага, актыўна ўключыліся многія мастакі.
    «Баявыя лісткі», «маланкі», рукапісныя часопісы выходзілі амаль ва ўсіх партызанскіх атрадах і злучэннях. Вельмі часта гэтыя выданні афармляліся самадзейнымі мастакамі. Немудрагелістыя па сваёй мастацкай форме, але вельмі трапныя па змесце малюнкі і карыкатуры сталі грознай зброяй у барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў.
    He спыпялася і выставачная дзейнасць. Найбольш буйным паказам творчасці беларускіх мастакоў у гады вайны была юбілейная выстаЎка, прысвечаная 25-годдзю БССР (1944), арганізаваная супрацоўнікамі Беларускай карціннай галерэі ў залах Дзяржаўнай Трацпякоўскай галерэі. У ёй удзельнічала болтш 30 жывапісцаў, скульптараў і графікаў. Выстаўка насіла рэтраспектыўны характар. Разам з нешматлікімі, выпадкова ўцалелымі даваеннымі творамі экспанаваліся новыя работы жывапісу, скульптуры і графікі, створаныя ў цяжкіх умовах ваеннага часу. Большасць экспапатаў насіла характар беглых накідаў, замалёвак з натуры, эцюдаў і эскізаў. Востра выхапленыя непасрэдна з жыцця малюпкі і эскізы добра перадавалі настрой савецкіх людзей — рашучасць змагацца ла поўнай перамогі над ворагам. Нягледзячы на тэматычпую стракатасць і раз’ядпапасць экспазіцыі, выразна вылучаліся раздзелы сюжэтна-тэматычнага жывапісу, пейзажа. партрэта.