Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Канец XVI — першая палова XVII ст. на тэрыторыі Беларусі адзначаны прыкметным ростам гарадоў, павелічэннем іх насельніцтва, пашырэннем тэрыторыі, ускладненнем архітэктурна-планіровачнай структуры. Да сярэдзіпы XVII ст. у найболып буйных гарадах — Брэсце, Пінску, Слуцку, Полацку, Віцебску, Магілёве — налічвалася 10 і болей тыс. жыхароў, у Мінску, Оршы, Быхаве, Гродна. Мсціславе — ад 5 да 10 тыс., у Навагрудку, Лідзе, Бабруйску, Слоніме, Барысаве, Кобрыне, Копьтсі, Клецку, Ваўкавыску, Капылі, Шклове — ад 2 да 5, у Нясвіжы, Ашмянах, Браславе, Рэчыцы, Мазыры, Тураве, Давыд-Гарадку, Пружанах, Чавусах — да 2 тыс. жыхароў
Як і ў ранейшы перыяд, гарадскія абаропчыя ўмацавапні аказвалі ўплыў на планіроўку, забудову, архітэктурнае аблічча і сілуэт горада. Адметная рыса горадабудаўніцтва гэтага перыяду — выкарыстанне новай фартыфікацыйняй сістэмы тта тыпу заходнееўрапейскай2. Замест доаўляных умацаванняў насыпаліся земляныя валы з курцінамі і бастыёнамі. у некаторых гарадах захоуваліся і ўзнаўляліся драуляныя абарончыя ўмацаванні (Віпебск). Новыя земляныя вальт ўзводзіліся ў певыферыйнай частцы гарадоў. Драўляныя замкі страчвалі свае абарончыя функпыі, а іх роля як галоўнага гапядскога пэнтра паступова гублялася. Цэнтры гарадоў, пазбаўленыя былога стратэгічнага значэння, развіваліся болыті свабодна. Узрасла роля гандлёвай плошчы, якая становіцца асноуным ядоом усёй архітэктурнапланіровачнай структуры говада, дзе ўзводзяцца новыя грамадскія і культавыя збудаванні.
1 Гістопыя Беларускай ССР. У 5 т. Мн„ 1971. Т. 1. С. 199.
2 Квнттчгпкая Е. Д. Апхнтектура Белорусснп XVH в.//Всеобіцая нсторпя архнтектуры. В 6 т. М., 1968. Т. 6. С. 477.
Прыкладам новага напрамку ў горадабудаўніцтве можа служыць Магілёў — буйнейшы гандлёва-рамесніцкі цэнтр Беларусі ў XVII ст. У 1604 г. у ім налічвалася больш за 15 тыс. жыхароў і 2211 дамоў. Старажытным цэнтрам планіровачнай структуры з’яўляўся ўмацаваны драўляпы замак у сутоцы рэк Днепр і Дубровенка. Каля 1526 г. на месцы старажытнага будуецца новы замак з драўлянымі ўмацаваннямі, якія складаліся са 133 двух’ярусных гародняў з тэрасамі (для вядзення бою) і 7 шмат’ярусных веж. Але ўжо ў канцы XVI ст. драўляныя замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад і больш пе адпаўляліся.
У 1601 г. быў складзены праект новых земляных умацаванпяў вакол замка і пасадаў. Да гэтага часу Магілёў меў складапую сістэму планіроўкі. Да замка далучалася гандлёвая плошча, да якой прылягаў Нагорскі пасад (Стары горад). На поўнач ад Нагорскага пасада ўзнікае Новы горад, які ўключае пасады: Шклоўскі (з поўначы). Віленскі (з паўночнага захаду), Задубровенскі і Папіпскі (з захаду), Пакроўскі (з усходу), за Дняпром — Траецкі і Лупалаўскі (з поўдня).
Сістэма вуліц склалася пад уплывам гандлёвых шляхоў, што падыходзілі да горада і сталі пачаткам галоўных вуліц: Шклоўскай. Віленскай (былая вул. Ветраная), Быхаўскай, Мспіслаўскай (былая вул. Траецкая). У 1609—1633 гг. у Магілёве было насыпана тры паясы новых земляных умацаванняў3. Першы пояс — Замкавы вал — абкружаў тэрыторыю старажытнага замка. Другі — Кругавы (або Бліжні) вал — ахопліваў Стары горад. У тым месцы, дзе скрозт, Кругавы вал праходзілі вуліцы Шклоўская і Ветраная, былі
3 Чарняўская Т. I. Архітэктура Магілёва:
3 гіст. планіпоўкі і забудовы горада. Мп., 1973. С. 7—13.
пабудаваны драўляная Ветраная і мураваныя Каралеўская і Алейная брамы. Трэці пояс — Палявы (або Дальні) вал — ахопліваў пасады Новага горада і з’яўляўся найболып працяглай лініяй умацавапняў. У ім было восем драўляных брам, праз якія праходзілі вуліцы. Тры з гэтых брам (Віленская, Шклоўская, Быхаўская) размяшчаліся на галоўных вуліцах. Такім чынам, у Магілёве сфарміравалася радыяльна-кальцавая сістэма планіроўкі: усе галоўныя вуліцы мелі радыяльныя напрамкі і сыходзіліся на гандлёвай плошчы, дзе ў XVII ст. пачалі ўзводзіць новую мураваную ратушу, Гандлёвая плошча становіцца галоўным кампазіцыйным цэнтрам архітэктурна-планіровачнай структуры горада. У пла ніровачных адносінах гарадскія пасады не былі аднароднымі. Так, больш старажытпы Нагорскі займаў невялікую плошчу і быў разбіты на дробныя кварталы з надзвычай шчыльнай забудовай. Кварталы Шклоўскага пасада былі болып прасторнымі і мелі прамавугольныя абрысы, Пакроўскі і Лупалаўскі мелі больш хаатычную планіроўку і забуДову.
Па-іншаму вырашаліся задачы абароны ў Гродна, адным з буйнейшых беларускіх гарадоў канцаХУІ— сярэдзіны XVII ст. У XVI ст. у ім налічвалася каля 4 тыс. жыхароў і больш за 700 дамоў. Гравюра Гродна 1568 г., якая захавалася да нашага часу, дае магчымасць уявіць асаблівасці яго планіроўкі і забудовы. Галоўным архітэктурным комплексам заставаліся Верхні і Ніжні замкі на высокім беразе Нёмана, абкружаныя магутнымі мураванымі сценамі і злучаныя паміж сабой мостам. Цэнтрам архітэктурна-планіровачнай структуры з’яўлялася гандлёвая плошча, размешчаная на скрыжаванні галоўных вуліц — Замкавай і Вялікаіі. Планіроўка жылых кварталаў была прамавугольнай, забудова — у асноўным драўлянай. 3 канца XVI — па-
чатку XVII ст. у горадабудаўніцтве Гродна пачынаецца новы перыяд, звязаны з узвядзеннем мураваных каталіцкіх кляштараў, якія надалі яовае архітэктурнае аблічча ўсёй за будове. Яны ўзводзіліся ў важнейшых стратэгічных пунктах і склалі сістэму крэпасцей унутры горада. Нершым быў узведзены фарны касцёл (1585), які размясціўся на заходнім баку плошчы. ГІазней на процілеглым баку плошчы быў узведзены езуіцкі кляштар. Былі пабудаваны іышыя кляштары, якія мелі абарончае значэнне. Так, бернардзінскі (1595) і францысканскі (1635) абаранялі падыходы з боку Нёмана. Кляштар брыгітак (1642 — 1651) размяшчаўся на адной з цэнтральных вуліц і абараняў падыходы з боку дарогі да Каўнаса. Дамініканскі кляштар абараняў цэнтральную частку горада.
Гродна не меў агульнагарадскіх земляных валоў ці драўляпых сцен, як іншыя буйныя гарады, таму Верхні і Ніжні замкі разам з мураванымі кляштарамі стваралі адзіную абарончую сістэму горада.
Прыкладам другога напрамку ў горадабудаўніцтве з’яўляюцца новыя гарады-крэпасці: Слуцк, Рэчыца, Быхаў, Нясвіж. У адрозненне ад буйпых гарадоў яны забудоўваліся ў кароткі тэрмін па адзінаму рэгулярпаму плану, займалі невялікую тэрыторыю ў выглядзе квадрата, авала, круга, мелі прамавугольную сетку вуліц і былі абкружаны сістэмай абарончых земляных валоў. На прыкладах развіцця гарадоў-крэпасцей праследжваюцца важнейшыя змены ў горадабудаўніцтве Беларусі XVII ст.: перанос абарончых умацаванняў з цэнтра на перыферыю, узнікненпе дадатковых грамадскіх цэнтраў, паступовы пераход ад радыяльнай сістэмы планіроўкі да квартальнай прамавугольнай.
Трансфармацыю традыцыйных прыёмаў горадабудаўніцтва пад уплывам новых стратэгічных факта-
раў ілюструе горад Слуцк. Старажытны Слуцк, які ў летапісе ўпершыню ўпамінаецца пад 1116 г., у першай палове XVII ст. быў пераўтворапы ў горад-крэпасць. У XV XVI стст. ён меў развітую архітэктурна-планіровачную структуру. Рака Случ падзяляла яго на дзве часткі: Стары (паўночны) і Новы (паўднёвы) горад. Цэнтрам планіровачнай структуры з’яўляўся Стары замак, які размяшчаўся ў сутоцы рэк Случ і Бычок і складаўся з Верхняга і Ніжняга. Да замка прылягала гандлёвая плошча, якая злучалася з ім перакідным мостам. Ужо ў канцы XVI ст. драўляны Стары замак губляе сваё стратэгічнае значэшіе і нагадвае палацавую рэзідэнцыю буйнога магната. К сярэдзіне XVII ст. горад набыў новую абарончую сістэму, якая складалася з земляных валоў і Новага замка (Цытадэлі). Асаблівасці новай фартыфікацыйнай сістэмы Слуцка можна прасачыць па плану горада канца XVIII ст., на якім былі адноўлены ўмацаванні XVII ст.4 Горад меў канфігурацыю, блізкую да круга, умацаванага па перыметру сістэмай земляных валоў, бастыёнаў і равелінаў. У паўночпай частцы (Стары горад) было восем бастыёнаў і тры равеліны, у паўднёвай (Новы горад) — пяць бастыёнаў і адзін равелін. Уваход у горад ажыццяўляўся праз чатыры брамы ў вале: тры муравапыя (Астроўская, Капыльская, Віленская) і драўляную (Навамесцкая). Новы замак размяшчаўся ў абарончым земляным вале на беразе р. Случ. У плане ён уяўляў квадрат з бокам каля 250 м, быў абкружаны земляным валам і фланкіраваўся па вуглах чатырма бастыёнамі і вежамі5. Стары горад захаваў традыцыйную радыяльную сістэму планіроўкі
4 Егоров Ю. Градостронтельство Белорусснн. М., 1954. С. 78.
5 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 3839a, л. 70—116.
і старажытную гандлёвую плошчу каля Старога замка. Асновай планіровачнай структуры Новага горада з’яўляліся дзве ўзаемна перпендыкулярныя вуліцы, што пачыналіся ад моста праз Случ. Да іх прылягала новая гандлёвая плошча, вакол якой групаваліся асноўпыя грамадскія пабудовы.
Прыкладам развітай сістэмы фартыфікацыі з’яўляецца Рэчыца, план і панарама якой складзелы ў 1649 г. На той час Рэчыца была моцным горадам-крэпасцю на правым беразе р. Днепр, займаючы прамавугольны ў плане ўчастак (700x400 м). Асаблівасць яе ўмацаванняў, якія складаліся з трох паясоў, вызпачала адначасовае існаванне землянога вала і драўляных крапасных сцен. Цэнтральным ядром з’яўляўся замак, размешчаны ў сутоцы рэк Днепр і Рэчыца, які займаў невялікую авальную ў плане тэрыторыю і аддзяляўся ад астатняга горада ровам. Першы пояс умацаванняў абкружаў замак і складаўся з драўляных сцен з пяццю вежамі. Да замка далучалася цэнтральная частка горада, якая мела радыяльна-кальцавую сістэму планіроўкі. Тут знаходзіліся гандлёвая плошча з храмамі, асяоўныя грамадскія і жылыя будынкі. Абарончы пояс, які яе абкружаў, меў у плане паўавальную лінію, умацаванні складаліся з драўляных сцен з 14 вежамі. Як паказана на малюнку 1649 г., вежы былі невысокія, квадратныя ў плане, завяршаліся пірамідальнымі шатрамі і мелі ў большасці выпадкаў толькі адзін баявы ярус. Трэці пояс абкружаў перыферыйную частку горада, у плане меў форму прамавугольніка і складаўся з землянога вала з пяццю бастыёнамі і чатырох равелінаў. Перыферыйная частка горада, якая размяшчалася паміж двума абарончымі ўмацаваннямі (знешнім і ўнутраным), займала па плошчы асноўную гарадскую тэрыторыю і мела прамавугольную сістаму плапіроўкі.
Характэрныя прынцыпы горадабудаўніцтва канца XVI — пачатку XVII ст. можна прасачыць на прыкладзе Быхава, які за адносна кароткі тэрміп быў перабудаваны ў горадкрэпасць. Ён вядомы з XIV ст. як певялікае паселішча пад назвай Стары Быхаў, размешчаны ў сутоцы рэк Сапяжынка і Днепр. У 1590— 1610 гг., калі горад належаў магпатам Хадкевічам, былі ўзведзены замак, абарончы вал, горад набыў выразную архітэктурна-планіровачпую структуру. Ён займаў тэрыторыю на правым беразе Дняпра ў форме паўкруга і быў апаясаны па перыметру земляным абарончым валам з бастыёнамі. У цэнтры на беразе Дняпра размяшчаўся замак, які меў форму няправільнага прамавугольніка і аддзяляўся ад гарадской забудовы ровам, запоўненым вадой. Замак уваходзіў у агульную сістэму гарадскіх умацаванняў. Да яго прылягала вялікая гандлёвая плошча, якая падзяляла горад на дзве часткі: паўночную і паўднёвую. Кожная частка мела прамавугольную сістэму планіроўкі. Галоўная вуліца праходзіла з поўдня на поўнач праз усю тэрыторыю перпендыкулярна да плошчы. Ад яе вялі кароткія вуліцы да Магілёўскай і Рагачоўскай брам, што знаходзіліся ў земляным вале і з’яўляліся галоўным уездам у горад.