Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У інтэр’ерах раннебарочных пабудоў рабіліся яшчэ гатычныя скляпенні, аднак характар іх апрацоўкі стаў іншым. У рэнесансных пабудовах ляпныя рэбры на скляпеннях утваралі складаны геаметрычны малюнак. У першай палове XVII ст. дэкор скляпенняў захаваў лінеарны характар, але перастаў быць геаметрычным. На скляпеннях касцёлаў Друі, Слуцка, Стоўбцаў, Вішнева, Глыбокага, сінагог Пінска і Навагрудка псеўдаканструкцыйныя ляпныя кесоны ў выглядзе квадратных, круглых і паліганальных рам утваралі свабодныя дэкаратыўныя кампазіцыі.
Асаблівай складанасцю, глыбокай прафіліроўкай вызначаўся малюнак дэкору на скляпеннях касцёла дамініканцаў у Стоўбцах. Яны былі аздоблены ляпнымі кампазіцыямі з жывапісам і завершаны ілюзорным йлафонам у цэнтры. Скляпенні бернардзінскага касцёла ў Друі мелі аналагічны дэкор, які вызначаўся вытанчанасцю прапорцый і дасканаласцю форм.
Значная частка культавых будынкаў узводзілася з дрэва. На жаль, пераважная болыпасць з іх не заха-
валася. Аднак нават на падставе гістарычных дакумеытаў можна ў пэўнай ступені аднавіць агульныя рысы развіцця культавага драўлянага дойлідства Беларусі першай паловы XVII ст.
На малюнку Мейерберга XVII ст. паказана царква ў Дуброўне, зрубленая з бярвенняў у тэхніцы чацверыковага зруба-клеці. Яе высокі аб’ём, відаць, меў падклець, пра што сведчыць наяўнасць узвышанага ганка, на які вяла адкрытая лесвіца ўздоўж бакавой сцяны будынка. Увесь аб’ём накрыты двухсхільным дахам з драніцы. Па перыметру царкву ў верхняй частцы апярэзваў прычолак. Тарцовыя фасады мелі шчыты, якія непасрэдна працягвалі плоскасці сцен зруба. Шчыты былі зроблены з бярвенняў і ўяўлялі сабой звычайныя для народнага дойлідства Беларусі «закоты», куды закладваліся «свалокі» — падоўжныя жэрдкі перакрыцця. Можна меркаваць, што інтэр’ер будынка завяршаўся скляленістай столлю. Над цэнтральнай часткай вільчака двухсхільнага даху ўзвышаўся масіўны цыбулепадобны «купал» на высокай «шыі», увенчаны праваслаўным крыжам. Перад царквой знаходзілася каркасная званіца. Яе канструкцыю складалі чатыры слупы, звязаныя перакладзінамі і ўмацаваныя ў верхняй частцы падкосамі, якія неслі двухсхільны дах, пакрыты драніцай.
Царква ў Дуброўне мела ўсе адзнакі так званага клецевага тыпу культавых пабудоў. Такі тып асабліва шырока распаўсюдзіўся ў рускім дойлідстве на раннім этапе яго развіцця. Да ліку клецевых можна аднесці Сімяонаўскую і Міхайлаўскую цэрквы ў Віцебску, адлюстраваныя на «Чарцяжы» 1664 г. Першая з іх згадваецца ў інвентары 1618 г. і, відаць, збудавана не пазней пачатку XVII ст., другая — паміж 1618 г. і сярэдзінай XVII ст.
Абедзве мелі прамавугольныя зрубы нефа і алтара. Алтарныя зрубы
больш вузкія і нізкія за нефы. Аб’ёмы завяршаліся двухсхільнымі самастойнымі дахамі, верагодна, з драніцы на «свалоках». Цэнтр вільчака нефа ўвенчваў купалок на гранёным барабане (Сімяонаўская царква) ці чацверыковая вежка з шатровым завяршэннем (Міхайлаўская). У адрозненне ад дубровенскаіі віцебскія цэрквы не мелі падклецей, а галоўны ўваход рабіўся не ў падоўжнай, а ў тарцовай сцяне, дзе быў невысокі ганак з балюстрадай. Бярвенні тарцовых сцен у верхняй частцы паступова падаўжаліся і ўтваралі такім чынам «павалы», што давала магчымасць зрабіць вялікі вынас даху. Кожны са зрубаў у сярэдзіне бакавой сцяны праразаўся прамавугольным аконным праёмам.
Храмамі падоўжна-восевай кампазіцыі з’яўляюцца палескія цэрквы ў Збірагах і Здзітаве. Царква ў Збірагах Брэсцкага раёна (1610) складаецца з трох прамавугольных у плане зрубаў алтара, нефа і бабінца. Неф і бабінец маюць аднолькавую шырыню карпусоў і злучаюцца такім чынам у адзіны маналітны аб’ём, які працягваюць сакрысціі пры вузкім алтары. Агульны план збудавання прамавуголыіы.
У наш час царква знадворку ашалявана дошкамі з вертыкальнымі нашчыльнікамі. Бабінец і неф аб’яднаны агульным вальмавым пакрыццём, усходнюю частку якога ўвенчвае цыбулепадобны купалок. Дах над алтарнай часткай асобны. У сярэдзіне XVII ст. гэты будынак меў крыху іншы выгляд: кожны аб’ём завяршаўся самастойным дахам, у выніку чаго стваралася жывапісная кампазіцыя зрубаў і вярхоў 16.
Класічным прыкладам трохзрубнага храма падоўжна-восевай кампазіцыі з’яўляецца царква Мікіты ў в. Здзітава (Жабінкаўскі р-н), збу-
даваная ў пачатку XVI ст. 17 Яна размешчана ў маляўнічай мясцовасці, сярод магутных векавых дубоў непадалёк ад р. Мухавец. Раўнінны ландшафт наваколля, безумоўна, паўплываў на яе кампазіцыю, пазбаўленую дамінуючых вертыкальных элементаў. Будынак уключае
12. Царква Мікіты ў в. Здзітава Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. Канец XVI ст.
тры прамавугольныя ў плане зрубы і завершаны агульным вальмавым дахам, які не паўтарае малюнак плана, а злучае вуглы зрубаў, утвараючы значныя трохвугольныя застрэшкі. Агульная вышыня храма вызначаецца палавінай дыяганалі прамавугольніка, у які ўпісаны яго план (адносіны зруба і даху па вышыні 1:1). У адрозненне ад царквы ў Збірагах асаблівасці здзітаўскай царквы ў выразнай выяўленчай трохзрубнай структуры — кожнае з памяшканняў вылучана ў самастойны аб’ём. Больш шырокі неф утварае папярочную
16 ЦДГА ЛітССР, ф. 634, воп. 1, спр. 50, л. 23.
17 Археологнческпй сборннк документов... Вплыіа, 1871. Т. 6. С. 307—311.
вось кампазіцыі будынка, якая ў сувязі з паменшанай даўжынёй бабінца размяшчаецца не ў геаметрычным цэнтры храма, а ссоўваецца да галоўнага ўваходу. Гэта надае збудаванню рысы дынамічнай асіметрыі. Дах, які плаўна абкружае ўвесь будынак, абагульняе ўсе аб’ёмы ў суцэльную маналітную кампазіцыю. Рысы архітэктуры здзітаўскай царквы характэрныя для заходнепалескай школы дойлідства XVII — XIX стст.
Значныя змены ў кампазіцыі драўляных цэркваў адбываюцца пад уплывам архітэктуры барока, што яскрава выявілася ў пабудовах віцебскай школы дойлідства. Васкрасенская царква ў Віцебску — прыклад традыцыйнага тыпу трохзрубнага храма падоўжна-восевай кампазіцыі. Аднак у адрозненне ад Сімяонаўскай і Міхайлаўскай цэркваў яе аб’ёмы выцягнуты ўверх, вокны перамясціліся ў верхнюю частку, алтарны зруб (відаць, пад уплывам апсід мураваных храмаў) атрымаў граненне, а над бабінцам надбудава-
13. Увядзенская царква ў Віцебску. Рыс. паводле «Чарцяжа месцп Віцебск» 1664 г.
на двух’ярусная званіца тыпу «васьмярык на чацверыку», увянчаная складаным па форме купалам. У выніку гэтага ўтваралася асіметрычная кампазіцыя з нарастаннем мас ад алтара да бабінца. Каб крыху яе ўраўнаважыць, дойлід размясціў купал над нефам не ў яго цэнтры, a ссунуў на ўсход, да алтара.
Ва Увядзенскай і Спаса-Праабражэнскай цэрквах дахі над нефам і
14. Праабражэнская царква ў Віцебску. Рыс. паводле «Чарцяжа месца Віцебск» 1664 г.
алтаром ператварыліся ў самастойныя па архітэктурнаму вырашэнню вярхі: аднаярусны ў алтарнай частцы і двух’ярусны над нефам. У выніку цэнтральныя аб’ёмы будынкаў атрымалі трох’ярусную кампазіцыю. Цікава, што званіцы, якія знаходзіліся перад нефамі храмаў, ссунуты ў бок адносна падоўжных восей збудаванняў. Гэта з’явілася вынікам трактоўкі кожнага з аб’ёмаў як самастойнай высокай яруснай вежы,
якая павінна была раскрывацца ў розных ракурсах і перспектывах. Таму, відаць, дойлід свядома парушыў сіметрычную пабудову кампазіцыі і максімальна ўзмацніў дынаміку асіметрыі. Такія прыёмы захаваліся ў другой палове XVII—XVIII ст. у помніках віцебскаіі школы.
На «Чарцяжы» Віцебска 1664 г. адлюстраваны яшчэ адзін цікавы драўляны культавы ансамбль — Аляксееўскі манастыр у Ніжнім замку, абнесены парканам з гарызантальна ўкладзеных бярвенняў, так званым «замётам у шулы». У межах паркана стаяў доўгі аднапавярховы з двухсхільным дахам манастырскі будынак, які меў уваходы з падвор’я і вуліцы. Акрамя яго ў манастыры размяшчалася яшчэ некалькі больш дробных жылых і гаспадар-
15. Аляксееўскі манастыр у Віцебску. Рыс. паводле «Чарцяжа месца Віцебск» 1664 г.
чых пабудоў і каркасная званіца на чатырох слупах пад шатровым дахам. Уваход у манастыр быў арганізаваны праз браму — чацверыковую пабудову, завершаную склада ным дахам тыпу «рубленай бочкі». У цэнтры падвор’я стаяла царква, якую ў 1640 г. перараблялі пад касцёл, аднак у 1654 г. яна зноў стала праваслаўнай манастырскай. Уяўляючы сабой тып храма падоўжнавосевай кампазіцыі, царква мела
свае арыгінальныя рысы: адна з веж трох’яруснай кампазіцыі фланкіравала галоўны ўваход, астатнія дзве вежы, завершаныя шатрамі з купаламі на высокіх «шыях», прыбудаваны з бакоў да алтарнай часткі. Паходжанне такога тыпу кампазіцыі нельга растлумачыць толькі ўплывам абарончай архітэктуры. Тут выявілася барочная тэндэнцыя да ўскладнення кампазіцыі, увядзення кантрастуючых элементаў і дэталей, узмацнення дынамічнай асіметрыі.
3 уздзеяннем архітэктуры рэнесансу звязана з’яўленне ў XVI — першай палове XVII ст. крыжовакупальных драўляных цэркваў. ГІомнікам такога тыпу з’яўляецца Спаса-Праабражэнская царква ў в. Порплішча Докшыцкага раёна, узведзеная з брусоў у 1627 г. У XIX ст. да яе з захаду далучылі трох’ярусную шатровую званіцу, што ў значнай ступені змяніла першапачатковую задуму.
Старажытная частка храма ўяўляе сабой роўнабаковы крыж, утвораны чатырма прамавугольнымі ў плане зрубамі. Кожны зруб завершаны двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам. Цікава адзначыць, што імкненне да сіметрыі кампазіцыі прымусіла дойліда захаваць TaKi ж франтон і на алтарным фасадзе, хоць алтарны зруб гранёны. Таму двухсхільны дах разам з франтонам навісае над зрэзанымі гранямі вугла чацверыка, мае трохвугольныя застрэшкі. Завяршае кампазіцыю помніка масіўны васьмігранны светлавы барабан з купальным пакрыццём, што ўзвышаецца над сяродкрыжжам будынка.
Першая палова XVII ст. з’явілася надзвычай важным перыядам у гісторыі беларускай архітэктуры. Усяго за паўстагоддзя ў ёй адбыліся якасныя змены, якія зрабілі пэўны паварот ад сярэдневяковай архітэктуры да архітэктуры новага часу.
У горадабудаўніцтве ўжываліся
новыя фартыфікацыйныя сістэмы, адбываўся паступовы пераход ад старажытнай радыяльна-кальцавой планіроўкі да рэгулярнай з разбіўкай тэрыторыі горада на прамавугольныя кварталы; узрасла роля ансамбляў забудовы гандлёвых плошчаў.
У манументальнай мураванай архітэктуры склалася архітэктурнамастацкая сістэма беларускага eapoKa. Яго ранні перыяд характарызуецца ўзаемадзеяннем запазычаных