Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Аналагічны па матывах і тэхніцы выканання дэкор фонаў быў распаў-
28 Білецькій 0. П. Станковпй жнвоппс -//Нсторня украінського мнстецтва. Т. 3: Мпстецтво друго'і половіініі XVII — XVIII століття. Кні'в, 1968. С. 260—263.
29 Skrobucha Н. Ikonen aus der Tschechoslowakei. Prague: Artia, 1971. II. 39, 54.
сюджаны ў жывапісе XV — пачатку XVI ст. у Польшчы 30, Чэхіі, Германіі31 і іншых еўрапейскіх краінах.
19. Тройца старазапавегная. Абраз з в. Дастоева Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. 1-я пал. XVII ст. МСБК All БССР
Яшчэ раней, у XIII—XIV стст., блізкі па характару арнамент сустракаўся ў іканапісе Македоніі32 і, урэшце, на рамах элінскіх партрэтаў першых стагоддзяў нашай эры 33.
30 Katalog zabytkow sztuki w Polsce. Wars­zawa: AN, 1971. T. 8. Zesz. 5, 8, 14.
31 Вег Я. Немецкая н чешская станковая жпвопнсь XV века. Будапешт: Корвнн, 1967. С. 29, 31, 35.
32 Кондаков Н. В. Нконографпя богоматерн. Пг., 1915. Т. 2. С. 226, 227, 232.
33 Werner Е. Bild und Rahmen in altertum. Leipzig: veb Seeman Verlag, 1954. P. 251, 255.
Уцалелыя творы беларускага іканапісу дазваляюць меркаваць, што сістэма арнаментацыі іх фонаў была ўспрынята ад заходнееўрапейскага жывапісу разам з іншымі элементамі рэнесансу і атрымала самабытнае ўвасабленне. Вывучэнне стылістыкі і тэхнікі рэльефнага арнаменту беларускіх абразоў вельмі важна для датавання і атрыбуцыі твораў.
Агульная асаблівасць усіх апісаных вышэй твораў — іх адпаведнасць народным уяўленням: важкасць, устойлівасць і пэўная матэрыяльнасць формы, багацце бытавых дэталей і, урэшце, шчырая дэкаратыўнасць каларыту.
20. Царская брама з в. Дабраслаўка Пінскага р-на Брэсцкай вобл.
1-я пал. XVII ст. МСБК АН БССР
Фалькларызацыя беларускага іканапісу, якая вельмі ярка праявілася пазней, у XVIII ст., стала прыкметнай ужо ў творах першай паловы XVII ст. Але ў гэты час спрошчаныя, наіўныя па форме творы, якія ўпэўнена можна аднесці да «народнага прымітыву», сустракаюцца рэдка. Такім нетыповым прыкладам можа служыць жывапіс царскай брамы з в. Дабраслаўка (МСБК), які таксама вызначаецца ўрачыстасцю настрою, хаця і больш стрыманым у параўнанні з папярэднімі творамі.
Створкі брамы маюць пяць традыцыйных кампазіцый (Благавешчанне і евангелісты), якія, нягледзячы на свае невялікія памеры, вызначаюцца манументальнасцю. He трымаючыся анатамічна правільных прапорцып і, відавочна, не валодаючы прафесійным малюнкам, аўтар роспісаў брамы пераканаўча выяўляе сваю задуму праз выразны экспрэсіўны абрыс і выдатна знойдзеныя суадносіны фігур персанажаў з акаляючым асяроддзем. Спакойная засяроджанасць апосталаў, ураўнаважанасць кампазіцыйных мас і пабудова прасторы ў выглядзе сцэны — усё гэта нагадвае творы XVI ст.
Царская брама з Дабраслаўкі мае аналаг — падпісны твор 1628 г. са славацкага музея ў Бардзьёве 34, які вельмі блізкі дабраслаўсжаму па тыпажу, іканаграфіі і колеру. Твор з Бардзьёва дае падставу датаваць дабраслаўскую браму 30—40-мі гадамі XVII ст.
Бліжэй да сярэдзіны XVII ст., у 40-х гадах, адчуваецца змена агульнага настрою ў традыцыйным жывапісе. Яшчэ захоўваецца манументальпасць вобразнага ладу, але ўскладняюцца псіхалагічныя характарыстыкі. Тонкія адценні душэўнага стану ра<жрываюцца праз дасканалы каліграфічны малюнак і вытанчаны колер. Можна меркаваць, што
34 Skrobucha Н. Ikonen aus der Tschechoslowakei. II. 39.
ў абставінах некаторай (праўда, непрацяглай) стабілізацыі сацыяльнага жыцця тэмай мастацтва становяцца не толькі агульнаграмадскія, але
21. Параскева Пятніца. Абраз з в. Пескі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. 1-я пал. XVII ст. МСБК АН БССР
і маральныя праблемы. Гэта яскрава адлюстравалася ў двух абразах са старога іканастаса в. Бездзеж — «Маці боскай Адзігітрыі» і «Спасе Пантакратары», якія ў краязнаўчай літаратуры датуюцца 1632 г.35 Параўнапне гэтых твораў з падпіснымі датаванымі абразамі сярэдзіны стагоддзя дазваляе згадзіцца з гэтай датай.
Названыя працы вылучаюцца асаблівай глыбінёй і пранікнёнасцю пачуцця, а таксама майстэрствам вы-
35 Ставровнч Ф. Местечко Бездеж//Вестн. Зап. Росспн. 1867. Т. 1, № 12. С. 119—224.
канання. Іх тыпаж яшчэ ў вялікай ступені ідэалізаваны, але жывапіс твараў і рук амаль пазбаўлены ўмоўнасці. Ён даволі добра адпавядае натуры. Твары пісаны тонка размытымі плавямі светлай вохры па аліўкаваму санкіру. Пяшчотная падрумянка пакладзена па форме. Вялікае значэпне падаецца натуральнасці пастаў і жэстаў. Так, востра схоплены рух і насцярожаны позірк дзіцяці ў «Адзігітрыі» надаюць твору жыццёвую пэўнасць і ўзмацняюць адчуванне эмацыянальнай напружанасці. У «Спасе» душэўная ўзрушанасць паді^рэсліваецца нервовым малюнкам ламаных складак гімація і мігаценнем чырвонага паліменту, які ў асобных месцах прасвечваецца праз пазалоту арнаментаванага фопу.
Імкненне да перадачы жывога трапяткога душэўнага руху пры захаванні абстрагаванасці і абагульненасці вобраза ў цэлым часам прымае незвычайныя формы, як гэта можна бачыць у абразе «Маці боская Замілаванне» 1644 г. з в. Чарняны (МСБК). Тут адначасова выкарыстаны розныя жывапісныя тэхнікі і розныя стылявыя прыёмы. Усё адпавядае старажытнай традыцыі, пісана тэмперай з захаваннем умоўнасці формы. Характэрныя простанародныя твары выканапы алейнымі фарбамі з дапамогай святлоценявой мадэліроўкі. Асабліва часта такое спалучэнне розных тэхнік у адным творы сустракаецца ў жывапісе Гродзеншчыны. Прыкладам могуць служыць абразы «Маці боская» з г. п. Рось і «Параскева Пятніца» з в. Пескі (МСБК). Алей тут выкарыстаны для больш пераканаўчай нерадачы аб’ёмаў і фактуры твараў і рук, а таксама — жывасці і натуральнасці вачэй. Але пры яўнай схільнасці да натуры тут асабліва старанна падкрэслены ўрачыстая нерухомасць позы «прадстаяння», дэкаратыўнасць умоўна намаляванага адзення і абстрагаваны залаты з арнаментам фон.
На Брэсцкім Палессі ў гэты час пераважае тэмперная тэхніка, але ў мадэліроўцы форм твараў і рук назіраюцца «алейныя» прыёмы святлоценявой перадачы аб’ёмаў, як, напрыклад, у творах «Барыс і Глеб» з в. Ляхаўцы і «Маці боская Палеская» з г. Маларыты (ДММ). Тут светлае вахрэнне накладваецца ў першым выпадку на шэры санкір, у другім — на аліўкава-зялёны і ажыўляецца светлымі блікамі і падрумянкай. Але вахрэнне кладзецца незвычайна тонкімі размытымі празрыстымі слаямі пры дапамозе лесіроўкі, a традыцыйны абрыс выкарыстоўваецца толькі як асаблівы акцэнт. Такі жывапіс добра выяўляе аб’ёмы анатамічна правільных форм і падкрэслівае фактуру. Эмацыянальны стан вобраза раскрываецца не праз звычайную для іканапісу экспрэсіўную дэфармацыю, а пры дапамозе асаблівасцей кампазіцыі, колеру і выразнасці вачэй.
Неадпаведнасць паміж імкненнем канкрэтызаваць выяву і разам з тым захаваць філасофскую абагульненасць вобраза звычайна не парушала мастацкай цэласнасці твора і нават спрыяла выпрацоўцы своеасаблівага стылю. Падобную з’яву можна прасачыць на прыкладзе абраза «Сашэсце ў пекла» з в. Лахва (ДММ), у выяўленчай сістэме якога арганічна спалучаюцца элементы стылізацыі і натуралізму. Вытанчаная, амаль бесцялесная фігура Хрыста адцяняецца важкасцю каржакаватых постацей іншых персанажаў, жывыя твары якіх здаюцца аб’ёмнымі, нібы вылепленымі колерам. А пякельная брама, якую разбівае Хрыстос, выглядае як звычайныя драўляныя дзверы, умацаваныя каванымі кратамі. Нягледзячы на пэўную стылістычную супярэчнасць, абраз успрымаецца як добра прадуманая сістэма, досыць сімвалічная, але разам з тым жыццёва пераканаўчая. Асноўную ролю ў гэтым адыгрываюць вельмі зграбная кампазіцыя, дасканалы пластычны
малюнак і светлы вытанчаны каларыт.
Для болып поўнага разумення гэтага твора яго можна параўнаць з абразом таго ж сюжэта і ізводу, створаным на 30—40 гадоў пазней,— «Сашэсцем у пекла» 1678 г. з г. Чачэрска (ДММ) зе. Аўтар апошняга зусім мала змяніў кампазіцыю свайго папярэдніка з Лахвы, але, будучы пад уладай іншых эстэтычных ідэалаў, значна канкрэтызаваў вобраз. У параўнанні з лахвіцкім «Сашэсце» з Чачэрска мае цяжкаватыя формы, гусцейшы колер і болып дэталізаваную кампазіцыю. Параўнанне дапамагае вызначыць агульную тэндэнцыю развіцця традыцыйнага жывапісу XVII ст.— ад філасофска-сузіральнага пачатку да болып жыццёва-канкрэтнага.
50-я гады XVII ст. характарызуюцца шырокім пранікненнем у іканапіс жанравых элементаў і далейшым развіццём асноў апавядальнасці. Але ўсё гэта пакуль што паспяхова спалучаецца з агульнай манументальнасцю кампазіцыі і не перашкаджае высокай духоўнасці твора. Да пэўнага часу жанравасць і этнаграфізм узбагачаюць традыцыйны жывапіс цеплынёй і непасрэднасцю пачуцця, не зніжаючы яго паэтычнай узнёсласці. Адзнакі мясцовага быту ў іканапісе яскрава нясуць у сабе народныя густы і надаюць яму нацыянальны каларыт. Гэтаму спрыяюць і такія рысы, як характарнасць тыпажу, праяўленні натуральных чалавечых перажыванняў і перадача востра схопленых жыццёвых сітуацый.
Пералічаныя асаблівасці можна назіраць у датаваных творах сярэдзіны XVII ст. Дарэчы, з’яўленне пад□існых датаваных абразоў — надзвычай важны момант у вывучэнні і разуменні ўсёй масы захаваных
36 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў /Склад. Н. Ф. Высоцкая, Т. А. Карповіч. Мн., 1981. Іл. і № кат. 49, 50, 51.
твораў. I хаця подпісы на беларускіх абразах XVII ст. укладныя (г. зн. данатарскія, без імя мастака), гэтыя абразы з’яўляюцца зыходнымі ўзорамі для атрыбуцыі і датавапня аналагічнага ім матэрыялу.
3 падпісных твораў асаблівую цікавасць уяўляюць тры абразы з г. Маларыты (ДММ), якія ўвасабляюць найбольш характэрныя адзнакі свайго часу і рэгіёна. Яны без сумнення паходзяць з адной майстэрні, бо маюць шмат агульнага і вылучаюцца вельмі арыгінальнай мадэліроўкай твараў і рук. Гэтым абразам уласцівы падкрэслена арганізаваная, добра разлічаная кампазіцыя і дасканалая, нібы чаканеная форма.
Першы з іх — «Праабражэнне» 1648 г.— уражвае прасветленым, узнёслым настроем. У прарокаў прастадушныя, даверлівыя твары. Іх каржакаватыя постаці ў хітонах са зрэбнага палатна выразна вырысоўваюцца на залатым ззяючым фоне. Прасвечванне чырвонага паліменту праз тонкую пазалоту на вібрыруючым арнаменце стварае ілюзію багацця святла, якое льецца з глыбіні абраза. Светлы празрысты фарбавы слой, пакладзены так тонка, што месцамі праз асноўны колер праглядаецца белы ляўкас. Імкненне да перадачы прыгажосці зямнога свету праяўляецца ў старанным малюнку траў, спляценне якіх пераклікаецца з рэльефным арнаментам фону.