Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Унікальную з’яву ўяўляюць знойдзеныя ў 1966 г. у склепе Благавешчанскага касцёла кляштара брыгітак у Гродна партрэты сям’і Весялоўскіх, напісаныя невядомым гродзенскім мастаком. На адным з іх Крыштаф Весялоўскі (1636), на другім (паміж 1633—1645) — яго жонка
44 Rastawiecki Е. Slownik malarzow polskich tudziez obcych w Polsce osiadlych lub czasowo w neij przebvwajqcych. Warsza­wa. 1850-1857. T. 1—3.
45 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 4, cnp. 2001, л. 7—8.
Аляксандра Марыяна Весялоўская з Сабескіх. Побач з партрэтам фундатара манастыра і яго жонкі знаходзіўся партрэт маладой жанчыны Грызельды Сапегі, прыёмнай дачкі Весялоўскіх, зроблены ў 30-я гады XVII ст., у памяць якой і заснаваны манастыр.
Мастак намаляваў Крыштафа Весялоўскага ва ўвесь рост, амаль франтальна. На ім залацісты ўзорысты жупан з парчы, на плечы накінута чорная аксамітная дэлія, зашпіленая на грудзях спражкай. У адной руцэ ў Крыштафа маршальскі жэзл, сімвал яго ўлады, другой ён трымаецца за эфес шаблі. Урачыстасць падкрэсліваецца ўзмоцненай параднасцю, перададзенай мастаком праз антураж: пышная зеленаватая драпіроўка, злева — калоны, наверсе адной з іх — герб Весялоўскіх «Агеньчык».
Крыштаф Весялоўскі — аканом г. Гродна, вядомы ў гісторыі сваёй грамадскай дзейнасцю. Яго прыёмная дачка Грызельда памерла зусім юнай, ледзь дасягнуўшы паўналецця. На партрэце яна стаіць ля стала ў зеленаватай сукенцы з парчы, паверх якой чорная роба, на шыі жамчужныя пацеркі, якія добра дапаўняюць колеравую гаму партрэта. На скронях, у вушах, на руках упрыгожанні з каштоўных камянёў.
Пасля смерці Крыіптафа яго жонка Аляксандра Марыяна стала ігуменняй кляштара, таму мастак паказвае яе ў паўманаскім адзенні: чорны да зямлі плашч, на галаве белае пакрывала, зверху якога чорная шапка з сабалінай аблямоўкай.
Характэрная рыса талепту невядомага гродзенскага майстра — незвычайпая дэкаратыўнасць жывапісу. Аўтар умела кладзе на плоскасці асноўныя колеравыя плямы, пры гэтым тонка перадае градацыі кожнага колеру. У яго палотнах усё падпарадкавана дэкаратыўнаму эфекту. Партрэт Крыштафа шматколерны, але ў шматгалосым колеравым хоры
29. Невядомы мастак. Партрэт Грызельды Сапегі. 30-я гг. XVII ст. ДММ БССР
ўсё выверана і ўзгоднена. Фарбы не дысаніруюць, а дапаўняюць адна адну, узмацняючы гучанне асноўнай колеравай гамы.
Партрэт Грызельды, пабудаваны на кантрасце халодных блакітна-сініх і цёплых залаціста-карычневых таноў, выглядае ўрачыста, значна. Ён здаецца зробленым з каштоўных камянёў, якія зіхацяць усімі сваімі гранямі. Дэкаратыўнага эфекту аўтар дамагаецца, прытрымліваючыся іканапісных традыцый: ён малюе стол зверху і з блізкай адлегласці, не дае перспектыўнага скарачэння, старанна выпісвае мармуровыя пліты падлогі. Таму застылая фігура здаецца распластанай на плоскасці. Ярка выражаная дэкаратыўная аснова, плоскаснасць выявы, іканапіснае разуменне перспектывы збліжаюць творы аўтара з працамі мясцовых іканапісцаў. Выкарыстоўваючы кампазіцыйную схему еўрапейскага рэпрэзентатыўнага партрэта, аўтар усё ж прытрымліваецца мясцовай традыцыі.
Такім чынам, у канцы XVI — XVII ст. у беларускім выяўленчым мастацтве склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця жанру партрэта, які паступова набываў свае характэрныя рысы.
Жывапіс Беларусі канца XVI першай паловы XVII ст.— досыць складаная і супярэчлівая з’ява ў гісторыі сусветнага мастацтва. Развіваючыся на скрыжаванні шляхоў, якія вялі з Усходу на Захад, ён узбагачаўся, з аднаго боку, рысамі заходнееўрапейскай культуры, з другога — захоўваў рысы ўсходнеславянскай культуры. У той жа час у ім прыкметна праяўлялася і тая плынь, якая зыходзіла ад народнага мастацтва. Вялікі ўплыў на развіццё жывапісу аказалі і гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў той час на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такім чынам, беларускі жывапіс гэтага пе-
рыяду можна лічыць самабытнай і арыгінальнай з’явай у гісторыі сусветнага мастацтва.
ГРАФІКА
У канцы XVI — пачатку XVII ст. канчаткова сцвердзіў сябе графічны партрэт, далейшае развіццё атрымаў пейзаж. На якасна новую ступень узняліся гістарычны і бытавы жанры. Адрадзілася пастаронкавая ілюстрацыя, якая ў пасляскарынінскі перыяд, па сутнасці, знікла з кірылаўскай кнігі. Узбагаціліся мастацкія сродкі графікі, што звязана з засваеннем новай тэхнікі — металагравюры.
Як жывапіс і скульптура, графіка гэтага часу таксама зазнала ўздзеянне стылю барока. Сімвалы і алегорыі на тытулах кніг, выявы на ўпрыгожаннях (застаўках, канцоўках) прасякнуты ўласцівай барока дынамікай і рухам. Аднак у беларускай графіцы (асабліва ў кірылаўскіх кнігах) барока мела адметны характар: у ім адсутнічаюць крайнія праяўленні экспрэсіі і патэтыкі, характэрныя для заходнееўрапейскага мастацтва.
У XVII ст. узбагачаюцца мастацкія сродкі, што звязана з засваеннем новых графічных тэхнік, у прыватнасці медзярыта і афорта. Канчатковым вынікам гэтых цікавых складаных працэсаў з’явілася паступовае фарміраванне нацыянальнай школы гравюры са сваім непаўторным абліччам, своеасаблівай тэматыкай, тыпажом, выяўленча-пластычнай стылістыкай.
Важнай прыкметай графічных твораў гэтага часу з’явілася іх персаналізацыя. Мастакі польска-лацінскіх друкарняў цяпер падпісваюць свае працы ўласнымі прозвішчамі, a зрэдку нават указваюць год і месца іх стварэння.
Вядучым відам графікі была кніжная гравюра. Як і раней, яе эвалюцыя звязана з дзейнасцю белару-
скіх друкарняў. Развіццё друкарства ў Беларусі (як і на Украіне) пайшло па лініі дэцэнтралізацыі. Апошняе абумовіла існаванне рада друкарскіх школ, кожная з якіх мела свае асаблівасці, свой непаўторны характар.
Найбольшая колькасць друкарняў функцыяніравала ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага — Вільні. Тут выдавалі кнігі Мамонічы, Васіль Гарабурда, Даніэль Лянчыцкі, Ян Карцан. Актыўна дзейнічала друкарня Віленскай акадэміі, якую заснаваў Мікалай Радзівіл Сіротка. У 90-я гады XVI ст. у Вільні ўзнікае брацкае друкарства. У 1630-я гады друкарства пачалося ва Усходняй Беларусі — у Куцейне, затым у Ma­rinese.
У час руска-польскай вайны 1654—1667 гг. выпуск кніг прыкметна скарачаецца, многія друкарні спыняюць сваю дзейнасць. Пасля ўзяцця царскімі войскамі Магілёва (1654) у Расію была перавезена куцеінская друкарня.
Паводле бібліяграфічных крыніц, з 1601 па 1654 г. у Беларусі надрукавана каля 100 кірылаўскіх кніг 46, даволі разнастайных па тэматыцы. Апрача тэалагічнай, выдавалася свецкая і палемічная літаратура, творы антычных аўтараў, падручнікі, юрыдычна-заканадаўчыя акты, календары, кнігі па ваеннаму мастацтву, апісанні падарожжаў і г. д. У агульнай масе тагачаснай літаратуры дамінуюць гуманістычныя матывы.
Асобныя беларускія выданні першай паловы XVII ст. з’яўляюцца непераўзыдзенымі шлдэўрамі мастацтва кнігі, узорамі творчасці друкароў, рысавальшчыкаў, гравёраў. Характэрнай рысаіі аздобы кніг было імкненне да сінтэзу, да ўзаемадзеян-
46 Лукьяненко В. II. Каталог белорусскнх нзданнй кнрнлловского шрнфта XVI— XVII вв. (1600-1654). Л., 1975. Вып. 2. С. 13.
ня ўсіх кампанентаў: тытула, заставак, канцовак, ініцыялаў, фігурных выяў, наборнай арнаментыкі.
Спецыфіку развіцця графікі ў значнай ступені вызначаў абразны дрэварыт, які дамінаваў у кірылаўскай кнізе з часоў Скарыны. У XVII ст. ён зблізіўся з рускай і асабліва ўкраінскай гравюрай. 3 рускай яго радніла шырокае развіццё фігурнага «партрэтнага» франтыспіса, з украінскай — выяўленчая стылістыка, тоеснасць сюжэтаў (часцей за ўсё новазапаветных). У польскалацінскіх выданнях асноўнай тэхнікай афармлення была металагравюра.
Нацыянальныя асаблівасці беларускай графікі ярчэй за ўсё выявіліся ў кнігах брацкіх друкарняў: віленскай Троіцкай (затым Свята-Духаўскай), куцеінскай, пазней магілёўскай.
У дзейнасці друкарні віленскага брацтва вылучаюцца два перыяды.
30. Тытульны ліст «Устава».
Вільна. 1617
Першы працягваўся ад заснавання друкарні (90-я гады XVI ст.) і да 1610 г., калі па загаду каралеўскіх улад яна была закрыта, другі — з 1611 г. амаль да сярэдзіны XVII ст., калі брацтва выпускала кнігі і ў Еўі. Да віленскага брацтва перайшла частка друкарскага матэрыялу Скарыны, бо ў выданнях братчыкаў сустракаюцца аўтэнтычныя аздобы кніг першадрукара. Друкарня валодала значным наборам шрыфтоў (не толькі кірылаўскіх, але і лацінскіх) і арнаменту. Для выданняў братчыкаў характэрны невялікі, зручны фармат, добрая якасць шрыфту і набору, багацце арнаментальна-графічных аздоб, высокая выдавецкая культура. Большасць кніг мела тытул.
У 1596 г. з брацкай друкарні выйшлі адразу тры падручнікі: «Часоўнік», «Азбука» і «Граматыка словенска». Ва ўсіх трох кнігах змешчаны застаўкі і ініцыялы, надрукаваныя з сапраўдных дошак віленскіх выданняў Скарыны.
Тытульныя лісты першых брацкіх выданняў даволі сціплыя. Так, тытул «Граматыкі» скампанаваны з дзвюх архітэктурных калон, расліннай застаўкі зверху і канцоўкі ўнізе. Калоны вырашаны спрошчана, штрых няўпэўнены, гравіроўка дробных дэталей недасканалая. Але асноўная канструкцыя малюнка — архітэктурная рамка з тэкстам пасярэдзіне — тут ужо знойдзена. Далейшае развіццё тытульнага ліста ішло па лініі ўзбагачэння яго дэкорам і «ачалавечвання» кампазіцыі шляхам увядзення ў яе чалавечых фігур.
Кампазіцыя тытула «Часоўніка», адзіны экземпляр якога зараз захоўваецца ў бібліятэцы Кембрыджскага універсітэта, блізкая да «Граматыкі словенскай» Л. Зізанія: назва кнігі дадзена паміж архітэктурнымі калонамі з базамі і капітэлямі. Знізу яны крыху патоўшчаны, што надае выяве ўражанне ўстойлівасці. Вакол калон пластычна награвіраваны стылізаваныя галінкі, вырашаныя ўпэўненымі
чорнымі штрыхамі. Зверху над тэкстам — трохвугольнік, у якім дэкаратыўная разетка з пялёсткамі ў выглядзе сонечных промняў. Унізе пад
31. Тытульны ліст «Евангелля». Еўе, 1616
тэкстам змешчана невялічкая канцоўка накшталт гарызантальнай васьмёркі.
Своеасаблівы тытул упрыгожыў віленскія «Граматыкі» 1618 і 1621 гг., рэдкія экземпляры якіх захоўваюцца ў бібліятэцы Оксфардскага універсітэта. Малюнкі на тытулах абодвух падручнікаў аднолькавыя: на пярэднім плане злева настаўнік дубцамі хвошча вучня. За экзекуцыяй уважліва назіраюць братчыкі, якія адлюстраваны з кнігамі за сталом. Аўтар малюнка, відаць, не меў вялікай мастацка-прафесійнай адука-