Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Значны ўклад у развіццё медзярыта ўнёс гравёр, друкар і картограф Тамаш Макоўскі (каля 1575 — 1630). Ён працаваў у Нясвіжы пры двары Радзівіла Сіроткі. Першыя вядомыя медзярыты Макоўскага датуюцца 1601 г. (тытульны ліст кні-
54 Рэпрадуцыраваны ў кнізе «Чатырохсотлецце беларускага друку». Мн., 1968. С. 84, 96.
65 Кішчык Ю. М. Гродна сярэдневяковы //Помнікі гіст. і культ. Беларусі. 1974. № 4. С. 25.
гі «Вандраванні князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім», Брунсберг, 1601). У «Вандраваннях» змешчаны і пасрэдны партрэт Радзівіла Сіроткі — пагрудны, у авальнай рамцы. Магчыма, аўтарам яго такса-
39. Георгій Перамоганосец. Ілюстрацыя да «Трэфалагіёна». Куцейна, 1647
ма быў Макоўскі. У 1604 г. Макоўскі награвіраваў у Нясвіжы «Панегірык братоў Скарульскіх». Панегірычныя гравюры ў XVII ст. былі вельмі пашыраны і даволі разнастайнымі па прызначэнню. Адны выконваліся як «паднасныя лісты» (для ўручэння знатным асобам), другія мелі выгляд аб’яў, своеасаблівых плакатаў, прысвечаных дыспутам. I ў тым, і ў другім выпадках гравюры-панегірыкі ўяўлялі сабой досыць вялікія лісты, у якіх, апрача партрэтаў, краявідаў, багатай і пышнай архітэктуры, батальных сцэн, сімволіка-алегарычных выяў, даваліся
«Тэзісы» дыспутаў, прысвячэнпі знатным асобам і г. д.56
«Панегірык братоў Скарульскіх» напісаны ў Нясвіжы студэнтамі езуіцкага калегіума братамі Янам, Захарам і Міколам у гонар Радзівіла Сіроткі ў сувязі з наданнем яму ў 1604 г. годнасці віленскага ваяводы. Гэта адзін з самых ранніх твораў падобнага жанру ва Усходняй Еўропе. Ён уяўляе досыць вялікі (37X57 см) ліст. Яго кампазіцыя даволі складаная — накшталт плана трохнефавай базілікі, дзе сярэдні неф значна шырэйшы за бакавыя. Пасярэдзіне дадзены пышны архітэктурны франтон у стылі позняга рэнесансу і барока. У цэнтры франтона скрупулёзна награвіраваны герб Радзівілаў. Вакол герба і над ім на фрызе — алегарычныя фігуры, выкананыя ў рэнесансных формах і традыцыях. На фрызе змешчаны таксама панарамны краявід Вільні — адна з найболып ранніх выяў сталіцы Вялікага княства Літоўскага. Паводле шматлікіх дакладных дэталей, адчуваецца, што Макоўскі маляваў горад з натуры.
Па майстэрству выканання «Панегірык» пераўзыходзіць ранейшыя медзярыты Макоўскага. Гарадскі краявід і архітэктурныя помнікі, награвіраваныя ўпэўненай контурнай лініяй, сведчаць пра высокі прафесіяналізм мастака. Нягледзячы на буйны тэкст і вялікую колькасць малюнкаў (каля 20), ён добра скампанаваны, глядзіцца цэльна і выразна. Гэта адна з лепшых прац Макоўскага.
3 імем Макоўскага звязана і выкананне ў пачатку XVII ст. карты Вялікага княства Літоўскага — адной з першых ва Усходняй Еўропе. Адметныя яе рысы — «выяўленчасць», нагляднасць. У тлумачэнні
56 Алексеева М. А. Жанр композпціш в русском пскусстве конца XVII — начала
XVIII в.//Русское нскусство барокко. М., 1977. С. 7 і далей.
да карты мастак піша, што, збіраючы да карты матэрыял, ён аб’ехаў «усю Літву». Праца над картай працягвалася каля 20 год. У 1613 г. яна была падрукавана ў Амстэрдаме на чатырох вялікіх лістах. Паводле малюнка Макоўскага, карту гравіраваў галандскі майстар Гесель Герард (або Герытс) у майстэрні Вільгельма Янсона.
Сярод твораў Макоўскага ў галіне кніжнай графікі варта адзначыць ілюстрацыі да кнігі К. Дарагастайскага «Гіпіка» (1620). На фоне краявідаў адлюстраваны коні розных па-
40. Т. Макоўскі. Ілюстрацыя да кнігі К. Дарагастайскага «Гіпіка». 1620
акадэміі ў 1610 г. мастак выканаў тытул да кнігі «Панегірык Казіміру», трактаваны ў стылі барока. Прыгожа награвіраваны алегарычныя выявы, архітэктурныя дэталі. Як зазначыў А. Анушкін, «у падобным стылі ў віленскіх выданнях нічога да гэтага часу не з’яўлялася» 57.
У другой палове XVII ст. творчыя дасягненні Макоўскага ў галіне медзярыта былі развіты А. і Л. Тарасевічамі, I. Шчырскім, Кршчановічам і іншымі мастакамі-графікамі.
У цэлым майстэрства гравюры ў першай палове XVII ст. узнялося на новую вышыню. Беларускія гравёры дасягнулі прыкметных поспехаў у трактоўцы арнаменту, ініцыялаў, прасторавага вырашэння перспектывы і, галоўнае,— чалавека.
СКУЛЬПТУРА
У нешматлікіх уцалелых помпіках першай паловы XVII ст. яскрава бачны прыкметы стыляў рэнесансу і ранняга барока. Як і раней, скульптура была цесна звязана з архітэктурай, інтэр’ерамі культавых збудаванняў, для якіх яна прызначалася. Іменна там узводзяцца манументальна-дэкаратыўныя алтарныя комплексы і змяшчаюцца надмагільныя помнікі, дзе скульптуры належыць значнае месца. У параўнанні з папярэднім перыядам скулыітура ў значнай ступені вызвалілася ад франтальнасці, статычнасці, стала больш дынамічнай і экспрэсіўнай.
Развіццё скульптуры гэтага перыяду звязана з дзейнасцю як мясцовых, так і прыезджых майстроў з краін Сярэдняй і Паўночнай Еўропы 58. Яны стваралі надмагіллі, упры-
род — у хуткім бегу, скачках або ў спакойных паставах. Коней мастак трактаваў з добрым веданнем анатоміі, аб’ёмна, дэталёва адлюстроўваючы збрую. Для друкарні Віленскай
57 Анушкнн А. На заре кнлгопечатання в Лнтве. Внлыіюс, 1970. С. 156.
58 Матушкайте М. Скульптурпые надгробня Лнтвы XVI—XVII вв.: Автореф. дпс. ... канд. пскусствоведення. Внльнюс, 1970. С. 12.
гожвалі інтэр’еры і экстэр’еры храмаў. Так, партал са скульптурнымі выявамі ў касцёле Ушэсця Марыі ў Дзятлаве (1646) быў выкананы кракаўскім разьбяром Кастэлі, а ляпны дэкор дамініканскага касцёла ў Стоўбцах (1640) вельмі падобпы на ляпніну, якая ўпрыгожвала капліцу св. Казіміра ў Вільні работы К. Тэнцалі59. Выхадзец з Галандыі, Пётр Нонхарт атрымаў прывілею на стварэнне ў Вільні сталярнага цэха. Разам з ім працавалі галандскі скульптар Філіпін Валон, які выконваў работы і для двара Радзівілаў, а таксама мясцовыя майстры Марціновіч і Юры Каменік 60.
Значнага росквіту ў гэты перыяд дасягае мемарыяльная скульптура 61. Традыцыі рэнесансу трымаюцца тут працяглы час, але паступова ў архітэктурна-планіровачнай сістэме надмагілляў, іх кампазіцыйнай структуры, пластычным вырашэнні пачалі праяўляцца новыя рысы, звязаныя з маньерызмам і раннім барока. Кампазіцыя помнікаў становіцца больш складанай, скульптурны дэкор — больш разнастайным. Мармур розных адценняў і іншыя матэрыялы, якія выкарыстоўваліся ў надмагіллях, стваралі багацце колеравых пераходаў і падкрэслівалі дэкаратыўную выразнасць помніка. Вялікая ўвага надавалася і архітэктурнай акаймоўцы, якая вызначалася дакладнасцю вырашэння, цеснай сувяззю са скульптурнымі элементамі. Разнастайнымі былі пластычныя матывы надмагілляў. Япы ўключалі ў
59 Morelowski М. Zarysy syntetyczne sztuki wilenskiei od gotuki do neoklasicyzmu. Wilno, 1938-1939. S. 117, 122-125.
60 Там жа. C. 245.
61 Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: Альбом/Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая. Мн., 1983. С. 6. Іл. 157, 159—166; Лявонава A. К. Скулыітурныя надмагіллі Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст. // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., І984. С. 60— 65.
сябе і рэльефныя выявы ўкленчаных, і свабодна ляжачыя фігуры, а таксама бюсты, якія з’яўляюцца ў пачатку XVII ст.
Некалькі надмагілляў гэтага перыяду захавалася ў нясвіжскім касцёле Божага цела. Сярод іх вылучаецца надмагілле Мікалая VIII
41. Надмагілле Радзівіла (Сіроткі). Пасля 1616 г. г. Нясвіж Мінскай вобл.
Крыштафа Радзівіла (Сіроткі), зробленае з пясчаніку (пасля 1616 г.). Яно ўяўляе сабой укампанаваную ў порцік рэльефную выяву памёршага. 3 бакоў яе акаймоўваюць пілястры, зверху — прафіляваная абака, фрыз з надпісам і франтон, на тымпане якога ордэнскі знак.
Сіротка ў адзенні пілігрыма, укленчаны ў малітоўнай позе, на грудзях — ружанцы, якія заканчваюцца роўнаканцовым крыжам і чэрапам, у руках — разгорнуты скрутак, за плячыма — шыракаполы капялюш. Сіротка — удзельнік шматлікіх ваенных паходаў, таму каля ног ляжаць атрыбуты воіна: шлем з закрытым забралам, крагі, пальчаткі, шпоры, меч, латы, сцягі, перададзе-
ныя вельмі дакладна, з выяўленнем фактуры матэрыялу. Скульптар паказаў Сіротку ў росквіце сіл. У яго валявы твар, высокі адкрыты лоб. Цвёрдасць характару падкрэсліваюць энергічна сціснутыя вусны. Кампазіцыя вызначаецца пластычнай выразнасцю, прадуманасцю ўсіх дэталей, строгай архітэктонікай. Характар трактоўкі вобраза, перададзенага з рэалістычнай дакладнасцю, сведчыць аб гуманістычным светаўспрыманні аўтара.
Надмагілле Крыштафа Мікалая Радзівіла, сына Сіроткі, які памёр у 1608 г. у Італіі ва ўзросце 16 год, зроблена з пясчаніку і рознакаляровага мармуру. Паміж калонамі, якія нясуць фрыз і разарваны франтон, у нішы — бюст юнака, акаймаваны лаўровым вянком. Свабодныя маляўнічыя складкі адзення прыгожа драпіруюцца ля пляча. Скулыітар падкрэслівае мяккі авал юнацкага твару, добра перадае фактуру далікатнай скуры. Тонкая апрацоўка мармуру, майстэрства падбору колеру, суадносіны бюста з архітэктурнымі кампанентамі помніка і дошкай з тэкстам сведчаць аб высокім прафесійным майстэрстве скульптара.
Помнік выкананы па канонах італьянскага Адраджэння, якія патрабавалі пэўнай ідэалізацыі, абагульнення вобраза, гарманічнага спалучэння вонкавай і ўнутранай прыгажосці. I ў той жа час у колеравым і архітэктурна-пластычным вырашэнні адчуваюцца стылявыя адзнакі барока з яго схільнасцю да святлоценявых і колеравых кантрастаў, складанай архітэктурнай кампазіцыі.
Значную цікавасць уяўляюць надмагіллі з выявамі нябожчыкаў у рыцарскім адзенні — у латах, з булавой у руцэ. Яны ўвасаблялі вобразы рыцараў-воінаў, патрыётаў і абаронцаў сваёй зямлі. З’яўленне такіх помнікаў абумоўлена тагачаснай рэчаіснасцю, тым патрыятычным уздымам, які перажывала краіна. Вядо-
42. На'дмагілле віцебскага кашталяна М. Вольскага і яго жонкі Барбары. Пасля 1623 г. Фрагмент. в. Крамяніца Зэльвенскага р-на Гродзенскай воб.г.
ма, што на працягу XVII ст. Рэч Паспалітая (куды ўваходзілі і беларускія землі) мела толькі 32 мірныя гады, знаходзячыся амаль увесь час у стане вайны з татарамі, туркамі і шведамі62. Характэрным прыкладам з’яўляецца надмагілле віцебскага кашталяна Міколы Вольскага і яго жонкі Барбары (пасля 1623 г., касцёл Ісуса ў в. Крамяніца Гродзенскай вобл.), дзе Вольскі паказаны ў адзеппі рыцара.
У арачным праёме на фоне мармуровай пліты — выявы ўкленчаных адзін насупраць другога нябожчыкаў, паказаных «у поўную акругласць». Яны стаяць перад крыжам, пад якім шлем з забралам, шабля, выкананыя ў рэльефе. Буйныя, грубаватыя, размешчаныя на пярэднім плане фігуры не пазбаўлены парт-