Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
цыі: галовы вучняў, іх рукі намаляваны крыху наіўна, спрошчана, штрыхоўка грубаватая. Тым не менш ён быў, несумненна, адоранай асобай. Перад намі — жанрава-бытавая кампазіцыя з усімі яе асаблівасцямі і рэаліямі. Кампазіцыйная схема тытула згаданых «Граматык» паўторана ў «Азбуцы» (1637), якая выйшла ў Маскве.
На тытуле «Устава» (1617) загаловак дадзены ў праёме архітэктурнай брамы. Справа і злева — фігуры апосталаў Пятра і Паўла. У чатырох кутках у круглых медальёнах — сімвалічныя выявы жывёл (арол, цялё, анёл, леў), якія звычайна паказваюцца побач з евангелістамі. Зверху, пад назвай кнігі, змешчаны галіны з яблыкамі і лісцем — намёк на пейзаж з квітнеючым садам. Раслінны матыў арганічна кампануецца ў браму, ажыўляючы яе. Вакол гравюры рамка з наборнага арнаменту, якая ўзмацняе дэкаратыўнасць выявы. Кампазіцыйнае вырашэнне тытула «Устава» ў нечым сугучна тытульнаму лісту «Вертаграда душэўнага» (1620).
Да ліку лепшых тытульных лістоў адносіцца тытул «Евангелля» (1616, Еўе), якое Я. Карскі лічыў «адным з самых чыстых заходнерускіх (г. зн. беларускіх) выданняў» 47. Па ўзроўню мастацкага аздаблення, багаццю заставак, канцовак, ініцыялаў яно належыць да ліку лепшых кніг XVII ст. Існуе пяць варыянтаў гэтага вылання. У кожным з іх змешчана каля 100 заставак, 14 канцовак і каля 150 ініцыялаў з 60 дошак. Акрамя таго, усе варыянты маюць тытулы рэдкай работы, гравюры з выявамі святога Каліста (на адвароце тытула) і вялікі арсенал наборнага арнаменту, лінейных рамак і г. д. Уражвае тонкасць гравіроўкі: нідзе няма ні суцэльных чор-
ных плям (такіх, дзе б не прайшоў разец), ні белых мясцін — усё запоўнена сакавітай разьбой, старанна апрацавана дэкорам, карункамі жывых, дакладных ліній, упэўненай майстэрскай штрыхоўкай.
У тытуле «Евангелля» 1616 г. ёсць рысы, якія збліжаюць яго з гравюрамі II. Мсціслаўца з «Евангелля» 1575 г.: агульны дэкаратыўны прынцып, характар расліннай арнаментыкі, кампазіцыя, тыя ж дэталі — калоны з луской, матыў букета ў верхніх кутках, стылізаваныя львы. Можна меркаваць, што тытул «Евангелля» 1616 г. быў выкананы адным з вучняў П. Мсціслаўца, які ў пачатку XVII ст. працаваў у друкарні віленскага брацтва. Як адзначыў А. Сідараў, «ні Масква, ні Кіеў не могуць прывесці прыкладу такога багата ўпрыгожанага, поўнасцю карункавага ўбору тытульнай рамкі, як у «Евангеллі», выдадзеным у маленькім мястэчку Еўе ў 1616 г.» 48.
Словы выдатнага знаўцы старой кнігі і гравюры можна аднесці і да тытула другога шэдэўра — «Евангелля» 1644 г., выдадзенага ў Вільні або Еўі. Тытул — складаны, асобныя яго часткі надрукаваны з розных дошак. Вышэй і ніжэй загалоўка ў чатырох кутках закампанаваны выявы евангелістаў у круглых медальёнах, пасярэдзіне — апосталы Пётр і Павел, над імі — фігуры анёлаў. Гравюра «Тройца» ўзята з «Дыёптры» 1642 г. Сярэдняя «чырвоная» частка тытула з выявамі евангелістаў ужывалася раней у «Новым запавеце» (1641). Апосталы Пётр і Павел адціснуты з дошкі, што прымянялася ў «Паўуставе» (Вільня або Еўе, 1637 -1640)'.
Пад левай калонай тытула награвіравана дата «1593» і манаграма гравёра «HIV» (Грынь Іванавіч?). Відаць, рамка тытула была зроблена
47 Карскнй Е. Ф. Белорусы. М., 1956. Вып. 2-3. С. 408.
48 Сндоров A. А. ІІсторня оформлення русской кннгіі. М.; Л., 1946. С. 78.
яшчэ ў канцы XVI ст. Яе аўтар несумненна быў мастаком круга П. Мсціслаўца, аб чым сведчаць дэкор гравюры, яе выяўленчыя матывы (відарыс вазонаў у верхніх кутках і інш.). Тут змешчаны таксама чатыры выявы евангелістаў — копіі гравюр Мсціслаўца з «Евангелля» 1575 г., якія аздоблены рамкай з наборнага арнаменту.
У XVII ст. атрымала далейшае развіццё і геральдычная гравюра — адлюстраванні гербаў, звычайна мецэнатаў, што фінансавалі выданне, на адвароце тытула. Яны вылучаюцца дэкаратыўнасцю, умелай трактоўкай картушаў у акаймоўцы стылізаванага лісця, тонкасцю гравіроўкі: гербы Агінскіх, Хадкевіча і Валовічаў у «Евангеллі» 1616 г. з Еўя; Л. Сапегі ў «Служэбніку» 1617 г. з Вільні; Трызнаў у «Малітаслове» 1652 г. з Вільні і інш.
У беларускіх кірылаўскіх выданнях XVII ст. зафіксавана 16 геральдычных гравюр, і ўсе яны з’яўляюцца ўзорамі тонкай работы 49. Асабліва вялікае развіццё геральдычная гравюра (медзярыт) атрымала ў лацінска-польскіх выданнях друкарні Віленскай акадэміі.
У канцы XVI — пачатку XVII ст. новыя рысы заўважаюцца і ў графічнай арнаментыцы і застаўках, канцоўках, ініцыялах. У застаўках узмацняецца іх выяўленча-ілюстрацыйны пачатак. У цэнтры застаўкі, якая запоўнена расліннай арнаментыкай (кветкамі, лісцем, пладамі), нярэдка даюцца медальёны з новазапаветным сюжэтам, выявамі святых, а часам і цэлых евангельскіх сцэн. Такія застаўкі ўпершыню з’явіліся ў віленскіх брацкіх друкарнях. Некаторыя з іх узыходзяць да страцінскіх выданняў. Напрыклад, кампазіцыя застаўкі са сцэнай «Уваскрэсення» («Евангелле вучыцель-
49 Лукьяненко В. II. Каталог белорусскнх пзданпй... Вып. 2. С. 257—258.
нае», 1616, Еўе, л. 97 другога падліку) мае аналаг у страцінскім «Служэбніку» (1604). 3 гэтага ж выдання скапіраваны застаўкі з выявамі святых, міфалагічных істот і жывёл, змешчаныя ў «Часаслове» (1617) Мамонічаў. Аднак большасць аздоб беларускай кірылаўскай кнігі вылучаецца і самабытнасцю сюжэтаў, і філіграннасцю выканання.
Ініцыялы ў кнігах XVII ст. самыя разнастайныя. Як ужо адзначалася, многія з іх (выданні Вільні і Еўя) узыходзяць да скарынінскіх. У кнігах Мамонічаў загалоўныя літары нярэдка выкананы ў старадрукарскім стылі. Асобныя ініцыялы «Часаслова» 1617 г. характарызуюцца складаным пляценнем з элементамі тэраталагічнага стылю. Загалоўныя літары «Часаслова» 1632 г., надрукаванага Спірыдонам Собалем у Куцейне, дадзены з выявамі птушак, побач з Т намаляваны кентаўр, на некаторых літарах (напрыклад, X) — выявы святых. Асобныя выяўленчыя матывы гэтых літар узяты з грэчаска-рымскай міфалогіі. Прататыпы ініцыялаў гэтага выдання знаходзім у страцінскім «Служэбніку» 1604 г.
Часам у адной кнізе ўжываліся ініцыялы розных тыпаў. Напрыклад, у «Евангеллі вучыцельным» (Еўе, 1616) адбіта 145 ініцыялаў з 60 дошак. Адны з іх па стылю ўзыходзяць да літар П. Мсціслаўца, другія — I. Фёдарава, трэція — да страцінскіх выданняў. Тэраталагічныя літары Р, Ч і іншыя выкананы паводле «Евангелля вучыцельнага», выдадзенага ў 1606 г. у Крыласе.
У кнігах XVII ст. канчаткова прыжыліся і канцоўкі. Яны меншыя за застаўкі, маюць форму вазонаў, рашотак, стылізаваных кветак або ўмоўных выяў анёлаў, чалавечых галоў і г. д. («Новы запавет», Еўе, 1611; «Новы запавет», Куцейна, 1652 і інш.).
Пастаронкавая ілюстрацыя ў кірылаўскіх выданнях першай паловы
XVII ст. не атрымала прыкметнага развіцця. У згаданай «Граматыцы» 1596 г. адлюстравана жанчына з ключом у левай руцэ — сімвалічная выява граматыкі, закампанаваная ў лінейную і архітэктурна-дэкаратыўную рамкі. Фігура жанчыны намалявана пластычна, амаль скульптурна. Аб’ём мадэліраваны жывымі сакавітымі штрыхамі, пакладзенымі па форме. Вобраз граматыкі створаны, несумненна, пад уплывам Рэнесанса. Ва ўсходнеславянскай графіцы ён
32. Святы Каліст. Ілюстрацыя да «Евангелля». Еўе, 1616
з’яўляецца самым раннім вобразамсімвалам.
У брацкіх выданнях папулярным быў франтыспіс з выявай цара Давіда або евангелістаў. Самы ранні франтыспіс аздобіў віленскую «Псаломніцу» (1595). Фігура цара Давіда выканана ў ім пад уплывам гра-
вюры II. Мсціслаўца з «Псалтыра» 1576 г. Гэты ж Давід паўтораны і ў еўшскім «ГІовым запавеце» (1611). Кнігу ўпрыгожылі таксама выявы евангелістаў, якія таксама зроблены па ўзору гравюр Мсціслаўца.
Самыя ўдалыя выявы евангелістаў выі^ананы для віленскага «Новага запавету з псалтырам» (1623). Выразныя, нетрафарэтныя паставы, пераканаўчы тыпаж і адзенне. Вобразы такія жыццёвыя, нібы мастаку пазіравалі беларускія рамеснікі і сяляне. Майстар «Новага запавету» ведаў гравюры Мсціслаўца, але жыццёвая праўда была для яго важней. Усе пяць яго дрэварытаў паўтораны ў «Новым запавеце» 1641 г., a «Марк» і «Матфей» надрукаваны яшчэ і ў «Буквары» (1652). Гэта «ключавыя» ксілаграфіі віленскаеўінскай школы.
Часта адны і тыя ж дрэварыты паўтараліся ў розных выданнях. Так, непераўзыдзеная па мікраскапічнай тэхніцы гравіроўкі «Тройца», якая згадвалася ў «Дыёптры» (1642), паўторана ў еўінскіх кнігах «Псалтыр» і «Дыёптра» (абедзве 1642 г.), «Евангелле» (1644), «Буквар» (Вільня, 1652). Усе «Тройцы» ў гэтых кнігах адбіты з адной дошкі.
У XVII ст. у кірылаўскай кнізе адраджаецца рэдкая ў беларускай кнізе пастаронкавая ілюстрацыя. Пасля выданняў Скарыны першай віленскай кнігай з ілюстрацыямі да тэксту быў «Часаслоў» (1617), выдадзены Мамонічамі. У ім змешчаны ілюстрацыі: «Сашэсце святога духа», «Благавешчанне», «Нараджэнне Хрыста», «Пакланенне валхвоў», «Малітва цара Давіда», «Уваход у Іерусалім», «Распяцце» і інш. Стыль ілюстрацый блізкі да ксілаграфіі віленскіх выданняў Скарыны. Яны награвіраваны тонкім штрыхом, што нагадвае тэхніку медзярыта. Фігуры, тыпаж, адзенне персанажаў, архітэктурныя элементы трактуюцца рэалістычна. Гравёр умела карыстаецца разцом: роўныя, густа па-
33. Евангеліст Марк. «Новы запавет». Вільна, 1623
пазіцыі і тыпажу гэта гравюра ўзыходзіць да «Васіля Вялікага» са страцінскага «Служэбніка» (1604). У сваю чаргу віленская гравюра з’явілася ўзорам для аналагічнай выявы з «Кнігі вялікіх пастараў» (Масква, 1665).
У цэлым віленска-еўінская школа дрэварыта развівалася пад прыкметным уздзеяннем гравюр Мсціслаўца з «Евангелля» (1575) і «Псалтыра» (1576). Гэтай школе належаць самыя дасканалыя ўзоры мастацтва кнігі.
3 прычыны ўзмацнення сацыяльна-палітычнага, нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту, рэзкіх нападаў на брацкае кнігадрукаванне яго цэнтры ў другой чвэрці XVII ст. перамясціліся з заходніх абласцей ва ўсходнія: асноўную ролю ў развіцці кніжнай гравюры ў гэты час адыгрывалі Куцейна і Магілёў.
Куцеінская друкарня прадоўжыла традыцыі брацкага друкарства: той жа наборны арнамент, што ў выданнях Вільні і Еўя, які добра ведалі куцеінскія друкары. Выдадзеная
кладзеныя па форме паралельныя штрыхі мадэліруюць аб’ём.
Як устанавіла А. Зёрнава, большасць дрэварытаў «Часаслова» 1617 г. скапіраваны з львоўскіх выданняў «Часаслова» (1609) і «Кнігі аб свяшчэнстве» (1614). Віленскія копіі зроблены настолькі дакладна, што іх лёгка прыняць за арыгіналы.