Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Апрача ілюстрацый у «Часаслове» 1617 г. на адвароце тытула змешчана выява багаслова Васіля Вялікага ў рост у багатым царкоўным убранні. Аздоблены крыжамі гімацій прыгожа аблягае цела, цяжкімі складкамі спадае ўніз. Фігура Васіля Вялікага манументалізавана, погляд засяроджаны, задуменны, нават суровы. У левай руцэ ён трымае кнігу. Мастак адчувае пластыку цела, пераканаўча перадае аб’ём, які мадэліруецца кароткім штрыхом. Па кам-
34. Уваход у Іерусалім. Ілюстрацыя да «Часаслова». Вільна, 1617
імі «Дыёптра» (1651) —дакладны перадрук «Дыёптры», надрукаванай у Еўі ў 1642 г. Але Куцейна не паўтарала механічна традыцыі, а развівала іх. Характэрная асаблівасць
35. Малітва цара Давіда. Ілюстрацыя да «Часаслова». Вільна, 1657
гравюр куцеінскай школы — блізкасць да беларускай народнай творчасці, да лубка. Контур і штрых у дрэварытах набывае асаблівую сакавітасць; ён не тонкі, не «металаграфічны», як у Мсціслаўца і яго віленска-еўінскіх паслядоўнікаў, а важкі, нават месцамі грубаваты, але заўсёды каларытны. Агульны лад куцеінскіх дрэварытаў больш дэкаратыўны.
Куцеінская друкарня пачала працаваць у 1630 г. пад кіраўніцтвам беларускага культурнага дзеяча і друкара Спірыдона Собаля, які па запрашэншо беларускага магната Багдана Статкевіча прыехаў з Кіева, дзе выдаў некалькі кніг: «Лімантар» і «Мінею», 1628; тры выданні «Актоіха», 1628—1629; «Апостал», 1630. У параўнаўча нядаўна знойдзеным кіеўскім «Актоіху» (1628)
тытул выкананы ў тэхніцы медзярыта. Гэта першы вопыт металаграфіі ў кірылаўскіх выданнях. Як і ў віленскіх выданнях, за аснову кампазіцыі тытула ўзяты матыў брамы ў стылі сталага барока. Тэкст размешчаны ў светлым праёме, пасярэдзіне. Па абодва бакі на фоне калон адлюстраваны фігуры архангелаў Міхаіла і Гаўрылы; зверху анёлы трымаюць круг, у якім награвіравана сцэна са свяшчэннага пісання. Кампазіцыя тытула «Актоіха» блізкая да медзярытаў нясвіжскага майстра Тамаша Макоўскага.
Пераехаўшы ў 1630 г. з Кіева ў Оршу, С. Собаль у Куцеінскім манастыры друкуе «Актоіх» (каля 1632), «Буквар» і «Малітаслоў» (1631), «Часаслоў» (1632), заканчвае друкаванне асобных экземпляраў «Апостала», праца пад якім пачалася яшчэ ў Кіеве.
Па ўзроўню мастацкага аздаблення куцеінскія выданні Собаля блізкія да яго кіеўскіх, бо амаль увесь друкарскі матэрыял (два віды шрыфтоў, трынаццаць дошак заставак, некалькі дзесяткаў ініцыялаў, тры-чатыры канцоўкі, рамкі тытульных лістоў і дошкі для ілюстрацый — «Іаан Дамаскін», «Апостал Лука», «Хрыстос з херувімамі») Собаль перавёз з Кіева. Відаць, у Куцейне былі выкананы гравюры «Апостал Лука», «Герб Багдана Статкевіча» для «Апостала» 1630—1632 гг. і шэраг заставак і ініцыялаў. Першая дошка кампазіцыйна амаль цалкам паўтарае гравюру, змешчаную ў пяці першых варыянтах кіеўскага «Апостала», але тут яна меншага памеру і змешчана ў рамцы з наборнага арнаменту 50.
Сапраўдным багаццем выданняў Собаля з’яўляюцца ініцыялы, якія ўпрыгожаны малюнкамі птушак, звяроў, чалавечых фігур. Часцей за ўсё
50 Зернова A. С. Белорусышй печатннк Спнрпдон Соболь//Кнпга: Нсслед., матерналы. М., 1965. С. 134—136.
ініцыялы гравіраваны белым штрыхом на густым чорным фоне. Па стылю гэтыя загалоўныя літары ўзыходзяць да скарынінскіх. У «Буквары» (1636) перад пачаткам тэксту змешчана выява маці боскай з целам Хрыста на каленях. Дошка гравюры, відаць, выканана ў Беларусі.
Дзейнасць куцеінскай друкарні працягвалася да 1654 г. Тут выйшлі «Дзідаскалія», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» (абедзве 1637 г.), «Брашна духоўнае» (1639), «Асмагласнік» (1646), «Трэфалагіён» (1647), «Дыёптра» (1651), «Новы запавет з псалтырам» (1652), «Дзідаскалія», «Буквар», «Лексікон славенаросскій...» Памвы Бярынды (усе 1653 г.), «Дыёптра» (1654) і інш.51
Болыпасць кніг куцеінскай друкарні выдадзена ў чацвёртую долю ліста — фармат пражскіх кніг Скарыны. Часта ўжываўся чырвоны колер. Шырока прымяняўся на тытулах літы наборны арнамент. Шрыфт для многіх выданняў («Дзідаскалія», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», «Брашна духоўнае» і інш.) адліты паводле ўзору шрыфту Собаля.
У 1653 г. куцеінская друкарня выдала «Лексікон славенаросскій...», складзены вядомым дзеячам усходнеславянскай культуры Памвай Бярындай. Друк кнігі вельмі якасны. Тэкст надрукаваны ў чацвёртую долю ліста ў два слупкі, акаймаваныя двайнымі лінейнымі рамкамі. Аднаколерны тытул аздоблены рамкай з наборнага арнаменту, які сустракаецца і ў канцоўках асобных раздзелаў. Малюнак, як і агульная кампазіцыйная пабудова, блізкі да выданняў Еўя.
Сціпла аформлена і надрукавана ў чацвёртую долю ліста «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» (1637) — распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе раман усходняга паходжан-
ня, які, паводле старажытнай традыцыі, прыпісваецца Іаану Саваіту або Іаану Дамаскіну. Пераклад paMana з грэчаскай мовы на беларускую зрабіў у Куцейне Іасаф Палаўко — намеснік магілёўскага брацкага Богаяўленскага манастыра. На тытуле «Гісторыі» — штрыхавая рамка з выявай святых, тэкст на старонках акаймаваны наборнымі рамкамі. У якасці заставак і канцовак на асобных старонках ужыты літы наборны арнамент. Асаблівую цікавасць у мастацкім афармленні кнігі ўяўляе ілюстрацыя з выявай Варлаама і Іасафа.
...Раскошны палац Іасафа. Індыйскі царэвіч сядзіць на троне пад балдахінам. Побач стол, на якім ляжыць скіпетр. Перад Іасафам — Варлаам, які трымае «камень веры». Добра перададзена абстаноўка палаца: калона на заднім плане за Варлаамам, фігурка ідала за тронам. Перспектыўна намалявана падлога палаца, падзеленая на прамавугольнікі. Пераканальна вырашаны вобразы герояў рамана — канкрэтнаіндывідуальныя, пазбаўленыя схематызму. Гравюра выдатна скампанавана. Штрыхоўка сакавітая, смелая.
«Варлаам і Іасаф» — першая свецкая сюжэтная ілюстрацыя ў беларускім кірылаўскім друкарстве. Яе кампазіцыйная схема паўторана ў медзярыце маскоўскага выдання «Гісторыі пра Варлаама і Іасафа» (1681), якую надрукаваў Сімяон Полацкі, а медзярыты выканаў рускі майстар А. Трухменскі па малюнках С. Ушакова. Гэта самыя раннія металагравюры ў рускім мастацтве. Асобныя з іх рабіліся па ўзору куцеінскіх дрэварытаў52.
Шляхам параўнальнага аналізу ўдалося вызначыць, што куцеінскаму аўтару гравюры «Варлаам і Іасаф» належаць таксама дрэварыты
51 Лукьяненко В. II. Каталог белорусскнх нзданпй... G. 256.
52 Сндоров A. А. Древнерусская кннжная гравюра. М., 1951. С. 268—270.
з выявамі цара Давіда («Брашна духоўнае»), Іаана Дамаскіна («Асмагласнік») і чатырох евангелістаў («Новы запавет з псалтырам», 1652). Манументальныя па кампазіцыі, напоўненыя ўнутранай сілай, трапяткім жыццём, гэтыя творы выпраменьваюць жыццесцвярджальную энергію. Стылістыка дрэварытаў сугучна беларускаму народнаму лубку з яго экспрэсіўным, упэўнена пакладзеным штрыхом.
Сярод выданняў Куцейны вылучаецца «Трэфалагіён» — шэдэўр мастацтва беларускай кнігі XVII ст. Асабліва трэба адзначыць ксілаграфіі «Богаз’яўленне», «Увядзенне маці боскай», «Раство Хрыста», «Вадохрышча», «Праабражэнне», «Успенне маці боскай». Пасля гравюр віленскага «Часаслова» (1617) гэта новы ілюстрацыйны цыкл, змешчаны сярод тэксту. Шматфігурныя сцэны (а яны пераважаюць) носяць жанравы характар, тыпаж строга абазна-
36. Раство Хрыста. Ілюстрацыя да «Трэфалагіёна». Куцейна, 1647
чаны. Асабліва ярка праступае жанравасць у гравюры «Раство Хрыста». Традыцыйны евангельскі сюжэт вырашаны з такой жыццёвай перакананасцю ў трактоўцы фігур, іх пастаў, адзення, выразаў твараў,
37. Успенне маці боскай. Ілюстрацыя да «Трэфалагіёна». Куцейна, 1647
што выклікае здзіўленне. Персанажы ў вясковай вопратцы нагадваюць беларускіх пастухоў. Па сіле рэалізму гэта гравюра можа быць пастаўленаўадзін радзтакім творам, якабраз «Нараджэнне маці боскай» (1649) Пятра Яўсеевіча з Галынца.
Апрача ілюстрацый у «Трэфалагіёне» змешчана дзесяць гравюр з вобразамі святых: «Міхаіл Архангел», «Іаан Златавуст», «Мікола Мірлікійскі», «Васіль Вялікі», «Рыгор Багаслоў», «Юрый Пераможац», «Іаан Прадцеча» і інш. Па манеры гравіроўкі, характару тыпажу можна сцвярджаць, што ўсе гравюры
38. Праабражэнне. Ілюстрацыя да «Трэфалагіёна». Куцейна, 1647
створаны адной рукой. Аднак кожны вобраз непаўторны, індывідуальны. Майстар «Трэфалагіёна» выдатна перадаў іх характар. Ілюстрацыі вылучаюцца выразнай, сакавітай штрыхоўкай, у якой ярка выяўляецца спецыфіка абразной гравюры.
Усе ілюстрацыі ў тагачаснай кірылаўскай кнізе ананімныя, таму мы не можам назваць куцеінскіх мастакоў і гравёраў. Можна, аднак, меркаваць, што асобныя выданні аздобіў «майстар Паісій». Каля 1656 г. гэты гравёр разам з куцеінскай друкарняй пераехаў у Расію. 3 падпісаных, дакладна атрыбутаваных дрэварытаў Паісія вядомы «Вобраз Адзігітрыі» і «Якаў Баравіцкі». Абедзве гравюры змешчаны ў кнізе «Рай мысленны» (1659), якая надрукавана беларускімі майстрамі ў Расіі ў Іверскім манастыры 53. Параўнальны аналіз згаданых падпісаных гравюр
53 Сіідоров A. А. Древнерусская кпяжпая гравюра. С. 204—206.
з ілюстрацыямі куцеінскіх кніг наводзіць на думку, што яны належаць аднаму і таму ж майстру.
Як адзначалася, у XVII ст. апрача ксілаграфіі паспяхова развівалася металагравюра (медзярыт, афорт). Яна давала дакладны, вытанчаны штрых у спалучэнні з паўтанамі, што мела важнае значэнне для апрацоўкі самых дробных дэталей, подпісаў і г. д. Медзярыт спрыяў піырокаму выкарыстанню перакрыжаванай штрыхоўкі, багатай танальнай мадэліроўкі формы, рэалістычнай перадачы рэфлексаў, святла і ценяў, паўтаноў. Іменна ў гравюры на медзі найбольш ярка выявіліся пошукі мастакоў у перадачы прасторы, у засваенні класічнай спадчыны.
Першыя гравюры на метале на беларускія тэмы былі зроблены за мяжой — у Італіі, Германіі, Галандыі. У 1579 г. у Італіі награвіраваны «Карта Полацкай зямлі» і «План Полацка» 54. Абодва творы гравіраваў італьянскі майстар Батыста Кавалерыс, які скарыстаў малюнкі Станіслава Пахалавецкага. У 1579 г. апошні састаяў пісарам кароннай канцылярыі Стэфана Баторыя і прымаў удзел у аблозе Полацка, дзе, відаць, з натуры зрабіў падрыхтоўчыя малюнкі для згаданых медзярытаў. Да XVI ст. адносіцца таксама некалькі рэалістычных медзярытаў з выявай Гродна (захоўваюццца ў аддзеле мастацтва бібліятэкі АН УССР у Львове) 55.