Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Абразы святочнага чына разлічваліся на паступовае разглядванне і нетаропка разгортвалі свае кампазіцыі ўздоўж усяго рада. Яны вылучаюцца найбольшай апавядальнасцю («Цалаванне Ганны і Іакіма» з Олтуша).
Беларускія іканастасы часцей за ўсё былі драўляныя, упрыгожаныя рэльефнай, часам ажурнай разьбой і мелі пірамідальныя карункавыя сілуэты. Іх завяршалі разьбяныя па канту дошкі з выявай прарокаў (часцей паясныя або пагрудныя), якія
выконвалі болып дэкаратыўную, чым інфармацыйную функцыю.
Аііісапая вышэй структура іканастаса па Беларусі была вельмі трывалай і захоўвалася на працягу ўсяго XVII і XVIII стагоддзяў.
* * *
У канцы XVI — пачатку XVII ст. у выяўленчым мастацтве Беларусі склаўся самастойны жанр партрэта. Асаблівага росквіту ён дасягнуў у XVII — пачатку XVIII ст., зрабіўшыся вядучым жанрам свецкага жывапісу. Гэта быў час, калі ў аслабленай пастаяннымі войнамі, эканамічна раздробленай Рэчы Паспалітай каралеўская ўлада была нязначнай, палітычным і эканамічным жыццём краіны, па сутнасці, кіравалі магнацкія роды. На тэрыторыі Беларусі, якая ў той час уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, гаспадарылі Радзівілы, Тышкевічы, Тызенгаўзы, Патоцкія. Яны мелі сваю армію, сваю выканаўчую і заканадаўчую ўладу. Нават самы збяднелы шляхціц, карыстаючыся правам «вета», меў адносную незалежнасць і ўладу. He выпадкова ў грамадстве расла цікавасць да роду, сям’і, асобы. Кожны буйны феадал імкнуўся не толькі да багацця, да ўплыву на дзяржаўныя справы, але і хацеў пакінуць у спадчыну сваім нашчадкам сведчанне сваёй вядомасці і славутасці. Такім сведчаннем мог стаць партрэт з адлюстраваннем на ім усіх атрыбутаў радавітасці, улады і багацця. Акрамя таго, XVII стагоддзе азнаменавана нацыянальна-вызваленчай барацьбой, якую ўзначальвалі многія выдатныя асобы. Павялічваецца цікавасць да гэтых людзей, імкненне адлюстраваць іх вобразы на партрэтах. Таму партрэты такога роду з’яўляліся ў той час сродкам выражэння пэўных ідэй, настрояў, думак.
Партрэт XVI—XVIII стст. з’яўляецца не толькі творам мастацтва, а яшчэ (можа, і найперш) генеалагічным дакументам, які ўвекавечвае прадстаўніка таго ці іншага роду і з’яўляецца яго своеасаблівым «пашпартам». Такая функцыяпальная накіраванасць партрэта нараджала своеасаблівыя стылістычныя прыкметы, якія не змяняліся на працягу многіх дзесяцігоддзяў, аж да пачатку XIX ст. Складваецца тып партрэта, які ў польскім мастацтвазнаўстве называецца «сармацкім», у Рускай дзяржаве вядомы з другой паловы XVII ст. як «парсуна». Для партрэтаў такога роду характэрны строгія каноны: фігуры падаюцца ў рост, радзей пагрудна або пакаленна, у парадным адзенні з атрыбутамі ўлады: гетман — з булавой, маршалак — з маршальскім жэзлам, падкаморы — з ключом і г. д. На фоне звычайна маляваліся падвязаныя драпіроўкі і элементы архітэктуры, што рабіла ўражанне і надавала партрэту ўрачыстасць і параднасць. Выява дапаўнялася доўгім надпісам, у якім паведамлялася пра ўзнагароды, тытул, пасады партрэтаванага, a таксама некаторыя біяграфічныя звесткі. Нярэдка ў правым ці левым кутку партрэта можна было ўбачыць і герб заказчыка. У свецкіх партрэтах мадэліроўка формы была амаль такая ж, як і ў абразах, але партрэтысты болып засяроджвалі ўвагу на фактуры прадметаў, іх бытавой сутнасці, трактоўцы дэталей адзення, асобных рэчаў. Мастак імкнуўся праўдзіва перадаць натуру. Ён аб’ёмна пісаў толькі твар мадэлі, фігура ж трактавалася плоскасна, поза — застылай, скаванай. «Сармацкі» партрэт існаваў на тэрыторыі ўсёй Рэчы Паспалітай, г. зн. і на беларускіх землях. Партрэты, створаныя на тэрыторыі Беларусі, маюць некаторыя элементы, уласцівыя польскаму, літоўскаму, украінскаму партрэтнаму мастацтву XVI—XVIII стст. Таму праблему беларускага партрэта трэба
разглядаць у агульным комплексе праблем, звязаных з культурай усходніх і заходніх славян і іншых народаў.
У мастацтве партрэта, якое развівалася на тэрыторыі Беларусі, можна вылучыць шэраг твораў, цесна звязаных з еўрапейскім жывапі-
сам, створаных пераважна замежнымі мастакамі або мясцовымі жывапісцамі, якія атрымалі еўрапейскую адукацыю.
25. Успенне. Абраз з в. Олтуш Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл.
1650. ДММ БССР
Мяркуючы па выяўленчай канцэпцыі, па адносінах мастака да мадэлі, яе трактоўцы, партрэт Кацярыны Слуцкай (2-я палова XVI ст.) напісаны прадстаўніком польскай мастацкай школы, якая зрабіла асабліва прыкметны ўплыў на развіццё беларускага партрэта.
Адзін з ранніх партрэтаў у калекцыі ДММ БССР — партрэт Юрыя Радзівіла. У ім адчуваецца ўплыў
26. Невядомы мастак.
Партрэг Януша Радзівіла. 60-я гг. XVII ст. ДММ БССР
творчай манеры Лукаса Кранаха. У XVI ст. Радзівілы былі цесна звязаны з нямецкімі княжацкімі родамі. Партрэт дачкі Юрыя Радзівіла Барбары Радзівіл быў таксама напісаны мастаком школы Лукаса Кранаха.
Выява Альбрэхта Станіслава Радзівіла (ДММ) таксама блізкая да еўрапейскай школы жывапісу. Яго аўтар, магчыма, належаў да майстроў кола Петэра Данкерса (1596? —1661), які атрымаў адука-
цыю ў Галандыі і шмат гадоў працаваў у Вільні, Варшаве і Гданьску. Ювелірная стараннасць у апрацоўцы дэталей, дакладнасць, дакументальнасць у перадачы прадметнага свету, што характэрна для галандскага мастацтва, уласцівыя таксама партрэтам Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага (ДММ) і Януша Радзівіла (ДММ), створаным у 1630-х гадах Барталамеем Стробелем (1591 —1650), прыдворным мастаком караля Уладзіслава IV, творчасць якога аказала значны ўплыў на мясцовае мастацтва. Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі — сын Аляксандра Заслаўскага і Ефрасінні Астрожскай. Нягледзячы на сваю маладосць, ён карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод сваіх сучаснікаў. Юнак быў добра адукаваны, ведаў некалькі замежных моў, любіў літаратуру, сам спрабаваў сваё пяро. Яго двор зрабіўся цэнтрам літаратурнага і мастацкага жыцця таго часу. У 1635 г. Стробель напісаў партрэт заслаўскага князя, які захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. ІІартрэт, які знаходзіцца ў ДММ БССР, мае стылістычнае падабенства з варшаўскім партрэтам. Магчыма, аўтарам яго з’яўляецца таксама Б. Стробель.
Партрэт Януша Радзівіла ,(1630, ДММ), напісаны пасля атрымання ім звання падкаморыя Вялікага княства Літоўскага. Радзівіл паказаны ў лёгкім развароце ўправа, рукой ён абапіраецца на стол, на якім ляжыць вялікі ключ — сімвал пасады падкаморыя. Апрануты ён у еўрапейскі касцюм: на ім кароткі пурпуэн з сярэбрана-чырвонай парчы з геаметрычным арнаментам, на плячах — вялікі белы каўнер, упрыгожаны тонкімі карункамі, і такія ж манжэты. Па модзе таго часу доўгія да плеч валасы і невялікая бародка. Лёгкім святлаценем мастак мадэліруе твар з выразнымі рысамі, але аб’ёмна вылепленаму твару быццам супрацьпастаўлены педантычна, дэ-
талёва выкананы касцюм. Рупліва выпісаны кожны зігзаг арнаменту на тканіне, старанна перададзена кожная дэталь малюнка карункаў. Такое спалучэнне двух супрацьлеглых мастацкіх вырашэнняў было характэр-
27. I. Шрэтар. Партрэт Катажыны і Марыі Радзівіл. 1646. ДММ ВССР
на для Б. Стробеля. Таму ў нас ёсць усе падставы меркаваць, што нясвіжскі партрэт Януша Радзівіла быў напісаны таксама Барталамеем Стробелем.
На другім партрэце невядомага майстра Януш Радзівіл (ДММ) паказаны ў больш сталым узросце, у перыяд росквіту сваёй дзейнасці і магутнасці. На ім карычневы жупан з радам дробных залацістых гузікаў і чырвоная, падбітая цёмным футрам дэлія, якая спераду зашпілена
спражкай, упрыгожанай каштоўнымі камянямі. На століку злева гетманская булава. У твары, фігуры гетмана Вялікага княства Літоўскага адчуваецца годнасць прадстаўніка заможнага і магутнага роду. Партрэт напісаны з дастатковай жывапіснай свабодай, шырокім плаўным мазком у цёплай залаціста-карычневай колеравай гаме, любімай мастакамі Нідэрландаў.
Жывапісец Іаган Шрэтар — прыхільнік фламандскага мастацтва, HeMen; па паходжанню, жыў у Вільні і працаваў на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. Архіўныя дакументы сведчаць, што ў 1646 г. Аляксандра Сабеская, настаяцельніца манастыра брыгітак у Гродна, заключыла дагавор з I. Шрэтарам на напісанне 8 рэлігійных кампазіцый для касцёла Благавешчання. Мастак працуе некаторы час у Гродна. Вядомы беларуска-польскі паэт і даследчык літаратуры XIX ст. Уладзіслаў Сыракомля ўспамінае, што ў Нясвіжскай галерэі знаходзілася некалькі партрэтаў, створаных I. Шрэтарам. У зборы ДММ БССР ёсць палатно, датаванае і падпісанае мастаком. На ім — дзве жонкі Януша Радзівіла: нябожчыца Катажыпа з Патоцкіх і жывая ў момант напісання партрэта Марыя Лупу. He выпадкова аўтар размясціў жанчын у розных плоскасцях палатна: фігура Катажыны напаўзаслонена постаццю Марыі. Кампазіцыйная схема партрэта запазычана мастаком з фламандскага мастацтва. Кіруючыся рэалістычнымі традыцыямі гэтай мастацкай школы, Шрэтар імкнецца даць псіхалагічную характарыстыку сваіх гераінь. У вобразах няма той заглыбленасці ў сябе, што характэрна для традыцыйнага параднага партрэта. Асабліва жывыя і выразныя вочы ў Марыі Лупу. Яны нібы выпраменьваюць энергію і ўнутраную сілу. Далікатная Катажына Патоцкая, наадварот, глядзіць з мяккай усмешкай. Нягледзячы на сваё замілаванне фламанд-
28. Невядомы мастак.
Партрэт Крыштафа Весялоўскага.
1636. ДММ БССР
скім мастацтвам, майстар усё ж прытрымліваецца традыцый партрэтнага жывапісу, якія былі паспаўсюджаны на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Лёгкімі мазкамі ён лепіць аб’ёмы твараў. Але фігуры плоскія. Яны нібы выключаны з навакольнага асяроддзя. I ў позах, і ў жэстах адчуваецца застыласць, скаванаснь.
Асаблівай увагі ў беларускім партрэтным мастацтве заслугоўвае група твораў, якая адрозніваецца ад вядомых еўрапейскіх схем мастацкім ладам і манерай пісьма, характэрнай толькі для мясцовых мастакоў, выхадцаў з Беларусі.
Замежныя мастакі не маглі задаволіць рост попыту на партрэт, што садзейнічала болып актыўнай рабоце ў гэтым жанры мясцовых майстроў. Архіўныя дакументы і іншыя пісьмовыя крыніцы раскрываюць разнастайнае па нацыянальнаму складу кола мастакоў, якія працавалі ппы нясвіжскім двары Радзівілаў44. Несумненную цікаваспь прадстаўляе кантракт Крыштафа Радзівіла ў 1620 г. з віленскім мастаком Янам Мачульскім, які абавязауся напісаць 11 копій партрэтаў 45. Сярод прозвішчаў мастакоў шмат мясцовых імён. Стаповішча мясітовых мастакоў было незайздросным. Гэтыя людзі, па сутнасці, былі ўласнасцю сваіх гаспадароў. Іх творчы лёс цалкам залежаў ад густаў і патрабаванняў мецэнатаў.