Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Далейшая распрацоўка пытанняў гісторыі беларускага мастацтва звязана з імем М. С. Кацара, які выдаў у пасляваенныя гады некалькі кніг: «Выяўленчае мастацтва Беларусі дакастрычніцкага перыяду» (1969), «Беларуская архітэктура: Гістарычны нарыс» (1956) і інш. Але названыя працы не даюць поўнага ўяўлення пра гісторыю гэтых відаў мастацтва. Некаторыя пытанні ў іх разгледжаны досыць фрагментарна.
Разнастайныя аспекты беларускай архітэктуры грунтоўна даследаваў У. А. Чантурыя. Яго «Гісторыя архітэктуры Беларусі», якая вытрымала тры выданні (1969, 1977, 1985), паклала пачатак многім даследаванням у гэтай галіне мастацтва.
Развіццё графічнага мастацтва ў XVI—XVIII стст. разглядаецца ў працах В. Ф. Шматава. Даследчык упершыпю ўвёў у навуковы ўжытак шмат цікавых і новых фактаў, якія сведчаць, што графічнае мастацтва многіх славутых майстроў гравюры данага перыяду дасягнула свайго найбольшага развіцця і было на ўзроўні лепшых еўрапейскіх узораў.
Многія віды дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва досыць поўна разгледжапы ў працах М. С. Кацара, М. М. Яніцкай, Я. М. Сахуты, Д. С. Трызны, Н. Ф. Высоцкай і інш. У кола іх інтарэсаў увайшлі і найболып распаўсюджаныя віды ма-
стацтва: шкларобства, разьба па дрэву, ткацтва, мастацкая апрацоўка металу і інш.
У другім томе «Гісторыі беларускага мастацтва» пе толькі абагульнены даследаванпі беларускіх вучопых, але знайшлі адлюстраванне і міюгія, раней не распрацаваныя ў беларускай мастацтвазнаўчай навуцы пытанні нашай культурнай спадчыны.
Том падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (загадчык аддзела доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў) сумесна з прадстаўнікамі іншых інстытутаў All БССР, а таксама Дзяржаўнага мастацкага музея БССР і Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава.
Над томам працавалі: доктар мастацтвазнаўства Л. М. Дробаў, доктар філасофскіх навук У. М. Конан; кандыдаты мастацтвазнаўства Н. Ф. Высоцкая, П. А. Карнач, A. М. Кулагін, A. К. Лявопава, Я. М. Сахута, В. В. Церашчатава, В. Ф. Шматаў, М. М. Яніцкая; кандыдаты архітэктуры Т. В. Габрусь, Т. I. Чарняўская, Ю. А. Якімовіч; кандыдат гістарычных навук М. А. Ткачоў; павуковыя супрацоўнікі Э. I. Вецер, Т. А. Карповіч, A. I. Сямёнаў, Д. С. Трызна; В. В. Філіпаў, IO. В. Хадыка.
Бібліяграфію склаў кандыдат мастацтвазнаўства П. А. Карнач, імянны і прадметна-геаграфічны паказальнікі — Д. С. Трызна. Ілюстрацыйны матэрыял падабраў кандыдат мастацтвазнаўства 3. I. Жук. Здымкі для першага і другога тамоў выканалі В. А. Бараноўскі. У. Ф. Варварын, У. Б. Жарко, Г. Л. Ліхтаровіч, Я. М. Сахута, Ю. А. Якімовіч.
Г л a в a I
МАСТАЦТВА КАНЦА XVI — ПЕРШАП ПАЛОВЫ XVII ст.
Мастацкая культура Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст. у асноўным складвалася пад моцным уплывам Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Распаўсюджванне царкоўнай уніі (1596) выклікала шэраг перамен у светаўспрыманні прыхільнікаў, з аднаго боку, каталіцкай і з другога — праваслаўнай царквы.
Пранікненне на тэрыторыю Беларусі каталіпкіх ордэнаў (піяраў, бенедзікцінцаў, езуітаў, кармелітаў і інш.), якія ў сваіх мэтах выкарыстоўвалі барацьбу дзвюх супрацьлеглых рэлігійных ідэалогій, стварыла спрыяльную глебу для распаўсюджання ў мастацтве стылю барока, які прыйшоў па змену позняму рэнесансу. Школы піяраў, езуітаў і іншых культывавалі гэты стыль, які стаў афіпыйным стылем пануючых класаў. У класавай барацьбо сацыяльных груп насельніптва, якая насіла рэлігійную афарбоўку, шырока выкарыстоўваліся кнігадрукаванне, літаратура і мастацтва.
Распаўсюджвалася так званая палемічная літаратура. Ідэолагі РэФармацыі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі ў сваіх пропаведзях культывавалі свецкае мастацтва і літаратуру з мэтай яшчэ большага іх уздзеянпя на свядомасць грамадства.
Ва чмовах вострай ідэалагічнай барацьбы ўзніклі трьт асноўныя кірункі эстэтычнай думкі: рацыяналістычны. які арыентаваўся на ідэалогію Рэфармацыі; нацыянальна-патрыятычны, заснаваны на традыцыях усходнеславянскай і старажытнарускай культуры; уніяцка-каталіцкі, які абапірахся на традыпыі заходнееўрапейскай культуры. Пры гэтым выяўленчае мастацтва развівалася галоўным чынам у рэчышчы апошніх двух кірункаў, паколькі ідэолагі рэфармацкага рацыяналізму пад уплывам старазапаветнай канцэпцыі культуры арыептаваліся галоўным чынам на літаратуру, непрыхільна адпосіліся да скульптуры і жывапісу
(асабліва царкоўных), залічваючы іх да «паганскіх» традыцый ідалапаклонства.
Рэфармацкі рух значна аслабіў царкоўную манаполію на ідэалогію. Рэакцыяй на яго было ўзмацненне ідэалагічнай экспансіі каталіцызму і шырокае пранікненне ў сістэму асветы, навукі і мастацкай культуры ордэна езуітаў, які ў канцы XVI першай палове XVII ст. стварыў свае калегіі і місіі амаль ва ўсіх гарадах Беларусі. Усведамляючы непазбежнасць развіцця навукі і свецкага мастацтва, лідэры езуітаў (П. Скарга і інш.) імкнуліся паставіць дасягненпі антычпай і рэпесанснай культуры на службу артадаксальнай царкве.
Ордэн езуітаў бьгў носьбітам каталіцка-лацінскага касмапалітызму і не садзейнічаў развіццю беларускай нацыянальнай культуры. Яму супрацьстаялі праваслаўныя брацтвы, у асяроддзі якіх складваліся пачаткі славянскай гуманітарнай навукі і мастацтва.
Для мастацкай культуры Беларусі першай паловы XVII ст. характэрны два тыпы барока як мастацкага кірунку і сістэмы эстэтычнага светапогляду — заходнееўрапейскі і ўсходнеславянскі. Першьт ўзнік на аснове засваення еўрапейскай свецкай культуры і лацінскіх літаратурных традыцый, носьбітамі якіх былі каталіцкія і уніяцкія ордэны (езуіты, піяры і інш.). Другі, усходнеславянскі, тып барока ўзнік на глебе традыцый старажытнарускай хрысціянскай культуры, асобных дасягненняў рэнесанснай навукі і свецкага мастацтва.
Такім чынам, для гісторыі мастацкай культуры Беларусі канца XVI — першай паловы XVII ст. характэрны ўскладненне структуры, узмапненне светапогляднай дыферэнпыяпыі, станайленне барока як сінтэзу рэнесанснай і сярэдневяковай кулыур, прыкметны рост свецкіх элементаў у архітэктуры, выяўлен-
чым мастацтве і літаратуры, а таксама дыялектычна супярэчлівае адзінства дзвюх тэндэнцый — узмацненне ўплыву заходнееўрапейскіх форм мастацтва, з аднаго боку, і развіццё рэгіянальнаіі (усходнеславянскай) і нацыянальнай мастацкай школы — з другога.
ГО РАД АБ УД АЎПІЦТ ВА 1 АРХІТЭКТУРА
Канец XVI і першая палова XVII ст. у архітэктуры адзначаны з’яўленнем і станаўленнем новага мастацкага стылю — барока. ІІовы стыль адпавядаў агульн-аму працэсу ўскладнення ўяўленняў аб прыродзе і грамадстве, аб асобе чалавека-стваральніка, які паступова вызваляўся ад путаў рэлігійпага светапогляду і падымаўся да вяршынь разумення мастацтва, яго сутнасці і ролі ў развіцці грамадства. Ускладненне палітычнай сітуацыі, культурна-рэлігійных адносін, уздым нацыянальнай самасвядомасці, узмацненне антыфеадальнага і нацыянальна-вызваленчага руху — усё гэта знайшло своеасаблівае праламленне ў эстэтычнай канцэпцыі барока, для якога характэрны экспрэсія, драматызм, абвостранасць пачуццяў. Мастацкі стыль барока, эпіцэнтр якога сфарміраваўся ў Рыме. распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе і набыў у розных краінах свае выразныя нацыянальныя рысы.
Станаўленне барока ў беларускай манументальнай архітэктуры адбывалася ва ўмовах парастанпя сацыяльных, палітычных і ідэалагічных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім. Моцная хваля Рэфармацыі, якая выклікала ўздым грамадска-палітычнай і філасофскай думкі, змянілася наступленнем Контррэфармацыі, феадальна-каталіцкай рэакцыі. Стыль барока быў успрыняты беларускай мастацкай
культурай і перапрацаваны ў адпаведнасці з мясцовымі будаўнічымі традыцыямі, што прывяло да стварэння новаіі архітэктурна-мастацкай сістэмы — беларускага барока, якое захоўвала і развівала традыцыі народнай культуры, удасканальвала нацыянальнае будаўнічае майстэрства. ІІершы помнік архітэктуры eapo­Ka на Беларусі — езуіцкі касцёл у Нясвіжы— быў узведзены ў 1584— 1593 гг. італьянскім архітэктарам Дж. М. Бернардоні. У якасці прататыпа ён меў галоўны храм езуітаў— Іль Джэзу ў Рыме. Аднак ні архітэктурныя формы, ні багатая ордэрная пластыка, пі повая на той час аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя трохнефавай крыжова-купальнай базілікі, што вылучае нясвіжскі храм, не былі дакладна пераняты і паўтораны. Усе кампаненты архітэктурнага аблічча былі творча перапрацаваны і арганічпа ўвайшлі ў агульны працэс станаўлення самабытнай архітэктурна-мастапкай сістэмы беларускага барока. Для ранняга беларускага барока (канец XVI — першая палова XVII ст.) характэрны арганічны сплаў заходнееўрапейскага барока з элементамі традьтцыйпых для беларускага дойлідства форм готыкі і рэнесансу, прасочваюцца ў ім і сувязі са старажытнарускай архітэктурай. У цеспым узаемадзеянні ўсходніх і заходніх мастацкіх плыней (што тлумачыцца суіснаваннем на тэрыторыі Беларусі розных рэлігійных культаў і іх саперніцтвам у сферы будаўніцтва) адбыўся своеасаблівы сінтэз разнастайных форм манумептальнай мураванай архітэктуры.
Найбольш пашыраным матэрыялам для будаўніцтва па-ранейшаму заставалася дрэва. Драўлянае дойлідства бьтло важнейшай галіной творчасці беларускага народа, якоо развівалася ў рэчышчы традыцыйнай народнай матэрыяльнай і мастацкай культуры. 3 дрэва ўзводзілася большасць манументальных збудаван-
няў — ратушы, храмы, палацы, замкі, жылыя дамы. Менавіта таму драўлянае дойлідства не абышлі тыя прагрэсіўныя плыні, якія выразна выявіліся ў прафесійнай муравапай архітэктуры канца XVI — першай паловы XVII ст. Аднак працэсы іх пранікнення ў творчасць і мастацкі светапогляд народных беларускіх дойлідаў і цесляроў былі складанымі і супярэчлівымі. У першую чаргу гэта тлумачыцца цяжкімі абставінамі кулыурна-рэлігійпага жыцця беларускага феадальнага грамадства пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г., барацьбой за захаванне нацыянальнай культуры. У гэты перыяд, калі новы мастацкі стыль яшчэ толькі складваўся ў мураваным дойлідстве, ён не мог зрабіць моцнага ўплыву на развіццё драўлянага будаўніцтва. Тым не менш можна сцвярджаяь, што характэрпыя рысы барока атрымалі некаторае развіццё і ў драўляным доіілідстве гэтага перыяду.
Укараненню і развіццю новага архітэктурна-мастацкага стылю спрыяў адыход беларускага манументальнага дойлідства ад агульнага абарончага характару, уласцівага яму ў папярэдні перыяд. 3 развіццём ваеннай тэхнікі, удасканаленнем тактыкі аблогі, штурму і абароны асобныя, нават і добра ўмацаваныя збудаванні ўжо не з’яўляліся надзейнымі пунктамі абаропы, паступова страчвалі суровы крапасны характар і набывалі рысы свецкай архітэктуры. У канцы XVI — пачатку XVII ст. на Беларусі пашырыліся новыя фартыфікацыйныя сістэмы, якія ўзніклі ў Італіі на мяжы XV— XVI стст., затым былі ўдасканалены галандскімі інжынерамі-фартыфікатарамі. У сувязі з гэтым у практыцы горадабудаўніптва адбыліся якаспыя змены. Хачя v беларускіх гарадах яшчэ і ў XVII ст. узводзіліся драўляныя абарончыя збудавапні, гэта было хутчэй дапінай традыцыі, чым патрабаваннем часу.