Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Буйнымі горадабудаўнічымі комплексамі з’яўляліся магнацкія рэзідэнцыі і фальваркі, якія звычайна размяшчаліся ў жывапісным прыродным асяроддзі, нярэдка ля ракі або штучных сажалак, з паркамі і садамі. Звычайна маёнтак складаўся з двара з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі ўладара і фальварка — своеасаблівага вытворчага арганізма, у які ўваходзілі жыллё аканома, прыслугі і рамеснікаў, складскія пабудовы (свірны, лямусы і інш.), бровары, сыраварні, саладзільні, гумны, стадолы, токі, адрьшы, пуні.
Фальваркам належалі млыны, валюшні, тартакі, корчмы. У дварах нярэдка знаходзіліся і мемарыяльпыя пабудовы — капліцы, якія ўключаліся ў структуру жылля або ўяўлялі сабой самастойяыя будынкі. Прыкладам мураванага сядзібнага дойлідства пачатку XVII ст. з’яўляецца ўзведзены ў 1613 г. дом-крэпасць у Гайцюнішках, так званы дом архітэктара Нонхарта, у будаўніцтве якога прымаў удзел галандскі інжынерфартыфікатар Ван Дадэн. Невялікі, двухпавярховы, прамавуголыіы ў плане будынак завяршаўся высокім вальмавым дахам. Цэнтральны элемент кампазіцыі — павышаная трохпавярховая сярэдняя частка, якая выступае па-за межы сцяны галоўнага фасада і мае самастойнае пакрыццё. Чатыры вуглы дома фланкіруюць круглыя ў плане абарончыя вежы з самастойнымі шатровымі дахамі. Дэкор на фасадах амаль адсутнічае, архітэктура будуецца на кантрасце асобных аб’ёмаў і буйных чляненняў. Затое інтэр’еры багата аздоблены дэкаратыўным і тэматычным жывапісам. Дом-крэпасць у Гайцюнішках адносіцца да ліку збудаванняў, у якіх арганічна спалучаліся жылыя і абарончыя функцыі.
Пераважная маса сядзібных будынкаў узводзілася з дрэва. У іх кампазіцыі выкарыстоўваліся два асноўныя прыёмы. Пры адным усе зрубы дома завяршаліся асобнымі пірамідальнымі або двухсхільнымі дахамі, што стварала маляўнічы сілуэт; пры другім — некаторыя зрубы мелі двухсхільныя або вальмавыя дахі. Дом першага тыпу апісваецца ў інвентары маёнтка Брожы пад Бабруйскам 1638 г. Ён быў «о трех верхах», уключаў «две нзбы с коморамн протнв себе» 10. У той жа час мноства будынкаў аналагічнай планіроўкі мела агульны вальмавы або двухсхільны дах. Цэнтральным элемен-
9 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 287, л. 43.
10 АВАК. Т. 25. С. 173.
там кампазіцыі з’яўляўся слуповы ганак перад сенцамі. Эвалюцыя планіроўкі жылога дома ішла ў напрамку дыферэнцыяцыі памяшканняў па функцыянальнаму прызначэшпо. 3 камор, якія першапачаткова мелі універсальныя функцыі, утварыліся спальні, алькежы, альковы; сенцы і святліцы трансфармаваліся ў гасціныя, залы і іншыя памяшканні. У першай палове XVII ст. гэты працэс толькі пачынаўся, набыўшы шы-
герамі11. Вылучэнне высотных элементаў характэрна і для іншых жылых пабудоў. Напрыклад, дом двара ў Людзінаве пад Слуцкам (інвентар 1619 г.) у адным баку ад сенцаў меў сталовую і жылы пакой, у другім — два пакоі; у сенцах таксама існаваў жылы пакой. У цэнтры, над сенцамі,
3. Ратуша і гандлёвыя рады ў Нясвіжы. Агульны выгляд.
Канец XVI — 1-я пал. XVII ст.
рокі размах у XVIII ст. (у эпоху сталага барока). Тым не менш у асобных будынках адзначаныя рысы выявіліся даволі выразна.
Дом на двары ў Маладзечна, апісаны ў інвентары 1623 г., уключаў два пакоі з каморамі, падзеленымі сенцамі, якія таксама мелі камору. Кампазіцыя будынка ўзбагачалася дзвюма мансардамі, завершанымі шатровымі дахамі з купаламі і флю-
агульны дранічны дах дома прарэзваў аб’ём параднай залы, які па перыметру абносіўся кругавой галерэяй з балюстрадай 12. Адзначаны тып кампазіцыі, у якім цэнтральную па-
11 Аддз. рукапісаў навук. б-кі Вільнюскага дзярж. ун-та імя Капсукаса (АРВДУ), спр. А-1957, л. 2.
і2 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 4183, л. 38.
вышаную частку дома фарміраваў мезанін над сенцамі з параднай залай, летнімі жылымі памяшканнямі або капліцай, быў характэрным для беларускага сядзібнага будаўніцтва і ўвайшоў у арсенал сродкаў выразнасці стылю беларускага барока. Аднак звязваць яго са стылем барока наогул нельга, бо ён з’явіўся вынікам развіцця мясцовых форм драўлянага дойлідства. Прамавугольныя ў плане будынкі мелі адносна ўстойлівыя параметры, што дыктавалася памерамі зрубаў, пралётамі кроквенных сістэм перакрыцця і самой кампазіцыяй збудаванняў. Далейшае ўскладненне планіровачнай структуры жылля ішло па шляху стварэння так званых крыжовых дамоў. Праект аднаго з такіх дамоў, які меркавалася ўзвесці ў маёнтку Рось на Гродзеншчыне, прадстаўлены на чарцяжы Багуслава Радзівіла 13. Цэнтральны вузел дома складалі прасторныя сенцы, за якімі знаходзіўся блок з чатырох памяшканняў — трох жылых і дадатковых сенцаў. У правай частцы збудавана вялікая сталовая, квадратная левая частка падзелена ўзаемна перпендыкулярнымі сценамі па чатыры памяшканні. План усяго будынка разам з прасторным слуповым ганкам па форме нагадваў крыж, таму такія дамы атрымалі назву «крыжовыя». Можна меркаваць, што кожнае з рамёнаў «крыжа» завяршалася самастойным шатровым або двухсхільным дахам, у выніку чаго кампазіцыя будынка атрымлівала жывапісны выгляд.
У канцы XVI — пачатку XVII ст. палацы, якія першапачаткова будавалі ў замках, выходзяць за межы абарончых замкавых умацаванняў і актыўна ўключаюцца ў гарадскі або загарадны ансамбль.
Развітую структуру ўяўляў двухпавярховы драўляны палац у маёнтку Смаргонь, апісаны ў інвентары
13 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 1, спр. 287, л. 3.
1621 г. 14 Першы паверх палаца складалі падклеці, дзе знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і дзве святліцы з сенцамі. Парадныя і жылыя пакоі размяшчаліся на другім паверсе, куды траплялі праз вялікія сенцы, дзе стаяў камін. 3 сенцаў
4. Дом-крэпасць у в. Гайцюнішкі Воранаўскага р-ііа Гродзенскай вобл. 1613. Бакавы фасад
дзверы вялі ў сталовую, з якоіі злучаліся пакоі пана, адтуль па лесвіцы можна было трапіць наверх, у мансарду — кабінет і іншыя пакоі. Пакоі пані ў процілеглым крыле складаліся з гасцінай, некалькіх святліц і алькова.
Палацавы ансамбль у Наваельні на Гродзеншчыне 15 ўключаў даволі складаны і разгалінаваны комплекс жылых, гаспадарчых і вытворчых будынкаў. Тэрыторыя дзядзінца разам з вялікім садам, дзе зпаходзіліся разнастайныя садова-паркавыя пабудовы (альтанкі, масткі праз ручай, гроты і г. д.), абнесена тынам. Галоўны ўваход меў выгляд двух’яруснай
14 Пнвентарн магнатскнх владеннй Белорусснн XVII—XVIII вв. Мн., 1977. С. 24— 25.
15 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 179, л, 312-315.
брамы. У першым яе ярусе па баках ад праезду размяшчаліся гаспадарчыя памяшканні і вазоўня, а ў верхняй частцы — зала, абнесеная галерэяй з балюстрадай і завершаная высокім гонтавым шатровым дахам. Цэнтр дзядзінца займаў двухпавярховы драўляны палац, да якога вёў прасторны ганак. 3 аднаго боку ад прыхожай размяшчаліся сталовая, тры жылыя пакоі і аптэчка, з процілеглага — гасціная з хорамі для музыкантаў над уваходам, два жылыя пакоі, гардэроб і сенцы. Адзін з пакояў каля сталовай і сенцы мелі выхады на галерэю, якая афармляла тыльны фасад палаца. На другім паверсе размяшчаліся парадная зала, жылыя пакоі і кабінеты, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай. Будынак завяршаўся высокім ламаным гонтавым дахам са шчытамі на тарцах і ў цэнтры. У яго вырашэнні выразна адлюстраваліся рысы свецкай архітэктуры: адсутнасць абарончых
прыстасаванняў, складаная анфіладная планіроўка з перавагай памяшканняў жылога і параднага прызначэння, развітая кампазіцыя, дэкаратыўнае аздабленне фасадаў і інтэр’ераў. Па ўсіх гэтых прыкметах палац у Наваельні можна аднесці да стылю барока.
* * *
Культавая архітэктура, нягледзячы на сваю спецыфіку і своеасаблівасць, была пепасрэдна звязана з грамадзянскай, што асабліва наглядна праявілася ў будаўніцтве манастыроў.
Кляштары і калегіумы першай паловы XVII ст. яшчэ захоўвалі некаторыя абарончыя рысы і паўтаралі ў асноўным планіровачныя схемы замкаў папярэдняга часу. Карпусы ўтваралі замкнёны ўнутраны двор, які акружаўся шырокім светлавым калідорам. Вакол яго групаваліся
памяшканні рознага прызначэння: жылыя памяшканні (кубікулы), бібліятэка, класы, лабараторыі, трапезная, кухня, аптэка, шпіталь і інш. Часта з аднаго боку да кляштара прымыкаў касцёл.
Адна з найбольш ранніх езуіцкіх калегій на тэрыторыі Беларусі ўзведзена ў канцы XVI — пачатку XVII ст. у Нясвіжы. На жаль, гэты будынак не збярогся: пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. ён быў прыстасаваны пад казармы, а ў 1825—1826 гг. знесены. Паводле гравюры Т. Макоўскага і архіўных чарцяжоў XIX ст. вядома, што будынак калегіі меў квадратны клуатр, замкнёны з трох бакоў галерэяй, а з чацвёртага — калідорам. Вакол двара размяшчаліся келлі, класы, трапезная, друкарня, аптэка і іншыя памяшканні. У вырашэнні галоўнага фасада відавочна імкненне да сіметрыі (якая, дарэчы, адсутнічае ў кампазіцыі плана). Вось сіметрыі азначана вежкай над уваходам і падкрэслена фігурнымі шчытамі па баках цэнтральнай часткі фасада. У формах шчытоў, атыка, што завяршае будынак, аркад і праёмаў выразна вызначыліся рысы нідэрландскага рэнесансу.
Раннія манастырскія комплексы (кляштары бернардзінцаў, брыгітак і францысканцаў у Гродна) з’яўляліся важнымі пунктамі гарадскіх умацаванняў і мелі абарончыя рысы. 3 цягам часу яны сталі болып адкрытымі. Разам з храмамі наперад, да чырвонай лініі забудовы, выносіліся лячэбныя ўстановы. Калегіумы ў Пінску (1631—1639) і Бабруйску (1640) мелі адкрытую Г-падобную кампазіцыю з калідорнай сістэмай планіроўкі і трохпралётнай схемай скляпеністых перакрыццяў. Архітэктурнае вырашэнне Пінскай калегіі вытрымана цалкам у стылі барока. Пабудова адрозніваецца асаблівай манументальнасцю за кошт узбуйнення маштабу дэкаратыўнай пластыкі: пілястраў вялікага ордэна,
абагульненага малюнка валют франтонаў на тарцах крылаў. Вежа ў паўднёва-заходнім вуглу ўжо не мела абарончага прызначэння, а з’яўлялася падпорай на паніжаным у бок ракі рэльефе. Адначасова яна ўзбагачала пластыку фасадаў.
Культавая архітэктура з’явілася асноўнай базай для развіцця беларускага барока. 3 1600 г. у Заходняй Еўропе пачаўся другі этап Контррэфармацыі. Ад аскетычнай праграмы, выпрацаванай Трыдзенцкім саборам, каталіцызм перайшоў да масавага пераконвання народа мовай вобразаў і пачуццяў. На Беларусі новай хвалі Контррэфармацыі супрацьстаяў пратэстантызм і яшчэ ў болыпай ступені праваслаўе, што стрымлівала рэалізацыю праграмы каталіцызму. Выпрацоўка повых сродкаў выразнасці манументальнай архітэктуры адбывалася ў атмасферы вострай рэлігійнапалітычнай барацьбы і саперніцтва ў культавым будаўніцтве, што спрыяла стварэпню самабытнай беларускай разнавіднасці барока.