Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Гэтыя ж якасці ўласцівыя і бакавому алтару ў трансепце касцёла, дзе жывапіс, скульптура, дэкаратыўная разьба арганічна аб’ядна-
67 Церашчатава В., Ярашэвіч А. Волпенскі алтар//Помнікі гіст. і культ. Беларусі. 1977. № 1. С. 38; Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. Іл. 60—62.
49. Іосіф. Скульптура алтара ў в. Будслаў Мядаельскага р-на Мінскай вобл. 1633—1644
пы і ствараюць велічны і пышны ансамбль.
Своеасабліва размешчаны ў алтары скульптурныя выявы. Дзве з іх «Станіслаў» і «Мікола з трыма боханамі» — на бакавых крылах, трэцяя «Архангел Міхаіл» завяршае алтар. Скульптуры на бакавых крылах дадзены ў абрамленні скразной пазалочанай разьбы, у дэкоры якой выкарыстаны матыў «пеўнікавых грабеньчыкаў». Гэта дэкаратыўнае абрамленне надае паліхромным і пазалочаным фігурам асаблівую выразнасць і ўрачыстасць.
Помнікам ранняга барока з’яўляецца драўляны алтар у бакавой капліцы Успенскага касцёла в. Будслаў Мінскай вобласці (1633 —1644), дзе змешчана 20 скульптур. У ім ёсць ураўнаважанасць канструкцыі, выразнасць гарызантальных чляненняў — рысы, характэрныя для рэнесансу, але ў сваёй аснове гэта раннебарочны комплекс. Цэнтральная частка алтара двух’ярусная і аформлена даволі сціпла. Квадратны ніжні ярус заканчваецца слаба раскрапаваным карнізам, над якім франтон, разарваны ў двух месцах. На дугах — скульптуры анёлаў. Верхні ярус вянчае разарваны франтон з валютамі, на вуглах якога — дзве скульптуры. Своеасаблівасцю кампазіцыі алтара з’яўляюцца вынесеныя наперад бакавыя крылы з развітым антаблементам, якія сыходзяцца да цэнтра, ствараючы ўражанне значнай глыбіні. На крылах, у Himax, паміж калонамі змешчаны скульптуры, прычым вышыня калон, як і памеры скульптур, змяншаецца да цэнтра. У конхах ніш — пазалочаныя ракавіны, на фрызе — картуш і галоўкі херувімаў, над скульптурамі — картушы з імёнамі святых. На карнізе ў кожным крыле — па чатыры скульптуры. Значную сэнсавую і дэкаратыўную нагрузку нясуць восем скульптур у нішах бакавых крылаў — Давід, Аарон, Іосіф, Іаан Хрысціцель, Захарый, Елі-
завета, Іаакім, Ганна. Позы іх велічныя, урачыстыя, што падкрэсліваецца франтальнай пастаноўкай фігур і жэстамі. Прасторнае адзенне свабодна аблягае фігуры і звісае тонкімі, крыху здробненымі складкамі, якія
50. Елізавета. Скульптура алтара ў в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. 1633—1644
ствараюць шматлікія святлоценявыя эфекты.
Па тыпалагічнай характарыстыцы і эстэтычных прынцыпах гэтыя скульптуры блізкія да сармацкага партрэта е8. Ім уласціва і характэрная рыса гэтага партрэта — «матыў як бы закансерваванага руху, дзякуючы якому ўзнікае адчуванне рухомасці, лёгкасці... і адначасова ўрачыстага, нерухомага прадстаяння
68 Ярашэвіч A. А. Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі стылю ранняга барока//Помнікі старажытнабеларускай культуры. 1984. С. 69.
мадэлі перад гледачом. У значнай меры гэта супярэчлівае адзінства ўражання і дасягаецца тым, што жэст і рух могуць быць у роўнай меры прачытаны як імгненна спынепыя і як кананічныя» 69.
Скульптура падкрэслівае агульны просты і строгі строй алтара. Гэта ўражанне ўзмацняецца пазалотай скульптур і асобных разьбяных дэталей — капітэлей, ракавін, картушаў, якія вельмі дэкаратыўна глядзяцца на фоне таніраванага ў чорны колер алтара. Даследчыкі адзначаюць, што над алтаром працавала група разьбяроў высокага класа, а арыгінальная канструкцыя распрацавана адукаваным і прагрэсіўным для свайго часу архітэктарам 70.
Шырока выкарыстаны разьбяны дэкор у афармленні алтароў былой ўніяцкай Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Порплішча Віцебскай вобласці, пабудаванай у 1627 г. Галоўны алтар пасля перабудовы царквы быў перанесены ў правае крыло трапсепта, бакавыя ж алтары «Новазапаветная тройца» і «Ганна, Марыя з дзіцем» знаходзяцца зараз злева і справа ад іканастаса. Уражвае рэльефная пазалочаная разьба на калонах у выглядзе спіральна размешчаных парасткаў вінаграднай лазы з гронкамі і ўкампанаванымі ў іх чалавечымі фігуркамі. Ніжнія часткі калон упрыгожаны сакавітым раслінным арнаментам, на базах калон змешчаны гарэльефныя галоўкі херувімаў, а таксама адлюстраванні садавіны, якія з’яўляюцца ў дэкаратыўным убранні ў першай палове XVII ст. Засваенне новых матываў, а таксама арнаментальных форм скразной разьбы было магчыма пры выкарыстанні новых інструментаў,
69 Тананаева Л. Н. Сарматскнй портрет С. 112.
70 Ярашэвіч A. А. Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі стылю ранняга барока//Помнікі старажытнабеларускай культуры. 1984. С. 69.
пры высокім узроўні тэхналагічнага майстэрства і тэхпічнага аснашчэння.
Такім чынам, скульптура Беларусі першай паловы XVII ст. вызначаецца новымі рысамі, якія сведчаць аб засваенні еўрапейскай мастацкай культуры Адраджэння і ранняга барока. Гэта знайшло адлюстраванне ў нешматлікіх уцалелых на тэрыторыі Беларусі помніках. Сярод іх
51. Разьбяны дэкор алтара Праабражэнскай царквы ў в. Порплішча Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. XVII ст.
значную цікавасць уяўляюць скульптурныя надмагіллі, якія вызначаюцца яснымі тэктанічнымі аб’ёмамі, стрыманасцю і дакладнасцю агульнай кампазіцыі, цеснай сувяззю скульптурных і архітэктурных форм. Рысы названых стыляў праяўляюцца таксама ў архітэктурна-пластычнай пабудове алтарных комплексаў, дзе значнае месца адводзіцца скульптуры, дэкаратыўнай разьбе, паліхроміі і пазалоце.
ДЭКАРАТЫЎНА ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Характар развіцця дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва канца XVI — першай паловы XVII ст. вызначаўся зменамі ў прынцыпах арганізацыі рамёстваў. Гэта быў перыяд канцэнтрацыі рамеснікаў у прафесійных аб’яднаннях — цэхах. Кожны цэх меў свае правілы (статут), якія рэгламентавалі яго ўнутранае жыццё, прадугледжвалі спосабы арганізацыі вучнёўства, якасць прадукцыі і г. д.71 За дрэнна выкананую працу ці выкарыстанне няякаснай сыравіны рамеснікаў строга каралі. Такім чынам, стварэнне цэхаў і арганізацыя працы ў іх аказалі значны ўплыў на далейшае развіццё рамёстваў.
Сярод рамеснікаў XVI — XVII стст. пераважалі майстры па апрацоўцы металу: ліцейшчыкі, збройнікі, кавалі, меднікі, ювеліры, чаканшчыкі. У большасці выпадкаў у якасці матэрыялу беларускія чаканшчыкі выкарыстоўвалі серабро, радзей — латунь і вельмі рэдка золата. Апошняе ішло толькі на аддзелку — залачэнне.
У тэхніцы чаканкі выконваліся звычайна абклады абразоў. Характэрнымі ўзорамі з’яўляюцца два абклады з Брэсцкай вобласці: латунны XVII ст. да «Маці боскай Адзігітрыі» з Лунінца і латунны, чаканены з некалькіх частак — да «Маці боскай Адзігітрыі» з в. Бездзеж Драгічынскага раёна. Улюбёны матыў чаканшчыкаў Палесся — чатырох-, пяціпялёсткавыя кветкі з дробнымі лістамі, якія нагадвалі сцябло квітнеючага льну. Свабодна раскіданыя па паверхні, яны рабілі абраз прыгожым і прывабным. У гэтых працах адчуваецца адыход ад царкоўных
71 Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развптне городов Белоруссіш в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1966. С. 96.
канонаў, строгіх складак і лікаў. Яны падкупляюць непасрэднасцю ў яерадачы бачаных у патуры раслін. Звяртае ўвагу аналагічнасць выканання многіх абкладаў, што наводзіць на думку аб існаванні на Беларускім Палессі адзінага буйнога мастацкага цэнтра.
Спалучэннем ро.зных відаў апрацоўкі вызначаецца літургічны посуд, у першую чаргу паціры. Пацір 1640 г. (не захаваўся, вядомы як пацір Пракопа Дарафеевіча — уклад у царкву брацтва св. Іаана Евангеліста) 72 выкананы ў стрыманай і строгай манеры. Амаль уся паверхня яго ўпрыгожана чаканеным арнаментам і каштоўнымі камянямі, але пачуццё меры не страчана. Арнамент, зроблены ў вельмі нізкім рэльефе, не забівае выразнасці сілуэта, а, наадварот, робіць яго больш мяккім і спакойным. У верхняй і сярэдняй частках паціра засталіся чыстыя плоскасці гладкага металу, якія падкрэсліваюць выразнасць афармлення. Як у гэтым, так і ў іншых уцалелых помніках таго часу яшчэ адчувальныя рысы готыкі і рэнесансу, але ўсё болып заўважаецца ўплыў барока, як, напрыклад, у характары выканання чаканенай пласціны 1640 г. (ДМ БССР). Крыху бязладны і досыць абстрактны раслінны дэкор дапоўнены пакуль што яшчэ нясмела ўведзеным матывам так званага кнорпеля (армушэля), характэрнага для барока.
Тыповы для пачатку XVII ст. сярэбраны крыж з Навагрудка 73. Яго драўляная аснова абкладзена з усіх бакоў сярэбранымі гравіраванымі пласцінамі з раслінным арнаментам. На знешнім баку размешчаны асобна адлітае меднае распяцце, трактаванае ў плоскаснай, прымітыўнай ма-
72 Кацер М. С. Народно-прлкладное нскусство Белорусснн. С. 75.
73 3 надпісу, выкананага старабеларускай мовай, бачна, што крыж заказаны пратапопам Канстанцінам у 1625 г.
неры, і паясныя выявы святых. Такой жа плоскаснай дэкарыроўкай формы, беражлівым захаваннем традыцыйнага праваслаўнага канона вызначаецца і літы гравіраваны алтарны крыж канца XVI — пачатку XVII ст. з Давыд-Гарадка (ДММ БССР) 74 і іншыя творы мясцовых майстроў таго часу.
XVII стагоддзе дае іпмат звестак пра дасягненні ў сферы манументальнага дэкаратыўнага мастацтва, і ў першую чаргу ў звоналіцейнай справе. Адно з найболып ранніх сведчанняў звязана з падзеямі 12 лістапада 1623 г., калі жыхары Віцебска ў час паўстання забілі уніяцкага епіскапа I. Кунцэвіча. У прыгаворы камісарскага суда над забойцамі Кунцэвіча было загадана зпяць усе старыя званы і «вылпть пз нлх, в память пропсшествля, колокол с надпнсыо о сем злодеянлл...» 75
Даволі часта па звапах сустракаюцца надпісы, што з’яўляліся своеасаблівым кампанентам расліпнага арнаментальнага дэкору. Так, у 1612 г. мінскі мешчанін Міхаіл Савіч ахвяраваў у мінскую Троіцкую царкву звон з надпісам: «...сей колокол отдан во славу божпю в послуіпанпп копстаятлпопольскому патрларху» 76. Звон з падоблым ахвяравальным надпісам згадвае таксама II. Бацюшкаў 77.
У XVII ст. беларускія ліцейшчыкі ў вялікай колькасці скарыстоўвалі такі сціплы на выгляд метал, як волава. Даступпасць, лёгкаплаўкасць, пластычнасць дазвалялі вырабляць з яго невялікія прадметы
74 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVII стагоддзяў /Аўт. і склад. Н. Ф. Высоцкая. Мн., 1984. С. 6.
75 Сапунов А. П. Внтебсклй Успенскнй собор. Внтебск, 1884. С. 12.
76 Порядок образовання недвлжлмой собственностн в Западной Белоруссніі. Варшава, 1881. Вып. 1. С. 24.