Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Аналіз шклянога посуду XVII ст. паказаў, што асноўнай формай быў конус. Канічную форму мелі шклянкі, шкляніцы і чаркі, а таксама чашы кубкаў, кілішкаў, паддоны пад чашамі і келіхамі з Ліды, Мінска, Магілёва, Віцебска, Мсціслава. Цыліндрычнымі былі шкляніцы («стопы») на петлепадобных, кальцавых (рабрыстых) , хвалістых і цыліндрычных паддонах, а таксама флеты з Ліды, Мінска, Мсціслава, Магілёва. Шарападобныя формы мелі збаны, флягі і колбападобныя бутлі пад мясцовай назвай «скляніцы» з Магілёва, Мсціслава, Мінска, канструктыўныя элементы ножак пад назвай «шарык». Грушападобная форма пераважала сярод збаноў, бутляў, некаторых фляг, канструктыўных элементаў ножак пад назвай «балясіна».
Формы посуду былі падкрэслена простыя і вызначаліся тэхналогіяй адвольнага выдзімання шкла. Вядома, што форма шкляной кроплі, якая ўзнікае пры выдзіманні, з’яўляецца зыходнай, ёю і вызначаецца формаўтварэнне ў гутным шкле XVI— XVII стст. Менавіта кроплепадобная шкламаса на канцы выдзімальнай
88	Крышталём у той час называлі сорт празрыстага бясколернага шкла, прыгатаванага па каліева-вапнавай аснове. Гутнікі скуплялі таксама біты прывазны крышталёвы посуд, пераплаўлялі яго для паўторнага выдзімання і дабаўлялі ў шыхту.
трубкі дае магчымасць атрымліваць арганічныя для шкла цыліндрычную, шарападобную, грушападобную і канічную формы, якія многія стагоддзі бытавалі і бытуюць у шкларобстве.
Прыгажосць матэрыялу гутнікі падкрэслівалі за кошт масіўнасці і таўстасценнасці донца і стапы, Быццам наўмысна майстар пасылаў
63. Збанок з Віцебска. 1-я пал. XVII ст. Рэканструкцыя
промні ў тоўстыя слаі шкла і выяўляў гульнёю святла яго колеравыя якасці. Формы балясінападобных і шарападобных ножак атрымліваліся адвольным выдзіманнем, і толькі частка ножак, ладдонаў і стоп фармавалася выцягваннем і лепкай абцугамі.
Майстэрства лепкі праявілася ў дэкарыраванні ножак, сценак і донцаў посуду шкляпымі пячаткамі, стужкамі, жгутамі, валікамі, ніцямі, якія ўкладваліся гарызантальна ў
выглядзе хвалістых ці простых паяскоў. Інвентар Любчанскага замка за 1633 г.— адзіны дакумент, дзе падрабязна апісваецца характар ляпнога дэкору, які нагадвае дэкаратыўныя прыёмы венецыянскага і нямецкага шкла Сярод посуду пералічваюцца «кубачак раскідзісты з накрыўкай, ля дна храпаваты», «шкляніцы з келішкавымі донцамі, якія маюць па 3 выкрутасы S-падобныя пры разьбяной балясіне, ад дна палосы храпаватыя», «шкляначка малая гладкая на кілішкавым донцы, з шарыкам храпаватым». «Храпаваты» дэкор, які меў выгляд налепаў з вострымі хабаткамі, атрымаў у нямецкім шкле назву «Krautstrunk» (г. зн. качанападобны). Нешта падобнае, відаць, уяўляў і «храпаваты» дэкор на донцах любчанскіх вырабаў. Як правіла, ляпным дэкорам аздабляліся рэчы, якія не гравіраваліся і не размалёўваліся, і таму часта ўказваецца, што яны «гладкія» («кілішак раскідзісты гладкі з выкрутасамі і шышкамі», «кілішак гладкі з дзвюма ручкамі» і інш.). Наяўнасць "у «скарбцу» такой значнай колькасці (амаль 300 штук па-мастацку аздобленага посуду, яго паўфабрыкатаў і «парашку дыяментавага да рысавання шкла») сведчыць пра тое, што «скарбец» быў месцам сховіпіча ўзораў і матэрыялаў для мастацкага аздаблення шкла. Відаць, паблізу ці, можа, у самой Любчы вырабляліся шкляніцы па венецыянскіх узорах і нават каляровае шкло, бо ўпамінаюцца «кілішак рысаваны ў квяты; высокі, з двума блакітнымі 100 гузікамі з крышкай»; «кілішак маленькі зялёны з белым 101 донкам»; «куба-
99 Wyrobicz A. Szklo w Polsce od XIV do XVII wieku. S. 169—172.
100 Блакітнае глушонае шкло (блакітная смальта) і празрыстае жоўтае, зялёнае, блакітпае і белае варылі таксама ў Мсціславе і Мінску.
101 Белым называлі добра асветленае шкло — цяпер бясколернае. Белым таксама называлі шкло ў адрозненне ад
чак з блакітнымі і белымі шарыкамі, у ольстарку»; «фляшак блакітных 24»; «фляшак белых акруглых з доўгімі шыйкамі 24».
У цэлым характар развіцця мастацкага шкларобства Беларусі першай паловы XVII ст. адлюстроўвае як агульнаеўрапейскія дасягненні ў гэтай галіне, так і ўласныя здабыткі беларускіх майстроў-шкларобаў.
У асяроддзі пануючых класаў і царкоўным ужытку значнае пашырэнне мелі каштоўныя ўзорыстыя тканіны, якія прывозілі з Заходняй Еўропы і Усходу. Вялікі попыт на дарагія тканіны выклікаў з’яўленне ў многіх панскіх памесцях і манастырах ткацкіх майстэрань. Лепшыя мясцовыя ткачы і ткачыхі стваралі цудоўныя тканіны для княжацкіх палацаў і памешчыцкіх маёнткаў, шматлікіх манастыроў і касцёлаў.
Аб характары ўзораў мясцовых тканін можна меркаваць па тых невялікіх фрагментах, якія дайшлі да нашых дзён. Цікавы матэрыял па мастацкіх тканінах дае царкоўны жывапіс таго часу. На абразах і фрэсках XVI—XVII стст. нярэдка адлюстраваны ўзоры народных беларускіх тканін і вышывак, якія ўпрыгожваюць адзенне, абрусы, ручнікі, платы. Арнаментаваныя посцілкі, дываны, сурвэты згадваюцца і ў беларускіх народных песнях.
Звычайна на тканінах ці вышываных рэчах XVI—XVII стст. узоры створаны з геаметрычнага арнаменту. На некаторых вырабах XVII ст. побач з геаметрычнымі сустракаюцца і раслінныя матывы.
Цікавыя ўзоры беларускага народнага ткацтва адлюстраваны на фрэсках Благавешчанскай царквы
неасветленага, «простага», так званага зялёнага, ці «ляснога». Яго наўмысна не абясколервалі і выкарыстоўвалі ў пэўпых выпадках яго зялёны колер як дэкаратыўны сродак.
Супрасльскага манастыра (1550, 1IHP) 102. Дэкаратыўны фрыз у першым ярусе складаецца з платаў, размешчаных у выглядзе драпіроўкі. Геаметрычны рысунак на ёй чырвопа-карычневага колеру на цёмнапіэрым фоне нагадвае ўзорыстую традыцыйную народную тканіну Брэстчыны. У фрэсцы «Тайная вячэра» гэтага ж манастыра стол, за якім сядзіць Хрыстос з апосталамі, накрыты светлым ільняным ручніком з гарызантальна затканымі чырвонымі палосамі. Ручнікі з падобным малюнкам сустракаюцца і зараз на Брэстчыне. Відаць, мастакі XVI ст. пераносілі знаёмыя і любімыя матывы ў жывапісныя фрэскі.
У многіх абразах з Брэсцкай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцей XVI—XVII стст. таксама адчуваецца сувязь з народным прыкладным мастацтвам. Так, абраз канца XVI ст. «Нараджэнне Марыі» 103 з в. Ляхаўцы Брэсцкай вобласці прасякнуты рэнесанснай жыццесцвярджальнасцю, уключае ў сябе мясцовыя элементы ўбрання пакою, спавівальнік на дзіцячай калысцы, прошвы на падушках, разьбяныя ножкі стала. Служанкі, якія абкружаюць Марыю, пададзены ў адзенні беларускіх сялянак — у андараках, даматканых кашулях, кабаціках са шнуроўкай, фартухах, аздобленых характэрным мясцовым арнаментам.
Магілёўскі абраз «Нараджэнне маці боскай» Пятра Яўсеевіча з Галынца (1649, ДММ) таксама паказвае жанчын у народным адзенні, упрыгожаным вышыўкай і вытканымі ўзорамі геаметрычнага характару. 3 адзеннем гарманіруюць навалачкі
і посцілка з традыцыйнымі геаметрычнымі ўзорамі.
Высокамастацкія тканіны (камчатыя і ’гафцяныя рызы, залататканыя, вышываныя бісерам і жэмчугам паясы) вырабляліся ў манастырскіх майстэрнях. Тут ткалі рознага роду пакрывалы тонкай работы з шаўковых, ільняных і нават залатых нітак. Пакрывалы часткова ткаліся, а потым дапаўняліся вышыўкай. У пачатку XX ст. у Віцебскім царкоўнаархеалагічным сховішчы старажытнасцей знаходзіліся дзве плашчаніцы, відаць, XVII ст. Адна з іх была выткана з шаўковых нітак, другая з грубых ільняных І04. Цікавы ўзор пакрьтвала для алтара замаляваў у сярэдзіне XIX ст. Д. Струкаў. Яно зроблена з ільняпой матэрыі і вышыта залатымі ніткамі105.
Разнастайныя дакументы канца XVI — першай паловы XVII ст. сведчаць пра значнае развіццё ткацтва ў гарадах і мястэчках Беларусі: Слуцку, Шклове, Клецку, Нясвіжы, Капылі, Любчы, Дзярэчыне і інш.106 У некаторых з іх (Слуцк, Слонім) былі арганізаваны ткацкія цэхі, якія аб’ядноўвалі майстроў розных спецыяльнасцей: ткачоў, вышывалыпчыкаў, краўцоў, шапачнікаў, залаташвейнікаў, фарбавальшчыкаў тканін, краўцоў «шаўковых рэчаў», рукавічнікаў і інш. Нельга не адзначыць прыкметны колькасны рост рамеснікаў на працягу паўстагоддзя. Так, у Клецку ў 1575 г. было 7 майстроў, у 1625 г.— 19, у 1645 г.— 35; у Капылі ў 1606 г.— 3, у 1650 г.— 31 і г. д.107 Адпаведна павялічвалася і колькасць спецыяльнасцей, што спрыяла далейшаму развіццю ткацкага рамяства.
102 Соболевскнй A. Н. Русскне фрескп в Старой Польше. М., 1916; Freski z Suprasla (katalog wystawy). Bialystok; Kra­kow, 1968.
103 Ветер Э. II. Памятннкн жнвопнсн, связанные с развнтнем Ренессанса в Белорусснн//Памятннкн культуры: Новые открытпя. Л, 1981. С. 211.
104 Кацер М. С. Народпо-прпкладпое пскусство Белорусснн. С. 74.
105 Там жа.
106 Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусспп « XVI—XVITT вв. Мн„ 1975. С. 67.
і°7 Там жа.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва канца XVI — першай паловы XVII ст. развівалася ў агульным напрамку з рускім і ўкраінскім на агульнай аснове старажытнарускай культуры. Гэта блізкасць наглядаецца як у характары мастацкіх твораў, так і ў кампазіцыях і матывах дэкору. Узаемаабмену дасягненнямі ў галіне дэкаратыўпа-прыкладпога мастацтва садзейнічалі ажыўленыя культурныя і эканамічныя сувязі па-
між народамі, асабліва ў XVII ст. Значны ўплыў на дэкаратыўна-прыкладяое мастацтва Ееларусі аказала заходнееўрапейская культура.
Арганічна спалучаючы традыцыі сваёй народнай творчасці з дасягненнямі мастацкай культуры суседніх народаў, беларускія майстры, не трацячы самабытнасці і індывідуальнасці, стварылі высокамастацкія ўзоры разьбы, керамікі, ткацтва, ювелірнага мастацтва.
Гл ав a II
МАСТАЦТВА ДРУГОП
ПАЛОВЫ XVII — ПАЧАТКУ XVIII ст.
У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. ва ўмовах бесперапынных войнаў, барацьбы народпых мас за вызваленне ад сацыяльнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту развіццё мастацтва ў Беларусі не перапынялася. Супраціўленне ўкраінскага і беларускага народаў феадальнай эксплуатацыі і прымусоваму насаджэнню царкоўнай уніі вылілася ў вызваленчую вайну '1648—1654 гг. У 1654 г. пачалася вайна Рускай дзяржавы супраць Рэчы Паспалітай. Адносна мірны перыяд — апошняя трэць XVII ст.— быў перапынены Паўночнай вайной: з 1700 па 1721 г. беларускія землі з’яўляліся тэатрам ваенных дзеянняў. Усё гэта нанесла моцны ўдар па эканоміцы і культуры Беларусі. Прыкметна зменшыўся аб’ём гандлёвых абаротаў і рамесніцкай вытворчасці, многія рамеснікі перасяліліся ў Расію.