Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Для большасці беларускіх драўляных замкаў характэрна паступовая страта абарончых рыс і перараджэнне іх у замкава-палацавыя комплексы. Гэты працэс асабліва шырока выявіўся ў прыватнаўласніцкіх замках, якія па сваіх планава-кампазіцыйных асаблівасцях былі блізкімі да буй-
ных феадальных сядзіб. Замак у Бабруйску, напрыклад, паводле інвентара 1671 г., уяўляў звычайны двор з гаспадарчымі збудаваннямі і вялікім домам 4. Іпвентар 1684 г. называе ўжо тры вежы (з трыма рэдутамі), адна з якіх з’яўлялася брамай. На дзядзінцы стаялі вазоўні, свірны, скляпы і іншыя збудаванні. Тут жа ў гэты час узводзіўся палац з дрэва 5, апісаны ў інвентары 1692 г. Гэта даволі значны па памерах двухпавярховы будынак, накрыты гонтавым дахам складапай формы і аформлены з боку ракі крытай рэнесанснай галерэяй 6.
Такая ж тэндэнцыя развіцця была ўласціва замку ў Крычаве, размошчанаму на высокім беразе р. Сож. Паводле інвентара 1673 г., ён быў абнесены драўляным парканам і абкружаны вадзяным ровам. Цэнтр дзядзінца займаў двухпавярховы драўляны жылы будынак, на першым паверсе якога размяшчаліся гаспадарчыя памяшканні, на другім — жылыя пакоі з парадна вырашаным інтэр’ерам. Да іх звонку вяла адкрытая галерэя. Гэты дом нагадваў невялікі палац рэнесанснага тыпу, a сам замак, дзе каля асноўнага будынка знаходзіліся флігелі і гаспадарчыя збудаванні,— умацаваную феадальную сядзібу 7.
Замак у Давыд-Гарадку, паводле інвентара 1675 г., складаўся з Горнага і Дольнага замкаў, размешчаных на высокім беразе р. Гарыні ў акружэнні валоў і штучнага канала. Да Дольнага замка ад «падзамачча» вёў мост праз канал, перад якім стаяла брама, накрытая гонтай. Далей над валам узвышаўся дом з шасцю жылымі пакоямі, сталовай і вялікай залай над параднымі сенцамі. У 1675 г. ён яшчэ толькі будаваўся і быў не накрыты. Ад Дольнага замка па мос-
4 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 744, л. 2.
5 Там жа, спр. 745, л. 2.
6 Там жа, спр. 746, л. 1.
7 Там жа, КМФ-5, воп. 1, спр. 1923, л. 3—5.
ту праз вялікую, у той час напалову пабудаваную ярусную браму з дуба можна было трапіць у Горны замак. Ля брамы размяшчалася стайня, накрытая саломай, з жылым пакоем і каморай. Злева ад брамы знаходзіліся склеп і кухонны дом з двума жылымі пакоямі і алькежам. Цэнтр дзядзінца займаў накрыты дубовай гонтай дом з двух пакояў, трох камор, алькежа і сенцаў. Увесь замак быў абнесены дубовым парканам 8. У канцы XVII ст. на тэрыторыі замка пабудаваны палац, які складаўся з вялікіх сенцаў, сталовай, шасці пакояў і алькежа. Ля яго знаходзіўся флігель з двума пакоямі, двума алькежамі і каморай. Да замка прылягаў сад, агароджаны парканам. Брама мела ў другім ярусе «залку», а ў ніжнім — пакой з сенцамі. Гэты пакой, як адзначае інвентар 1700 г., з’яўляўся каравульным памяшканнем — «кардэгардай» 9. Такім чынам, у другой палове XVII ст. замак у Давыд-Гарадку, захоўваючы традыцыйную структуру абарончага збудавання, набыў рысы замкава-палацавага ансамбля. Падобным чынам у XVII — пачатку XVIII ст. развіваўся і замак у Глуску.
Найбольш поўнае і завершанае развіццё атрымлівае замкава-палацавая архітэктура ў двухчасткавых замкавых комплексах, дзе Верхні замак звычайна працягваў развівацца як абарончае збудаванне, а Ніжні пераўтвараўся ў багатую магнацкую рэзідэнцыю. Характэрны прыклад дае Дуброўна. Яшчэ ў XVII ст. Верхні замак тут меў вежы, гародні і ўяўляў тыповы абарончы комплекс. У адрозненне ад яго Ніжні замак развіваўся як пышная парадная рэзідэнцыя. Тут былі вялікі двухпавярховы барочны палац, шмат іншых збудаванняў. У XVIII ст. Верхні замак фактычна знікае, а Ніжні працягвае раз-
8 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 6, спр. 674, л. 1.
9 Там жа, спр. 676, л. 2—3; спр. 679, л, 1.
вівацца як палацавы комплекс. Згодна з інвентаром 1731 г., у замку ў гэты час былі два драўляныя палацы: стары і новы. Стары меў у цэнтры прыхожую, па абодвух баках ад якой размяшчаліся ідэнтычна спланаваныя жылыя блокі (вялікі пакой, алькеж і «бакоўка»), Фасад, што выходзіў да Дняпра, афармляла галерэя, агароджаная парапетам з точаных балясін. Ад старога да новага палаца вяла драўляная маставая з мостам праз сажалку. Новы палац у адрозненне ад старога меў развітую анфіладную планіроўку і барочную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Галоўны ўваход афармляў прасторны ганак. 3 прыхожай, якая асвятлялася зверху зашклёным ліхтаром, можна было трапіць на галерэю ў тыльнай частцы палаца. Анфіладу правага крыла будынка ўтваралі чатыры жылыя пакоі і кабінет, левага — сталовая і два жылыя пакоі. У мезаніне размяшчалася вялікая парадная Sa­na, завершаная высокім шатровым гонтавым дахам, які ўзвышаўся над агульным пакрыццём будынка, прарэзаным 6 люкарнамі10.
Класічным прыкладам трансфармацыі замкаў у парадныя палацавазамкавыя рэзідэнцыі з’яўляюцца слуцкія замкі. К пачатку XVII ст. Слуцк атрымаў даволі развітую архітэктурна-планіровачную структуру, складаўся з чатырох раёнаў: Старога горада, Новага горада і прадмесцяў Востраў і Трайчаны. Таму старажытныя Верхні і Ніжні замкі ўжо фактычна страцілі сваю былую функцыю абароны горада, у выніку асноўны стратэгічны акцэнт быў перанесены на перыферыйны абарончы пояс, які ўключаў Новы замак — тыпова абарончае збудаванне з рэгулярным квадратным планам і чатырма вуглавымі бастыёнамі. Паводле інвентара 1687 г., галоўнай пабудовай Верхняга замка быў двухпавярховы драўля-
10 ЦДГА БССР, ф. 2548, воп, 1, спр. 2,
л. 2—5 адв,
ны палац з жылымі і параднымі памяшканнямі, аздобленымі разьбой і размалёўкай сцен і плафонаў, рознакаляровымі печамі з паліванай кафлі, разной мэбляй. Каля палаца знаходзіліся кухня, пякарня, стайня з вазоўняй, скарбніцы, будынак канцылярыі, арсенал, замкавая царква. Ніжні замак уключаў тры манументальныя палацы і шэраг гаспадарчых збудаванняў н.
Развіццё замкавага будаўніцтва з перавагай парадных палацавых памяшканняў з цягам часу прывяло да
ляны будынак з характэрнай для барочнай архітэктуры анфіладнай планіроўкай, які быў непасрэдна звязаны з прыгожым садам 12. У інвентары маёнтка Лахвы 1727 г. апісваецца вялікі драўляны палац з характэрнымі для грамадзянскага збудавання архітэктурнымі элементамі — двух’ярусным ганкам на васьмі слупах і галерэяй над цэнтральнай часткай, дзе размяшчалася вялікая зала 13.
65. Дом на рынку ў г. Нясвіж Мінскай вобл. 1721
таго, што замкі выйшлі за межы абарончых умацаванняў і ўключыліся ў гарадскі, местачковы або сельскі ансамбль. Так, інвентар мястэчка Цімкавічы 1691 г. апісвае буйны драў-
ч ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 3834, л. 4-24.
Заслугоўвае ўвагі сельскі палацавы ансамбль у Новай Мышы (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), інвентар якога складзены ў 1728 г.14 Ён раз-
12 Там жа, ф. 694, воп. 2, спр. 8477, л. 1.
13 Там жа, КМФ-5, воп. 1, спр. 2170, л. 5—7.
14 АР НБВДУ, спр. А-1959, л. 1—3.
мяшчаўся ў маляўнічай мясцовасці пад р. Мышанкай і звязваўся з мястэчкам Мыш вуліцай Плябанскай праз манументальную двух’ярусную браму, завершаную высокім шатровым гонтавым дахам. У верхнім ярусе па ўсяму перыметру яе апаясваў ганак. За ёю знаходзіўся палац, крыжовы ў плане, з анфіладна размешчанымі жылымі пакоямі, гардэробамі, кабінетамі і прыхожымі. Кожнае з памяшканняў мела сваё аблічча, якое вызначалі печы з белай ці паліхромнай кафлі, шпалеры на сценах.
Такім чынам, у другой палове XVII — пачатку XVIII ст. драўляныя замкі мінулых стагоддзяў саступілі месца палацам, якія занялі дамінуючае становішча ў гарадской, местачковай і сельскай забудове. Мураваныя палацы набылі імпазантныя фасады, якія ажыўляліся пілястрамі вялікага ордэра. У інтэр’ерах шырока ўжываліся дэкаратыўная лепка, паліхромны мармур, паліваная кераміка і фрэскавы жывапіс. Адкрыты двор-курданёр перад палацам падкрэсліваў яго велічнасць. Новыя прынцыпы палацавай архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў Старым каралеўскім замку ў Гродна пасля яго перабудовы ў 1673—1678 гг. (у 1655 г. замак быў разбураны шведамі). Пры канцлеры Вялікага княства Літоўскага Крыштафе Пацы (да 1678 г.) палац быў адноўлены для пасяджэнняў сейма і сената. Замест драўлянага пад’ёмнага моста быў пабудаваны мураваны, значна расшыраны вокны, зменены характар скляпенняў. Каменную разьбяную акаймоўку акон і парталаў змянілі рэльефныя пластычныя ляпныя ўпрыгожанні.
Рысы барока выразна прасочваюцца ў палацавым комплексе ў Ружанах. У пачатку XVII ст. жылая рэзідэнцыя буйнога магнацкага роду Сапегаў уяўляла сабой умацаваны палац з трыма масіўнымі вежамі і вялікімі двухпавярховымі скляпамі. Першапачаткова пабудова была асі-
метрычная ў плане. Пры ўваходзе ў цэнтральную частку палаца размяшчаліся вестыбюль, парадная лесвіца і зала, з паўднёвага боку — квадратная вежа з капліцай на другім паверсе. Такая ж вежа з лесвіцай унутры прылягала да тарца заходняга крыла. Трэцяя, пяцігранная, размяшчалася ў паўночяа-ўсходнім куце палаца і выкарыстоўвалася пад кабінеты. Пры рэканструкцыі ў першай палове XVIII ст. цэнтральная і вуглавая вежы былі разабраны, а вежа на заходнім тарцы закрыта прыбудовамі, каб надаць крылам корпуса прамавугольны абрыс. Палац набыў крыжападобны план з дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі восямі. Будынак пакрылі высокім ламаным мансардавым дахам з франтонам у цэнтральнай частцы галоўнага фасада. Аконныя праёмы, франтон і дабудавапыя часткі сцен упрыгожыў маляўпічы ляпны дэкор у тэхніцы стука.
«Чарцёж» Віцебска 1664 г. дае шэраг прыкладаў гарадскога народнага жылля сярэдзіны і другой паловы XVII ст. Усе дамы былі драўляныя і ўяўлялі сабой прамавугольныя ў плане зрубы з «астаткам», накрытыя двухсхільнымі дахамі з драніцы або гонты. Тарцовыя фасады завяршаліся «закотамі» з бярвення або шчытамі з дошак (у тых выпадках, калі перакрыцце было на бэльках і кроквах). Адсутнасць комінаў над дахамі сведчыць пра тое, што жылыя памяшканні былі курнымі, печы паліліся «па-чорнаму».
На жаль, дакладных звестак аб планіроўцы і арганізацыі інтэр’ера народнага жылля не захавалася. Па «Чарцяжу» можна меркаваць, што большасць дамоў былі аднакамернымі і двухкамернымі. Першыя мелі ўваход у тарцовай або падоўжнай сцяне, у другіх да жылога зруба прыбудоўваліся сенцы. Такі тып, шырока распаўсюджаны ў народным сялянскім будаўніцтве, набыў ясна акрэсленыя формы. Сенцы з хатай утваралі адзіны суцэльны прамавугольны ў