Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У касцёле бернардзінак у Мінску галоўны фасад да ўзроўню карніза цэнтральнага нефа вырашаны як аб’ёмная пласціна. Вышэй яна завяршаецца дзвюма вежамі (перабудаваны ў XVIII ст.). Статыка масіўнай базы спалучаецца з энергічнай ды намікай завяршэння, і такім чынам ствараецца напружаны экспрэсіўны сілуэт.
На гэтых узорах ярка выявілася ўзрастанне ролі веж у кампазіцыі галоўнага фасада і ўсяго збудавання ў цэлым. Вежы пачалі дзяліць на некалькі ярусаў, памяншаючы па вышыні і перыметру, у выніку чаго ствараўся аптычны эфект стэрэаскапічнай перспектывы, узмацнялася дынаміка форм.
Мастацкая выразнасць фасадаў збудаванняў стваралася і франтонамі. Першапачаткова формы атыкавых франтонаў былі даволі простыя і стрыманыя — трохвугольныя, лучковыя. Пазней яны сталі болып складанымі і разнастайнымі. Такая стрыманасць і абагульненасць у вырашэнні веж і франтонаў паміж імі, выразнасць і ўзаемная адпаведнасць вертыкальных і гарызантальных чляненняў — характэрныя рысы дэкаратыўнай пластыкі збудаванняў сталага барока. У трактоўцы капітэлей беларускія дойліды выкарыстоўвалі мясцовыя матывы. Часам вертыкальныя чляненні трактаваліся не як ордэрныя элементы, а як абрысы плоскіх прамавугольных рам. Гарызантальныя цягі звычайва не ўяўлялі поўнага антаблемента —
абавязковым быў толькі карніз. Спрашчэнне ордэрных элементаў тлумачыцца імкненнем да іх большай выразнасці і маштабнасці.
Адна з асноўных рыс беларускага барока — мапументальнасць, якая выявілася ў павелічэнні маштабу будынкаў адносна асяроддзя. Яна дасягалася пэўнай сістэмай прапорцый паміж асобнымі элементамі архітэктурнага арганізма. У помніках сталага беларускага барока суадносіны паміж бакамі асобных элементаў аб’ёмна-прасторавай структуры дасягалі 1 :8, што разам з выцягнутымі, неадпаведнымі ордэрпаму модулю прапорцыямі дэкаратыўных дэталей надавала кампазіцыям асаблівую стройнасць і вертыкалізм. Пазней гэта тэндэнцыя атрымала развіццё ў стромкіх, амаль гатычных вежах віленскага барока.
Унікальным архітэктурным помнікам, дзе знайшлі адлюстраванне важныя этапы развіцця мастацкіх прынцыпаў беларускага барока, з’яўляецца касцёл кармелітаў у Глыбокім, будаўніцтва якога завершана каля 1654 г. У 1735 г. быў перабудаваны галоўны фасад касцёла, да яго далучаны кляштар у выглядзе замкнёнага блока карпусоў з квадратвым унутраным дваром і брамай.
Глыбоцкі касцёл кармелітаў адносіцца да тыпу трохнефавай базілікі з трансептам, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя — чатырохвежавая. Першапачаткова касцёл меў чатыры аднолькавыя вежы, падобныя да тых, што зберагліся з боку алтара да цяперашняга часу. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал, які аб’ядноўваў сіметрычную кампазіцыю будынка. Масіўныя чацверыковыя вежы нагадваюць вежы касцёлаў у Міхалішках і Засвіры. Яны генетычна звязаны з беларускімі абарончымі храмамікрэпасцямі, але па форме і значэнню ў кампазіцыі належаць ужо сталаму барока. У другой чвэрці XVIII ст. вежы на галоўным фасадзе былі разабраны да ўзроўню карніза бакавых
нефаў і ўзведзены новыя, шмат’ярусныя. Выцягнутыя па прапорцыях ярусы паступова змяншаюцца ўгору, што надае вежам асаблівую стройнасць.
Пластыка повага галоўнага фасада глыбоцкага касцёла ўзбагацілася хвалістымі антаблементамі, разарванымі франтонамі, вязкамі пілястраў і паўкалон. Плоскасці пілястраў пакрыты хвалістым рэльефам, у сувязі з чым знікла выразнасць контуру аб’ёмаў. Глыбокія нішы-табернаклі, падобныя да экзатычных ракавін, скразныя ўзорыстыя праёмы веж і франтона надалі архітэктуры фасада ажурнасць. Узвядзенне шмат’ярусных веж на галоўным фасадзе касцёла адлюстравала развіццё і ўдасканаленне нацыяналыіых архітэктурных форм барока. Узрастанне напружанасці рытмічнага строю элементаў дае падставы лічыць касцёл кармелітаў у Глыбокім (пасля перабудовы ў 1735 г.) першым помнікам так званага віленскага барока.
У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. было пабудавана яшчэ некалькі крыжова-купальных базілік з двухвежавым фасадам. Сярод іх праваслаўная Мікалаеўская царква ў Магілёве (1669—1672). У асноўным яна паўтарае формы больш ранпяга магілёўскага Богаяўленскага сабора, толькі нефы ў ёй скарочаны на адзін пралёт, што надало збудаванню большую кампактнасць і павысіла значэнне купала ў агульнай кампазіцыі. Асаблів,асць абодвух магілёўскіх помнікаў — выратпэнпе галоўнага фасада ў выглядзе двухвежавага аб’ёму, які толькі прылягае да цэнтральнага нефа, як быццам адпавядаючы іканастасу ў інтэр’еры. Калі ў Богаяўленскім саборы вежы мелі толькі адзін ярус вышэй карніза цэнтральнага нефа, то ў царкве Мікалая іх ужо два, і яны змяншаюцца ўгору па памерах. Пластыка фасада больш глыбокая і сакавітая, у рытмічным строі болып дынамікі.
Аднанефавы крыжова-купальны храм з двухвежавым фасадам быў пабудаваны ў 1701 г. у в. Беніца (Маладзечанскі р-н) пры кляштары бернардзінцаў. Квадратныя ў плане трох’ярусныя вежы на адну трэць уваходзяць у бакавыя сцены нефа. Трансепт размешчаны бліжэй да ўваходу, што надае плану касцёла выгляд роўнаканцовага грэчаскага крыжа. Сяродкрыжжа ўвенчана вялікім шасцігранным светлавым барабапам з купалам і васьмігранным ліхтаром. Архітэктуры гэтага невялікага вясковага храма ўласцівы пластычпасць, барочная напружанасць форм.
Маштабнасцю і выразнай арыгінальнай кампазіцыяй вызначаліся пабудаваныя ў першай чвэрці XVIII ст. уніяцкія храмы ў Быцені (Івацэвіцкі р-н) і Віцебску. Царква ў Быцені (1708—1710) уяўляла сабой трохнефавую крыжова-купальную базіліку з двухвежавым фасадам. Выразнасць збудаванню надавала пластыка паўкруглых крылаў трансепта, алтарнай апсіды і сферычнага купала са светлавым ліхтаром.
Акрамя аднаі трохнефавых базілікавых храмаў з двухвежавым галоўным фасадам будаваліся храмы і іншых тыпаў. Аднапефавыя аднавежавыя храмы, блізкія да готыкарэнесансных і распаўсюджапыя ў першай палове XVII ст., пазней амаль зніклі. Касцёл бернардзінак у Слоніме (1664—1670) і уніяцкая царква ў Ружапах (закладзена ў 1675 г.) паўтараюць кампазіцыйную схему больш ранніх культавых збудаванняў. Але архітэктурнае вырашэнне вежы на галоўным фасадзе ў параўнаппі з папярэднімі помнікамі ў іх істотна змянілася: кампазіцыя стала больш свабоднай, узмацнілася маляўнічасць пластыкі.
Зрэдку ў перыяд сталага барока ўзводзіліся трохнефавыя бязвежавыя базілікі без трансепта (касцёлы кармелітаў у Гродяа, картэзіянцаў у
Бярозе, цыстэрцыянцаў у в. Вістычы, Брэсцкі р-н).
Касцёл кармелітаў быў адзіным у Гродна культавым збудаваннем, якое не мела вышыннай дамінанты. Ён узведзены ў 1670—1676 гг. на адрэзку былой Маставой вуліцы, якая вяла да пераправы праз Нёман. Паколькі касцёл размяшчаўся на нізкім рэльефе, рабіць яго двухвежавым было нелагічна: вертыкальныя элементы зніклі б на фоне стромкага берага ракі. Аднак галоўны фасад будынка атрымаў развітую прасторавую структуру з паглыблепай цэнтральнай часткай. Бакавыя часткі фасада выступалі крыху ўперад, быццам памячалі незбудаваныя вежы.
Касцёл і кляштар картэзіянцаў у г. Бяроза стваралі цэласны архітэктурны ансамбль, узведзены ў 1648—1689 гг. па праекту італьянскага архітэктара. Магчыма, яго ўдзелам, а таксама выключна строгім статутам гэтага ордэна тлумачацца архітэктурныя асаблівасці комплексу. Трохнефавая бязвежавая базіліка падзялялася на дзве часткі: для прыхажан — з боку ўваходу і для манахаў — пры алтары. Апошняя злучалася калідорамі з келлямі. Вузкія бакавыя нефы завяршаліся невялікімі гранёнымі апсідамі, а цэнтральны неф — гранёным прэзбітэрыем, да якога далучалася асобная васьмігранная вежа. Падабенства ў плане гранёных апсід, вежы і ўваходнага тамбура (крухты), размешчанага на падоўжнай восі сіметрыі для ўраўнаважання кампазіцыі плапа будынка, сведчыць аб тым, што пры праектаванні вялікая ўвага падавалася прыгажосці плана. Вежа мела галоўным чынам кампазіцыйнае значэнне: яна ўзбагачала маляўнічы сілуэт комплексу, завяршала перспектыву двара ад праезнай брамы. Па архітэктурных формах, дэкору, ролі ў ансамблі вежа цалкам адпавядала мастацкім характарыстыкам беларускага барока.
У перыяд сталага барока абарон-
чыя рысы ў архітэктуры манастыроў зніклі. Кампазіцыя культавага ансамбля будавалася звычайна на кантрастным спалучэнні стрыманай архітэктуры кляштара і маляўнічага, насычанага пластыкай храма. Лаканізм выразных сродкаў, падкрэсленая суровасць архітэктурнага вобраза кляштара былі своеасаблівым мастацкім прыёмам. Адзінства ў ансамблі дасягалася тым, што неапрацавапая сцяна кляштара ўзбагачалася выразпым архітэктурным элементам, вытрыманым у адзіным дэкаратыўным ключы з архітэктурай культавай пабудовы. Раней манастырскія пабудовы былі болып-менш замкнёнымі. У другой палове XVII ст. іх пачалі ставіць у адну лінію з храмам, раскрываць да вуліцы падоўжнай сцяной з уваходам.
Ансамбль езуіцкага калегіума ў Брэсце складаўся паступова: касцёл пачалі будаваць у 1656 г., а будынак калегіі — каля 1750 г. Касцёл (1656—1713) — тыповая для сталага барока трохнефавая базіліка. Галоўны фасад характарам чляненняў, пло~ скім рэльефам ордэрнай пластыкі, масіўным франтонам з валютамі нагадваў фасад касцёла картэзіянцаў у Бярозе, але ў адрозненне ад яго меў дзве вежкі па баках франтона. Падоўжная фасадная сцяна калегіума, якая разам з касцёлам выходзіла на вуліцу, з другога боку завяршалася будыпкам тэатра. Прыблізна ў сярэдзіне, на выгіне, абумоўленым паваротам вуліцы, сцяна была раскрапавапа рызалітам з уваходам. У адрозненне ад стрыманай апрацоўкі сцяпы рызаліт завяршаўся маляўнічым фігурным фраптонам і быў насычаны дэкаратыўнай пластыкай, якая адпавядала вырашэнню фасада касцёла.
Аналагічны прыём быў выкарыстаны ў ансамблі езуіцкага калегіума ў Мінску (1699 1714). Манастырскі комплекс складаўся з двухпавярховых мураваных будынкаў школы і калегіума. Падоўжнымі бакамі яны
арыентаваліся да плошчы. Паміж імі з адыходам ад лініі фасадаў быў збудаваны двухвежавы касцёл (1700—1709), які аб’ядноўваў невысокія будынкі, накрытыя вальмавымі дахамі, у адзіную кампазіцыю выразнага сілуэта. Касцёл — трохнефавая базіліка з паўцыркулыіай апсідай, абапал якой бакавыя нефы ўтваралі сакрысціі, завершаныя гранёнымі купаламі. Першапачаткова яны мелі чатыры ярусы, якія паступова змяншаліся па памерах. Вуглы ярусаў завяршаліся дэкаратыўнымі вазамі. Касцёл адсунуты ад чырвонай лініі забудовы, таму перад галоўным фасадам утварыўся невялікі дворык, які даваў магчымасць аглядаць будынак з блізкай дыстанцыі і ўспрымаць вострую ракурсную перспектыву яго архітэктурных элементаў. Каб павялічыць маляўнічасць сілуэта комплексу, да фасада калегіума пры ўваходзе была прыбудавана чатырох’ярусная вежа-званіца, накрытая купалам, болып нізкая, чым вежы касцёла. Гэтым дасягаўся дынамічны рытм вертыкальных элементаў ансамбля, які з другога боку ад касцёла падтрымліваўся цэнтралыіым рызалітам будынка школы. Архітэктура вежы калегіума набыла цалкам познебарочны характар: гарызанталыіыя цягі паміж ярусамі саступілі месца выгпутым лініям профіляў, раскрапаваных пілястрамі, пастаўленымі пад вуглом да плоскасці сцен.