Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Як і петрыкаўскі храм, царква ў Сінкевічах складаецца з чацверыковых зрубаў бабінца, нефа і алтара. Бабінец, падзелены хорамі на два паверхі, і алтар перакрыты плоскай бэлечнай столлю на ўзроўні агульнага для ўсяго храма карніза, а неф заверіпаны невысокім пірамідальным верхам. Яго канструкцыя надзвычай цікавая, вельмі архаічная і адлюстроўвае працэс зараджэння вярхоў і першапачатковую стадыю іх развіцця.
Верх царквы ў Сінкевічах яшчэ толькі фарміруецца як ярусны. Ён
мае маленькія крывалінейныя заломы толькі з усходу і захаду, а астатнія дзве грані чацверыка пастаўлены на падоўжныя бэлькі, што злучаюць тарцовыя сцены цэнтральнага зруба. Верх мае прымітыўныя, вельмі аморфныя па малюнку ветразі, дзякуючы якім ён з чацверыковага стаповіцца васьмерыковым. Аднак тут яшчэ рана гаварыць пра класічны васьмярык: гэта сапраўдны чацвярык са зрэзанымі вугламі.
Агульная аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя помніка непарушна звязана з навакольным ландшафтам. Царква стаіць на адкрытым месцы, на вялікім пагорку сярод раўніны пясчаных палескіх дзюн. Пагорак даволі крута спускаецца да дарогі, дзе па працягу галоўнай восі царквы ўзведзена традыцыйная палеская двух’ярусная зрубпа-каркасная званіца, сілуэт якой паўтарае сілуэт цэнтральнага храмавага аб’ёму, надаючы кампазіцыі прасторавае развіццё.
Сінкевіцкай царкве ўласцівы кампактнасць і надзвычайная гармонія частак і цэлага. Пры цэнтрычнай кампазіцыі і вылучэнні цэнтральнага аб’ёму чацверыковым вярхом, увянчаным невысокім пірамідальным дахам, ён не робіць уражання архітэктурнай дамінанты, а толькі падкрэслівае кампазіцыйны цэнтр гэтага збудавання. Аб’ядноўвае кампазіцыю між’ярусны прычолак нефа, які плаўна пераходзіць у дахі бабінца і алтара, утвараючы з імі адзінае цэлае. Суаднесенасць форм выяўляецца таксама ў агульнай вышыні вільчакоў дахаў пад крайнімі зрубамі і карніза цэятральнага верху.
Параўноўваючы сінкевіцкую царкву з помнікамі архітэктуры Украіны (цэрквы ў Вугольпе, Кпяжполі, Камні, Залучы, Должцы, Бусьцы, XVII ст.)26, нельга не адзначыць пэў-
26 Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст. Мн., 1978. С. 112.
ных паралелей у дойлідстве двух народаў. Аднак сінкевіцкая царква стаіць на больш ранняй ступені развіцця, у ёй яшчэ толькі складваюцца тыя канструкцыйныя асаблівасці,
77. Царква Юр'я ў Давыд-Гарадку Брэсцкай вобл. Канец XVII ст.
якія найбольш поўна выявіліся ў помніках XVIII ст. Па прынцыпу пабудовы кампазіцыі, дзе ўсе элементы гарманічна суадносяцца адзін з адным, можна прасачыць таксама некаторыя сувязі палескай школы з бойкаўскай архітэктурнай школай па Карпатах.
Блізкая па архітэктуры да сінкевіцкай царквы царква Юр’я ў Давыд-Гарадку, якая ўпамінаецца ў інвентары 1675 г.27 Як і сінкевіцкая, яна ўяўляе сабой трохзрубную пабудову, аднак план мае асаблівасці. Сярэдні зруб развіваецца ў шырыню, алтар квадратны, а бабінец прамавугольны, арыентаваны па падоўжнай восі. Такая канфігурацыя плана вы-
27 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, спр. 674, л. 2.
значана самой канструкцыяй помніка, у якім кожны зруб увенчваецца пірамідальным чатырохгранным верхам. Над цэнтральным памяшканнем верх асноўваецца на дзвюх тарцовых сценах, непасрэдна працягваючы іх, і на бэльках, што злучаюць падоўжныя сцены бабінца і нефа (таму апошні і атрымаў развіццё ў шырыню). Такая канструкцыя аналагічная канструкцыі верху сінкевіцкай царквы. Уяўленне залому ствараецца толькі звонку. Вярхі пад астатнімі зрубамі маюць выгляд простых шатровых дахаў.
Архітэктура Юр’еўскай царквы падзвычай строгая і лаканічная, манументальнасць мастацкага вобраза дасягнута вельмі сціплымі сродкамі. Звяртае ўвагу складаны жывапісны сілуэт, малюнак якога ўзбагачаецца асобнымі пакрыццямі над кожным зрубам. Рытміку фасада ўтвараюць высока размешчаныя вокны з трохгранным завяршэннем і шырокія лапаткі паміж вокнамі нефа і бабінца. Больш высокі ярусны верх над нефам вылучае цэнтральную частку будынка і ўносіць у кампазіцыю элемент цэнтрычнасці. Шатры над бакавымі зрубамі не непасрэдна злучаюцца з цэнтральным верхам, a крыху ссунуты да перыферыі, і ў месцах іх стыкоўкі зроблены невялікія двухсхільныя стрэшкі (так званыя «кашы»), Трэба сказаць, што, нягледзячы на ярусную кампазіцыю помніка, яго вертыкальны рух яшчэ не атрымаў развіцця, як у больш позніх барочных пабудовах. Кампазіцыя захоўвае ў цэлым гарызантальны характар.
Складаным уяўляецца пытанне аб першапачатковым выглядзе інтэр’ера Юр’еўскай царквы. У наіп час усе тры вярхі зашыты плоскай бэлечнай столлю. Прыцягваючы аналогіі з дойлідствам іншых народаў, напрыклад царквой у в. Жубровічы Жытомірскай вобласці УССР, можна меркаваць, што першапачаткова вярхі былі адкрытыя, г. зн. кожнае па-
мяшканне завяршалася пірамідальным скляпеннем.
Такім чынам, для культавага дойлідства поўдня Беларусі (Беларускага Палесся) адзначанага перыяду характэрны дзве асноўныя планавакампазіцыйныя схемы: асіметрычная готыка-рэнесансная з яруснай вежайзваніцай на галоўным фасадзе і сіметрычная ярусная без званіцы, з вылучэннем цэнтра верхам. Пры некаторых адрозненнях абодва гэтыя тыпы маюць агульныя прыкметы: кампазіцыя будуецца па падоўжнай восі.
У царкве Параскевы ў в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі р-н, пач. XVIII ст.) развіваецца своеасаблівы прыём кампазіцыі, у якой сумяшчаюцца рысы падоўжна-восевых і крыжовых храмаў. У плане царква трохзрубная, складаецца з прамавугольных бабінца і нефа і гранёнага, развітага на ўсход алтара. Да падоўжных бакоў алтарнага зруба прылягаюць невялікія прамавугольныя ў плане памяшканні рызніцы і дыяканніка, што зрокава працягваюць неф у напрамку галоўнай восі. Важная асаблівасць збудавання ў тым, што цэнтральнае памяшканне крыху выцягнута ў папярочным напрамку, дзякуючы чаму ствараецца невялікі трансепт і намячаецца другая вось сіметрыі — папярочная. Таму кампазіцыя верхняй часткі збудавання крыжовая; тарцы нефа завяршаюцца шчытамі, цэнтр сяродкрыжжа ўвенчвае ярусная вежка складанай формы. Як паказвае «Генеральная візіта Брэсцкага дэканату» канца XVIII ст., царква ў гэты час завяршалася звычайным крыжам 28.
Арыгінальныя прыёмы развіваліся ў культавым драўляным дойлідстве паўночнага ўсходу Беларусі. На жаль, помнікаў адзначанага часу там не захавалася. Аднак да нас дайшлі не-
28 ЦДГА ЛітССР, ф. 634, воп. 1, спр. 50, л. 68.
каторыя архіўныя крыніцы, апісанні, малюнкі і чарцяжы, выкананыя рускімі даследчыкамі ў XVIII — пачатку XX ст. Значную цікавасць уяўляе «Чарцёж» Заходняй Дзвіны 1701 г. 29 Схематычныя малюнкі невялікага памеру, выкананыя з натуры, безумоўна, даюць самае агульнае ўяўленне аб кампазіцыі збудаванняў. Найбольш просты тып культавых пабудоў — клецевыя цэрквы — прамавугольныя ў плане, зрубныя, часам на падклецях, накрытыя двухсхільнымі дахамі і ўвянчаныя цыбулістымі галоўкамі на гранёных барабанах. Такія храмы паказаны ў Бепіанковічах, Віцебску. Другія тыпы кампазіцыі прадстаўлены цэрквамі з вярхамі: двухзрубнымі з двума шатрамі (в. Пяцішчы) і трохзрубнымі з цэнтральным шатром і вальмавымі або двухсхільнымі дахамі над бабінцам і алтаром (Віцебск, Полцева).
Вяршыняй развіцця драўлянай культавай архітэктуры віцебскай школы дойлідства канца XVII ст. з’яўлялася Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску, збудаваная ў 1690 г.30 Будынак крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі ў плане ўяўляў роўнаканцовы крыж, які ўтваралі квадратны бабінец, шасцігранны алтар і два бакавыя прыдзелы. Царква Mena ва ўсходняй частцы таксама два невялікія бакавыя алтарныя прырубы, што збліжала яе з мураванымі крыжова-купальнымі храмамі. Кожны з чатырох зрубаў і квадратнае цэнтральнае памяшканне ўвенчваліся вярхамі з даволі высокімі шатровымі дахамі. У выніку ўтварылася пяціверхавая крыжова-цэнтрычная кампазіцыя з вылучэннем цэнтральнай часткі болып высокім верхам. Цікавы мастацкі элемент збудаван-
29 Чертеж п опнсанне, учпненные стольннком Цызаревым, начав от Внтебска, вверх до вершнн Двнны рекн, с показаннем сел, деревень н лесов. 1701 г.// ЦДАСА, ф. 192, воп. 1, спр. 1.
30 Чарняўская Т. I. Архітэктура Віцебска. Мн., 1980. С. 25-26.
ня — адкрытая галерэя-кружганак, што агібала храм па ўсяму перыметру і аспоўвалася на разьбяных слупках, а ў ніжняй частцы агароджвалася ажурнай балюстрадай. Уваход на галерэю з боку галоўнага фасада вырашаўся ў выглядзе альтанкі з шатровым завяршэннем. Акрамя функцыянальнай галерэя адыгрывала і вялікую мастацкую ролю, бо кантраставала з буйнымі чляненнямі аб’ёмаў царквы, мела меншы маштаб, з’яўляючыся фактычна нюансным элементам архітэктуры збудавання.
Новыя гістарычныя і грамадскія ўмовы другой паловы XVII — пачатку XVIII ст. выклікалі адпаведныя змены ў горадабудаўніцтве і архітэктуры таго часу. Агульны палітычны і эканамічны крызіс Рэчы Паспалітай выявіўся ў заняпадзе буйных гарадоў, скарачэнні ў іх капітальнага будаўніцтва. Аднак гэта ў значнай меры кампенсавалася пераважным ростам невялікіх паселішчаў — мястэчак. Архітэктурна-планіровачная структура мястэчак вызначалася сістэмай вуліц — дарог, на перакрыжавашіі якіх узнікала гандлёвая плошча — кампазіцыйнае ядро пасяленняў. Замкавы, сядзібны або манастырскі комплекс звычайна не ўдзельнічаў у фарміраванні цэнтра, а размяшчаўся на перыферыі сялібнай тэрыторыі і звязваўся з гандлёвай плошчай адной з галоўных вуліц. Буйныя гарады пабылі даволі складаную структуру, якая ўключала некалькі аўтаномных частак (замкаў), умацаваных абарончымі сценамі і вежамі, і неўмацаваных пасадаў і прадмесцяў.
У манументальнай мураванай архітэктуры 1650—1730 гады — перыяд сталага беларускага барока. У палацавым будаўніцтве з’яўляюцца адкрытыя парадныя ансамблі з дварамі-курданёрамі, імпазантныя фасады аздабляюцца пілястрамі вялікага ордэра, у інтэр’ерах шырока ўжываецца дэкаратыўная ляпніна,
кераміка, паліхромная апрацоўка высакароднымі матэрыяламі (мармур). Найболып выразна гэтыя тэндэнцыі выявіліся пры перабудове Старога замка ў Гродна і палаца ў Ружанах.
Паказальна, што прадстаўнікі архітэктуры барока займаліся не толькі практычным эксперыментам, але і распрацоўвалі тэорыю архітэктурнай кампазіцыі. У XVII ст., калі гэты стыль дасягнуў на Беларусі сваёй сталай стадыі, з’явіліся спецыяльныя трактаты, аўтары якіх імкнуліся абагулыііць будаўнічы вопыт мінулага і распрацаваць тэарэтычна-эстэтычныя канцэпцыі новага стылю.