Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Другую групу складаюць будынкі, дзе гаспадарчыя памяшканні паступова замяняліся жылымі, таму ўвесь дом функцыянальна станавіўся больш аднародным. Звычайна ў кожнай лалавіне дома быў вялікі пакой, з якім злучаліся каморы, алькежы, спіжарні і іншыя памяшканні (Масты, Новы Двор, Дазтокі). Ужо ў XVII ст. у некаторых дамах сенцы таксама набылі акрэсленыя жылыя функцыі. Напрыклад, у доме фальварка Дазтокі былога Капыльскага
княства (інвентар 1669 г.) у сенцах разам з кухняй быў жылы пакой 19. У некаторых будынках можна адзначыць дыферэнцыяцыю дома на жылую і ўрачыстую палавіны. Напрыклад, у доме Хатомельскага двара (Столінскі р-н), паводле інвентара 1717 г., жылая палавіна складалася з пакоя і каморы. 3 супрацьлеглага боку размяшчаліся сталовая, дзве каморы і хатняя капліца 20.
Сярод гаспадарчых збудаванняў манументальнасцю архітэктурных форм вылучаліся лямусы — пабудовы, якія сумяшчалі функцыі жылога і гаспадарчага будынка. Да нашага часу захаваўся лямус па тэрыторыі былога кляштара брыгітак у Гродна. Двухпавярховы, прамавугольны ў плане, ён зрублены з брусоў (вугал «у лапу») і знадворку не ашаляваны. Кожны паверх уключае два памяшканні: сенцы і значных памераў пакой. Бэлькі перакрыцця паміж паверхамі на галоўным фасадзе маюць вялікія выпускі і складаюць аснову двух’яруснай галерэі. Яе апорпай канструкцыяй служаць 10 слупоў, якія падтрымліваюць перакрыцце і дах. Як у першым, так і ў другім ярусе слупы ў верхняй частцы ўмацаваны парнымі ўкосінамі крывалінейнага абрысу, якія ствараюць своеасаблівыя арачныя пралёты. Верхняя галерэя акрамя слупоў з укосінамі мае парапет, набраны з плоскіх разьбяных балясін. У параўнанні з агульным масіўным аб’ёмам лямуса галерэя дробпамаштабная, што ўзбагачае кантраст гэтага збудавання. У мастацкім вырашэнні галерэі адчуваюцца рысы позняга рэнесансу.
Найбольш выразна сталае барока выявілася ў культавай архітэктуры. Гістарычныя абставіны абумовілі далейшае пашырэнне будаўніцтва рымска-каталіцкімі ордэнамі, што мела
19 ЦДГА БССР, ф. 27, воп. 6, спр. 1, л. 1.
20 ЦДГА ЛітССР, ф. 597, воп. 2, спр. 84, л. 19.
на мэце далейшае акаталічванне праваслаўнага і уніяцкага населыііцтва краю. У грамадскім жыцці Беларусі гэтага часу асаблівую ролю адыгрывалі ордэны дамініканцаў, францысканцаў, кармелітаў у адрозненне ад «арыстакратычных» ордэнаў езуітаў і бернардзінцаў, якія пераважалі раней.
Будаўніцтва шматлікіх мураваных храмаў спынялася пажарамі, эпідэміямі, войнамі. Часам іх пачыналі будаваць у пачатку стагоддзя, a завяршалі толькі ў другой яго палове і нават пазней.
У культавай архітэктуры сталага барока пераважала аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя двухвежавай базілікі і атрымалі далейшую распрацоўку яе асобныя элементы — вежы, фран-
68. Касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. 1653
тоны, трансепты, а таксама пластычная распрацоўка фасадаў і інтэр’ераў.
У другой палове XVII ст. быў узведзены шэраг аднанефавых двухвежавых базілік: фарныя касцёлы ў Навагрудку і Прыдруйску, касцёлы аўгусцінцаў у Міхалішках, кармелітаў у Засвіры, дамініканцаў у Княжыцах, Клецку і інш.
Найболып ранні з іх — касцёл. аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага раёна, пабудаваны архітэктарам К. Пенсам (1653). Кампактны прамавугольны ў плане храм мае шматгранную апсіду прэзбітэрыя, ніжэйшую за асноўны неф, з асобным дахам. Галоўны фасад трохчасткавы з паглыбленай паміж вежамі цэнтральнай часткай, што сведчыць аб блізкасці гэтага храма гатычным беларускім храмам-крэпасцям. Характэрна, што ў ім масіўныя чацверыковыя вежы не фланкіруюць асноўны аб’ём, а толькі раскрапоўваюць галоўны фасад, з’яўляючыся часткай яго кампазіцыі. Вышэй узроўшо карніза, агульнага для ўсіх частак будынка, узвышаецца адзіны невысокі ярус веж, якія завершаны чатырохсхільнымі шатрамі. Стрыманы, нават суровы вонкавы выгляд касцёла, у якім асноўным дэкаратыўным элементам з’яўляюцца простыя прамавугольныя нішы, кантрастуе з пыш-
пым, поўным дынамікі дэкорам інтэр’ера. У 1680-я гады інтэр’ер быў багата аздоблены бела-блакітнымі барэльефамі святых і пышным раслінным арнаментам у тэхніцы стука. Эвалюцыя мастацкіх характарыстык, відавочная пры параўнанні вонкавай пластыкі помніка і дэкаратыўнага афармлення яго інтэр’ера, сведчыць аб паступовым станаўленні прынцыпаў сталага барока.
Цікавай асаблівасцю агульнай кампазіцыі касцёла аўгусцінцаў у Міхалішках з’яўляецца мураваны ўваходнь[ тамбур (крухта) у выглядзе невысокай, авальнай у плане прыбудовы яакшталт абарончага барбакана. Такую ж паўкруглую крухту з уваходамі па баках мае касцёл у Засвіры Мядзельскага раёна, пабудаваны ў періпай палове XVII ст. пры кляштары кармелітаў. Касцёлы ў Sa-
69. Фарны касцёл у Навагрудку.
XVII — пач. XVIII ст.
70. Касцёл дамініканцаў у в. Княжыцы Магілёўскага р-на 1681—1683
свіры і Міхалішках шмат у чым падобныя, што тлумачыцца, верагодна, іх рэгіянальнай блізкасцю. Толькі болып позні засвірскі касцёл мае ўжо не шматгранную, а паўкруглую, пластычную алтарную апсіду, болып высокія верхнія чацверыкі веж на галоўным фасадзе. Да таго ж чатырохсхільныя шатры на іх завершаны пуката-ўвагнутымі барочнымі галоўкамі, што адлюстроўвае тэндэнцыі развіцця аб’ёмна-прасторавых кампазіцый у архітэктуры сталага барока. Масіўныя нефы і апсіда пазбаўлены ўсялякай аздобы і завершаны адзінай цягай карніза, толькі галоўны фасад слаба раскрапаваны плоскімі прамавугольнымі нішамі. Фасад разлічаны на самастойнае зрокавае ўспрыманне і як куліса закрывае астатнія часткі будынка.
Фарны касцёл у Навагрудку быў заснаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам у 1395 г. і, верагодна, у той жа час узведзены з цэглы ў гатычным стылі. Пазней ён быў часткова разбураны і на мяжы XVII— XVIII стст. зноў адбудаваны. Новы касцёл перыяду сталага барока — аднанефавы, з адной вялікай паўкруглай апсідай прэзбітэрыя і дзвюма манументальнымі чацверыковымі вежамі на галоўным фасадзе. Гранёныя алтарныя капліцы старога касцёла з нервюрнымі зорчатымі скляпеннямі і каляровымі вітражамі ўвайшлі ў новы будынак як бакавыя капліцы. Каб зрабіць іх непрыкметнымі з боку ўваходу, сцяна галоўнага фасада з вежамі крыху ссунута адносна падоўжнай восі сіметрыі будынка. Адвольная пастаноўка сіметрычнага двухвежавага фасада ў агульнай кампазіцыі аб’ёму падкрэслівае яго самастойнае значэнне, што адпавядае мастацкім прынцыпам барока.
Разгледжаную групу помнікаў удакладняе касцёл дамініканцаў у Клецку (1683). Ён меў аналагічную аб’ёмна-прасторавую будову, але болып багатую ордэрную пластыку. Яго бакавыя фасады рытмічна рас-
чляняліся пілястрамі, пластыка галоўнага фасада ўзбагацілася нішамі, франтонамі, скульптурай і ляпнінай. Верхнія ярусы вежы высокія, з выцягнутымі прапорцыямі, паміж вежамі амаль роўны з імі па вышыні атыкавы франтон. У параўнанні з касцёламі ў Міхалішках, Засвіры, Навагрудку, дзе сярэднюю частку фасада таксама ўвенчваюць сціплыя атыкавыя франтоны з двух ярусаў (ніжняга прамавугольнага атыка і верхняга — уласна трохвугольнага франтопа), у Клецкім даміпіканскім касцёле атыкавая частка мела трапецападобнуіо форму. Стромкія бакавыя схілы як быццам намячаюць будучыя валюты пластычных фігурных фравтонаў позняга віленскага барока.
Імкненне да выцягнутых прапорцый, перавагі вертыкальных элементаў, характэрных для барока XVIII ст., яшчэ больш ярка праяўляецца ў аб’ёмна-прасторавых суад-
71. Касцёл бернардзінак у Мінску. XVII—XVIII стст.
носінах і дэкаратыўнай пластыцы касцёла дамініканцаў у Княжыцах пад Магілёвам (1681 —1683) 21.
Кампазіцыя будынка вызначаецца шэрагам асаблівасцей, якія надаюць яму яркую індывідуальнасць і ў той жа час з’яўляюцца характэрнымі для сталага беларускага барока. Храм мае прамавугольную алтарную апсіду, накрытую самастойным двухсхільным дахам, з сіметрычнымі сакрысціямі па баках. Яго бакавыя фасады і інтэр’ер узбагачаюцца своеасабліва трактаваным трансептам, напалову паглыбленым унутр нефа. Звонку невялікія выступы трансепта пры дапамозе арак злучаюцца з галоўным фасадам і тарцовай сцяной, утвараючы верхні прамавугольны перыметр храма — аснову двухсхільнага даху, агульнага для нефа і трансепта. Сцены нефа паглыблены ў вялікія арачныя нішы, якія ўзбагачаюць пластыку бакавых фасадаў. Найбольшую ўвагу прыцягвае вырашэнне галоўнага фасада. Вышэй агульнай для ўсяго будынка цягі карніза на галоўным фасадзе знаходзіцца даволі высокі атык, a над ім — тры вежы: па баках і над цэнтральнай часткай фасада. Вежы не раскрапоўваюць фасад, але звязаны з ім ордэрнымі элементамі з вельмі выцягнутымі прапорцыямі. Чляненне фасада і веж на некалькі ярусаў з памяншэннем кожнага наступнага па памерах надае будынку ўзнёсласць, імклівы вертыкалізм, дынаміку ўзлёту. Гэта ўражанне ўзмацняюць і дзве прыбудовы па баках фасада, пастаўленыя пад вуглом да яго. Яны зроблены ў выглядзе невысокіх сценак з арачнымі праёмамі і накрыты аднасхільнымі дахамі, якія пачынаюць рух усёй кампазіцыі ўверх. Паколькі гэтыя дэкаратыўныя прыбудовы роўныя па вышыні сакрысціям, той жа эфект дасягаецца
21 У XVIII ст. перададзены уніятам і з Taro часу вядомы як уніяцкая царква.
і на бакавых фасадах. Будынак багата аздоблены дэкаратыўнай пластыкай: глыбокімі і плоскімі арачнымі і круглымі нішамі, слаістымі пілястрамі, дробнымі прафіляванымі элементамі. Характэрна, што развітыя
72. Касцёл кармелітаў у г. Глыбокае Віцебскай вобл. XVII—XVIII стст.
прафіляваныя гарызантальныя цягі адсутнічаюць, каб падкрэсліць вертыкалыіыя прапорцыі будынка.
У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. узводзяцца шматлікія трохнефавыя базілікі з двухвежавымі фасадамі: касцёлы дамініканцаў у Нясвіжы (1672), езуітаў у Крывошыне (1670), Мінску (1700—1710), Магілёве (1699—1723) і іншых месцах. У культавых помніках сталага беларускага барока пры вялікай кампазіцыйнай ролі і дэкаратыўнасці галоўнага фасада захавалася тэктанічнае адзінства аб’ёмаў. Характэрнай рысай культавых збудаванняў гэтага часу з’яўляецца агульная для ўсіх аб’ёмаў цяга карніза, якая падзяляе фасад на масіўную ніжнюю частку і
двухвежавае завяршэнне. У перыяд ранняга барока першае гарызантальнае чляненне фасадаў у трохнефавых базіліках знаходзілася на ўзроўні карніза бакавых нефаў, што зрокава рабіла іх больш прыземістымі, чым у аднанефавых храмах. Каб прыдаць ім большую дынамічнасць, у нерыяд сталага барока ў трохнефавых базіліках вышывю ніжняга яруса бакавых вежаў сталі рабіць роўнай вышыні цэнтральнага нефа.