Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
плане аб’ём. Сам дом не меў ні падклеці, ні падмурка, будаваўся проста на зямлі. Жылое памяшканне асвятлялася двума невялікімі акенцамі, несіметрычна размешчанымі ў дзвюх сумежных сценах. Гэтыя акенцы асвятлялі кут — самае ганаровае месца ў хаце. Такім чынам, традыцыйная планіроўка беларускага народнага жылля з характэрным для яе размяшчэннем печы, кута і іншых элементаў у XVII ст. была ўжо распаўсюджана досыць шырока. 3 жыллём блакіраваліся гаспадарчыя збудаванні. Яны ставіліся ўпрытык да аднаго з тарцоў жылога дома (у некаторых выпадках да яго падоўжнага боку), былі прамавугольныя ў плане, накрываліся самастойнымі двухсхільнымі дахамі.
У адзначаны перыяд у Віцебску існавалі і складаныя па планіроўцы дамы, якія ўключалі некалькі жылых і гаспадарчых памяшканняў. Іх зрубы мелі болыпыя памеры і адносна вялікую колькасць вокнаў. Такія дамы вядомы і ў іншых гарадах Беларусі. Іх планіровачнае развіццё адбывалася ў выніку падзелу кожнага са зрубаў трохкамерпага дома па дзве часткі. Такім чынам, ужо ў капцы XVII ст. становяцца вядомымі чатырох-, шасціпакаёвыя жылыя дамы (Слуцк). У асноўным яны належалі шляхце, цэхавым майстрам і іншым заможным гараджанам.
Гарады і мястэчкі забудоўваліся галоўным чынам драўлянымі дамамі. Іх архітэктура цалкам асноўвалася на мясцовых народных будаўнічых традыцыях. Узводзілася і пэўная колькасць мураваных дамоў. Такія будынкі захаваліся ў Гродна і Нясвіжы.
Гродзенскі дом майстра рыбацкага цэха (вул. Замкавая, 6) уяўляе сабой невялікі кампактны, прамавугольны ў плане аб’ём, завершаны двухсхільным дахам з чырвонай чарапіцы, Сумяшчэнне вытворчых і жылых функцый у адной пабудове прывяло да размежавання першага па-
верха капітальнай сцяной на дзве часткі: жылую, куды траплялі з двара, і гандлёвую, якая выходзіла на вуліцу. 3 жылой часткай былі звязаны ўсходамі два пакоі мансарды. Знешняе архітэктурнае афармленне дома надзвычай сціплае. Суцэльны маналітны аб’ём аздоблены толькі ноглыбокімі пілястрамі і простым па прафіліроўцы карнізам. Адну з пілястраў упрыгожваў рэльеф рыбы, што служыла своеасаблівай рэкламай. Пры такой сціпласці дэкору асноўную мастацкую нагрузку несла размяшчэнне дзвярных і аконных праёмаў, найбольш цікавае на франтоне тарцовага вулічнага фасада. Цэнтральную частку яго займаюць два прамавугольныя акны і ніша паміж імі. Па баках іх фланкіруюць два падковападобныя. Завяршае кампазіцыю круглае акно ў шчыце. Такім чынам, розныя па памерах і форме праёмы ўтварылі рытмічную і актыўную кампазіцыю фасада.
Далейшае развіццё кампазіцыйных прыёмаў можна прасачыць у нясвіжскім «доме на рынку» (1721). Ніжні паверх, дзе знаходзіліся вытворчыя і гаспадарчыя памяшканні, зроблены з цэглы, а жылая мансарда — з дрэва. Новыя прынцыпы ўвасобіліся і ў вырашэнні галоўнага фасада. У параўнанні з гродзенскім домам тут адсутнічае карніз, які аддзяляў шчыт ад ніжняй часткі будынка (захаваўся толькі яго рудымент — прамавугольны сандрык), a сам шчыт арганічна ўключаны ў агульную плоскасць фасада і мае выгляд атыкавай надбудовы надзвычай складанага сілуэта. У цэнтры верхняй часткі атыка згрупаваны дзве нішы і акно з арачным завяршэннем, якія аб’ядноўваюцца агульнай асновай у выглядзе карніза «на сухарыках». Рытм фасада ствараецца групоўкай прамавугольных і арачных акон. Яго сіметрычную будову падкрэсліваюць уваходныя дзверы і размешчаны над імі балкон на кранштэйнах. У выніку кампазіцыя бу-
дынка набыла адметныя рысы барока, якія найбольш ярка выяўлепы ў мастацкай трактоўцы галоўнага фасада.
Архітэктурнае аблічча гарадскога жылля заможнай шляхты і магнатаў было болып складаным. У ім выкарыстоўваліся такія элементы, як ганкі, галерэі, падклеці, вежы, высокія дахі і г. д. Групоўка розных па памерах і форме аб’ёмаў стварала выразную асіметрычную кампазіцыто. Прыкладам такіх збудаванняў можа быць палац князя Агінскага на тэрыторыі Ніжняга замка ў Віцебску. На працягу XVII—XIX стст. ён з’яўляўся своеасаблівым архітэктурным сімвалам Віцебска. Схематычнае адлюстраванне палаца ёсць на «Чарцяжы» Падзвіння стольніка Цызарава 1701 г.15 Будынак існаваў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. і быў вядомы пад назвай «дом з купалам» 16. Складаўся ён з трох кантрастуючых паміж сабой частак. Галоўны корпус — доўгі прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём з двухсхільным дахам. Другі паверх быў аформлены ажурнай адкрытай галерэяй. Трохвугольныя шчыты корпуса мелі ступеньчаты абрыс і нагадвалі шчыты мураваных готыка-рэнесансных палацавых пабудоў Беларусі XVI — пачатку XVII ст. (напрыклад, каралеўскага палаца ў Гродна). Да тарца корпуса, звернутага ў бок Задунаўскага пасада, была прыбудавана высокая шмат’ярусная вежа, завершаная шатром і складаным купалам са шпілем і сцяжком флюгера над ім. У верхнім ярусе васьмярык вежы быў абкружаны балюстрадай. Трэці аб’ём, таксама ў выглядзе гранёнай яруснай вежы з шатровым завяршэннем, з’яўляўся галоўным уваходам у цэнтры корпуса будынка. На другі
15 ЦДАСА, ф. 192, воп. 1, спр. 1.
16 Сапунов А. Чертеж города Внтебска 1664 года//Тр. Внтебской ученой архнвной комнссші. Вптебск, 1910. Т. 1. С. 19.
паверх гэгага своеасаблівага ганка вяла адкрытая знадворная лесвіца.
Развітая кампазіцыя палаца Агінскага засвоўвалася на спалучэнні сілуэта, кантрасту, рытму розных па
66. Ратуша ў г. Магілёве. Фасад і план. 1679—1681
памерах, прапорцыях, маштабу і форме частак, якія, аднак, існавалі не ў адрыве адна ад адной, а ўтваралі разам непарушны жывапісны ансамбль.
Сталае беларускае барока знайшло ўвасабленне і ў грамадскім бу-
даўніцтве. Выдатны прыклад — магілёўская ратуша, пабудаваная ў 1679—1681 гг. мясцовымі майстрамі Феськам, Ігпаціем і інш. Да кампактнага прамавугольнага аб’ёму на месцы папярэдняй, разбуранай у працэсе перабудовы ў 1692—1698 гг. была прыбудавана васьмігранная вежа. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі магілёўскай ратушы знайшоў увасабленне новы горадабудаўнічы падыход да архітэктурнага ансамбля. У адрозненне ад нясвіжскай ратушы (1596) вежа прылягае не да тарца асноўнага будынка, а да яго падоўжнага боку. Яна мае гранёныя формы ад самага падмурка, чым адрозніваецца ад замкавых веж ранейшага часу, якія звычайна мелі ў аснове чацвярык. Ярусы ўверсе крыху змяншаюцца, узрастае іх насычанасць дэкаратыўнай аздобай, што робіць вежу асабліва стройнай і маляўнічай. Выразная вертыкальная дамінанта кантрастуе з простым і строгім двухпавярховым будынкам. На другі паверх вядзе шырокая адкрытая лесвіца, якая спіральна агінае вежу. Дзякуючы гэтым прыёмам будынак ратушы набыў адкрыты, прадстаўнічы, ярка выяўлены свецкі характар.
Цікава вырашаўся гандлёва-грамадскі цэнтр у Віцебску на тэрыторыі Узгорскага горада, куды вёў мост ад Ніжняга замка. На «рынку» ў некалькі радоў навокал плошчы стаялі крамы з каморамі, утвараючы суцэльны фронт забудовы. На гандлёвую плошчу можна было трапіць праз вароты, ля якіх стаяла манументальная пабудова — гасціны двор. Гэты шматпавярховы, цэнтрычны ў плане будынак уяўляў масіўны кубападобны аб’ём, завершаны высокім дахам у выглядзе зрэзанай зверху піраміды, увянчанай альтанкай з балюстрадай навокал і складанай галавой са шпілем, дзо быў умацавапы герб горада. Як паказана на «Чарцяжы», адзін з фасадаў афармляўся галерэйкай. На ратушнай вежы знаходзіўся гарадскі гадзіннік.
Сельскае будаўніцтва ў другой палове XVII — пачатку XVIII ст. развівалася згодна з традыцыямі народнага дойлідства папярэдняга часу. «Валочная памера» хоць і скараціла ў значнай меры сялянскія зямельныя надзелы, аднак садзейнічала пэўнай рэгулярнасці забудовы вёсак. Паступова зніклі старажытныя формы радавых паселішчаў, пашырылася вулічная забудова.
Захаваўся цікавы дакумент XVII ст,— інвентар маёнтка ў в. Бранчыцы Слуцкага княства 1682 г. Ён ілюстраваны планам маёнтка са схематычным малюнкам забудовы Бранчыц і іншых вёсак. Бранчыцы мелі лінейную планіроўку: 17 хат, паказаных на малюнку, арыентаваны ўздоўж вуліцы і звернуты да яе тарцовымі або падоўжнымі фасадамі. Нягледзячы на схематычнасць выяў асобных будынкаў, усё ж можна прасачыць некаторыя асаблівасці іх архітэктуры. Так, усе яны прамавугольныя або квадратныя ў плане збудаванні, завершаныя двухсхілг.пымі або вальмавымі дахамі. Некаторыя хаты мелі ўваходы ў тарцовай частцы, большасць — у цэнтры падоўжнай сцяны. Можна меркаваць, што тут адлюстраваны адна-, двухі трохкамерны планіровачныя тыпы жылля.
У XVII ст. ужо шырока бытаваў трохкамерны тып народнага жылля. Інвентар Брэсцкай аканоміі 1668 г. апісвае жыллё каваля ў в. Дзівін (Кобрынскі р-н), якое складалася з трох памяшканняў. Цэнтральным з’яўляліся сенцы, з аднаго боку ад якіх размяшчалася жылое памяшканне з кафлянай печчу і двума маленькімі «кутнімі» вокнамі, а насупраць — варыўня 17.
У сядзіблай архітэктуры захоўваўся традыцыйны тып народнага трохкамернага жылля. Напрыклад, у інвентары 1662 г. маёнтка ў в. Вы-
17 ЦДГА БССР, ф. 1143, воп. 1, спр. 27, л. 59.
сокае пад Давыд-Гарадком (Столінскі р-н) зафіксаваны дом з сенцамі ў цэнтры, з аднаго боку ад якіх знаходзілася жылое памяшканне з белай кафлянай печчу і камора, з другога — курнае жылое памяшканне чэлядзі18. Аднак гэты тып жылля ўжо
лыя і гаспадарчыя часткі атрымалі розную архітэктурную апрацоўку. У той час як у жылых пакоях былі прыгожыя кафляныя печы, вялікія
67. Лямус у брыгіцкім кляштары ў Гродна. Фасад. Канец XVII ст.
не адлюстроўваў асноўнага кірунку развіцця архітэктуры сядзібнага дома, які выявіўся ў паступовым ускладненні плана, дыферэнцыяцыі памяшканняў па функцыянальнаму прызначэнню, усё больш шырокім выкарыстанні анфіладнага прынцыпу планіроўкі.
Па асаблівасцях функцыянальнага занавання ўсе жылыя сядзібныя будынкі можна падзяліць на дзве вялікія групы. Да першай адносяцца тыя, дзе захоўваўся падзел на жылую і гаспадарчую палавіны. Для гэтай групы характэрна пераважнае ўскладненне жылой часткі дома, у той час як гаспадарчая частка менш дыферэнцыравана па саставу памяшканняў. Цікава адзначыць, што жы-
18 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, спр. 1000, л. 1.
вокны на завесах, драўляная падлога, разнастайная мэбля, гаспадарчыя памяшканні замест падлогі мелі выбітыя «токі» з гліны і маленькія «курныя» акенцы, якія зачыняліся знадворку драўлянымі засаўкамі (Масты, Маковішчы б. Койданаўскага графсгва і інш.).