Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
У інтэр’ерах культавых помнікаў сталага барока атрымалі распаўсюджапне гладкія неапрацавапыя скляпенні, іншы раз з арнаментальным жывапісам. Доўгае цыліндрычнае скляпенне асноўнага нефа падзялялася на секцыі папярочнымі падпружнымі аркамі, якія падкрэслівалі яго крывізну і адпавядалі чляненню сцен пілястрамі. Архітэктурная апрацоўка скляпенняў удала спалучалася са скульптурным дэкорам сцен, алтарамі, пластыкай стукавай лепкі, якая стала больш глы-
бокай і сакавітай. Формы ўскладніліся, лініі перапляліся ў непаўторныя ўзоры, святло і цені маляўніча перацякалі адно ў другое. Такі, напрыклад, скульптурны дэкор касцёла аўгусцінцаў у Міхалішках, выкананы ў 80-я гады XVII ст. Пластычяая
73. Касцёл цыстэрцыянцаў у в. Вістычы Брэсцкага р-на. Канец XVII ст.
кампазіцыя на сценах у выглядзе стылізаваных раслінных матываў арганічна спалучаецца з дынамічным аб’ёмна-прасторавым вырашэннем інтэр’ера. Аналагічны характар дэкаратыўнай пластыкі мела біма сінагогі ў Слоніме.
Акрамя ляпніны для ўзбагачэння архітэктурна-дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ераў мураваных культавых пабудоў сталага барока шырока ўжываліся паліваная кафля, каваны метал, драўляныя разьбяныя алтары, іканастасы і інш. Характэрныя асаблівасці іх кампазіцыі — выкарыстанне ордэрных форм, барочная рытмічная групоўка элементаў з падкрэсленай воссю сіметрыі, адзінства канструкцыі і арнаментальнай разьбы.
* * *
У адрозненне ад мураванага культавага будаўніцтва, якое актыўна ўбірала ў сябе, перапрацоўвала і ўвасабляла рысы заходнееўрапейскага барока, драўлянае развівалася пераважна пад уплывам народнага будаўніцтва. Асабліва гэта характэрна для Беларускага Палесся. Як і ў папярэдні перыяд, тут будаваліся невялікія храмы падоўжна-восевай кампазіцыі ў адзін-тры зрубы, прыкладамі якіх з’яўляюцца цэрквы ў вв. Маціевічы і Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна. Царква ў Маціевічах (1720) у наш час уяўляе сабоіі прамавуголыіы ў плане аб’ём, накрыты трохсхільным гонтавым дахам са шчытом на галоўным фасадзе. Інтэр’ер вырашаны як адзінае зальнае памяшканне з плоскай бэлечнай столлю, невысокім іканастасам і хорамі з супрацьлеглага боку. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная вежа-званіца, увянчаная невысокім шатровым дахам. Яе развіты між’ярусны прычолак злучаецца з прычолкам шчыта галоўнага фасада царквы. Гэта званіца з’явілася ў XIX ст., бо ў сярэдзіне XVIII ст. царква мела асобную званіцу (якая захавалася) 22.
Царква Мікалая ў Вялікіх Сяхновічах дзейнічала ўжо ў 1727 г., а ў канцы XVIII ст. уяўляла сабой невялікую адназрубную пабудову, накрытую саламяным дахам, які ўвенчваў малы купалок з крыжыкам 23. У параўнанні з Маціевіцкай царквой яна мае болып развітую структуру. У ёй намячаецца бабінец і вылучаецца алтарная група памяшканняў, прычым толькі ў ніжняй частцы, а ў верхняй захоўваецца агулыіая кампазіцыя адназрубнага будынка з гранёным алтаром.
Аналагічна развівалася і архі-
тэктура драўляных манастыроў. Інвентар манастыра ў Купяцічах пад Пінскам 1682 г. апісвае ансамбль, агароджаны парканам. Уваход быў праз браму з бярвення, у верхняй частцы якой размяшчалася званіца. Справа ад уваходу стаяла драўляная царква маці боскай пад гонтавым дахам, яе галоўны фасад вылучала вежка з крыжам. Такая ж вежка ўвенчвала алтарную частку. На манастырскім падвор’і акрамя царквы размяшчаліся некалькі жылых будынкаў, пякарня, склеп, свірны, лазня, гумно 24. Уяўляючы самастойныя гаспадарчыя комплексы, манастыры збліжаліся з феадальнымі маёнткамі.
Цікавым варыянтам адназрубных храмаў падоўжна-восевай кампазіцыі з’яўляецца Прачысценская царква ў в. Дарапеевічы (Маларыцкі р-н), збудаваная не пазпей каяца XVII пачатку XVIII ст. У плане гэта прамавугольны выцягнуты па падоўжнай восі аб’ём з суадносінамі бакоў 1 : 2. У 1902 г. да царквы з усходу далучылі алтарнае памяшканне, што парушыла першапачатковую кампазіцыю будынка, пазбавіўшы яго кампактнасці.
Галоўнае памяшканне ў сярэдняй частцы зруба прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершана стромкім вальмавым дахам. Тарцовыя вальмы маюць вельмі круты нахіл, таму дах выглядае двухсхільным. Галоўны фасад утварае двух’ярусная вежа-званіца, якая нібы ўваходзіць у аб’ём нефа. Верхні ярус вежы аздоблены прамавугольнымі галасніковымі праёмамі, дэкарыраванымі зверху двухпралётнымі аркамі з вісячымі «гіркамі» пасярэдзіне, і завершаны шатровым дахам. Цікавым элемептам, які аб’ядноўваў неф і званіцу ў адзінае цэлае, быў кружганак — адкрытая слуповая галерэя (не захавалася). Яна агінала ўвесь
22 ЦДГА ЛітССР, ф. 634, воп. 1, спр. 48, л. 123.
23 Там жа, спр. 50, л. 21—22.
24 АВАК. Вяльна, 1880. Т. 2. С. 237—239.
будынак па перыметру, значна ўзбагачаючы пластыку фасадаў. У выніку стваралася надзвычаіі кампактпая кампазіцыя нефа і звапіцы з рысамі дынамічнай асіметрыі.
Нельга не ўбачыць блізкасці царквы ў Дарапеевічах мураваным готыка-рэнесансным храмам Беларусі XVI— пачатку XVII ст., перш за ўсё адпавежавым кальвіпскім зборам і касцёлам. Такі тып кампазіцыі быў
нага ў плане нефа і невялікага пра мавугольнага бабінца.
Царква Раства багародзіцы ў в. Ляхаўцы (Маларыцкі р-н), збудаваная ў пачатку XVIII ст., адлюстроўвае працэс развіцця вярхоў у пабудовах падоўжна-восевай кампазіцыі.
74. Царква Мікалая ў в. Чарнякава Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.
1-я пал. XVIII ст.
падзвычай пашыраны на Беларусі, таму ён і зрабіўся адметпай асаблівасцю не толькі мураваных, але і драўляпых храмаў і захоўваўся ў драўляным дойлідстве на працягу многіх стагоддзяў, нават тады, калі ў мураваным ужо знік. Напрыклад, званіцу над бабінцам раней мела царква Мікалая ў в. Чарнякава (Бярозаўскі р-н), збудаваная не пазней 1725 г. Яна складаецца з трох размешчаных па падоўжнай восі зрубаў: гранёнага алтарнага, амаль квадрат-
Трохзрубны храм складаецца з квадратнага ў плане нефа і прамавуголь ■ ных бабінца і алтарнага памяшкання. Неф перакрыты даволі высокім пірамідальным чатырохгранным скляпеннем з усечанай вяршыняй, якое служыць своеасаблівым пастаментам для яруснай вежкі. Алтарнае памяшканне, раскрытае ў неф складаным праёмам лучковай формы, таксама з невысокім пірамідалыіым скляпепнем. Бабінец завертпаны плоскай бэлечнай столлю. Цікавая дэталь гэ-
тага помніка — хоры, Яны не ўваходзяць у аб’ём бабіпца, а злучаюцца з ім толькі невысокім праёмам. У плане хоры ўтвараюць шасціграннік, які сваёй трохграннай часткай выходзіць па-за межы плоскасці галоўнага фасада і асноўваецца на дзвюх
75. Царква Раства багародзіцы ў в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. 1713
калонах, апрацаваных зверху валютамі іанічнага ордэра. У сувязі з гэтым утвараецца своеасаблівы заглыблены ганак, а частку прасторы пад хорамі займае ўваходны тамбур. Трэба адзначыць, што вынясенне хораў за плоскасць фасаднай сцяны вядома як у беларускай (в. Збораў пад Рагачовам), так і ў польскай архітэктуры XVIII ст. Аднак у ляхавіцкай царкве дзякуючы граненню выступаючай часткі гэты прыём атрымаў новыя пластычныя якасці.
У ранніх культавых пабудовах з вежай-званіцай на галоўным фасадзе апошняя трактавалася як самастойны элемент планава-прасторавай структуры інтэр’ера. Яна злучалася з нефам або бабінцам толькі невялікім дзвярным праёмам. Пра гэта сведчыць і той факт, што храм меў яшчэ дадатковы ўваход у падоўжнай
сцяне будынка (звычайна з поўдня). Можна меркаваць, што такое самастойнае становішча званіцы было звязана з яе стратэгічнай роллю ў абароне. 3 часам па меры паступовай страты абарончых функцый вежазваніца арганічна ўваходзіць у інтэр’ер храма і звычайна дзеліцца ўнутры на тры ярусы: першы становіцца бабінцам і раскрываецца ў неф шырокім праёмам, часам складанай формы, у сярэднім знаходзяцца хоры, а верхні з’яўляецца званіцай.
У Прыпяцкім Палессі развіўся арыгінальны тып трохзрубпага храма яруснай кампазіцыі, для якога характэрна вылучэнне цэнтральнай часткі пры дапамозе яруснага верху. Цікавы прыклад у гэтых адносінах дае царква ў Петрыкаве. Дакладная дата яе ўзвядзення невядома. Паводле гістарычных звестак, яна была збудавана v канцы XVII ці ў пачатку XVIII ст.й
Царква складаецца з трох квадратных у плане зрубаў бабінца, нефа і алтара, размешчаных на падоўжнай восі будынка. Бабінец і алтар маюць значна меншую шырыню карпусоў, чым неф, таму кампазіцыя плана выразна цэнтрычная. Гэтаму адпавядае і аб’ёмна-прасторавая пабудова помніка, пры якой галоўнае значэнне набывае не званіца над бабінцам, а цэнтральны аб’ём. Ён ператварыўся ў самастойную па кампазіцыі ярусную вежу. Зруб нефа накрыты высокім дахам у выглядзе ўсечанай зверху чатырохграннай піраміды, над якой узвышаецца чацвярык, завершаны купалам. Над апошнім зроблены невысокі васьмярык, увянчаны купалком і цікавым па малюнку каваным крыжам з сімвалам сонца. Шмат’ярусны аб’ём дамінус
25 Царква збудавана ў в. Сотнічы і да 1746 г. была стараверскай. У 1836 г. яе перавезлі ў Петрыкаў і паставілі на гарадскіх могілках (гл.: Опнсанне церквей іі прпходов Мннской епархшг. Мн., 1879. Вып. 5. С. 136-137).
76. Царква ў в. Сінкевічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. Пач. XVIII (XVII?) ст.
ў кампазіцыі будынка, усе ж іншыя зрубы болып пізкія, быццам прыціснутыя да зямлі, і нагадваюць хутчэй прырубы-прыдаткі. Характэрна, што званіца пад бабінцам, якая ў збудаваннях ранейшага перыяду адыгрывала значную ролю ў кампазіцыі, утвараючы сабой галоўны фасад, тут зусім не вылучаецца, ператварыўшыся ў дэкаратыўную вежку.
Дамінуючае становішча ў інтэр’еры займае цэнтральнае памяшканне, аднак верх яго не раскрыты ў неф, а прыкладна на ўзроўні карніза зашыты плоскай бэлечнай столлю, Бабінец і алтар значна ніжэйшыя за неф і таксама завершаны плоскай столлю. Такі прыём арганізацыі інтэр’ера характэрны для паўночнарускіх цэркваў клецевага і шатровага тыпаў. Па знешняй кампазіцыі помнік нагадвае некаторыя ўкраінскія вежападобныя храмы. Гэтыя аналогіі сведчаць болып пра агульныя шляхі развіцця рускага, украінскага і беларускага дойлідства, чым пра перайманні, бо петрыкаўская царква вылучаецца надзвычай арыгінальнымі і самабытнымі мясцовымі асаблівасцямі.
Пачатковы этап эвалюцыі цэркваў з адкрытымі ў інтэр’ер вярхамі адлюстроўвае Юр’еўская царква ў в. Сінкевічы (Лунінецкі р-н). Архаічпасць канструкцыі і кампазіцыі дазваляе аднесці яе да ранняга перыяду творчасці палескай школы дойлідства і датаваць пачаткам XVIII ст.