• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 384с.
    Мінск 1988
    156 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Актыўнае засваенне барочных форм было ўласціва і кафлярству, хаця рэнесансныя матывы тут яшчэ яўна пераважалі. Аналіз архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі Беларусі XVI — першай паловы XVII ст. у
    82 Драган М. Украінська декоратнвна різьба. Кнів, 1970. С. 63.
    83 Кацер М. С. Народно-пріікладное нскусство Белорусснн. С. 68.
    супастаўленні з падобнымі матэрыяламі з Літвы, Польшчы і цэнтральнаеўрапейскіх краін выяўляе прамыя або апасродкаваныя аналогіі, блізкія як па часу, так і па кампазі-
    55. Фрагмент галоўнага алтара ў в. Воўпа Ваўкавыскаеа р-на Гродзенскай вобл. Каля 1634 г.
    цыі. Значнае падабенства заўважаецца ў вялікай групе пячной кафлі, галоўным чынам карнізнай, з геральдычнымі матывамі — фігурамі львоў, грыфонаў, коней, арлоў, марскіх канькоў, размешчаных сіметрычна паабапал гербавага шчыта, салярнага знака ці расліны («дрэва жыцця»), Прыёмы кампаноўкі фігур жывёлін розныя. Ільвы — з гнуткім і пругкім целам, ашчэранай пашчай і. выгнутым хвастом, прапушчаным знізу паміж ног і ўзнятым над спіною, які, як правіла, заканчваецца трыліснікам або фантастычнай квет-
    кай, Пярэдняя лапа ўзнята для ўдару. Грыфоны — крылатыя звяры — кампанаваліся ў асноўным як і раней, але іх адлюстраванні былі меншых памераў і раздзяляліся фантастычнай кветкай. Падобныя сюжэты шырока выкарыстоўваліся ў заходнееўрапейскім і цэнтральнаеўрапейскім мастацтве, іх можна сустрэць на
    56. Карніз кафлянай печы з Крычава. 1-я пал. XVII ст. Рэканструкцыя
    сярэдневяковых вышыўках многіх заходнееўрапейскіх краін. На Беларусі падобная кафля знойдзена пакуль што ў Крычаўскім і Навагрудскім замках84, прычым на кафлі з Навагрудка ёсць марскія канькі, аналагі якіх сустракаюцца ў еўрапейскіх вышыўках XVII ст.85 Блізкія па сюжэту матэрыялы знойдзены ў Вільнюсе. Трэба адзначыць таксама знаходку ў Вільнюсе кафлі з гербам беларускага магната Льва Cane­ri (канцлера Вялікага княства Літоўскага), вырабленаіі у 1616 г.86
    Карнізы печаў, як правіла, упрыгожваліся спалучэннем расліннага і
    84 Овсянннков 0. В. Архіітектурно-декоратнвная керамнка XVI—XVII вв. нз Новогрудка//КСІІА. М., 1969. Вып. 120. С. 123. Іл. 10, 11.
    85 Верховская A. С. Западноевропейская выпшвка XII—XIX вв. в Эрмнтаже. Л., 1961. Рнс. 56.
    86 Таутавнчюс А. Нзразцы Вшіьнюсского замка (XVI—XVII вв.). Влльнюс, 1969. С. 22.
    геаметрычнага арнаменту, які добра дапасоўваўся да сюжэтаў усёй кампазіцыі.
    Невялікую групу складае кафля з партрэтамі, адлюстраваннямі працэсаў творчай дзейнасці людзей і бытавых сцэн. Вядома кафля з выявай заможнага гараджаніна ў берэце з медальёнам на шыі, знойдзеная ў Лагойску, выявай ганчара за работаю (Брэст, XVII ст.) 87 і інш. 3 Полацка паходзіць фрагмент кафлі з пагруднай выявай мужчыны ў нізкім галаўным уборы тыпу берэта. Як і ў лагойскай кафлі, справа і злева ад фігуры паказаны калоны, злучаныя ўверсе арачкаю88. У Полацку
    57. Кафля. Канец XVI— пач. XVII ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
    знойдзена кафля з выяваю музыканта, які грае на жалейцы, у Крычаве і Лагойску — воіна са шпагаю. Плітка з казачным сюжэтам (мядзведзь пападае на конніка) здабы-
    87 Елатомцева II. Художественная керамнка Советской Белорусснн. Мн., 1966. С. 25, 24.
    88 Розенфельд Р. Л. Белорусскне нзразцы// Древностн Восточной Европы. М., 1969. С. 182.
    та пры раскопках у Мядзельскім замку.
    У XVII ст. на Беларусі шырока бытавалі складаныя прафіляваныя карнізы з адлюстраваннем галавы анёла і амура з крыламі. Аднак найболыная колькасць кафлі адносіцца да так званай люстраной з разнастайнымі расліннымі і геаметрычны-
    58. Кафля паліхромная. 1-я пал. XVII ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
    мі кампазіцыямі. Такая кафля ўжо не мае рамачкі па краю. Яна лёгкая, танкасценная, з развітаю румпаю. Самым папулярным матывам арнаменту становіцца васілёк, часта паліхромнай расфарбоўкі. Кожная кафліна акаймоўвалася ламанымі ці крывымі лініямі, а па цэнтры змяшчаліся фантастычныя птушкі, звяры, стылізаваныя вазы з шасціпялёсткавымі кветкамі і іншыя адлюстраванні. Кафля XVII ст. у залежнасці ад арнаменту магла мацавацца на паверхні печы без перавязі шва («крыжом») або ў перавязку. Такім чынам, дасягаўся пэўны зрокавы эфект — стваралася ўражанне суцэльнага кветкавага дывана на плоскасці печы або адзінага рытмічнага малюнка. Сярод кафлі XVII ст.
    даволі рэдка сустракаюцца перамычкі і цягі ў выглядзе калонак, так званыя нашчыльнікі. Гэта тлумачыцца тым, што ў паліўных печах з аднастайным рытмічным малюнкам дэталі, якія разбіваюць плоскасць печы, аказаліся непатрэбнымі, у той час як у больш ранніх печах яны прыкрывалі шоў паміж пласцінамі з закончанымі самастойнымі сюжэтамі 89.
    Па-ранейшаму ў шырокім ужытку быў гліняны посуд, які меў той жа самы выгляд, што і ў папярэднія часы. Праўда, арнаментацыя, якая наносілася на посуд у працэсе яго
    59. Кафля. Канец XVI ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
    вырабу, стала болып сціплай і аднастайнай. Гэта галоўным чынам адна-, двухці трохрадковыя хвалі, кропкі, насечкі, зробленыя грэбенем ці нажом, зашчыпы па плечыках або налеплены вінтападобны валік з зашчыпамі пасярэдзіне пасудзіны.
    89 Овсяннпков 0. В. Архнтектурно-декоратявная керамнка XVI—XVII вв. нз Новогрудка//КСЛА. Вып, 120. С. 24.
    Многія віды сталовага посуду (талеркі, міскі, кубкі) размалёўваліся расліннымі і геаметрычнымі ўзорамі жоўтага, карычневага, зялёнага колераў. Значнае пашырэнне меў таксама чарнаглянцавы або задымлены посуд. Арнаментаваўся ён, як правіла, рознымі штампамі. Праўда, дэкор чарнаглянцавага посуду быў вельмі сціплы, і яго мастацкі воблік ствараўся перш за ўсё зграбнай, пластычнай прадуманай формай. Як і ў папярэднія часы, вырабляліся разнастайныя гліняныя дзіцячыя цацкі — свісцёлкі, аформленыя ў выглядзе конікаў, качак, гусей, пеўнікаў, лялек, часам пакрытыя каляровай палівай. Высокі ўзровень ганчарнай справы на Беларусі XVII ст. дазваляў майстрам вывозіць сваю прадукцыю нават у польскія гарады.
    XVII стагоддзе — час інтэнсіўпага развіцця мастацкага шкларобства. Шматлікія гуты, буды і паташні існавалі ў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-ўсходняй Беларусі, пра-
    60. Сцянная кафля. Канец XVI — пач. XVII ст. г. п. Заслаўе Мінскай вобл.
    даўжаючы творча развіваць традыцыі гэтага віду мастацтва.
    У першай палове XVII ст. побач з гатычнымі элементамі ў дэкоры шкляных вырабаў ужо шмат рэнесансных рыс. Значна павялічыўся выраб шляных рэчаў, узніклі і распаўсюдзіліся новыя формы посуду, большасць якіх набыла міжнародны характар у выніку міграцыі шкларобаў па Еўропе. Асаблівасць шклянога посуду, створанага пад уплывам рэнесансу,— аздабленне яго пластычным дэкорам у выглядзе налепаў рознай формы, пячатак, шкляных валікаў, стужак, ніцей, разнастайных пластычных паддонаў, мудрагелістых ручак, спіральна-ніцевага дэкору, паяскоў і г. д. Аднак беларускае мастацтва шкла гэтага часу характарызуецца ўмераным ужываннем пластычнага дэкору, што заўважаецца ў параўнанні, напрыклад, з украінскім шклом, а таксама нямецкім, якому ўласцівы свой стыль, вядомы пад назвай «хобатападобны».
    Разнастайнасцхо форм і дэкору вызначаецца хшхляны посуд з Гродзеншчыны. Так, Шыдлавецкая мануфактура ў 1609 г. выпускала чашы, кубкі, шкляную скулыхтуру (упамінаюцца «штукі шкляныя»), іншы шкляны посуд90. У Любчанскай шкларобчай майстэрні крышталёвы посуд аздаблялі граненнем, гравіроўкай і залочаным чаканеным і чарнёным серабром («кілішак крышталёвы акруглы ў форме падноса, рознымі квятамі і птакамі рысаваны» 91, «кубак крышталёвы шырокі ў 12 слупоў выбіты, ххожка і стапа апраўлены залочаным срэбрам, розна чаканеным і гравіраваным, з тварамі залочанымі» 92).
    Магілёўскія гуты выраблялі
    90 Копысскпй 3. 10. Экономнческое развнтне городов Белорусснн. С. 85, 169.
    91 «Рысаваны» ў зпачэнні «гравіраваны».
    92 Wyrobicz A. Szklo w Polsce od XIV do XVII wieku. Wroclaw; Warszawa; Kra­kow, 1968. S. 169—172.
    61. Кафля паліхромная. Канец XVI—пач. XVII ст. г. п. Мір Гродзенскай вобл.
    «стекла зеркальные», «шкло короватое»93, «олстра малые с скляннцамп», а таксама шкляніцы вялікія і маленькія, кварты, фляіпы, «стекло оконнчное». Частка шкляніц і люстэрак размалёўвалася фарбамі і золатам 94. У Оршы выдзімалі шкляніцы і пастаўлялі іх у Маскоўскую Русь. Разнастайны сталовы і аптэчны посуд, а таксама аконнас шкло выраблялі ў Мінску 95 і Мсціславе 96.
    Архіўныя дакументы аб уз’яднанні Украіны з Расіяй сведчаць, што ў Беларусі, як і на Украіне, у XVII ст.
    93 Маецца на ўвазе шкло, дэкарыраванас рамбічным арнаментам з элементаў бубновай карты, якія паўтараюцца. Паходзіць ад польскага слова «korowy» — бубновы.
    94 РБС. 1972. С. 259.
    95 Собаль В. Я._ Яніцкая М. М. Шкляны посуд Міпска XII XIX с.тст.//Помпікі старажытнабеларускай культуры. 1984. С. 83—91.
    96 Яніцкая М. М., Сташкевіч А. Б. Мсціслаўскае шкло XVI—XIX стст.//Помнікі культуры. 1985. С. 88—96.
    для аздобы шкляных вырабаў шырока карысталіся размалёўкай фарбамі: «черкасы і белорусцы літовскія стороны... зделают всякнх скляннчных сосудов всякнмя образамп в разных цветов краскамн те сосуды наведут co всем в отделке тысячн по 3 і но 4» 97.
    У 1978—1984 гг. у Мсціславе і Мінску археолагі знайшлі фрагменты размаляванага жоўтымі, зялёнымі, чырвонымі, белымі і блакітнымі
    62. Збанок з Мсціслава. 1-я пал. XVII ст. Рэканструкцыя
    эмалямі посуду, у тым ліку гарлавінкі буйных збаноў, плечыкі бутляў ці збаноў. У мінскіх вырабах эмалі спалучаліся з размалёўкай золатам, якая ўключае раслінны арнамент (квсткі, лісце, галінкі) і геаметрычна-раслінны.
    Звесткі пра вываз з Магілёва «скляніц, навожаных золатам», і пералік у інвентары размаляваных золатам шкляпіц, птто захоўваліся ў
    97 Воссоеднненне Укранны с Россней: Документы н матерналы, нзданные АН УССР. М., 1954. Т. 3. С. 491.
    «скарбцы» Любчанскага замка, сведчаць, што беларускія шкларобы ўжывалі золата для размалёўкі вырабаў досыць шырока. Упамінанні полацкіх шклянак з надпісамі, гравіраваных надпісаў на «хрусталёвым» 98 і простым шкле з Любчы даюць падставу зрабіць вывад, што надпісы ў той час лічыліся дэкаратыўным элементам посуду. У тэматыцы размалёвак, як і гравіраваных кампазіцый, пераважалі геральдычныя, раслінныя, зааморфныя і рэлігійныя матывы.