Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
77 Батюгпков П. II. Памятнлкп русской
старнны в Западных губернпях лмперлп.
СПб, 1874. Вып. 6. С. І96.
бытавога і культавага прызначэння: фляшы, шандалы, талеркі, крыжы і інш., а таксама масавага ўжытку: ажурныя палосы з нізкарэльефным узорам і фігурныя блялікі розных памераў, што прымацоўваліся па
52. Пласціна арнаментаваная.
1640. ДМ БССР
сцепкі драўляных куфэркаў, акаймоўкі для люстэркаў, ківотаў абразоў і івшыя рэчы. Пэўную цікавасць уяўляе алавяпая дарахавальніца з Богаяўленскага манастыра ў Орпіы. Выканана яна ў тэхніцы ліцця і кавапня і ўпрыгожапа па вуглах лакладнымі пласцінкамі78. Па-майстэрску адлітым ажурлым арнаментам раслінпага характару вызпачаецца алавяны рэлікварый 1634 г. з в. Воўпа Гродзенскай вобласці79.
Is Кацер М. С. Народно-прнкладное лскусство Белорусслн. С. 75—76.
79 Дэкаратыўна-прыкладнсе мастацтва Беларусі XII—XVII стагоддзяў. Фота 23.
XVII стагоддзе стала перыядам росквіту кавальскага мастацтва. Kani раней гэты від прыкладнога мастацтва меў пераважна утылітарны характар, то цяпер на першы план пачынае выступаць мастацкі бок. Фасады будыпкаў упрыгожваліся мудрагелістай формы анкерамі, вадасцёкавыя трубы ў выглядзе драконаў скідалі струмені дажджавой вады. Вароты, упрыгожаныя каванымі рашоткамі, куфры, абабітыя прасячным «узорыстым» жалезам, уражвалі непаўторнасцю дэкору і майстэрствам выканання. Жалезныя каваныя лучнікі, дзвярныя малаткі, ручкі, завесы па прыгажосці не саступалі вырабам з каляровых і каштоўных металаў.
Сярод помнікаў кавальскага мастацтва можна вылучыць наступныя групы вырабаў: навершшы купалоў культавых будынкаў, надмагіллі; рашоткі для балконаў, варот, вокнаў; асобныя дэталі архітэктурнага ўбрання; прадметы хатняга ўжытку.
Каваныя навершшы работы беларускіх майстроў своеасаблівыя і арыгінальныя па форме. У іх дэкоры ў розных варыянтах сплятаюцца і геаметрычныя фігуры, і раслінныя элементы. Бязмежная фантазія майстроў-кавалёў дазваляла адлюстроўваць усю хрысціянскую атрыбутыку дэкаратыўнымі сродкамі. Вельмі часта паўтараюцца адлюстраванні сонца, месяца, птушак, кветак, каласоў. У гэтых фантазіях з металу адлюстравалася імкненне народа да дабра, святла. Каваныя навершшы заўсёды адрозніваліся строгай кампазіцыяй і сіметрыяй. Для болыпай выразнасці выкарыстоўваліся загатоўкі рознай таўшчыні. Часам яны спалучаліся з іншымі матэрыяламі, у прыватнасці са шклом.
Як у буйных гарадах, так і ў невялікіх паселішчах распаўсюджанымі былі рашоткі, якія мелі ў асноўным агульную схему пабудовы — розныя камбінацыі Sі С-падобных скобак, Болып разнастайныя ў дэка-
ратыўных адносінах каваныя дзвярныя рашоткі, выкананыя часцей за ўсё ў адзіным экземпляры. Неабходна адзначыць дзве каваныя з круглага стрыжня дзвярныя раіпоткі ў касцёле в. Вішнева Валожынскага раёна. На адной з іх стаіць дата вырабу: «24 МАІА 1619». Гэта адпа з найбольш ранніх кавальскіх прац беларускіх майстроў. Сілуэт рашоткі ўяўляе сістэму спіралепадобных завіткоў, змацаваных паміж сабою характэрным трайным хамуцікам. Немудрагелісты малюнак лёгкі і ажурны, добра ўпісваецца ў інтэр’ер.
Другая рашотка больш складаная. Калі ў першай усе спіралепадобныя завіткі аднолькавыя, то ў другой такія ж завіткі маюць разнастайныя цэнтры: адны заканчваюцца кветкамі, другія — лісцем, трэція — бутонамі. Рэнесансная ўраўнаважанасць і лёгкасць спалучаюцца з відавочнымі элементамі барока.
Арыгінальнымі ўзорамі кавальскай металапластыкі з’яўляюцца акоўкі дзвярэй. Да нас дайшлі толькі замалёўкі і фатаграфіі падобных вырабаў, але і па іх можна меркаваць аб высокім майстэрстве мясцовых кавалёў. Характэрны дэкор дзвярэй сінагогі сярэдзіны XVII ст. са Старога Быхава80. Спалучэнне наіўна-рэалістычна трактаваных птушак і кветак з фантастычнымі выявамі галін-змей сведчыць пра тыпова народны падыход да аздаблення асобных частак інтэр’ера. Звяртае ўвагу і такая асаблівасць, як вольнае размеркаванне дэталей — імкненне не столькі да сіметрыі, колькі да ўраўнаважанасці дэкору.
Вельмі часта ўпрыгожвалася не ўся паверхня дзвярэй, а толькі асобныя часткі: завесы, дзвярныя клямкі, ручкі. Выкананыя часам толькі адным з відаў кавання — рубкай, яны тым не менш сваім прыгожым
80 Кацер М. С. Народно-прлкладное лскусство Белорусслп. С. 77.
сілуэтам надавалі дзвярам своеасаблівасць і непаўторнасць.
Мудрагелістымі канструкцыямі засовак і замкоў, непаўторнасцю малюнка і аздобы адрозніваліся жалезныя шкатулкі, куфры, куфэркі. Адзін з двух куфраў, якія захоўваюцца ў Г родзенскім гісторыка-археалагічным музеі, цалкам выкаваны з металу. Складаная сістэма замочнага прыводу, масіўнасць вырабу, толькі дзе-нідзе ўпрыгожанага насечкай, сведчаць пра выкарыстанне яго для
53. Дзвярііая рашотка. 1-я пал. XVII ст. в. Вішнева Валожынскага р-на Мінскай вобл.
захоўвання важных дакументаў і каштоўнасцей.
Другі куфар, значна меншых памераў, з дрэва мае арыгінальнае афармленне. У адрозненне ад рускіх майстроў, якія ў большасці выпадкаў запаўнялі ўсю паверхню прасячным металам, беларускія прасечкай упрыгожвалі толькі вуглы, замковыя накладкі і завесы. Форма і малюнак іх розныя, але пераважаюць раслінныя матывы.
Прыкметныя змены адбыліся ў мастацкай апрацоўцы дрэва, дзе найбольш ярка праявілася арганічная сувязь з архітэктурай. У аздабленні інтэр’ера важнае месца пачынае займаць разьба. Ад традыцыйнага плоскага дэкору дробнага плана майстры паступова пераходзяць да высокарэльефнай дэкаратыўнай разьбы з шырокім выкарыстаннем раслінных матываў, якія ўключалі фрукты, плады і чалавечыя фігуры.
Над аздабленнем інтэр’ераў разам з беларускімі разьбярамі працавалі і майстры з Заходняй Еўропы, якія прынеслі з сабой рэнесансныя, а ў першай палове XVII ст.— барочныя прыёмы і матывы. Для іх успрыняцця была падрыхтавана ў Беларусі добрая глеба — традыцыямі старажытнарускага і беларускага народнага мастацтва, агульным характарам мастацтва таго часу, адпаведнай грамадска-палітычнай сітуацыяй. Каталіцкая царква, імкнучыся ўмацаваць свой уплыў на Беларусі, стварыць ілюзію прэстыжнасці і багацця, узяла на ўзбраенне барока з яго пышнасцю, пампезнасцю, дэкаратыўнасцю, арганічным сінтэзам розных відаў мастацтва. Гэта ярка дэманструюць уцалелыя алтары ў вв. Воўпа Гродзенскай вобласці (Kana 1634 г.), Порплішча Віцебскай вобласці (2-я чвэрць XVII ст.), Новая Мыш Брэсцкай вобласці (2-я чвэрць XVII ст.), Будслаў Мінскай вобласці (1633—1644). У іх дэкоры яшчэ пераважаюць рысы рэнесансу,
але барочная дэкаратыўнасць адчуваецца досыць выразна. Па гэтых узорах можна прасачыць, як расло тэхнічнае майстэрства разьбяроў, як рэнесансная ўраўнаважанасць змя-
54. Фрагмент галоўнага алтара ў в. Воўпа Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Каля 1634 г.
нялася барочнай дэкаратыўнасцю і экспрэсіўнасцю. У дэкор алтароў у Воўпе ўведзены раней на Беларусі невядомы барочны матыў з так званых перлаў («пеўнікавых грабеньчыкаў»). Будслаўскі алтар узбагачаюць «флемаваныя дарожнікі», выкананне якіх патрабавала досыць складапага абсталявання. У алтарах Порплішча, Новай Мышы, Воўпы дэкор шырока ўключае матывы вінаграднай лазы з гронкамі, фруктаў, кветак, чалавечыя фігуры, вітыя калоны81.
81 Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. С. 3.
Але з асаблівай паўнатой майстэрства беларускіх разьбяроў праявілася ў аздабленні іканастасаў праваслаўных храмаў. Магчыма, адной з прычын такога росквіту манументальна-дэкаратыўнага мастацтва можна лічыць своеасаблівую рэакцыю на акаталічванне беларускага насельніцтва. Рэльефная разьба, якая затым развілася ў аб’ёмнаажурную з яе надзвычайнай дэкаратыўнасцю і жыццярадаснасцю, у пэўнай ступені адпавядала такім задачам.
У канцы XVI ст. у творчасць разьбяроў, што працавалі пад аздабленнем інтэр’ераў праваслаўных храмаў, пранікаюць повыя матывы, якія ў сваю чаргу выклікалі змяненні ў кампазіцыі і характары іканастасаў, надалі ім адметную дэкаратыўнасць. Нескладаныя геаметрычныя матывы паступова саступаюць месца болып пластычнай і багатай рэльефнай разьбе, аспову якой складае раслінны арнамент. Разьба стаповіцца актыўным кампанентам у стварэнні іканастаса як адзінага цэласнага комплексу. На абразах з’яўляецца багата арнаментаваны разьбяны фон, які добра спалучаўся з разьбой самога іканастаса.
3-за адсутнасці ўцалелых узораў дэтальна прасачыць характар развіцця плоскарэльефнай разьбы ў аб’ёмна-ажурную пемагчыма. Найболып ярка апошні від разьбы прадстаўлены ў дэкоры царскіх брам — цэнтральнай часткі іканастасаў. Іконаграфічныя выявы — разьбяныя ці жывапісныя — акаймоўваліся мудрагеліста выгнутымі вінаграднымі парасткамі з лісцем і ягадамі. Гэты матыў, які ў далейшым атрымаў шырокае распаўсюджанне ў разьбе па дрэву на Беларусі, Украіне і ў Расіі, прасочваецца ў арнаментыцы яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Ён нагадваў вядомы ў дэкаратыўным мастацтве са старажытных часоў матыў дрэва жыцця, што быў сімвалам хрысціянства. Радзіма гэтага матыву — Ві-
зантыя, адкуль ён распаўсюдзіўся амаль па ўсёй Еўропе. Вельмі часта ён сустракаецца і ў кніжнай мініяцюры, а з XVI ст.— у аздабленні разьбяных фонаў абразоў.
У другой чвэрці XVII ст. рэльефная разьба ў аздабленні царскіх брам пачынае саступаць месца ажурнай (скразной). Магчыма, ажурная разьба з’явілася спачатку ў верхняй частцы брамы, як на ўкраінскіх узорах 82. Матыў вінаграднай лазы становіцца больш выразным, характэрны для рэльефнай разьбы фон знікае. аднак ажурны арнамент яшчэ размешчаны ў адной плоскасці і не ўтварае суцэльнага аб’ёмнага перапляцення раслінных форм. Адсюль адзін крок да аб’ёмна-ажурнай разьбы.
Іканастас Богаяўленскага сабора ў Магілёве (2-я чвэрць XVII ст., не захаваўся) ужо ўяўляў узор такой разьбы. Ён складаўся з трох ярусаў, увянчаных казырком. Асноўным дэкаратыўным матывам былі пазалочаныя разьбяныя калонкі, створаныя ажурным перапляценнем вінаградных парасткаў з гронкамі і лістамі83.
Аб’ёмная пазалочаная разьба стварала такі багаты і пышны дэкор, што нават жывапіс адступаў на другі план. Разьба ў іканастасах з гэтага часу пачала займаць вядучае становішча. Такія дасягненні беларускіх майстроў у галіне досыць складанай аб’ёмна-ажурнай разьбы сталі магчымымі дзякуючы як інтэнсіўным культурным узаемасувязям, так і высокаму майстэрству разьбяроў.