• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Вобраз няскоранага савецкага чалавека — у цэнтры карціны «Стаяць насмерць» (1963) брэсцкага мастака М. Аўчыннікава. Трагедыю Брэста, драматычную напружанасць, прагу жыцця, імкненне адстаяць рубяжы Радзімы паказвае М. Чураба ў карціне «Цаною жыцця» (1961). У чырвоных водблісках пажару, сярод адкінутых выбухамі абломкаў сцен, зламаных дрэў прапаўзлі да рачулкі Мухавец два воіны, каб набраць вады. Аднаго не мінула куля: аслабелая рука выпускае каску, з якой ціха струменіцца здабытая цаною жыцця вада. Другі баец чакае зручнага моманту, каб даставіць ваду ў крэпасць.
    Гэты ж сюжэт распрацоўвае ў аднайменным палатне Ф. Бараноўскі. Цудоўнае валоданне пленэрным жывапісам дазваляе мастаку выкарыстоўваць яго дасягненні ў розных па псіхалагічнай атмасферы творах. У такім жа ключы ім напісана серыя палотнаў, якія раскрываюць стойкасць і нязломнасць савецкага чалавека: «Уцёкі з палону» (1963), «Ішоў салдат, ішоў...» (1969). Гэтыя кампазіцыі будуюцца па вертыкалі ў асноўным з адной цэнтральнай фігурай,
    якая нясе ўсю сэнсавую нагрузку твора. Сілуэтна-контражурнае асвятленне пераносіцца з нязначнымі зменамі з карціны ў карціну. Па-майстэрску засвоены прыём нібы тыражыруецца мастаком, паступова ўдасканальваючыся. Характар вобразаў таксама змяняецца толькі ў дэталях. Унутранае жыццё чалавека, драматызм яго становішча неяк згладжваюцца прыгажосцю жывапіснага прыёму. Сістэма сродкаў мастацкай выразнасці тут не накіравана на паглыбленне псіхалагічнай напоўненасці вобраза, на канкрэтызацыю эмацыянальнага стану героя. Вобразам не хапае шырокіх абагульненняў, сацыяльнай завостранасці, тыповасці для кожнай жыццёвай сітуацыі.
    Нярэдка жывапісна-пластычная структура сюжэтна-тэматычнай карціны не да канца працуе на яе ідэйнапсіхалагічны змест. Прыкладам можа служыць вырашэнне тэмы ў творчасці X. Ліўшыца. У карціне «Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах у 1942 годзе» (1963) мастак засяроджвае ўвагу на характарыстыцы ўнутранага стану пісьменнікаў. Глы-
    17. М. Савіцкі. Поле. 1974
    18. М. Савіцкі. Віцебскія вароты. 1967
    бокі роздум, трывога і заклапочанасць лёсам Радзімы ў цяжкія гады вымушанага выгнання перададзены з пераканаўчай выразнасцю. Асаблівай унутранай сілай насычаны вобраз Я. Купалы. Ясна чытаецца страснасць, суровая стрыманасць, напружанасць творчай думкі, выкліканая апошнімі звесткамі з фронта. У цяжкім роздуме слухае франтавыя паведамленні К. Чорны. Аднак прадметнае акружэнне і вобразы пісьменнікаў слаба аб’яднаны ў агульную сістэму жывапісна-пластычнага ўвасаблення, што парушае цэласнасць вобразнай структуры твора.
    На псіхалагічнай распрацоўцы вобразаў акцэнтуе сваю ўвагу I. Давідовіч. Эмацыянальна-вобразны па-
    чатак канцэнтруецца ў яго палотнах «Паміж баямі» (1965), «Нарачанская быль» (1967), «Салдаты» (1969). Тут візуальнае перакрыжаванне фактаў, сюжэтны расказ, уся сістэма мастацкіх вобразаў падпарадкаваны ўвасабленню падзей ваеннага часу, паказу складанага псіхалагічнага стану чалавека.
    Праблема псіхалагічнай характарыстыкі савецкага салдата паспяхова вырашаецца В. Сахненкам у кампазіцыі «Ваенны карэспандэнт» (1964). У творы «Салдаты» (1968) вобразная абагульненасць, ёмістасць мастацкай думкі, уменне падкрэсліць героіку чалавечых учынкаў, глыбіню ўнутранага жыцця раскрываюцца найбольш яскрава.
    19. М. Савіцкі. Партызанская мадонна. 1967
    Тэма фашысцкіх канцлагераў застаецца вядучай у творчасці Э.Куфко. У яго палотнах адлюстраваны жыццё і смерць, адчай і непахісная стойкасць, жахі Асвенціма, Майданэка, Трасцянца і іншых лагераў смерці. «Праклён фашызму» (1960), «Уцёкі» (1961), «Праўда» (1963), «Не забудзем» (1964) паказваюць нечала-
    вечыя пакуты савецкіх людзей, асуджаных на верную смерць. «Вызваленне» (1967), «Асвенцім» (1974) паўтараюць тую ж архітэктанічную схему, па якой будаваліся ранейшыя палотны: крыху выцягнутыя па дыяганалі кампазіцыі, фігуры вязняў падаюцца шчыльнай сцяной і на адным узроўні. Нязменная карычневая манахромная танальнасць прысутнічае амаль ва ўсіх палотнах. Гэтыя карціны пакутніцтва перажыты мастаком у фашысцкіх засценках разам з героямі сваіх трагедыйных палотнаў. Гэта біяграфія масТака, частка яго жыцця.
    Грозным гадам Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны палотны «Бежанцы» (1969) жывапісца Я. Ясвіна; «Вораг прайшоў. Пасля блакады» (1965) і «Вяртанне» (1967) В. Жолтак; «У гады вайны» (1965) В. Савіцкага.
    Разнастайныя бакі салдацкага жыцця знаходзяць яркае асвятленне ў тэматычнай творчасці I. Ціханава. Мастак быццам знаходзіцца сярод
    20. М. Данцыг. Беларусь — маці партызанская. 1967
    апранутых у шынялі людзей у хвіліны зацішша паміж баямі. У палотнах <<Мары пра мірныя дні» (1964), «Франтавая кухня» (1965), «На сопках Маньчжурыі» (1967) жывапісец разважае аб мірным жыцці і вайне, аб спрадвечным імкненні простага чалавека да міру і стваральнай працы.
    Аб апошніх хвілінах жыцця Героя Савецкага Саюза К. Заслонава расказвае У. Гоманаў у карціне «Апошні бой К. Заслонава» (1964). Мужную барацьбу народа на акупіраванай ворагам тэрыторыі паказвае М. Казакевіч у рабоце «У тыле ворага» (1965). 3 мастацкай выразнасцю адлюстроўвае падзеі У. Пасюкевіч у кампазіцыі «Партызаны» (1968). У карціне «Беларусь, 1944 год» (1969) мастак імкнецца да манументалізацыі вобразаў. Уплыў агульнай тэндэнцыі развіцця станковага жы-
    вапісу канца 60-х гадоў адбіўся на ўзмацненні элементаў тыпізацыі («Камсамольцы 1943 года», 1970).
    Новым этапам вобразнага ўвасаблення вызваленчай барацьбы беларускага народа з’яўляецца тэматычная творчасць М. Савіцкага. Яго палотны адзначаны багаццем мастацкіх сродкаў, яркай стылістыкай, шырокай абагульненасцю жыццёва-гістарычнага матэрыялу. М. Савіцкі — шматгранны мастак. Яго творчая індывідуальнасць з асаблівай сілай праявілася ў распрацоўцы партызанскай тэматыкі. Бясконцая гама чалавечых пачуццяў насычае яго палотны, узнімае іх на вышыню філасофска-трагедыйнага гучання. Героі яго карцін — простыя людзі, якія ў экстрэмальных абставінах дэман-
    21. В. Грамыка.
    1941 юд. Had Прыпяццю. 1970
    струюць незвычайную волю і вернасць абавязку.
    У карціне «Партызаны» (1963) аскетызм жывапісных сродкаў як бы падкрэслівае пустыннасць снежных прастораў акупіраванай тэрыторыі Беларусі і маўклівую суровасць партызан. На светлым фоне заснежанага поля іх цёмна-шэрыя сілуэты акрэслены чорным контурам. Дынамізм руху знаходзіць развіццё ў адлюстраванні парываў чалавечых пачуццяў, глыбокай натхнёнасці вобразаў. Рэалізм трактоўкі цэнтральнай фігуры ў арганічнай сувязі з навакольным асяроддзем узмацняе выразнасць унутранага псіхалагічнага стану і складае аснову ідэйна-эмацыянальнага зместу карціны. У гэтай кампазіцыі закладзены новыя прынцыпы стварэння вобразна-пластычных структур, якія знойдуць сваё развіццё ў далейшай тэматычнай творчасці жывапісца.
    Цяжкім выпрабаванням, што выпалі на долю беларускага народа ў
    часы вайны, прысвечаны твор М. Савіцкага «Віцебскія вароты» (1967). Шчыльны, матэрыяльны жывапіс узнімае вобразны строй кампазіцыі да манументальнага гучання. Бурнай дынамікай барацьбы дыхае палатно «Аршанскія партызаны» (1967).
    Суровы аскетызм жывапісу і выразнасць формаў у сукупнасці з класічнай яснасцю кампазіцыі ў рабоце М. Савіцкага «Партызанская мадонна» (1967) нагадваюць аб традыцыях старажытнага іканапісу і больш блізкім па часе мастацтве К. ПятроваВодкіна. Але гэта толькі знешнія прыкметы, за якімі выразна праглядваецца нацыянальная сутнасць твора. Адвечны вобраз мадонны ў М. Савіцкага набывае сучаснае гучанне. Гэта не толькі традыцыйны вобраз маці з немаўлём, але і абагульнены вобраз чысціні і стойкасці беларускага народа, поўны веры ў
    22. М. Залозны. Салдаткі. 1969
    жыццё. Кампазіцыйна разгорнуты ў некалькіх прасторавых і часавых планах сюжэт губляе сваю акрэсленасць і набывае сімвалічны сэнс.
    Работы М. Савіцкага на партызанскую тэму вызначаюцца шматграннай духоўнай напоўненасцю абагульненых мастацкіх вобразаў. Мастак стварае характары валявых людзей, маўкліва-засяроджаных у сваіх перажываннях. Гэтая складаная разнастайнасць агульначалавечых уласцівасцей з’яўляецца багацейшай якасцю вобразаў мастака («Клятва», 1969).
    Шырокім стылістычным дыяпазонам характарызуецца творчасць М. Данцыга. Ад пераканаўчай матэрыяльнасці формы сваіх першых палотнаў мастак пайшоў доўгім шляхам пошукаў новых дзейсных сродкаў выяўленчай выразнасці. Гэтыя пошукі асабліва яскрава праявіліся ў яго манументальных палотнах «Беларусь — маці партызанская» (1967) і «Партызанскае вяселле» (1968). Вялікая грамадская значнасць зместу яго твораў патрабавала максімальна выразных сродкаў для выяўлення магутных, гучнагалосных, як звон, мастацкіх формаў, манументалізацыі вобразаў. У карціне «Беларусь — маці партызанская» па зімніх палетках рухаюцца конныя і пешыя партызаны, прыкрываючы сабой старых, падлеткаў, жанчын з груднымі дзецьмі на руках. Усё спалена, і толькі каркас печы нагадвае аб мінулым жыцці людзей. Але на гэтай спустошанай акупантамі зямлі народ жыве і працягвае змагацца. Разгорнутая фрызавая шматфігурная кампазіцыя з чорнымі сілуэтамі шчыльнай людской масы кантрастна выдзяляецца на фоне белага снегу і падкрэслівае экспрэсіўнасць кампазіцыі.
    Карціна М. Данцыга «Партызанскае вяселле» ідзе ад сімвалічнай значнасці самога факта. Вяселле — гэта сімвал непарушнай сілы жыцця, веры чалавека ў дабро і шчасце. Чырвоныя, цёмна-зялёныя, залаціс-
    тыя тоны жывапісу ўзмацняюць веліч моманту, надаюць усёй кампазіцыі асаблівае эстэтычнае гучанне.
    У канцы 60-х гадоў пачынае пошукі новай выяўленчай выразнасці В. Грамыка. Першым эксперыментам з’явілася яго палатно «Балада пра апошнюю кулю» (1968), у якім ён аддаў даніну модным прыёмам графічна-контурнай акрэсленасці формаў. У кампазіцыі «1941 год. Над Прыпяццю» (1970) аскетызм жывапісных сродкаў выяўлення ў поўнай меры адпавядае агульнаму псіхалагічнаму стану персанажаў карціны, якім вайна прынесла вялікае гора — страту роднага чалавека. У карціне ёсць цэльнасць мастацкага вобраза, унутраны настрой, трагізм. Але чым да большых мастацкіх абагульненняў звяртаецца В. Грамыка, тым усё аскетычней становіцца арсенал яго выразных сродкаў, як, напрыклад, у рабоце «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972). Матэрыяльны, прадметны колер як спецыфічная якасць станковай карціны становіцца чыста дапаможным дэкаратыўным элементам да асноўнай сістэмы графічных сродкаў, якія вызначаюць прынцыпы мастацкага строю тэматычных палотнаў.