• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    У рабоце «У дзень кастрычніцкага перавароту» (1968) Н. Воранаў аддаецца сваёй стыхіі — «жывапіснасці». Уся вобразная сістэма кампазіцыі як бы пагружана ў празрысты слой бэзава-жамчужнай каларыстыкі, якая выклікае асацыяцыі рэвалюцыйнай рамантыкі.
    Змрочны характар абставін, у якім праходзіла падрыхтоўка да рэвалюцыйнага перавароту ў Беларусі, адлюстраваў у сваім палатне Л. Асядоўскі ў трыпціху «М. В. Фрунзе ў Мінску» (1967). Героі Л. Асядоўскага абрысаваны ярка, лаканічна, яны глыбока індывідуалізаваны. Позы энергічныя, унутраны стан напружа-
    ны і надзвычай дынамічны. Дынамізм руху мастак узмацняе рэзкім контурам адзення, дыяганальным перасячэннем фігур, светлавымі ўдарамі, што выхопліваюць асобныя прадметы, дэталі, твары. Рух пранізвае ўсю структуру кампазіцыі. Гэты прыём мастак развівае ў карціне «20-я гады. Харчатрад» (1968). Сімвалічна, вобразна паказвае ён, у якіх умовах даводзілася пачынаць новае жыццё. Парывістасць, дынамізм структуры палатна Л. Асядоўскага набывае класічныя формы.
    Рамантычная сімволіка пашырае свае граніцы ў палотнах Я. Зайцава, А. Гугеля, Р. Кудрэвіч, М. Сеўрука, Л. Шчамялёва і інш. Пачуццём жалезнай волі і непахіснай сілы вее ад мужных фігур у карціне Л. Шчамялёва «Маё нараджэнне» (1967), якая пераносіць нас у цяжкія гады грамадзянскай вайны. ...Мяце завея. Снег пад парывамі ветру разносіцца па разбітых ворагам дарогах. У баявым маршы пад гудзенне правадоў, у мяцеліцу, нараджаецца чалавек. Партызаны стварылі кальцо вакол маці і нованароджанага, як быццам абараняючы іх ад нечаканай небяспекі. Сімвалічнае гучанне гэтага сюжэта асацыіруецца з нараджэннем маладой Савецкай рэспублікі. Вострая акрэсленасць сілуэтаў людзей, «размытая» дзе-нідзе віхрамі мяцеліцы, прасторава-кругавы рух кампазіцыі ўзмацняюць дынамізм часу. Аскетызм жывапісу падкрэслівае напружанасць гераічных дзён.
    Сілу ўздзеяння ленінскага слова на працоўныя масы, ролю друку ў падрыхтоўцы рэвалюцыйнага перавароту паказвае М. Данцыг у вялікім палатне «Ленінская «Іскра» (1970). Гэтай жа тэме прысвячае сваю карціну «Абуджэнне» (1969) Г. Качаноўскі. Умоўным прыёмам плакатнасімвалічнай вобразнасці жывапісцы А. Гугель і Р. Кудрэвіч раскрываюць рэвалюцыйную рамантыку грамадзянскай вайны ў карціне «Грэнада» (1970). Тут ясна вызначаецца
    напрамак эвалюцыі іх творчасці. Арганічнае злучэнне ў адлюстраванні сённяшняга і мінулага сведчыць аб складаных праблемах, якія ставяць перад сабой мастакі.
    Выкарыстанне прыёмаў агітацыйна-плакатнага мастацтва, узбагачанага дэкаратыўнай якасцю жывапісу, набывае своеасаблівыя формы ў палатне «Пад чырвоны сцяг народ збіраўся» (1968) I. Ціханава.
    Абагульнены, тыпізаваны вобраз героя падзей — галоўны выразнік нацыянальнай і сацыяльнай канкрэтнасці твора мастацтва. Гэтай нацыянальна-гістарычнай канкрэтнасцю адзначаны вобразы карціны «Зарыва» (1968) М. Савіцкага. Яго героі шматзначныя па сваёй унутранай напоўненасці, нясуць глыбокую праўду аб сваім часе.
    У палатне «Мінск, 1920 год» (1967) мастак У. Пасюкевіч паказвае карціну жыцця мінчан у гады грамадзянскай вайны і замежнай інтэр-
    венцыі. Нашэсце кайзераўскіх, а затым белапольскіх акупантаў прывяло да разрухі народнай гаспадаркі рэспублікі. У прадуктовай краме велізарны натоўп жанчын, дзяцей, якія ў знямозе чакаюць прывозу хлеба. У глыбіні вуліцы баявыя атрады апалчэнцаў ідуць на фронт. На тарцовай сцяне крамы плакат: «Ты запісаўся дабравольцам?» Мастэк узяў канкрэтнае гістарычнае месца — плошчу Свабоды ў Мінску. Вобразы жанчын, касцюмы, усе кампаненты кампазіцыі ствараюць уражанне дакладнасці гістарычнай падзеі.
    У палотнах М. Манасзона «Першы дзень Савецкай Беларусі» (1967), «Канец царскай стаўкі ў Магілёве ў 1917 г.» (1968) і «1 з’езд РСДРП» (1969) праўдзівае адлюстраванне гістарычных падзей вызначаецца
    15. Л. Шчамялёў. Маё нараджэнне. 1967
    эмацыянальнай усхваляванасцю, каларыстычнай цэласнасцю.
    Мастак А. Кроль працягвае распрацоўваць гістарычную тэматыку, непасрэдна звязаную з гісторыяй беларускага народа, рэвалюцыйнымі падзеямі ў Мінску. Гэтай тэме ён прысвячае вялікае палатно пад назвай «Рашаючы дзень» (1967). У бурны лістападаўскі дзень пад напорам узброенага народа, склаўшы зброю, адыходзяць пад канвоем апошнія сілы буржуазнай улады. Урачыстым гімнам стварэнню БССР гучыць яго невялікая карціна «Нараджэнне рэспублікі» (1968). Цяжкую спадчыну, атрыманую ад мінулага, паказвае А. Малішэўскі ў карціне «Дзяржынскі. Да новага жыцця» (1967), дзе знойдзены выразны тыпаж беспрытульных дзяцей.
    Творчасць мас, разняволенне духоўных сіл народа адлюстраваны ў карціне «Першая рэпетыцыя» (1963) Р. Кудрэвіч. Унутраная псіхалагічная атмасфера дзеяння захоплівае сваёй выразнасцю, напаўняе кампазіцыю глыбінёй чалавечых перажыванняў.
    Урачыстасць працоўнага народа, які выйшаў на святкаванне 1 Мая, гучыць ва ўсім строі кампазіцыі А. Казлоўскага «Першае свята» (1971). ЧырвоньГя сцягі, святочнае ўбранне, гордае шэсце моладзі — усё зліваецца ў адзіны акорд радасці, урачыстасці.
    Арганізацыю першых камун на Беларусі ў пачатку 20-х гадоў узнаўляе П. Крохалеў у жывапісных палотнах «Першая камуна ў Беларусі» (1968), «Рудабельская рэспубліка» (1970). У трыпціху «Год вялікага пералому» (1967) ён зноў звяртаецца да драматычнага перыяду жыцця савецкай вёскі. Крыху стракатая, хаатычная, шумлівая цэнтральная частка трыпціха — «Калектывізацыя», якая адлюстроўвае масавы запіс сялян у калгас, стрымліваецца флангавымі часткамі — «Першы трактар» (левая частка) і «Трактарыста забі-
    лі» (правая частка), што выразна перадаюць атмасферу часу.
    Шэраг карцін беларускіх жывапісцаў прысвечаны дарэвалюцыйнаму мінуламу Беларусі. Трыпціх «А хто там ідзе?» (1968) У. Гоманава закранае тэму бяспраўя беларускага народа ў царскай Расіі. Змест карціны «Першадрукар Францыск Скарына» (1968) I. Давідовіча знаёміць нас з далёкім мінулым беларускай культуры. Уз’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі прысвячае сваё палатно «17 верасня 1939 года» (1969) У. Лагун. Ва ўсіх гэтых творах жывапісцы праявілі ўменне знаходзіць і акцэнтаваць увагу на найбольш істотных гістарычных фактах. Ідэйна-змястоўны бок творчасці заставаўся рашаючым у працэсе пошукаў новых сродкаў мастацкай выразнасці.
    Гістарычная сюжэтна-тэматычная карціна 60-х гадоў характарызуецца ўзмацненнем псіхалагічнай завостранасці вобраза, акцэнтам на выяўленні духоўнага свету герояў, адмаўленнем ад знешняй апісальнасці, ілюстрацыйнасці, незавершанасці. Адзінкавай з’явай выглядаюць спробы асобных жывапісцаў выдаць стылізаваныя структуры кампазіцый за новае мастацкае пераасэнсаванне гісторыі.
    Гераічныя гады Вялікай Айчыннай вайны знайшлі адлюстраванне ў беларускім жывапісе. Подзвігі лепшых сыноў беларускага народа вызначылі шырокі дыяпазон тэматычных палотнаў. Творы, якія ярка ўвасобілі барацьбу за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы, склалі «залаты» фонд сюжэтна-тэматычнага жывапісу.
    3 магутнай сілай гучыць эпічнае апавяданне аб гераізме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці Я. Зайцава. Народ з’яўляецца галоўнай дзеючай асобай яго трыпціха «Мая рэспубліка ў агні Айчыннай» (1967). Кожны вобраз напоўнены ўнутраным рухам.
    16. Л. Шчамялёў. Генерал Даватар. 1975
    бронзава-чырвоны каларыт твора гучыць як звон, заклікае новыя пакаленні зрабіць усё, каб гэта ніколі не паўтарылася.
    Высакароднай барацьбе савецкіх воінаў прысвячае сваё палатно «Бессмяротнасць» (1967) I. Стасевіч, у якім трагедыйная напружанасць выразна раскрывае атмасферу подзвігу апошніх часоў штурму Рэйхстага. У карціне «Май. 1945 год» (1967) I. Стасевіч паказвае сябе падлеткам сярод салдат, якія ўзнялі сцяг Перамогі над дахам аднаго з дамоў Берліна. Палатно «Суровае юнацтва» (1971) — таксама аўтабіяграфічнае. У ім мы бачым мастака юнаком-радыстам, які праз рашотчаты каркас разбітай берлінскай крэпасці глядзіць на зруйнаваны горад, што віднеецца ўдалечыні. Штампам сюжэтнага дзеяння, абыякавай інфармацыйнасцю характарызуецца яго шматфігурная кампазіцыя «Сустрэча партызан з Чырвонай Арміяй» (1967). Рацыянальны бок гэтых твораў вельмі збеднены, жывапісная палітра зведзена да недазволенасці.
    Гама чалавечых перажыванняў, своеасаблівасць розных характараў, паводзін у мінуты цяжкага расставання добра прасочаны П. Крохалевым у карціне «Праводзілі на фронт» (1967). На пероне праводзяць сваіх сыноў, братоў, мужоў жанчыны, маці, старыя і дзеці. Сляза застыла на мар шчыністай шчацэ скаванай горам старой, помстай дыхае твар былога салдата, у трывозе і смутку паніклі дзеці. Свінцова-шэры, крыху змрочны каларыт кампазіцыі выконвае «псіхалагічныя» функцыі. Усе кампаненты яе быццам сцвярджаюць: вайна — гэта вялікае гора, няшчасце, бяда.
    Глыбокай напоўненасці вобразаў, высокай жывапіснай сілы дасягае П. Крохалеў у карціне «Адпомсці, сын!» (1968). Бацька, праводзячы сына да партызан, бласлаўляе яго на свяшчэнную барацьбу з фашысцкімі захопнікамі, маці схіліла галаву на
    яго плячо. Беларуская хата з яе сціплымі пажыткамі, створанымі рукамі гаспадароў, сведчыць аб іх чалавечай чысціні, аб вялікай любві да роднай зямлі.
    Прынцыпы рэалізму развівае ў сваёй творчасці і Ф. Дарашэвіч. Пры дапамозе шматграннай сістэмы выяўленчых сродкаў ён уваскрашае трагедыйна-гераічныя старонкі абароны Брэсцкай крэпасці ў шматфігурнай кампазіцыі «Страляйце, не шкадуйце нас!» (1964).
    Цяжкую карціну пакут раненых чырвонаармейцаў паказвае Б. Аракчэеў у кампазіцыі «Брэсцкая крэпасць. Раненыя байцы» (1972). Мужныя твары герояў — гэта лёсы людзей, якія нясуць на сваіх плячах усе цяжкасці суровага часу. Параненыя, стомленыя да знямогі, яны не выпускаюць з рук зброі. У гэтай рабоце мастак выкарыстоўвае графічныя прыёмы трактоўкі формы. Ён ушчыльняе перспектыву і набліжае выявы абаронцаў крэпасці да пярэдняга плана палатна. Твары, рукі, адзенне старанна дэталізаваны, уся паверхня палатна старанна адпрацавана і ўспрымаецца як матэрыялізаваная старонка жыцця.
    Мастацкаму ўвасабленню стойкасці, бясстрашша савецкіх воінаў прысвячаюць свае творы Ф. Бараноўскі, I. Белановіч, У. Пасюкевіч, М. Чураба. Кожны з іх імкнецца адлюстраваць новыя бакі чалавечай прыгажосці і самаадданасці ў бітве за Радзіму.
    I. Белановіч пасля дыпломнай работы, прысвечанай героям Брэста, зноў звяртаецца да старонак нягаснучай славы крэпасці. Колеравай скупасцю адзначаюцца яго карціны «22 чэрвеня 1941», «Брэсцкая крэпасць» (абедзве 1967). Чорныя і карычневыя фарбы з прасветамі чырвонага тону ўзмацняюць драматызм сітуацыі. Трагедыя дзяцей і жанчын гарнізойа ўвасоблена ў цэнтральнай фігуры жанчыны, якая прыціснула да грудзей дзіця.