Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Індустрыяльныя метады будаўніцтва дазволілі значна павялічыць аб’ёмы жылля, аднак ні па планіровачных, ні па архітэктурных якасцях гэтыя дамы не сталі з’явай у горадабудаўніцтве рэспублікі. Шэрасць і невыразнасць першых раёнаў масавага будаўніцтва былі падвергнуты суровай крытыцы ў пастанове ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР «Аб мерах па паляпшэнні якасці жыллёва-грамадскага будаўніцтва» (1969).
Новыя серыі тыпавых праектаў, распрацаваныя беларускімі праекціроўшчыкамі,— 9-, 12-, 16-павярховыя буйнапанельныя дамы для Мінска (архіт. Г. Сысоеў, I. Папова, 1. Жураўлёў, А. Навумаў, К. Сакалова, ІО. Іваноў, П. Жураў і інш.), 5-, 9-павярховыя серыі дамоў для Наваполацка і Салігорска (архіт. У. Пушкін), 5-, 9-павярховыя з селікатна-бетонных панеляў (архіт. В. Астаповіч), 5-, 9-павярховыя з аб’ёмных блокаў (архіт. В. Цямноў, В. Іўлічаў), серыі дамоў з цэглы (архіт. М. Гулько, У. Крывашэеў) дазволілі зрабіць разнастайнымі кампазіцыйныя вырашэнні пры забудове
магістралей і ўнутраных прастораў сялібных тэрыторый.
Характэрнымі аб’ектамі такой забудовы сталі раёны па вуліцах Харкаўскай, Адоеўскага, Апанскага, Ракаўскай шашы, мікрараён Чыжоўка ў Мінску, Паўднёва-заходні мікрараён, па вуліцах Барыкіна, Быхаўскай, Савецкай, раён асваення пойменных тэрыторый «Волатава» — у Гомелі( Задняпроўскі раён — у Магілёве, вул. Савецкіх пагранічнікаў — у Гродне. У Брэсце фарміраваліся Паўночны і Цэнтральны раёны, вул. Маскоўская, набярэжная р. Мухавец, а з сярэдзіны 60-х гадоў — жылы раён ва ўсходняй частцы горада.
Адначасова вядзецца будаўніцтва шматпавярховых дамоў па індывідуальных праектах: жылыя дамы ў Мінску па вул Я. Купалы (архіт. У. Афанасьеў); вул. К. Маркса (архіт. Ю. Шпіт); перавул. Вайсковаму (архіт. Н. Шпігельман, С. Федчанка); буйнапанельныя 9і 18-павярховыя дамы ў мікрараёнах Зялёны Луг, Усход-1 і Усход-2 (архіт. I. Папова, Г. Сысоеў); каркаснапанельны жылы дом па вул. М. Горкага (архіт. Л. Маскалевіч, Г. Ласкавая); 12-павярховыя дамы ў мікрараёне Зялёны Луг-3 (архіт. Э. Левіна). Сярод жылых дамоў, збудаваных у іншых гарадах рэспублікі, 11-павярховы дом з рэстаранам па вул. Леніна (1971, архіт. А. Бельскі, А. Расейкін) і 430-кватэрны дом у мікрараёне Поўдзень-1 (1973, архіт. Л. Афенгейм) у Віцебску і 9-павярховы дом па вул. Дзяржынскага (1972, архіт. Л. Вільчко) у Гродне; 680-кватэрны дом па вул. Кожара (1973, архіт. С. Паўлаў, Ш. Хінчын) у Гомелі і інш.
60-я гады — пачатак новага этапа ў развіцці сельскай архітэктуры. Працэс канцэнтрацыі вытворчасці ў сельскай гаспадарцы і перавод яго на прамысловую аснову стварылі перадумовы для ўзбуйнення вёсак. Вырашыць жыллёвую праблему спрабава-
лі i з дапамогай 4i 5-павярховага буйнапанельнага домабудаўніцтва па тыпавых праектах, якія былі прызначаны для горада. На практыцы гэта не забяспечыла належнага ўзроўню камфорту і пазбавіла сельскага жыхара падсобнай гаспадаркі. К 1965 г. была распрацавана праграма пераўтварэння вёсак. Для эксперыментальна-паказальнага будаўніцтва былі вылучаны калгасы «Прагрэс» Гродзенскага, імя Калініна Нясвіжскага, «Чырвоная змена» Любанскага, саўгасы «Малеч» (цяпер імя 60-годдзя КПБ) Бярозаўскага, «Камуніст» Ельскага, «Леніна» Горацкага, «Сялюты» Віцебскага раёнаў. Для кожнай гаспадаркі былі распрацаваны генеральныя планы забудовы пасёлкаў, дзе знайшло адлюстраванне функцыянальнае заніраванне, удала выкарыстоўваўся прыродны ландшафт. Так, пасёлак Верцялішкі Гродзенскай вобласці (архіт. В. Емяльянаў, Г. Заборскі) спраектаваны на свабоднай трохвугольнай у плане тэрыторыі, размешчанай побач з аўтамагістраллю. Галоўная кампазіцыйная роля ў планіроўцы пасёлка адводзілася грамадскаму цэнтру. Да яго прылягаюць зоны шматкватэрнай забудовы без зямельных участкаў і зоны дамоў з кватэрамі ў двух узроўнях з невялікімі ўчасткамі зямлі, а за ёй — зоны індывідуальнай забудовы з прысядзібнымі ўчасткамі.
Прынцып дыферэнцыяцыі пакладзены ў аснову планіроўкі пасёлкаў Новапалескі (Мінская вобл.), Малеч калгаса імя 60-годдзя КПБ, Зашыр’е саўгаса «Камуніст», Леніна саўгаса «Леніна» і інш. Для іх забудовы былі распрацаваны праекты розных тыпаў жылых дамоў. Шырокае распаўсюджанне атрымалі двухпавярховыя дамы з прысядзібнымі ўчасткамі. Яны найбольш адпавядаюць спецыфіцы сельскага побыту.
У той жа час будаўніцтва буйных пасёлкаў дазволіла значна палепшыць культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва. Адначасова з
вытворчымі памяшканнямі і жыллём будуюцца клубы, гандлёвыя цэнтры, дзіцячыя сады-яслі, школы, лазні і г. д.
Павышэнню эстэтычных якасцей архітэктуры сельскага жылля садзейнічала вар’іраванне розных элементаў апрацоўкі і дэкору, а таксама выкарыстанне традыцыйных прыёмаў народнага дойлідства (чатырохпавярховы жылы дом для састарэлых у пас. Новае Расно Брэсцкай вобл.).
Работы беларускіх архітэктараў у галіне эксперыментальнага будаўніцтва сельскай гаспадаркі атрымалі заслужанае прызнанне. У 1971 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР за планіроўку і забудову пасёлка Верцялішкі (архіт. Г. Заборскі, В. Емяльянаў), прэмія Савета Міністраў CGCP — пасёлкам Кастрычніцкі саўгаса «Сялюты» (інж. М. Іваноў, Г. Піткіна), Малеч саўгаса імя 60-годдзя КПБ (архіт. Н. Нядзелька, У. Сакалоўскі, інж. В. Манецін, Р. Шык), Сарочы і Рэдкавічы калгаса «Чырвоная змена» (архіт. Г. Заборскі, інж. Л. Жэўнераў, П. Шалавіцелеў). Ганаровымі дыпломамі ВДНГ СССР узнагароджаны пасёлкі Сноў калгаса імя Калініна (архіт. 3. Озерава), Зашыр’е саўгаса «Камуніст» (архіт. В. Емяльянаў, П. Рудзік) і Леніна саўгаса «Леніна» (архіт. А. Калніньш, Г. Бяганская).
У фарміраванні архітэктурна-мастацкага аблічча любога горада значную ролю адыгрываюць грамадскія будынкі, якія размяшчаюцца звычайна на плошчах і асноўных магістралях. Так, у перадваенныя гады праводзілася работа па рэканструкцыі цэнтраў Мінска і Магілёва і стварэнні новых галоўных плошчаў.
Гэты перыяд характарызаваўся ўскладненнем прасторавай кампазіцыі і развіццём ансамблевага прынцыпу забудовы цэнтраў. У Мінску цэнтральная частка Ленінскага праспекта разам з плошчамі Леніна, Кастрычніцкай і суседнімі ператва-
рылася ў адміністрацыйны, палітычны і культурны комплекс. Унікальныя адміністрацыйныя будынкі, якія знаходзіліся тут, сталі асноўнымі элементамі ў сістэме ансамбляў усяго цэнтральнага раёна горада.
3 павелічэннем тэмпаў жыллёвага будаўніцтва ў 60-я гады практыка комплекснага праектавання і рэканструкцыі цэнтраў не атрымала распаўсюджання. Адсутнасць належнай увагі да фарміравання ансамбляў гарадскіх цэнтраў адбілася на дысперсным размяшчэнні адміністрацыйных будынкаў, на базе якіх маглі фарміравацца буйныя комплексы (будынкі абкома КПБ у Брэсце, аблвыканкома ў Гродне і інш.). Большасць грамадскіх будынкаў ставілася выбарачна па тыпавых праектах. Характэрным прыкладам горадабудаўнічай недапасаванасці пры размяшчэнні будынкаў, якія фарміруюць адказныя ўчасткі цэнтра, з’яўляецца забудова галаўной часткі праспекта Машэрава, асобных адрэзкаў Партызанскага праспекта, вул. Горкага, другой чаргі Ленінскага праспекта ў Мінску. He атрымалі адпаведнага вырашэння як новыя грамадскія цэнтры вуліцы Горкага і Са-
/. Мінск. Будынак Белдзяржфілармоніі. Архіт. Г. Бенядзіктаў. 1962
2. Мінск. Будынак Інстытута замежных моў Архіт. I. Есьман. 196:1
вецкіх пагранічнікаў у Гродне, Фрунзе і Чарняхоўскага ў Віцебску, Барыкіна ў Гомелі, Маскоўская ў Брэсце, праспект Міра ў Магілёве.
Адзначаныя недахопы выкліканы як нявывучанасцю працэсаў функцыяніравання цэнтраў, так і адсутнасцю аналізу праектаў дэталёвай планіроўкі і пошукаў перспектыўных напрамкаў іх развіцця. Найбольш наглядна гэта можна прасачыць на прыкладзе забудовы першай чаргі праспекта Машэрава ў Мінску. Яна фарміравалася па прынцыпу лінейнапрасторавай арганізацыі будынкамі Белпрампраекта (архіт. Л. Міцкевіч, Н. Шпігельман), БелНДІНТІ (архіт. А. Духан, А. Красоўскі), гасцініцы «Юбілейная» (архіт. Г. Бенядзіктаў, В. Начараў). Аднатыпныя, спрошчаных формаў высотныя будынкі мелі двухпавярховыя прыбудовы, дзе размешчаны ўстановы гандлю і грамадскага харчавання. Такім чынам быў створаны манатонны аднапланавы комплекс, які не мог прэтэндаваць на ролю паўнацэннага, актыўна функцыяніруючага гарадскога цэнтра. Разам з тым пабудаваныя ў 60-я гады ў рэспубліцы адміністрацыйна-грамадскія будынкі
ўнеслі новы змест у агульнагарадскія цэнтры гарадоў. Для іх архітэктуры характэрныя ўзбуйнёны маштаб, лапідарнасць формаў. Адзначаныя рысы праявіліся ўжо ў першых пабудовах: цэнтральны тэлеграф (1962, архіт. У. Кароль, А. Духан) і гарвыканком (1963, архіт. С. Мусінскі, Г. Сысоеў) у Мінску, аблвыканком у Гродне (1966, архіт. А. Міхед). Натуральна, што новая творчая накіраванасць архітэктуры, якая патрабавала карэннай ломкі ўстарэлых паняццяў, як эстэтычных, так і архітэктурна-будаўнічых, не магла вызначыцца адразу. Працэс пранікнення ў будаўніцтва грамадскіх будынкаў тыпізацыі і стандартызацыі быў у многім супярэчлівы. Абмежаваная колькасць тыпавых праектаў, не заўсёды дастаткова абгрунтаваная іх прывязка да мясцовасці вялі да безаблічнасці, страты мастацкай індывідуальнасці асобных будынкаў. Патрэбны быў пэўны час, каб буйнапанельнае і буйнаблочнае будаўніцтва атрымала сваё паўнацэннае архітэктурнамастацкае вырашэнне. Назапашаны ў 60-я гады вопыт дазволіў выпрацаваць адпаведныя прыёмы далейшага ўдасканалення адміністрацыйных будынкаў у аб’ёмна-прасторавых, канструктыўных, планіровачных і архітэктурна-мастацкіх адносінах.
3 70-х гадоў архітэктура адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў становіцца больш выразнай. Так, будынак Магілёўскага абкома КПБ (1973, архіт. Ю. Шпіт, А. Кучарэнка) уяўляе сабой працяглы 8-павярховы корпус, які фарміруе адказны ўчастак вул. Першамайскай. Водступ ад чырвонай лініі дазволіў утварыць перад будынкам невялікую плошчу, акцэнтуючы яго ролю ў забудове магістралі. Адпаведныя прапорцыі, стрыманая і выразная пластыка фасадаў прыдаюць яму рысы манументальнасці.
Уяўляюць цікавасць будынкі гаркома КПБ і гарвыканкома на плошчы Леніна ў Бабруйску (1977, ар-
хіт. Ю. Шпіт, К. Аляксееў), райкомаў КПБ і райвыканкомаў Мінскага і Фрунзенскага раёнаў (1977, архіт. Я. Цюкаў, А. Жалдакоў) у Мінску, абкома КПБ у Брэсце (1977, архіт. Р. Шылай, У. Кароль, У. Дунайка).