Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Значнае месца ў творчасці беларускіх жывапісцаў займае тэма мацярынства. Выяўлення сапраўднай духоўнай усечалавечнасці мацярыпскай сутнасці дасягае I. Рэй у карціне «Маці» (1967). ...Драўляная сцяна хаты. Ля акна, прыціснуўшы да грудзей спрацаваныя рукі, сядзіць у глыбокім задуменні жанчына. Псіхалагізм напаўняе ўсе элементы адлюстравання, ім дыхаюць сцены, святло, рассеяны паўзмрок адзінокага дома, з яго вытканы і ўвесь вобраз. Незвычайна сканцэнтраваная духоўнасць простай жанчыны, глыбокае абагульненне і разам з тым нацыянальная канкрэтнасць і індывідуалізаванасць з пераканаўчай сілай перадаюць вобраз беларускай маці.
На паглыбленай распрацоўцы
вобразаў нашых сучаснікаў канцэнтруе свае творчыя намаганні А. Сямілетаў у работах «Сталеліцейшчыкі» (1972), «Сельскія камуністы» (1973). У непарыўнай сувязі з навакольным асяроддзем паказвае сваіх герояў М. Назарэнка. Развіваючы прынцып шматслойнага жывапісу, мастак перадае складаны стан чалавечай душы і прыроды. Палотны
равых утварэнняў. У тэматычным жанры яго захапляе вобраз сучаснага рабочага. Героі твораў мастака — моцныя, інтэлектуальныя, стрыманыя ў сваіх думках і пачуццях людзі. Такая яго дыпломная работа «Бітумшчыкі» (1963), у якой ён паказвае сваё захапленне мужнымі, прыгожы-
13. У. Лагун. Мой Мінск. 1970
«Даяркі» (1969), «Хлебаробы» (1972), «Геолагі» (1973) напоўнены сілай жывога ўспрыняцця, глыбокім дыханнем жыцця.
Пасляваеннаму калгаснаму жыццю прысвячае палотны «Раніца ў калгасе» і «Жыццё працягваецца» (абодва 1967) У. Лагун. Жанравасць яго твораў — характэрная асаблівасць трактоўкі сучаснай тэмы. Бытапісцам застаецца ён і ў палотнах гістарычнага жанру. Яго кампазіцыя «Ільіч у адпачынку» (1969) напісана з выкарыстаннем усіх магчымасцей станковага жывапісу. У наступных работах У. Лагуна заўважаецца дэкаратыўная напружанасць, узмацняецца гучанне яго важкага, заўсёды матэрыяльнага жывапісу («3 работы», «У чаканні маладых», абедзве 1973, і інш.).
Звонкім жывапісным сплавам адрозніваюцца работы маладога мастака А. Казака, які звярнуў на сябе ўвагу дакладнасцю перадачы асвятлення, напружанай сілай гучання коле-
мі людзьмі, якія выконваюць цяжкую, але неабходную працу. Новыя адносіны чалавека да працы, непарыўнасць з працоўным рытмам усёй краіны адлюстроўвае мастак у палотнах «Судабудаўнікі» (1967), «Апошнія паведамленні» (1968). Аб’ёмнапрасторавая трактоўка формы ў адзінстве з асяроддзем надае ім жыццёвасць, асаблівую сілу і пераканаўчасць.
Колеравай напружанасцю адзначаны творы В. Савіцкага. 3 найбольшай сілай ён перадае мажорнае гучанне працоўных будняў у карцінах «Шахцёры» (1967), «У хвіліну адпачынку» (1968), прысвечаных рабочым гродзенскіх новабудоўляў. Багаццем жыццёвых назіранняў вызначаюцца работы гомельскага жывапісца М. Палянкова. Непасрэднасць успрыняцця жыцця, свежасць і лёгкасць жывапісных характарыстык, вобразаў, яркая маляўнічасць адрозніваюць яго карціны «У звальненні» (1965), «Пара экзаменаў» (1967),
«Бярозавы сок» (1969), пейзаж «Восень на Прыпяці» (1972) і інш.
Узмацненне тэндэнцый матэрыяльнай выразнасці колеру намецілася ў рабоце Ў. Пасюкевіча «Будаўнікі» (1973). Маштабнасць будоўляў, характар працы, сама рэчаіснасць прадыктавалі мастаку абнаўленне яго
14. К. Касмачоў. Незабыўнае.
Цэнтральная частка трыпціха. 1962
палітры. Тут няма прыблізнасці, абстрактнай абагульненасці. Горадабудаўнікі ў праектнай майстэрні, за вокнамі якой прасціраецца светлы, прасторны горад — вынік іх працоўных намаганняў, паказаны ў дынамічным руху.
На мяжы 60—70-х гадоў у беларускім тэматычным жывапісе намеціўся значны крок наперад. Ад прыземленасці, пасіўнасці апавядання, натуралістычнасці мастакі смела рушылі ў бок рамантычнай прыўзнятасці і гераізацыі вобразаў.
Стаўшая традыцыйнай ленінская тэма атрымлівае глыбокую распрацоўку ў творчасці К. Касмачова. Форма трыпціха «Незабыўнае» (1962) некалькі незвычайная для станковага твора. Кампазіцыя цэнтральнай часткі, якая паказвае момант гутаркі У. I. Леніна з сялянамі, упісана ў круг, зрэзаны рамкай прамавугольніка. Жывапіс гэтага твора
блізкі да фрэскавага дэкаратыўнага роспісу, які патрабуе архітэктурна расчлененай сцяны, абрамленай строгім дэкорам. Пабудаваная на багацці тонкіх колеравых нюансаў, кампазіцыя гэта незвычайна прыгожая і празрыстая.
У далейшым К. Касмачоў шукае магчымасці перадаць сімвалічнае значэнне падзей, звязаных з дзейнасцю Ільіча. Вар’іруючы ранейшую кампазіцыю, ён змяшчае сілуэтнае адлюстраванне Леніна на фоне сонца. Гэты сімвал, выкарыстаны раней у аднафігурнай кампазіцыі «Зара» (1962), мастак паўтарае ў карціне «Клятва. Раніца XX стагоддзя» (1970), крыху змяніўшы трактоўку формы ў бок дэкаратыўнай манументалізацыі, абвостранай выразнасці гераічна-ўзвышанага.
Ленінская тэматыка і падзеі рэвалюцыйных дзён знайшлі адлюстраванне ў творчасці А. Шыбнёва («Перад Кастрычнікам», 1960 і інш.). Ва ўсіх яго палотнах на гэтую тэму ўзяты момант, які звязвае асноўныя падзеі рэвалюцыі з асобай Леніна. Кампазіцыі, поўныя дынамікі, увасабляюць рэвалюцыйны парыў мас, перадаюць напружаную атмасферу суровага часу.
У сваіх работах мастак дае шэраг абагульнена-індывідуалізаваных вобразаў прадстаўнікоў рабочага класа і рэвалюцыйных салдат. На жаль, гэтыя аднойчы знойдзеныя вобразы амаль без змяненняў перанесены мастаком у кампазіцыі, што адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі. Мы іх бачым у палотнах «Рэвалюцыйныя дні ў Мінску» (1963), «Беларусь Савецкая» (1968), «3 Леніным» (1973). Выяўленчая структура тэматычных твораў мастака з цягам часу змянялася ад апісальнасці да фрагментарнай буйнапланавасці кампазіцый, абагульненай падачы матэрыялу. Нарастанне чорна-чырвонай колеравай гамы, узмацненне кантрасту сілуэтаў фігур на чырвоным фоне дасягаюць крайняй інтэнсіўнас-
ці. Дакладнасць дэталізаванага малюнка змянілася абагульненай эскізнасцю формаў, а развітая сюжэтная апавядальнасць — знешняй значнасцю ўмоўна-схематычных пабудоў.
Манументалізацыя формаў станковага жывапісу вельмі часта ўжываецца як сродак увасаблення гістарычна значных падзей. Гэта добра відаць у трыпціху А. Гугеля і Р. Кудрэвіч, створаным у 1968 г. («Русь кандальная» — левая частка, «Апасіяната» — цэнтральная частка і «Да новага жыцця» —правая частка). У ім сваю задуму аўтары рэалізуюць у сімвалічных вобразах — прыём досыць новы ў іх творчай практыцы. Сімвалам прыгнечаных народаў царскай Расіі выступае тут вобраз выдуманай, закаванай у ланцугі, але моцнай духам, непакоранай жанчыны. Манументалізацыя вобразаў характэрна і для іх карціны «Інтэрнацыянал» (1970).
Адсутнасцю знешняй патэтыкі вызначаецца аднафігурная кампазіцыя «Крыгаход. Ленін у Шушанскім» (1967) А. Казлоўскага. Уладзімір Ільіч Ленін у ботах і кажуху стаіць у нерухомасці на беразе Енісея. Рэалістычная трактоўка пейзажу — воднае раздолле, бязмерная прасторавая шырыня — прыўзнята да сімвалічнага гучання. Жывапіс гэтага палатна па сваёй структуры складаны, фактурны. Мастак выкарыстаў усе магчымасці шэра-карычневага каларыту, каб перадаць дыханне наступаючай вясны, прыгажосць аголенага ад снегу берага, холад рачнога лёду і далёкіх вяршынь Саянскіх гор.
Манументальны трыпціх Л. Асядоўскага «25-га. Першы дзень» (1969 — 1970) прысвечаны першаму дню савецкай дзяржавы. Цэнтральная і бакавыя яго часткі (левая — «Пуцілаўцы» і правая — «За новы свет») уяўляюць сабой складаную, добра пабудаваную кампазіцыю. Франтальнасць, не пазбаўленая глыбіні, абагульненасць формаў, аб’яд-
наная ў вялікія кампазіцыйныя масы, напружаная стрыманасць колеравых характарыстык, якія ўтвараюць цэльны структурна складаны каларыт,— усё гэта ставіць трыпціх Л. Асядоўскага ў лік лепшых палотнаў беларускага мастацтва.
Работа «Вялікі пачын» (1960) I. Давідовіча расказвае аб зараджэнні першых камуністычных суботнікаў. Ф. Дарашэвіч у рабоце «У. I. Ленін сярод першых чырвоных камандзіраў» (1970) паказвае яго з выпускнікамі Ваеннай акадэміі. У гэтых творах гістарычныя падзеі трактуюцца з адценнем бытавой паўсядзённасці.
Складанай сімволіка-ўмоўнай структурай вылучаецца разгорнутая кампазіцыя М. Савіцкага «Аднадушнасць» (1970), у цэнтры якой вобраз Леніна-трыбуна. Работа набліжаецца да манументальна-жывапіснага плаката, вострага і экспрэсіўнага. Сваю задуму мастак увасабляе пры дапамозе мантажу, камбінацыі рознамаштабных фігур сялян у белым адзенні з косамі ў руках і дынамічнай фігуры У. I. Леніна, якая ўзвышаецца над морам галоў і паднятых рук. Цёмным сілуэтам адлюстраваны ён на фоне сцяга, заводаў, фабрычных труб, павергнутага бюста імператара, вялікага жоўтага круга сонца, чорнасіняга неба з надпісам у левым верхнім вугле — «Дэкрэт аб зямлі» і ў правым — «Дэкрэт аб міры». Сродкі мастацкага выяўлення накіраваны на раскрыццё цяжкіх гістарычных абставін, у якіх пачынала сваё жыццё першая ў свеце дзяржава рабочых і сялян. Уладарны жэст рукі паказвае на адзіны выхад з дадзенага становішча: мір — народам, зямля — сялянам, фабрыкі і заводы — рабочым.
Пошукі прыёму, стылю, своеасаблівасці мастацкай формы з’яўляюцца асновай творчасці У. Стальмашонка. У тэматычныя работы ён прыцягвае жывыя фальклорна-арнаментальныя матывы, якія стылізуюцца і ўкладваюцца ў асобныя фармалізаваныя
сістэмы выяўленчай тэхналогіі. Плоскасная ўзорыстасць, стылізацыя, дэкаратывізм пануюць у яго палатне «ВХУТЭМАС. У. I. Ленін з моладдзю» (1967), дзе мы бачым У. I. Леніна і Н. К. Крупскую сярод студэнцкай моладзі.
У фрагментарнай кампазіцыі «А. Р. Чарвякоў у У. I. Леніна. 1923 год» (1972) У. Стальмашонка глыбокая псіхалагічная засяроджанасць твараў герояў гістарычнага апавядання, пададзеных буйным планам, напружанасць залацістага каларыту і ўсёй структуры кампазіцыі даносяць складаную атмасферу будаўніцтва новага жыцця маладой савецкай дзяржавы.
Рэвалюцыйным падзеям прысвячае шэраг палотнаў Н. Воранаў. У карціне «Беларусь. За ўладу Саветаў» (1967) ён стварае вобразы салдат у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. У перадсвітальным змроку франтальна працягнуўся насып чыгункі з вагонамі, каля якіх размясціліся часці байцоў рэвалюцыі. Аўтар усю ўвагу засяроджвае на тыпізаваных вобразах герояў, якія здзейснілі першую ў свеце рэвалюцыю. Раскрыццю іх гістарычнай ролі падпарадкавана і месца дзеяння — шляхі-дарогі, і франтальнасць прасторавых планаў, і азоранасць фігур яркім святлом.